Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Официальное наименование:
Государственное учреждение образования "Гравжишковский учебно-педагогический комплекс ясли-сад-базовая школа"
Тип учреждения:
Учреждение общего среднего образования
Населенный пункт:
аг. Гравжишки
Адрес:
231111, Гродненская область, Ошмянский район, а.г.Гравжишки.
Телефоны:
8(01593)20253 (Детский сад________Режим работы: 7.30 - 18.00 )
8(01593)20252 (Школа_____________Режим работы: 8.00 - 17.00)
E-mail:
oshgrav@mail.grodno.by

Кветкі, падарункі і віншаванні прымалі ўсе матулі напярэдадні свята Дня Маці. Ім прысвячалася святочная канцэртная праграма, што прайшла ў зале Граўжышкоўскага сельскага Дома сямейнага адпачынку і сабрала разам жанчын розных узростаў і прафесій, якім пашчасціла стаць мамай. Цёплыя словы, шчырыя, кранальныя вершы і песні гучалі ў гэты дзень для ўсіх прысутных.

Сення, 9 кастрычніка, адзначаецца Дзень пошты. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі мясцовае аддзяленне сувязі. Экскурія была пазнавальнай. Навучэнцы даведаліся калі з'явілася першая паштовая скрыня, што адбываецца з лістом пасля таго, як яго апускаюць у паштовую скрыню, для чаго патрэбна паштовая марка, якія бываюць канверты, як правільна напісаць адрас на канверце, каб ліст дайшло да адрасата. Усіх цікавіла падарожжа лістоў і пасылак, новыя паслугі пошты, таму пытанняў задавалі шмат.

З сардэчнай цеплынёй і шчырай удзячнасцю навучэнцы школы сустракалі любімых настаўнікаў з букетамі кветак і апладысментамі. Так пачалося свята Дня настаўніка ў школе.
Па традыцыі быў праведзены дзень самакіравання. Лепшыя вучні выступілі ў ролі настаўнікаў, і гэта ім прыйшлося даспадобы. А можа гэты дзень для кагосьці стане першы крокам у любімую прафесію? Святочны канцэрт таксама стаў сюрпрызам. Песні, вершы, танцы, інсцэніроўкі, відэаролікі, прыгожыя словы. Напрыканцы свята кожнаму педагогу ўручылі прыгожую кветку.

У нашай установе адукацыі праходзіць акцыя "Стань заметней в темноте». Пазнавальную гутарку з дзецьмі правеў інспектар ДПС Алянцэвіч А.В., які ў чарговы раз звярнуў увагу на неабходнасць выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе і абавязковага выкарыстання святловяртальных элементаў ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах недастатковай бачнасці. Паважаныя бацькі, хай будзе прыкметным ваша дзіця ў цёмны час сутак. Здароўе і бяспека вашых дзяцей у вашых руках.

Вось ужо стала добрай традыцыяй штогод ушаноўваць і віншаваць старэйшае пакаленне педагогаў і работнікаў школы ў гэты дзень. У рамках правядзення абласной дэкады “Залаты ўзрост”, прысвечанай Дню
пажылых людзей, валанцеры школы наведалі і павіншавалі іх са святам. Вельмі важна не пакінуць сам-насам пажылых людзей са сваімі праблемамі, здолець аказаць ім рэальную дапамогу, падтрымаць словам. Бо часам нават простая чалавечая спагада здольна ствараць цуды.

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.