Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

У Дзень жаночы такі прыгожы
Дасылаем мы віншаванне
Вам, шаноўныя, вам, харошыя,
Хай збываюцца пажаданні:
Каб было ў вашых сэрцах светла,
Не пакіне няхай здароўе,
Усё жыццё будзе поўным букетам
3 кветак шчасця, дабра і любові!

На лістку календара
Ззяе лічба, як зара.
Сёння дзень прыгожы самы.
Сёння - свята нашых мам.
Мы -дачушкі- гаварушкі,
Мы - унучкі - весялушкі,
Шлём мамулечкам сваім
I бабулькам дарагім
Светлых сэрцаў віншаванні
Ды здароўя пажаданні,
Каб жылі вы, не старэлі
Толькі радасць ад нас мелі!
Ад усіх сыноў-дубочкаў
Перадаць вам зараз хочам:
Знойдзем шчэ не раз прычыну
Даказаць, што мы мужчыны,
I калі вам цяжка стане
Мы плячо сваё падставім!
Абароніць ад нягод
Моцны наш мужчынскі род!
Са святам!

Вясна ідзе.
Светачна. Зорачна.
Радасць жыццёвая –
Ва усе бакі.
Любуюся ціха,
Як першым променем сонечным
Разгавеюцца коцікі ля ракі.
Ніна Аксёнчык

1 марта 2021 в 17:22 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

У Дзень абаронцаў Айчыны
Віншую любімага тату.
Галоўнаму ў свеце мужчыне
Жадаць сёння буду багата:
Будзь нашай сямейнай апорай
Заўсёды — у спякоту і ў ліўні.
3 табою па пояс нам горы.
Татуля, будзь самым шчаслівым!
Віншуем нашых хлопчыкаў і нашых тат са святам!

23 февраля 2021 в 20:20 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!" Ф. Багушэвіч

21 февраля 2021 в 10:33 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Родительский университет

20 февраля 2021 в 13:08 | Дудинская А. М. | нет комментариев

Трэба многа ўсім вучыцца,
Трэба многа ведаў мець, -
Можна свету таямніцы
Толькі з імі зразумець.
Восьі закончыўся тыдзень пачатковых класаў. Прайшло апошняе мерапрыемства тыдня. Навучэнцы 1-2 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Цудоўны свет казкі". Затым адбылося закрыццё тыдня, падведзены вынікі. Па выніках тыдня пачатковых класаў прызнаны: лепшымі матэматыкамі - Бутрымовіч А., Гарлуковіч А., Янкоўскі Я.; лепшымі знаўцамі правіл здаровага ладу жыцця - Солдзень І., Адамовіч А., Шахаў А.; лепшымі мастакамі - Чаламбітка В., Відзевіч Л., Заварзіна М. (1 клас) і Солдзнь І., Гіруць К., Гіруць П. (2 клас).

13 февраля 2021 в 17:52 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Математика – гимнастика ума.
Логично мыслить учит нас она.
Из всех наук важнейшая,
Мудрая, точнейшая.
Сённяшні дзень для навучэнцаў 1-2 класаў быў незвычайным. Яны адправіліся ў падарожжа ў казачную краіну, якая называецца Матэматыка. Падчас падарожжа дзеці рашалі лагічныя задачы, адгадвалі матэматычныя рэбусы, вучыліся працаваць у камандзе і слухаць сваіх сяброў.

11 февраля 2021 в 20:22 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Ніколі яшчэ матэматыка не была настолькі ўсёабдымнай і такой патрэбнай навукай, як сёння. Пра тое, якой будзе матэматыка заўтра, цяжка казаць. Яна развіваецца так імкліва, што гадаць, што будзе, проста немагчыма.
Чарговы дзень тыдня пачатковых класаў прысвечаны матэматыцы - царыцы навук. Гульня "Чароўны свет матэматыкі" паказала, што мы так і нядрэнна сябруем з гэтай навукай.

11 февраля 2021 в 11:15 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Кожны чалавек павінен клапаціцца пра сваё здароўе з самага дзяцінства. Гэта дапаможа нам у жыцці. Здароўе – самае дарагое, што есць у чалавека. Каб мы былі здаровымі, трэба выконваць наступныя парады:
Правілы здароўя
1. Своечасова адпачываць.
2. Есці карысную ежу.
3. Дыхаць чыстым паветрам.
4. Выконваць рэжым дня.
5. Штодзенныя прагулкі.
6. Умераныя і рэгулярныя фізічныя нагрузкі.
7. Глыбокі, працяглы сон.
8. Чысціня цела.
Аб гэтым ішла гутарка на занятку «Я здароўе берагу – сам сабе дапамагу!»

10 февраля 2021 в 21:50 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Сённяшні дзень тыдня пачатковых класаў быў прысвечаны здароўю. А дэвіз дня – “Я здароўе берагу - сам сабе дапамагу!". Пачаўся дзень з музычнай зарадкі, у якой прынялі актыўны ўдзел усе навучэнцы 1-2 класаў. Затым дзеці адказвалі на пытанні віктарыны "У здаровым целе - здаровы дух". Мэта віктарыны - фарміраваць у навучэнцаў уяўленне аб тым, што такое здаровы лад жыцця, і выхоўваць беражлівыя адносіны да свайго здароўя.

10 февраля 2021 в 20:33 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

"Казка - розуму падказка!" - такі дэвіз другога дня нашага тыдня. Сёння мы малявалі нашых любімых казачных герояў.
Нам падабаецца чытаць казкі. Дзякуючы ім мы даведаемся аб цікавых прыгодах і падарожжах. У казках мы можам сустрэць фантастычных істот, звяроў, якія набываюць рысы чалавека. Менавіта таму і карысна чытаць казкі, што яны развіваюць нашу фантазію. Цяжка без фантазіі ўявіць сабе знакамітую Бабу Ягу, якая лётае ў сваёй ступе.
Казкі цікавыя яшчэ і тым, што там адбываецца барацьба дабра са злом. У казцы заўсёды станоўчы герой дамагаецца поспеху і пераадольвае любыя перашкоды, якія ўзнікаюць на яго шляху.
Казачныя гісторыі вучаць нас таму, што дабро заўсёды возьме верх над несправядлівасцю і злымі сіламі.

9 февраля 2021 в 21:42 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Другі дзень тыдня пачатковых класаў прайшоў пад дэвізам "Казка - розуму падказка". Навучэнцы малявалі герояў сваіх любімых казак, а пасля прадстаўлялі іх.

9 февраля 2021 в 20:23 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Снегіры, сінічкі!
Сыплю вам пшанічкі,
Крупак, крошак хлеба,
Вам жа мала трэба!
Ешце, любыя сябры!
Не ляціце у бары,
А жывіце у двары
Да вясновае пары.
Вось для вас кармушкі,
Птушкі-шчабятушкі,
Нашы весялушкі!
Тыдзень пачатковых класаў пачаўся з экалагічнай сцяжынкі "Дапаможам нашым птушкам!". Разам са сваімі сябрамі першакласнікамі мы паклапаціліся аб нашых пярнатых сябрах. Прыемна назіраць за тым, як частуюцца птушкі нашымі ласункамі: зернем, просам, семечкамі.

8 февраля 2021 в 21:34 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

З 8 па 12 лютага ў нашай школе праходзіць тыдзень пачатковых класаў. Сёння адбылося адкрыццё тыдня. Навучэнцы 1-2 класаў пазнаёміліся з планам работы на кожны дзень, і быў дадзены старт конкурсу малюнкаў "Мая любімая казка" . А ў першы дзень тыдня навучэнцаў чакала экалагічная сцяжынка "Дапаможам нашым птушкам".

8 февраля 2021 в 19:42 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Вось і наступіла зіма - гэтая белая казка. Зімовая прыгажуня. Ці ёсць у свеце найбольш чароўная і дзіўная пара года, чым зіма? Хавае яна белай коўдрай зямлю, якая цярпліва чакала такой мяккай футры. А як чароўна выглядаюць дрэвы ў сваіх пухнатых хустках, якія ім ласкава падарыла цудоўная зіма. Усе навокал занесена белым снегам, які днём блішчыць на сонцы так, што слепіць вочы. Раніцай шкада таптаць некранутае покрыва, намеценае ноччу. Галінкі дрэў гнуцца пад цяжарам беласнежнай коўдры. Усё навокал чыстае і прыгожае

2 февраля 2021 в 21:37 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Зіма — суровае выпрабаванне для ўсяго жывога. Не толькі для чалавека гэты час вельмі цяжкі, але для звяроў і птушак таксама складаны. Многія птушкі прылятаюць бліжэй да жылля чалавека, быццам чакаюць ад людзей паратунку ад маразоў і бяскорміцы. Дапамагчы птушкам зімой можа кожны чалавек. Навучэнцы нашага класса таксама падкормліваюць птушак.

24 января 2021 в 19:20 | Левкович Ж. И. | нет комментариев