Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Музеі Беларусі запрашаюць: віртуальнае падарожжа ў музей Якуба Коласа

Дата: 19 октября 2021 в 13:07, Обновлено 19 октября 2021 в 20:08
111 просмотров

У школе праходзіць тыдзень "Музей і дзеці". Каб зазірнуць у мінулае, не патрэбна машына часу. Дзякуючы працы многіх людзей, мы можам перамяшчацца ў часе, нават не пакідаючы сцен свайго класа. Так, на інфармацыйнай гадзіне "Музеі Беларусі запрашаюць: віртуальнае падарожжа ў музей Якуба Коласа" мы змаглі пабываць у сталіцы нашай краіны горадзе Мінску. Цікавыя моманты жыцця і творчасці беларускага пісьменніка нам сталі вядомыя з віртуальнага падарожжа ў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
У музеі зберагаецца гісторыя жыцця і творчасці аднаго са стваральнікаў беларускай мовы і літаратуры. Музей размешчаны ў доме, дзе жыў Якуб Колас з 1945 па 1956 гг. Тут захоўваюцца асабістыя рэчы песняра і яго сям'і, кнігі, рукапісы, дакументы, творы выяўленчага мастацтва, што ўвасабляюць асобу народнага паэта і герояў яго твораў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.