Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости 5 класс

Працягваем свае падарожжы па родным краі, знаёмімся з яго гістарычнымі старонкамі. Сёння нам давялося пагуляць па пакоях дома і парку сядзібы М.К.Агінскага ў Залессі. Экскурсія была цікавай і змястоўнай.

Летнія канікулы пачаліся. Усе вучні нашага класа адпачываюць у школьным аздараўленчым лагеы "Вясёлка". Можна адзначыць, што наведваюць лагер нашы вучні не першы год. Адпачыць у лагеры можна цікава, весела і пазнавальна.

Вас чакае бор грыбны,
Ягады суніцы.
Толькі ў царстве тым лясным —
Цур — не заблудзіцца!
I не ўсе грыбы бяры,
Калі выйдзеш ранкам,
Бо страчаюцца ў бары
I грыбы-паганкі.
Шмат бяды і ад вады,
Не жартуйце з ёю!
Бо даводзяць да бяды
Жартачкі з вадою.
Ну і хопіць вас вучыць,
Спынімся на гэтым...
Трэба дзецям адпачыць
Ад заняткаў летам.

На пачатку лета наш клас са сваімі сябрамі адпраўляецца ў паход па сваім родным краі. Кожны раз не перастае радаваць прыгажосць нашай маленькай Радзімы. І яркія кветачкі, і мяккая траўка, і, ўбраныя ў маладую лістоту, дрэўцы прыветна сустракаюць нас. Чуецца шчабятанне птушак, важна ходзіць па лузе бусел, пяшчотна лашчыць нашы твары лагодны ветрык. Чуецца гул трактара на лузе. Так добра і ўтульна тут.

Здаецца, толькі ўчора быў той час,
Калі прыйшлі мы першы раз у школу.
У школе нас сустрэў званок вясёлы,
I мы за парту селі ў першы раз.
Настаўніца вяла да ведаў нас,
Мы разам па складах буквар чыталі...
А потым быў другі і трэці клас,
I сёння мы... выпускнікамі сталі.
Звіні, вясёлы школьны наш званок!
Час летні вельмі хутка праімчыцца.
Ты ўвосень зноў паклічаш нас на урок,
У пятым класе будзем мы вучыцца.
Нам, пэўна ж, будуць болей задаваць,
Саміх прадметаў школьных стане болей.
I будзем мы хоць зрэдку сумаваць
Аб тым, што ўжо не ў пачатковай школе.
Ды толькі не вярнуць назад гады,
I будзе шосты клас, а потым сёмы...
Але мы будзем памятаць заўжды,
Як першы раз звінеў званок вясёлы.
Як школа нас сустрэла ў першы раз
I як яна нас цёпла павітала.
I першая настаўніца для нас
На ўсё жыццё другой матуляй стала.
I мы ўрачыста абяцаем ёй,
Што і далей вучыцца добра зможам
I нашай роднай школе дапаможам
I працай, і вучобаю сваёй!

Дарагія рабяты! Сягоння вы сталі піянерамі. Віншую вас. Слова "піянер" ва ўсе часы азначала "быць першым", быць прыкладам ва ўсім, паважаць і цаніць дарослых, дапамагаць малодшым, быць надзейным сябрам, рабіць добрыя справы на карысць сваёй Радзімы. Жадаю, каб новы піянерскі год стаў годам здзяйснення задуманых ідэй, працягам вашых добрых спраў.

Шмат якія са сведкаў мінуўшчыны - маўклівыя. Іх трэба ўмець зразумець і па-свойму "прачытаць". З дапамогай старажытных рэчаў, зброі, посуду, прыладаў працы ў нас ёсць магчымасць вывучаць жыццё нашых продкаў. Дзякуючы экспанатам нашага музея "Беларуская хата", мы можам падарожнічаць у часе, можам даведацца, як жылі нашы продкі, у якіх гістарычных падзеях яны ўдзельнічалі, якімі помнікамі архітэктуры, творамі літаратуры і мастацтва славіцца наша зямля і хто іх аўтар.

Семья – большое счастье!
У каждого на свете
Должны быть папа с мамой —
У тех, кто всех послушней,
И непослушных самых.
У каждого на свете
Должны быть братья, сёстры…
Чтоб жизнь была весёлой
И от улыбок пёстрой.
У каждого на свете:
Детишек, птиц, зверья,
Должны быть те, кто дорог —
Родимая семья!
У каждого на свете
Должны быть папа с мамой,
Семья большое счастье —
Подарок самый-самый!
Натали Самоний

Захоўваць мір можна навучыцца з дзяцінства. Калі мы ўмеем сябраваць, вырашаць канфлікты спакойна, без сваркі, умеем спачатку выслухаць, а потым ужо даказваць сваё.
Мы назаўсёды захаваем праўдзівую гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. А яна нас падводзіць да разумення таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы — надзейная абарона ад любой пагрозы. Мужнасць, нязломнасць волі і патрыятызм народа-пераможцы назаўсёды застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці. Нізкі паклон і ўдзячнасць ветэранам, чый подзвіг будзе жыць у нашых сэрцах як вялікі дар — магчымасць свабодна жыць і вучыцца на роднай зямлі, засвойваючы урокі сумленнасці і справядлівасці. Мы бязмежна ўдзячныя ветэранам за магчымасць жыць і ганарыцца сваёй краінай. Памяць пра Вялікую Айчынную вайну аб'ядноўвае нас і робіць непераможнымі перад тварам любых выпрабаванняў.

Разам са сваімі сябрамі трэцякласнікамі вучні класа актыўна ўключыліся ў падрыхтоўку да абласной акцыі "Кветка Перамогі ў кожным акне". Работа была цікавая, крапатлівая. Яна патрабавала і акуратнасці, і стараннасці. З заданнем мы справіліся на выдатна. Кветка Перамогі ў акне нашай школы атрымалася вельмі прыгожая.

28 апреля 2023 в 16:13 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Шмат часу прайшло з таго страшнага дня, калі па радыё і тэлебачанні абвясцілі аб трагедыі ў Чарнобылі.
Кожны год 26 красавіка ўсё цывілізаванае чалавецтва з горыччу і болем успамінае пра катастрофу, якая грымнула на 4-м энергаблоку Чарнобыльскай АЭС ноччу 26 красавіка 1986 года. Катастрофа раптоўна перавярнула жыццё мільёнаў людзей і стала праблемай цэлага свету. Тым не менш, для кагосьці гэтая катастрофа ўжо забытая, хтосьці чуў пра яе «краем вуха», а хтосьці і наогул не ведае нічога. Але тыя людзі, якія трапілі ў гэты агняварот, ніколі не змогуць нічога забыць, нават калі б захацелі.
Адзін са шматлікіх урокаў Чарнобыля складаецца ў тым, каб не меркаваць, а цвёрда ведаць, якім чынам трэба дзейнічаць у падобных экстрэмальных сітуацыях. Каб падобная трагедыя не паўтарылася больш ніколі.

26 апреля 2023 в 16:37 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

На класнай гадзіне мы знаёміліся з самымі важнымі і патрэбнымі прафесіямі. Спачатку кожны расказаў аб прафесіях сваіх бацькоў. Нашы таты і мамы працуюць у СУП "АграМалРай". Ад працы кожнага чалавека залежыць дабрабыт нашай краіны. Наша праца - вучоба. Будучыня краіны залежыць ад нашай стараннай працы.

14 апреля 2023 в 15:56 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

На інфармацыйнай гадзіне ішла гутарка пра 11 красавіка – значную і памятную дату. Ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
Праз іх у гады вайны прайшлі 18 мільёнаў грамадзян еўрапейскіх краін. Больш за 11 мільёнаў былі зверскі знішчаны: зажыва спалены ў крэматорыях, загублены ў газавых камерах, памерлі ад медыцынскіх эксперыментаў. Жахліва, страшна і бесчалавечна.
Толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях і аддаючы даніну павагі тым, хто выжыў у пекле, можна спадзявацца, што падобнае больш ніколі не паўторыцца.
Будзем шанаваць і берагчы мір.

11 апреля 2023 в 15:46 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

2 красавіка адзначаецца адно з самых важных свят Саюзнай дзяржавы - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Свята гэтае прысвечана сяброўству людзей, якія насяляюць дзве брацкія краіны — Рэспубліку Беларусь і Расійскую Федэрацыю. 27 гадоў таму быў падпісаны дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі. У класе прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная гэтаму святу. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, з культурным і духоўным развіццём дзвюх краін, аб узаемным супрацоўніцтве і шматгадовых сувязях у розных сферах дзейнасці. Мерапрыемства пачалося з прагляду відэароліка “Дзве сястры – Расія і Беларусь!”. Затым навучэнцам былі прапанаваны заданні аб веданні гісторыі дзвюх краін. У ходзе інфармацыйнай гадзіны навучэнцы пераканаліся, што ёсць у народаў Беларусі і Расіі агульныя святы, што гісторыя беларускага і рускага народаў цесна звязана, што ўсіх нас аб’ядноўвае мова, культура, ідэі. Менавіта людзі будуюць адзіную саюзную дзяржаву. Наша адзінства абапіраецца на памяць і вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і расіян і накіравана ў будучыню.

Гіруць Паліна, Шахаў Аляксей адпачываюць у школьным аздараўленчым лагеры "Вясёлка". Падабаецца ім праводзіць час на канікулах у лагеры. Мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы, экскурсіі, гурткі, дыскатэка - ёсць дзе знайсці сабе занятак па душы. Шкада, што час ляціць вельмі хутка.

Да позняга вечара
Кнігу вучу,
За новай чытанкаю
Спаць не хачу.
Мне бацька гаворыць:
— Ты з кнігай дружы,
Ты роднае слова,
Сынок, беражы.
I слова, і песню,
Што ў полі пяюць,
Шануй, як Радзіму,
Як маці сваю.
В. Вярба.

На карце Беларусі мы не знойдзем назвы многіх даваенных вёсак. У час вайны яны былі спалены захопнікамі разам з жыхарамі. Так здарылася і з вёскай Хатынь у Лагойскім раёне. Загінулі 149 чалавек - дарослыя і дзеці.
Сёння на месцы Хатыні - помнік. Там, дзе стаялі хаты, свечкамі стаяць коміны. А ўверсе іх - званы. Трывожна нагадваюць яны людзям аб жудаснай трагедыі 186 беларускіх вёсак. Гэтыя вёскі так і не аднавіліся ў пасляваенны час. Не засталося жыхароў, якія маглі б паставіць новыя хаты, пасадзіць сады, вырасціць і навучыць дзяцей.

Каб быць здаровым, мусіш пастарацца.
Найперш, не прывучайся многа спаць,
Ад доўгага ляжання трэба ўстрымацца,
І кожны дзень з усходам сонца ўстаць.
Зрабі зарадку – колькі розных рухаў,
І пахадзі ці прабяжы трусцой,
Расой памыйся, птушак спеў паслухай,-
Так добра на прыродзе раніцой!
Сюды прыбавім яснасць добрых думак,
Стабільнасць працы, радасці быцця,
Здзяйсненне спадзяванняў і задумак –
У суме атрымаецца - здаровы лад жыцця.
П.Шакола

Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы. 15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
У нашай краіне Канстытуцыя — гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі, любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асабістае развіццё.

Дарагія матулі, бабулі, дзяўчаткі!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з вясновым святам — Днём жанчын!
Жанчыне дадзена высокае прызначэнне. Вы дорыце жыццё, робіце прыгожым і напаўняеце дом цяплом і ўтульнасцю. Вы натхняеце на добрыя справы, дорыце веру ва ўласныя сілы.
Дзякуй вам, дарагія і любімыя, за невычэрпную дабрыню, душэўную шчодрасць, уменне зрабіць наш свет прыгожым і радасным.