Новости
Закончыўся тыдзень пачатковых класаў. Падведзены вынікі, названы самыя актыўныя ўдзельнікі праведзеных мерапрыемстваў. Тыдзень пачатковых класаў атрымаўся насычаны і займальны. Былі праведзены розныя конкурсы, віктарыны, гульні, спаборніцтвы. Кожны вучань меў магчымасць раскрыцца і рэалізаваць свае творчыя і інтэлектуальныя магчымасці, праявіць уменне супрацоўнічаць з аднагодкамі. Усе атрымалі станоўчы зарад эмоцый і задавальненне ад праведзенай работы.
З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор’яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, —
Ты выткана, дзiўная родная мова.
М.Танк
Тыдзень пачатковых класаў завяршыўся конкурсам чытальнікаў вершаў "І прыгожа льецца на прасторы слова беларускай мовы!".
Вучні наведалі музей "Гісторыя піянерскага руху", які працуе на базе Ашмянскага ЦТДзіМ. Пазнаёміліся з гісторыяй піянерскага руху 70-80 гадоў. Наведалі выставу работ навучэнцаў ЦТДзіМ.
Казачныя героі - добрыя памочнікі ў нашым жыцці. У іх можна многаму павучыцца. Кемлівасць, смеласць, дабрыня, спагада - рысы характару, якія спатрэбяцца кожнаму. Знаёмцеся - нашы любімцы.
З 06.02 па 10.02 прайшоў тыдзень пачатковых класаў пад дэвізам “Веды,Творчасць,Сяброўства”Кожны дзень тыдня быў прысвечаны розным прадметам.
Дзень памяці У першы дзень прайшоў урок мужнасці» Маленькія героі вялікай вайны” дзе вучні пазнаеміліся з гераічнымі подзвігамі дзяцей у гады вайны,
Дзень матэматыкі”Матэматычныя сцяжынкі адолеем без запінкі”
День беларускай мовы .Віктарына “Таямніцы роднай мовы”, Конкурс “Кароль пісьма”
Дзень беражлівых .Вусны часопіс “У гасцях у прыроды”
Дзень творчасці”
План тыдня ўключаў гульні, спаборніцтвы, конкурсы і віктарыны.Дзеці майстравалі,разгадвалі загадкі,рэбусы,галаваломкі.
Усе мерапрыемствы былі цікавыя па форме і зместу, займальныя і маляўнічыя. Навучэнцы з задавальненнем выконвалі разнастайныя заданні, даведаліся шмат карыснага і цікавага
Вучні класа прынялі ўдзел у раённай віктарыне, прысвечанай Дню юнага героя-антыфашыста і занялі 3 месца.
Віншую з перамогай.
2 каманды навучэнцаў 3-4 класаў прынялі ўдзел у матэматычнай гульні “Свая гульня”. Мэта гульні – прывіваць цікавасць да матэматыкі, развіваць лагічнае мысленне, узаемападтрымку, уменне працаваць у камандзе. Удзельнікі каманд спрабавалі свае сілы ў самых разнастайных конкурсах: “Матэматычная размінка”, “ Матэматычныя загадкі”, “Вясёлыя задачы”, “Без кемлівасці нікуды”, “ Лікі ў прыказкакх і прымаўках”. Каманды паказалі не толькі свае веды па матэматыцы, але і кемлівасць, эрудыцыю. Па выніках усёй гульні перамогу атрымала каманда дзяўчынак "Салют".
Каманда дзяўчынак "Салют" і каманда хлопчыкаў "Вымпел" спрабавалі свае сілы ў матэматычнай віктарыне "Свая гульня". Складаная, але і цікавая гэта навука матэматыка! Спатрэбілася ўменне лічыць, разважаць, параўноўваць і проста ўважліва чытаць змест задання. Ну і як жа без кемлівасці! Не сілай, а розумам пераадольвалі многія героі казак цяжкасці, якія сустракаліся ім на шляху. Хто перамог? Усе!
8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста. Гэты дзень адзначаецца штогод 8 лютага з 1964 года. Кожны год мы ўспамінаем тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія разам з дарослымі змагаліся за наш сённяшні мірны дзень.
У класе прайшло мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце. Яшчэ раз прагучалі імёны: Зіна Партнова, Лёня Голікаў, Юта Бандароўская, Валя Коцік, Марат Казенй, Галя Колмева, Вася Карабко Лара Міхеенка і інш.
Цікавай, змястоўнай і прыемнай стала экскурсія ў музей "Беларуская хатка" дома народных рамёсел
г. Ашмяны. Кожны раз, з заміраннем сэрца, мы слухаем расказы пра мінулае, пра жыццё нашых продкаў. І кожны раз не перастаём захапляцца нашымі людзьмі: працавітымі, таленавітымі, гасціннымі, стараннымі, добрымі. Нам ёсць з каго браць прыклад, у каго павучыцца.
Няма, відаць, на зямлі чалавека, які не слухаў і не чытаў казак. Адны любяць казкі пра жывёл і птушак, другія – пра чарадзеяў і асілкаў, трэція – пра паноў-крывасмокаў і простых людзей, працавітых, кемлівых, шчырых. Сёння навучэнцы 3-4 класаў адправіліся ў падарожжа ў беларускую казку “Адгадай, хто прыйшоў да нас у госці ”. Падчас падарожжа дзеці прынялі ўдзел у конкурсах “Хто даслаў тэлеграмы?”, “Хто прыйшоў на абед?”,
“З якой казкі прадметы ?”, папрацавалі з прыказкамі, пабывалі ў казачным тэатры (паказалі ўрывак з казкі), наведалі мастацкую галерэю (зрабілі малюнкі да прачытаных казак), адказалі на пытанні віктарыны “З якой казкі радкі?”. Навучэнцы пабывалі ў казачным свеце, далучыліся да народнага ўяўлення і зразумелі, якім казачным багаццем валодае наш народ.
Казка - у жыцці падказка! Так кажуць пра вялікія магчымасці беларускіх народных казак. На самай справе, гэта так. У казках можна знайсці адказы на самыя важныя пытанні. Казкі нас вучаць дабівацца сваёй мэты, старанна працаваць, клапаціцца пра сваіх блізкіх, прыходзіць на дапамогу слабейшым. І не заўсёды ў казках перамагае той, хто мацнейшы. Перамогу над ворагам можна атрымаць не сілай, а розумам. Можна дабівацца поспеху дружнай сумеснай працай. Не верыце? Пачытайце нашы казкі.
З 6 па 11 лютага ў нашай школе праходзіць тыдзень пачатковых класаў. Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня. Навучэнцы пазнаёміліся з планам работы тыдня пачатковых класаў і быў дадзены старт конкурсу малюнка “Мой любімы казачны герой" і конкурсу чытальніка верша “Дзяцінства маё”. А пачаўся тыдзень з урока мужнасці “Ішлі на бой рабяты, равеснікі твае…”. Урок быў прысвечаны памяці піянераў-герояў, юных абаронцаў Айчыны, якія аддалі сваё жыццё за светлую, мірную будучыню. У ходзе мерапрыемства навучэнцы папоўнілі свае веды пра піянераў-герояў, якія ваявалі ў гады вайны і іх подзвігі.
Тыдзень пачатковых класаў адкрыўся ўрокам Мужнасці "Ішлі на бой рабяты, равеснікі твае ...". Гутарка на ўроку ішла пра юных герояў, якія побач з дарослымі ў хвіліны небяспекі сталі на абарону сваёй Радзімы.
Хлопчыкі. Дзяўчаткі. На іх маленькія плечы лёг цяжар бяды, гора ваенных гадоў. І не схіліліся яны пад гэтым цяжарам. Наадварот, сталі мацней духам, смялейшымі, мужнымі.
Маленькія героі вялікай вайны. Яны змагаліся побач з дарослымі - бацькамі, братамі, побач з камуністамі і камсамольцамі.
Навучэнцы класа актыўна прымаюць удзел у вывучэнні гісторыі піянерскай арганізацыі. Піянерская дружына нашай школы носіць імя славутага лётчыка А. Марэсьева, удзельніка Вялікай айчыннай вайны 1941 - 1945 года. Мы даведаліся аб яго жыцці, аб вялікім жаданні стаць лётчыкам. Мужнасць, настойлівасць, любоў да Радзімы гэтага чалавека захапляе. Дзякуючы такім людзям, мы сёння жывём пад мірным небам, маем магчымасць вучыцца і адпачываць.
19 студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень выратавальніка. Гэта свята мужных і смелых, самаадданых і фізічна падрыхтаваных людзей, якія ў любую хвіліну прыйдуць на дапамогу, рызыкуючы сваім жыццём дзеля іншых. Напярэдадні гэтай даты ў нашым класе прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна “Дзень выратавальніка”. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй свята, асаблівасцямі прафесіі выратавальнік, успомнілі як дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, праявілі свае творчыя здольнасці у конкурсе малюнкаў “Выратавальнікі вачыма дзяцей”.
На класнай гадзіне навучэнцы нашага класа адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках Чырвонай кнігі. Мэта гэтага мерапрыемства - знаёмства з Чырвонай кнігай Рэспублікі Беларусь, выхаванне беражлівых адносін да прыроды. Падчас падарожжа дзеці ўспомнілі дзіўных і рэдкіх жывёл, палюбаваліся кветкамі, аб якіх складзены прыгожыя вершы, прынялі актыўны ўдзел у конкурсах і гульнях на тэму экалогіі і зрабілі выснову: каб на зямлі не знікалі жывёлы, птушкі і расліны, чалавек павінен беражліва ставіцца да прыроды, ахоўваць і абараняць яе.
Махлярства - распаўсюджаны выгляд падману, які сёння трывала засеў у нашым грамадстве. У адрозненне ад крадзяжу, махлярства - гэта не толькі спосаб ўзбагачэння злачынцаў, але і своеасаблівая насмешка над ахвярай. Бо часцяком усё адбываецца так хутка, спрытна і хітра, што чалавек як бы сам, па добрай волі, аддае свае грошы ашуканцу. Таму і лічыцца, што махлярства - гэта катэгорыя злачынстваў, якія неабходна і можна апярэдзіць сваёй пільнасцю. Калі не трапіць на схему махлярства, то і злачынства не будзе здзейснена. І хоць, здаецца, што гэта немагчыма, таму што прыёмы ашуканцаў пастаянна мяняюцца, на самай справе не ўсё так складана. Бо ўсе іх маніпуляцыі грунтуюцца на самым простым, нават прымітыўным псіхалагічным ўдары. Разумеючы іх хітрыкі, лёгка распазнаваць і разумець схемы махляроў. Як не трапіць у пастку да ашуканцаў разбіраліся сёння на класнай гадзіне.
У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2023 год аб'яўлены Годам міру і стварэння.