Новости
У шосты школьны дзень мы выпусцілі калаж для сваіх татаў.
Быть отцом непросто очень —
Нужно стать семьи опорой,
Утром, днём и даже ночью
Быть готовым свернуть горы!
21 кастрычніка ў Беларусі ўпершыню адзначаецца Дзень бацькі. Навучэнцы нашага класа павіншавалі сваіх бацькоў са святам і падарылі ім прыгожыя стыльныя гальштукі, зробленыя сваімі рукамі.
У мяне самы лепшы тата ў свеце. Хоць, вядома ж, для кожнага дзіцяці яго бацька з'яўляецца самым лепшым. У таты можна спытаць пра ўсё на свеце і атрымаць адказ на любое пытанне. Мне здаецца, ён ведае абсалютна ўсё. Я дзіўлюся і зайздрошчу яго жыццёвай мудрасці і вопыту. Мой тата, самы выдатны і любімы чалавек для мяне. Мяне радуе той факт, што заўсёды ёсць той, ад каго можна атрымаць карысную жыццёвую параду. Бо тата, ніколі не парае нічога дрэннага. Ён жадае сваім дзецям толькі радасці і дабрабыту.
Мне хочацца, калі я вырасту, стаць падобным па характары на тату.
Такія словы ўдзячнасці гаварылі дзеткі сваім татам.
Новый праздник День отца установлен в Беларуси 21 октября. Быть хорошим отцом — самая ответственная и нужная работа в жизни мужчины. Стать примером для сына и добрым волшебником для дочери. Научить, рассказать, защитить, объяснить и сделать всё это с любовью и терпением — такое может только папа. Поздравляем всех отцов с праздником и желаем им счастья и здоровья!
Віншуем са святам нашых дарагіх і любімых матуль!
Ласкавая, мілая, светлая
Любімая мама мая.
Яна, як бярозка, прыветная,
Што свеціцца ля ручая.
Яна, нібы яснае сонейка,
Што ззяе над роднай зямлёй.
Прашу я у Бога здароўечка
Для мамачкі любай маёй.
Прашу я ў Госпада міласці
Для ўсіх, хто шануе яе,
Каб вочы ад шчасця свяіцліся
У добрых, як мама, людзей.
Сёння, 14 кастрычніка, і дарослыя, і дзеці віншуюць сваіх дарагіх і любімых матуль са святам. Наш клас таксама падрыхтаваў падарункі сваім мамам і прыняў удзел у святочным канцэрце, прысвечаным Дню маці.
Мама, мамачка, матуля…- наймілагучнейшыя, найдаражэйшыя словы на свеце. Што можа быць больш святым, чым імя маці? Для любога з нас: дзіцяці, падлетка, юнака, пасівелага дарослага – маці – самы родны, самы дарагі чалавек на зямлі, які даў нам жыццё.
Таму вельмі правільна і справядліва, што ў Беларусі, як і ў шмат якіх іншых краінах свету, з 1996 году дзень 14 кастрычніка зацверджаны як Дзень маці.
Навучэнцы нашага класа віншуюць усіх матуль з надыходзячым святам і жадаюць ім моцнага задароўя, шчасця, поспехаў у працы і сямейнага дабрабыту.
Наш 6 класс подготовил фотозону ко Дню матери.
Паважаныя настаўнікі, дзякуем Вам за працу і за клопат, за пяшчоту і цеплыню вачэй. Вы душою прыгожыя і вельмі добрыя, таленавітыя і сэрцам шчодрыя. Кожны праведзены Вамі ўрок - гэта маленькае жыццё, заўсёды цікавае і пазнавальнае. Усе Вашы ідэі, мары, урокі, задумы не будуць марныя!
І ў гэты залаты восеньскі дзень мы Вам жадаем поспехаў у працы, моцнага здароўя і бясконцага цярпення. Няхай Вас заўсёды цэняць вашы ўдзячныя вучні. З Днём настаўніка!
Класная гадзіна пачалася з цікавага сюрпрыза. На стале з’явілася прыгожая скрыначка. Але было папярэджванне – у ёй ляжыць нешта нядобрае, шкоднае, тое, што можа быць небяспечным. Прагучала пытанне: “Ці будзем адчыняць скрыначку?”. Большасць дзяцей рашылі, што будзем.
Усё ведалі, што тое, што ляжыць у скрыначцы - гэта - "дрэнна", "нельга", "забаронена" і нават небяспечна, але, нягледзячы на гэта, адкрылі скрыначку. Дзеці не захацелі прыняць да ўвагі папярэджванні.
Так бывае і ў жыцці, усе ведаюць, што алкаголь, курэнне, наркотыкі - гэта "дрэнна", нядобра і нават небяспечна, але ўсё ж многія ўжываюць іх.
Ёсць розныя рэчывы, якія могуць выглядаць прывабна ў выглядзе жуек, таблетак, вітамінаў, цыгарэт, прыемна пахкіх рэчываў. Але гэта могуць быць вельмі небяспечныя рэчывы. Паспрабаваўшы іх, чалавек, нават дарослы, трапляе ў цяжкое становішча.
Наркотыкі вельмі небяспечныя для здароўя, ад наркатычнай залежнасці вельмі цяжка вылечыцца.
Вывучаць мову, спасцігаць загадку слоў вельмі цікава. Клас актыўна ўключыўся ў мерапрыемствы, якія праходзілі ў школе ў рамках тыдня беларускай мовы. Вось такія прыгожыя паштоўкі для мовы ў нас атрымаліся. Кожны з вучняў прызнаўся, што любіць беларускую мову, мову, на якой размаўляем дома, у школе. Мілагучная, ласкавая, прыгожая, родная - так гавораць пра яе дзеткі.
С историей не спорят,
С историей живут,
Она объединяет
На подвиг и на труд.
Едино государство,
Когда един народ,
Когда великой силой
Он движется вперед.
17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Гэты дзень дазваляе ацаніць усё, што адбывалася і адбываецца ў нашай краіне. Ацаніць, каб зрабіць правільныя высновы. Дню народнага адзінства была прысвечана класная гадзіна ў нашым класе. Мэта мерапрыемства: стварыць умовы для засваення навучэнцамі паняцця “народнае адзінства”, выхоўваць любоў і павагу да сваёй Радзімы.
Обучающиеся класса приняли участие в митинге, посвященному Дню народного единства:
Один в поле не воин – с детства нам говорят,
И вместе должны народы несчастьям противостоять.
Ведь радостно так живется и столь бесконечен мир,
Когда под огромным солнцем ты знаешь, что не один.
Пусть спорится доброе дело, соединяя сердца,
Пусть дружба объединяет и страны, и города,
И вместе смеются дети, и радость бежит вперед,
И к людям большой планеты успех и любовь придет.
17 верасня па ўсёй нашай краіне адзначаецца Дзень народнага адзінства - дзяржаўнае свята, якое вярнулася ў наш святочны каляндар і стала сімвалам павагі да гісторыі.
Гэты дзень прысвечаны тым галоўным, асноўным каштоўнасцям, якія блізкія і зразумелыя кожнаму з нас: любоў да Радзімы і любоў да сваіх продкаў, імкненне быць дастойнымі іх подзвігаў, імкненне быць адданымі грамадзянамі сваёй краіны, працаваць дзеля яе развіцця, дзеля дабра нашых людзей.
Раніцаю залацістай
у клас мы радасныя ідзём.
Там утульна, светла, чыста.
Школа - наш любімы дом.
Там ужо шумяць рабяты,
і чакаюць кнігі нас.
Свежых сіл у нас багата, -
за вучобу брацца час!
1 верасня адбыўся першы ўрок па тэме "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню". Разам з класным кіраўніком дзеці прайшліся па старонках вуснага часопіса ад мінулага часу да цяперашняга. На працягу падарожжа навучэнцы расказвалі аб сваёй Радзіме, аб важнасці памятаць падзеі нашай гісторыі, каб будучыня была светлай.
Фарбуе верасень лісты ў асенні колер.
Сышліся зноў і я, і ты ў роднай школе.
1 ВЕРАСНЯ пералівісты званок зноў паклікаў за парты вучняў. Закончыліся
летнія канікулы, пачаўся чарговы паход у Краіну ведаў. Тэма першага ўрока
новага навучальнага года – “Гістарычная памяць - дарога ў будучыню!”,
Захоўваць памяць, берагчы памяць (гістарычную памяць!) нашага
беларускага народа - гэта абавязак кожнага з нас. Мэта ўрока: развіццё ў
навучэнцаў пачуцця любові да сваёй Радзімы, цікавасці і павагі да
гістарычнага мінулага беларускага народа.
1 верасня адбыўся першы ўрок па тэме "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню". Навучэнцы расказвалі аб сваёй Радзіме, аб важнасці памятаць падзеі нашай гісторыі, каб будучыня была светлай.На уроку перад дзецьмі выступіў начальнік пагранічнага атрада Клевіца Шэрневіч Я.В.
Залівісты школьны званок, які прагучаў 1 верасня, абвясціў пачатак новага навучальнага года. З новымі сіламі, натхненнем, жаданнем новых ведаў навучэнцы 8 класа пачалі свой новы навучальны год.У добры шлях за новымі ведамі!