Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

Солдзень Ілона прыняла ўдзел у конкурсе "Дружаць дзеці на планеце!". Космас - нязведаная частка нашага Сусвету. Што хаваюць яго прасторы? Ці маем мы сяброў на іншых планетах? А калі мы зможам падарожнічаць па касмічных дарожках?
Трэба добра вучыцца і хутчэй расці, тады зможам знайсці адказы на гэтыя пытанні.

25 февраля 2022 в 11:02 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Прайшоў занятак па тэме "Канстытуцыя. Моладзь. Беларусь."

24 февраля 2022 в 16:33 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Ты кажаш, я не ведаю вайны,
Што мне было тады гадоў замала.
Чаму ж яна мае забрала сны?
На ўсё жыццё наперад сны забрала?

Чаму ж амаль не кожнае начы
Я прачынаюся, скаваны жахам?
Хачу ад смерці лютай уцячы —
I стрымгалоў бягу аўсом няжатым,

Паўзу бульбянішчам па баразне,
Да хмызняку куляюся па пожні,
Але ратунку мне няма і ў сне —
У вочы стрэл грыміць у міг апошні...

Я ведаю: пазбыцца гэтых сноў
Не дапаможа мне ніхто на свеце.
Я буду трызніць імі зноў і зноў,
Яны — мае навек, да самай смерці.

Застаўшыся з маленства на вайне,
Я аднаго хачу, мая краіна:
Каб гэта скончылася ўсё на мне.
Каб гэта ўсё не стала доляй сына.

Ніл Гілевіч, "Ты кажаш, я не ведаю вайны"

23 февраля 2022 в 17:04 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Поздравляю вас, мужчины,
С 23 Февраля!
Для войны не быть причинам,
Мира вам желаю я!

Крепость духа и терпения,
И, конечно же, любви.
С легкостью проблем решения,
Будьте рядом с нами вы!

23 февраля 2022 в 15:27 | Сидарович И. Э. | нет комментариев

23 лютага – любімае свята шматлікіх абаронцаў нашай Радзімы, якія ратавалі сваю зямлю ў гады мінулых войнаў і стаяць на варце мірнага існавання нашай краіны сёння.
Для тых, хто сумленна нясе сваю службу, для іх бацькоў і сыноў, хто ўжо выканаў ці толькі збіраецца выканаць свой абавязак перад Беларуссю, – падзяка ад усіх нас, хто жыве пад мірным небам.

23 февраля 2022 в 11:00 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Многа ёсць на свеце святаў.
А найлепшае для таты -
Абаронцаў Дзень Айчыны,
Дата гонару мужчыны!
23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны, свята мужнасці, адвагі, самаадданасці. Гэта любімае свята не толькі шматлікіх абаронцаў нашай Радзімы, якія нясуць сваю службу, але і іх бацькоў і сыноў, якія ўжо выканалі ці толькі збіраюцца выканаць свой абавязак перад Беларуссю.
Дарагія хлопчыкі і іх паважаныя таты! Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Жадаем вам мірнага неба над галавой, здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім!

22 февраля 2022 в 20:44 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Дык чаруй жа людзей
Паміж моваў другіх
І гучы вечна, ярка і нова
Мова продкаў маіх
І нашчадкаў маіх –
Беларуская родная мова.
Алесь Ставер
Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Менавіта ў гэты дзень усе мовы свету прызнаюцца роўнымі, бо кожная з іх гэта жывая спадчына. Дзень роднай мовы абвешчаны дзеля захоўвання моў.
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Да гэтага свята і была прымеркавана гадзіна роднай мовы ў 1-2 класах. Мэта інфармацыйнай гадзіны: далучэнне навучэнцаў да беларускай літаратурнай спадчыны, прывіццё любві да роднага беларускага слова, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці. Навучэнцы на занятку пабывалі ў ролі перакладчыкаў, успаміналі беларускіх пісьменнікаў і іх творы, чыталі вершы на роднай мове.

21 февраля 2022 в 20:15 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф. Скарына)

21 февраля 2022 в 16:44 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія выконвалі службовыя абавязкі за межамі Айчыны. Гісторыя памятнай даты звязана з вывадам ў 1989 годзе савецкіх войскаў з Афганістана. Кровапралітная вайна доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён.
У імя таго, каб войны не паўтараліся, людзі павінны помніць кожную з іх, павінны помніць герояў тых войн.

15 февраля 2022 в 20:42 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Вучні нашага класа прынялі ўдзел у мерапрыемстве прысвечаным 33-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана.

15 февраля 2022 в 16:45 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

В классе прошёл информационный час "Горячие точки планеты.Как это было".
Ребята узнали о войне в Афганистане.Просмотрели документальный фильм"Афганистан. Как это было".

15 февраля 2022 в 11:10 | Сидарович И. Э. | нет комментариев

Да Дня вываду савецкіх войск з Афганістана прайшла інфармацыйная гадзіна "Афганістан - жывая памяць"

14 февраля 2022 в 23:19 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

“Сябар, правераны ў баі”, пад такой назвай прайшла сённяшняя інфармацыйная гадзіна прысвечаная 33-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана.

14 февраля 2022 в 18:13 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

На гуртку дэкаратыўна-мастацкай творчасці.

12 февраля 2022 в 20:11 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Навакольны свет вельмі багаты і разнастайны. Любы дапытлівы чалавек спрабуе даведацца аб ім як мага больш. Але колькі б чалавек не імкнуўся да пазнання таямніц прыроды, ўсё роўна застануцца пытанні, загадкі. Сёння навучэнцы пачатковых класаў пабывалі у дзіўным свеце прыроды, у гасцях у жывёл і раслін нашага краю. Дзве каманды “Турысты” і “Краязнаўцы” прынялі ўдзел у квэст-гульні “Экалагічнае асарці”, дзе іх чакалі цікавыя пытанні і вясёлыя гульні.

12 февраля 2022 в 20:07 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Падчас класнай гадзіны дзеці прагледзілі відэасюжэт па тэме, абмеркавалі віды няшчасцяў, якія могуць здарыцца у сям'і.

11 февраля 2022 в 23:22 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

У рамках тыдня пачатковых класаў прайшоў “Матэматычны КВЗ”, у якім прынялі ўдзел 2 каманды навучэнцаў 1-2 класаў “Эрудыты” і “Знайкі”. Дэвізам гульні стаў выраз “Матэматыка – царыца навук”. Мэта мерапрыемства: прывіваць цікавасць да матэматыкі, развіваць лагічнае мысленне, узаемапавагу і ўзаемападтрымку. Удзельнікі 2 каманд спрабавалі свае сілы ў конкурсах “Размінка”, “ Шукальнікі”, “Вострае вока” , “Задачы-жарты”, “Засяляем хаткі”, “Вылічы”, конкурсе мастакоў. Каманды паказалі не толькі свае веды па матэматыцы, але і кемлівасць, знаходлівасць. Па выніках усёй гульні перамагло сяброўства.

11 февраля 2022 в 18:20 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Игра "Имею право..."

11 февраля 2022 в 17:54 | Сидарович И. Э. | нет комментариев

Кожны чалавек пагодзіцца з тым, што матэматыка мае важнае значэнне ў паўсядзённым жыцці і сустракаецца на кожным кроку. Асновы матэматычных ведаў закладваюцца падчас навучання ў школе, падмурак ведаў, навыкаў, уменняў фарміруецца ў пачатковай школе .У рамках тыдня пачатковых класаў прайшло мерапрыемства ”Чароўны свет матэматыкі” Падбор заданняў і конкурсаў спрыяў развіццю памяці, лагічнага і крытычнага мыслення, умення працаваць у групе. Не раз прыйшлося праявіць матэматычную кемлівасць, каб разгадаць матэматычныя магічныя квадраты, рэбусы, віктарыны, якія прапаноўваліся ім. Вучні праявілі сваю актыўнасць, адказвалі на пытанні хутка і правільна. Усе конкурсы праходзілі жыва і займальна.