Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень Маці

Дата: 18 октября 2020 в 22:18, Обновлено 18 октября 2020 в 22:27
138 просмотров

У свеце нямала прыгожых слоў, але самае прыгожае – МАМА! Колькі цяпла і клопату захоўвае гэта маленькае слова. Гэта той чалавек, што ўсё жыццё нас беражэ ад бед і нягод. Таму ў свеце існуе цудоўнае свята, прысвечанае нашым дарагім і любімым мамам – Дзень маці. Штогод 14 кастрычніка нашы мамы атрымліваюць мноства шчырых і цёплых пажаданняў у свой адрас ад блізкіх і родных. У нашай установе адукацыі навучэнцы таксама любяць віншаваць сваіх мам, рыхтуюць для іх мерапрыемствы і падарункі, ствараюць святочны настрой. На працягу тыдня з 12 па 18 кастрычніка навучэнцы 4 класа з пачуццём глыбокай радасці падрыхтавалі выставу малюнкаў «Якой я бачу маму», зрабілі падарункі сваімі рукамі любым матулям. З захапленнем навучэнцы прынялі ўдзел у афармленні фотазоны, у конкурсе чытачоў вершаў. Прайшлі цікавыя і карысныя тэматычныя класная і інфармацыйная гадзіны. Падтрыманне традыцый, беражлівыя адносіны да маці, замацаванне сямейных каштоўнасцяў – асноўныя мэты падобных мерапрыемстваў. Гэта свята з'яўляецца данінай глыбокай павагі і пакланення перад жанчынай-маці, працаўніцай і захавальніцай сямейнага ачага.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.