Новости
19 лістапада класная гадзіна прайшла па тэме "Дзяцячае шчасце". Навучэнцы выказалі свае меркаванні аб шчасці, намалявалі дрэва свайго шчасця. Таксама была зроблена выстава шчаслівых сямейных фотаздымкаў.
У рамках акцыі “Беларусь – энергаэфектыўная краіна” сярод вучняў 1-2 класаў прайшло выхаваўчае мерапрыемства “Падарожжа ў краіну Энергазберажэння”. Падчас падарожжа дзеці даведаліся пра значэнне электраэнергіі ў жыцці чалавека, неабходнасці беражлівых і эканомных адносін да яе. Навучэнцы падарожнічалі па прыпынках “Пазнайка”, “Што такое электрычнасць”, “Сустрэча з Энергошай”. У ходзе падарожжа яны адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі і сустрэліся з сябрам беражлівых і эканомных – Энергошай, атрымалі ад яго парады і падрыхтавалі малюнкі “Беражыце электраэнергію!”
В рамках Всемирного дня энергосбережения в классе прошла акция "5 минут без электричества", а также классный час "Путешествие в мир бережливости".
11 лістапада-Міжнародны дзень энергазберажэння. У класе прайшла класная гадзіна "Рэцэпты энергазберажэння". Галоўнай задачай было інфармаванне навучэнцаў пра важнасць эканоміі энергарэсурсаў, пра спосабы энергазберажэння і існуючых аднаўляльных крыніцах энергіі. Увага дзяцей была прыцягнута да праблем выкарыстання энергіі, эканоміі энергіі і энергарэсурсаў, ахове навакольнага асяроддзя. Дзеці даведаліся аб правілах эфектыўнага і эканомнага выкарыстання энергарэсурсаў. Прайшла выстава малюнкаў
Сёння яшчэ раз пагаварылі з вучнямі пра тое, як мы можам берагчы тое, што маем.
Навучэнцы 5 класа выпусцілі лістоўку да сусветнага дня энергазберажэння.
04.11 навучэнцы пабывалі на экскурсіі ў "Зімовым садзе" у горадзе Смаргонь
Яшчэ адзін дзень у школьным лагеры падарыў нам новыя ўражанні: Лёша і Паліна сёння былі на экскурсіі Ў зімовым садзе г. Смаргоні. Нашы дзеткі змаглі ўбачыць многа экзатычных раслін, жывёл падводнага царства. Гэта вельмі цікава і захапляльна. Тое, пра што чыталі, гаварылі на ўроках, можна было ўбачыць сваімі вачыма!
Вучні пабывалі на экскурсіі ў "Зімовым садзе" у горадзе Смаргонь.
Першыя поспехі гульні ў шашкі ўжо маем! Засталося толькі адтачыць сваё майстэрства. Думаем, справімся і самі, і сяброў сваіх навучым! Тым больш, што ў спаборніцтвах былі сур'ёзныя канкурэнты. Але нашы дзеткі не спалохаліся. Малайцы!
Што такое канікулы? Адразу хочацца сказаць - пара адпачынку, радасная пара, цікавая пара, любімая пара! І гэта на самай справе так. Шахаў Аляксей і Гіруць Паліна наведваюць школьны лагер "Вясёлка" ужо не першы год. І кожны раз гэта новыя ўражанні, цікавыя экскурсіі, вясёлыя гульні. Да Новага года яшчэ далёка, але сімвал яго ўжо ў руках нашых старанных дзетак. Дзякуй гурток "Мастацтва рукадзелля"!
Пад час Акцыі "Чысты двор" разам з вучнямі прыбралі ад лістоты тэрыторыю вакол Кургана.
Учащиеся посетили свою подопечную Мисевич М.И. с целью оказать помощь в приобретении лекарств, узнать о её здоровье .С теплотой и радушием всегда встречает Мария Иосифовна своих ребят. Они всегда готовы прийти ей на помощь
В субботу учащиеся приняли активное участие в акции "Чистый двор".Ребята дружно убирали территорию возле школы от листьев. Несмотря на холодную погоду, работая, ребятам было тепло , и настроение было прекрасным.
У школе праходзіць тыдзень "Музей і дзеці". Каб зазірнуць у мінулае, не патрэбна машына часу. Дзякуючы працы многіх людзей, мы можам перамяшчацца ў часе, нават не пакідаючы сцен свайго класа. Так, на інфармацыйнай гадзіне "Музеі Беларусі запрашаюць: віртуальнае падарожжа ў музей Якуба Коласа" мы змаглі пабываць у сталіцы нашай краіны горадзе Мінску. Цікавыя моманты жыцця і творчасці беларускага пісьменніка нам сталі вядомыя з віртуальнага падарожжа ў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
У музеі зберагаецца гісторыя жыцця і творчасці аднаго са стваральнікаў беларускай мовы і літаратуры. Музей размешчаны ў доме, дзе жыў Якуб Колас з 1945 па 1956 гг. Тут захоўваюцца асабістыя рэчы песняра і яго сям'і, кнігі, рукапісы, дакументы, творы выяўленчага мастацтва, што ўвасабляюць асобу народнага паэта і герояў яго твораў.
15 кастрычніка прайшла класная гадзіна "Актыўны грамадзінін і яго прававая культура. Што трэба ведаць школьнікам аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі.