Новости
Вельмі важна з дзяцінства, з самых ранніх гадоў прывучаць дзіця да беражлівых адносін да ўсяго, што вакол нас. Наш клас сумесна з навучэнцамі 2 класа падрыхтаваў тэатралізаванае прадстаўленне "Энергазберажэнне і сямёра казлянят". Мэта прадстаўлення - вучыць дзяцей элементарным спосабам і сродкам энергазберажэння і эканоміі; развіваць пачуццё адказнасці за свае дзеянні; выхоўваць эканомныя і беражлівыя адносіны да электраэнергіі.
У нашым класе прайшла класная гадзіна на тэму "Здаровым быць - здорава!". Навучэнцы адправіліся ў каралеўства "Будзь здаровы", пазнаёміліся з яго жыхарамі, дапамаглі зняць чары з каралевы Чысціня, якую зачараваў злы кароль Мікроб.
На гэтым тыдні ў школе праходзіць акцыя "Місія - жыць!" і вучні нашага класа падрыхтавалі да яе свой плакат.
На класную гадзіну па тэме "Звычкі чалавека" вучні падрыхтавалі малюнкі пра шкодныя звычкі.
С 26 по 31 октября в школе прошла Неделя правовых знаний. В рамках Недели в классе были проведены информационный час, классный час. С целью формирования правовой культуры учащиеся ознакомились с основными документами "Конвенция прав ребёнка", "Декларация прав человека". Для расширения представления о понятиях "права", "обязанности", "закон", "гражданин" учащиеся готовили коллажи по данной теме.
У рамках тыдня прававых ведаў у нашым класе прайшла класная гадзіна - лесвіца ведаў “Што такое сумленне”. Мэта класнай гадзіны - дапамагаць навучэнцам вучыцца жыць сярод людзей, спрыяць фарміраванню ў іх новых жыццёвых каштоўнасцяў.
На гэтым тыдні ў школе праходзіць тыдзень прававых ведаў і вучні нашага класа падрыхтавалі калаж "Мае правы і абавязкі"!
Навучэнцы нашага класа сёння пазнаёміліся са зместам Дзіцячага прававога сайта Рэспублікі Беларусь. Вядома ж нас зацікавіла рубрыка "Гульні і конкурсы". Свае веды мы паспрабавалі праверыць у гульні "Крокі выратавання" і "Пятнашкі". Усе дружна мы справіліся з заданнямі, але шмат трэба чаму яшчэ і павучыцца.
23 кастрычніка ў нашым класе адбылася класная гадзіна на тэму “Шкодная яда – новая бяда”. Мэта занятку- стварыць умовы для пашырэння ведаў вучняў пра ежу, якая дапамагае расці, дае энергію, пра вітаміны; садзейнічаць фарміраванню ведаў правільнага харчавання, прапагандзе здаровага ладу жыцця.
Падчас падарожжа па вуліцах горада Здаровага харчавання навучэнцы шукалі адказы на два пытанні: што?... (што неабходна есці) і як?.... (як правільна харчавацца).
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш вакол стаіць!
Я іду лясною сцежкай,
Як па мяккім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай
На спатканне выйшла мне.
Ярка, хораша прыбрала
Ўсюды дрэвы і кусты
I зямлю памалявала
У колер жоўта-залаты.
Сёння наш клас адправіўся на пошукі восені. Усюды бачны яе прыход: стаяць дрэвы ў залатым убранні, пустуе буслянка каля нашай школы, прапалі кветкі-краскі, змоўклі птушыныя галасы, на палях сабралі ўраджай. Адно добра - сонейка нас яшчэ песціць сваім цяплом.
У свеце нямала прыгожых слоў, але самае прыгожае – МАМА! Колькі цяпла і клопату захоўвае гэта маленькае слова. Гэта той чалавек, што ўсё жыццё нас беражэ ад бед і нягод. Таму ў свеце існуе цудоўнае свята, прысвечанае нашым дарагім і любімым мамам – Дзень маці. Штогод 14 кастрычніка нашы мамы атрымліваюць мноства шчырых і цёплых пажаданняў у свой адрас ад блізкіх і родных. У нашай установе адукацыі навучэнцы таксама любяць віншаваць сваіх мам, рыхтуюць для іх мерапрыемствы і падарункі, ствараюць святочны настрой. На працягу тыдня з 12 па 18 кастрычніка навучэнцы 4 класа з пачуццём глыбокай радасці падрыхтавалі выставу малюнкаў «Якой я бачу маму», зрабілі падарункі сваімі рукамі любым матулям. З захапленнем навучэнцы прынялі ўдзел у афармленні фотазоны, у конкурсе чытачоў вершаў. Прайшлі цікавыя і карысныя тэматычныя класная і інфармацыйная гадзіны. Падтрыманне традыцый, беражлівыя адносіны да маці, замацаванне сямейных каштоўнасцяў – асноўныя мэты падобных мерапрыемстваў. Гэта свята з'яўляецца данінай глыбокай павагі і пакланення перад жанчынай-маці, працаўніцай і захавальніцай сямейнага ачага.
Вучні нашай школы, а разам з імі і вучні нашага класа прынялі ўдзел у акцыі "Чысты лес - 2020"!
Дарагія Матулі!
Прыміце віншаванні з Днём Маці!
У свеце няма нічога больш важнага і дарагога, чым матчына любоў. Слова «мама» для кожнага з нас увасабляе самага блізкага чалавека, у чыім сэрцы б’ецца крыніца пяшчоты. З нагоды такога дзіўнага свята жадаем ВАМ моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і, вядома ж, простага жаночага шчасця.
Вучні нашага класа далучыліся да SMS-хвалі «За все тебя благодарю, мама!».
Мама — это наш ангел-хранитель, наш дом, наша вселенная. Поэтому день матери — это особенный праздник, который напоминает о родном, и нежно любимом человеке. Хочется пожелать всем мамам душевного спокойствия, успеха, сопутствующего во всем, прекрасного здоровья, крепких отношений в семье, и счастья, переливающегося через край!
К пожеланиям присоединились дети,которые готовили открытки для мам, сочиняли стихи, писали слова благодарности.
Дарагія матулечкі,вiншуем з дзiўным святам! Хай кожны дзень для Вас будзе напоўнены шчасцем, няхай акружаюць Вас толькі дабро, святло, усмешкі і радасць! Жадаем, каб мара жыла ў душы і з кожным разам Вы станавіліся да яе ўсё бліжэй і бліжэй! Хай, пераадольваючы ўсе перашкоды і непагадзі, поспех Вас спасцігне і не пакіне ніколі! Жадаем радасці бясконцай і здароўя дужага!
Са Святам нашы дарагія!
Я слаўлю мамы светлае імя –
Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.
Матулінага сэрца цеплыня
Нас сагравае лепш за ўсё на свеце.
Я слаўлю мамы светлую душу,
Якая разумее нас з паўслова.
Я толькі маму памагчы прашу,
Калі жыццё паставіцца сурова.
Я слаўлю позірк маміных вачэй,
Якія бачаць, што нам невядома.
Даруйце боль праплаканых начэй,
Калі нас доўга не бывае дома.
Я слаўлю маму, бо яна – як Бог –
Усім прабачыць і усё даруе,
Яна для нас сабою ахвяруе,
Як аніхто пакуль яшчэ не змог.
Мікола Ляшчун
У рамках месячніка псіхалагічнага здароўя ў нашым класе прайшла класная гадзіна – гадзіна зносін “Давайце жыць дружна!” У ходзе занятку навучэнцы спрабавалі высветліць, хто ж такі сапраўдны сябар, як адрозніць сапраўднае сяброўства ад простых добрых адносін адзін да другога, успаміналі і называлі персанажаў з казак, мультфільмаў, кінафільмаў, якія з’яўляюцца сапраўднымі сябрамі, абмяркоўвалі праблемныя сітуацыі ў групах на тэму сяброўства.
На працягу некалькіх тыдняў у школе праходзіў месячнік псіхалагічнага здароўя. У рамках месячніка ў школе праходзіла акцыя "Д/Желай!". Яна прайшла пад дэвізам: "Не бойся, што не атрымаецца, а бойся, што не паспрабуеш". Вучні класа падрыхтавалі калажы, у якіх паказалі як трэба не баяцца, пераадольваць свае страхі і дасягаць сваёй мары.