Новости
Цудоўную навагоднюю сустрэчу з Дзедам Марозам і казачнымі героямі падарылі нам работнікі Граўжышкоўскага аддзела культуры. Вясёлыя гульні, карагоды, песні і танцы закружылі дзетвару каля навагодняй ёлкі. Чакалі дзетак і салодкія ласункі. Дзякуй за такі падарунак!
Што пажадаць пад Новы год
Сумленным добрым людзям?
Премных казачных прыгод,
Якiх мы не забудзем.
Хай не скупiцца Дзед Мароз
На радасць нам, на шчасце;
Каб дабрабыт дзяржавы рос,
Быў лад у кожнай хаце.
Не забывалi каб сяброў,
Дабрасуседскiх зносiн;
Сямейных цёплых вечароў
Больш Новы год прыносiў.
Хай будзе ўсё, як мае быць!
Са святам!
Пусть бычок принесёт нам подарки,
Загорятся на ёлках огни,
Станет жизнь и счастливой, и яркой,
И наполнятся радостью дни!
Сегодня на новогоднем утреннике ребят развлекали бычок Федя, Снеговик Бом Снежный Ком, мыши – Ли-Ли и Лу-Лу. А Дед Мороз и Снегурочка спасли Новый год и бычка Федю. Ребята водили хороводы возле ёлки, играли в заводные танцы-пляски, исполняли новогодние песни. В конце праздника все детишки получили от Деда Мороза сладкие новогодние подарки.
Незвычайным падарожжам у казку пачаліся зімовыя канікулы для вучняў нашага класа Гіруць Паліны і Шахава Аляксея. Разам з іншымі выхаванцамі школьнага лагера "Вясёлка" яны адправіліся на пошукі Дзеда Мароза і Снягурачкі ў Замасцяны. Ім давялося сустрэцца з рознымі казачнымі героямі, прайсці шмат выпрабаванняў, выканаць многа розных заданняў. Але ўсё лёгка пераадолець, калі ты не адзін! Дружна - не грузна!
На двары маім узнік
незвычайны снегавік:
сімпатычны, абаяльны
дабрадушны і брутальны.
Навучэнцы нашага класа таксама вырашылі змайстраваць снегавіка. Для працы ім спатрэбіліся каляровая папера і ватныя дыскі. І вось якія прыгожыя снегавікі ў іх атрымаліся.
Хутка праходзіць час у чаканні свята: навучэнцы класа вядуць актыўную падрыхтоўку да навагодняга ранішніка. Няма калі сумаваць! У майстэрні дзеда Мароза мы працавалі над стварэннем цудоўнай навагодняй цацкі. Атрымалася прыгажосць, створаная сваімі рукамі!
Сяброўства з кнігай пачалося ў нас з наведвання сельскай бібліятэкі тады, як толькі мы навучыліся чытаць. І зараз мы з'яўляемся актыўнымі чытачамі. Кніга — гэта бясконцая крыніца ведаў, выток чалавечай мудрасці, скарбонка вопыту чалавецтва. Кніга — гэта сапраўдны цуд: вы знаходзіцеся дома, а можаце даведацца шмат цікавага пра далёкія краіны, мінулае і сучаснасць. Кнігі — нашы сябры. Яны суправаджаюць нас з самага дзяцінства на працягу ўсяго жыцця. Пра ўсё на свеце можна даведацца з кнігі.
Дзед Мароз, дзеткі, Паўлік жмурыцца ад сонца
Новогодний уголок в классе.
Такі вось навагодні вугалок атрымаўся ў нашым класе.
Шчыра працуем ў майстэрні дзеда Мароза. Для нашага святочнага вугалка сёння зрабілі навагоднія сімвалы.
Хутка наступіць самае доўгачаканае і жаданае свята для дзяцей - Новы год. Цэлы тыдзень навучэнцы нашага класа працавалі ў майстэрні Дзеда Мароза: выразалі сняжынкі, елачкі, клеілі ланцужкі, упрыгожвалі свой клас да навагодняга свята.
В преддверии новогодних праздников учащиеся 6 класса украсили свой класс. Они готовили снежинки, вырезали из бумаги заготовки для украшения окон, оформляли класс эстетически. Все дети активно включились в работу. Они также подготовили поделки к школьному конкурсу "Новогодний вернисаж".
Старанна працавалі вучні 3 класа ў майстэрні Дзеда Мароза .Усе ўпрыгожванні для класнага пакоя вучні зрабілі сваімі рукамі.
У вопратцы белай, шырокай, даўгой,
3 вялікай пушыстай мятлой-барадой
Прыйшоў к нам здалёку Дзядуля Мароз,
Завеі і холад з сабою прынёс.
У бель апранае ён дрэвы, кусты,
На рэчках, азёрах будуе масты.
Надыходзіць, надыходзіць,
Надыходзіць Новы год!
Ён прыносіць многа снегу,
Многа радасных прыгод!
Наш клас распачаў падрыхтоўку да Новага года. Усе старанна працуюць у майстэрні дзеда Мароза: наш клас ператварыўся ў прыгожую зімовую казку, штодзень гучыць музыка - рыхтуем песні, карагоды да свята. Старнна працуюць усе дзеткі.
Увесь гэты тыдзень мы па-трошкі ўпрыгожвалі наш клас да Новага года.
Для ўдзелу ў конкурсе Энергамарафон 2020 навучэнцы 1 і 2 класа падрыхтавалі навялічкі спектакль
"Энергазберажэнне і сямёра казлянят". Усе дзеткі вельмі стараліся і паказалі сябе сапраўднымі артыстамі. Малайцы!
У мяне вада і газ
Проста так не льюцца.
Святло, цяпло, вада і газ
Дорага даюцца.
Каб багатымі мы сталі,
Трэба нам вучыцца,
Набраўшыся цярпення,
ЭНЕРГАЗБЕРАЖЭННЮ!
На класнай гадзіне навучэнцы, сумесна са сваімі сябрамі першакласнікамі, паразважалі над тым, што можа атрымацца, калі не берагчы цяпло, ваду і святло.