Новости 5 класс
Навучэнцы нашага класа сёння пазнаёміліся са зместам Дзіцячага прававога сайта Рэспублікі Беларусь. Вядома ж нас зацікавіла рубрыка "Гульні і конкурсы". Свае веды мы паспрабавалі праверыць у гульні "Крокі выратавання" і "Пятнашкі". Усе дружна мы справіліся з заданнямі, але шмат трэба чаму яшчэ і павучыцца.
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш вакол стаіць!
Я іду лясною сцежкай,
Як па мяккім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай
На спатканне выйшла мне.
Ярка, хораша прыбрала
Ўсюды дрэвы і кусты
I зямлю памалявала
У колер жоўта-залаты.
Сёння наш клас адправіўся на пошукі восені. Усюды бачны яе прыход: стаяць дрэвы ў залатым убранні, пустуе буслянка каля нашай школы, прапалі кветкі-краскі, змоўклі птушыныя галасы, на палях сабралі ўраджай. Адно добра - сонейка нас яшчэ песціць сваім цяплом.
Дарагія матулечкі,вiншуем з дзiўным святам! Хай кожны дзень для Вас будзе напоўнены шчасцем, няхай акружаюць Вас толькі дабро, святло, усмешкі і радасць! Жадаем, каб мара жыла ў душы і з кожным разам Вы станавіліся да яе ўсё бліжэй і бліжэй! Хай, пераадольваючы ўсе перашкоды і непагадзі, поспех Вас спасцігне і не пакіне ніколі! Жадаем радасці бясконцай і здароўя дужага!
Зранку зазірнуў ў аконца
Гэты восеньскі дзянёк.
Ён да нас усіх спяшаўся,
Ён нідзе не затрымаўся,
Свята ён да нас прынёс.
Раніцою залацістай
У клас мы радасна ідзём,
3 ружаў, астр букет агністы
Мы з сабою прынясём.
Хай настаўніцы ўсмешка
Ззяе сонейкам для нас,
3 Днём настаўніка віншуе
Яе сёння ўвесь наш клас!
Вучаніца 7 класа Мордас Паліна Аляксандраўна далучылася да нашых віншаванняў і дала магчымасць нашай настаўніцы крыху адпачыць: правяла ў нас урок матэматыкі і беларускай мовы. Нам яе ўрокі спадабаліся. А як адчувала сябе Паліна Аляксандраўна ў ролі настаўніка? Трэба абавязкова ў яе запытацца.
Любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаеш, чым яна жыла, як жыве зараз, да чаго імкнецца. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ, бадай, самая галоўная наша задача. Кожны дзень мы будем шукаць адказы на пытанне: «Якая яна, наша Беларусь?». А таксама мы будзем дзейнічаць: што можам зрабіць, каб зберагчы прыгажосць сваёй маленькай Радзімы.
Беларусь - гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў, гэта бясконцыя жылы рэк і люстэркі азёр, але гэта і маральны, духоўны скарб народа, які ні ў якім разе нельга страціць, гэта захаванне традыцый, святынь народа, да якіх адносіцца і галоўныя афіцыйныя сімвалы краіны. На класнай гадзіне мы гаворылі пра дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь. Зварот да гэтай тэмы заканамерны, паколькі быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і не ведаць сімволіку сваёй краіны, недапушчальна. Павага да яе - гэта павага да сваёй зямлі, свайго народу. Краіна толькі тады незалежная, калі яна можа захоўваць свае святыні, і перш за ўсё самыя галоўныя сімвалы краіны - герб, сцяг, гімн.
Што такое Бацькаўшчына,
Знаеш?
Гэта рэчка, сцежачка лясная,
Гэта ў лузе залатая пчолка,
А ў вачах тваіх — вясёлка.
Бацькаўшчына — гэта дом твой,
Школа;
Гэта песні, што звіняць наўкола,
Гэта сам ты,
Гэта тата твой і мама.
І сябры твае таксама.
П. Панчанка
У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі.
Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.
Парадак мае ўсё на свеце:
У школу ўвосень ідуць дзеці,
Узімку Новы год мы сустракаем,
А ўвесну сонца яснае вітаем.
Цяпер зямля цяплом сагрэта,
Значыць, вясну змяніла лета.
У час летніх канікул Лёша Шахаў адпачывае ў школьным лагеры "Вясёлка". Цікава праходзяць летнія дзянькі: спартыўныя спаборніцтвы, гульні з сябрамі, цікавыя мерапрыемствы, дыскатэка. Кожны можа знайсці занятак па душы!
Мінулае... Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва калі гэтае мінулае - ВАЙНА. Ужо 75 гадоў адлічыў час, калі Беларусь вызвалілася з-пад фашысцкай навалы. Але да сёння засталіся суровая праўда, боль і... памяць. Пра мужнасць беларусаў на фронце і ў тыле ворага напісаны кнігі, складзены песні, створаны кінафільмы і спектаклі. Шматлікія экспанаты музеяў сведчаць пра тое, што беларускі народ не стаў на калені перад захопнікамі, захаваў годнасць. Ён бараніў сваю зямлю, не шкадуючы жыцця, захінаў нашу Бацькаўшчыну ад знішчальнага агню. Прагляд фільмаў «Вайна» (аўтар Дубовік Ю.А.) і «Салдаты Перамогі» (аўтар Ласмінскі А.І.) дапамог нам зразумець - вельмі важна берагчы мір на зямлі.
Часцей, часцей прыпамінай...
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, —
Каб над зямлёй, што млела ў ранах,
Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май, —
Часцей, мой друг, прыпамінай!
Прыпамінай часцей, мой друг,
Імёны тых, што ўсё зрабілі —
Вышэй усіх тваіх заслуг,
Што, як і ты, да слёз любілі
Маністы ўвосень на рабіне
I ў ліпкіх смолках майскі луг, —
Не забывай пра іх, мой друг!..
Ніл Гілевіч.
Уважаемые родители, Вы можете вспомнить момент из своего детства, когда вы чувствовали себя в безопасности, чувствовали любовь и заботу вокруг? Это моменты спокойствия и тепла, гармонии со всем, что окружает ребенка.
Крайне важно растить ребенка в атмосфере любви и заботы, чтобы он чувствовал себя в безопасности. Это позитивно влияет на его самооценку, помогает ему стать сильнее и храбрее.
Каждый вечер, когда вы укладываете свое маленькое сокровище спать, говорите ему: «Ты в безопасности. Ты окружен любовью и заботой». Говорите эти слова нежно и спокойно, чтобы они запомнились ему, и сопровождали как эхо даже во взрослом возрасте, чтобы он мог их вспомнить в моменты стресса и трудностей.
Хотите узнать больше? Посмотрите наш альбом "Скажи иначе"
Обычно дети расслабляются, когда им приходится сидеть дома и не ходить в школу. Будь то обычные выходные или такие вот вынужденные каникулы. Чтобы дети не скучали, не слонялись из угла в угол или что еще хуже – «не залипали» на гаджеты, составьте вместе с ними план всех занятий и мероприятий, которыми бы они хотели разнообразить свои дни.
Вместе с ребенком родители могут заняться: чтением книг, творчеством (рисованием, поделками), рассматриванием виммельбухов – книжек с мелкими рисунками, на которых нужно отыскивать героев или разные предметы, чтением журналов с кроссвордами, ребусами, загадками и лабиринтами, раскрашиванием картин по цветам с цифрами, созданием картин-вышивок, настольными играми для всей семьи, складыванием пазлов, «закапыванием» и розыском кладов по самодельным картам, сочинением и написанием сказок и смешных историй, созданием подарков-поделок своими руками для родных и друзей, активными играми (в жмурки, прятки, игрой в мячик на «съедобное-несъедобное или с обручем, в пятнашки), занятиями гимнастикой, просмотром и обсуждением мультфильмов и фильмов-сказок, компьютерными познавательными играми, вырезанием картинок из старых журналов и созданием коллажей.
Не забудьте про учебу!
Дополнительные каникулы – не повод запускать учебу и занятия! Чтобы ребенок охотнее делал задания и уроки (которые наверняка будут заданы даже при дистанционной учебе), предложите ему выполнять их в то же время, что и в школе.
Попытайтесь увлечь ребенка делом, которое ему давно хотелось попробовать, но времени для этого не было. Тогда и у него, и у вас появится возможность для совместного творчества.
Уважаемые родители, расскажите своим детям о коронавирусе сами. Чтобы не напугать впечатлительного ребенка до паники или фобии, к такому разговору надо подойти очень ответственно. Сначала:
1. Успокойте себя и умерьте свое беспокойство.
2. Поговорите с ребенком, чтобы выяснить, что он уже знает о коронавирусе и пандемии. Разговор должен вестись с учетом возраста, с детьми до 10 лет надо говорить осторожно и понятными им словами.
3. Расскажите, каких правил надо придерживаться, почему люди носят маски.
4. Постарайтесь успокоить ребенка, не пугайте его страшными последствиями, объясните, что профилактика поможет уберечь себя.
Если во время разговора вы выясните, что ребенок необоснованно перепуган, не надо сразу переубеждать его в том, что ничего страшного. Следует объяснить, что опасность есть, но она преувеличена. А чтобы минимизировать ее, следует неукоснительно придерживаться определенных правил. Их всего 5:
1. Не контактировать с людьми и детьми, у которых жар, кашель, не подходить ближе, чем на 3 метра (показать, сколько это), закрыть рот и нос маской или платком, если кто-то рядом чихнул.
2. Постоянно мыть руки с мылом, особенно после людных мест, общественного транспорта, перед едой, после туалета. Несколько раз в день мыть лицо.
3. Не касаться на улице носа, рта, не тереть глаза.
4. Пользоваться только личной или одноразовой посудой.
5. Научите, как правильно кашлять и чихать — в одноразовую салфетку или локтевой сгиб.
Выполняя простые правила, мы сможем уберечь себя и своих близких.
Сёння вучні нашага класа адправіліся на пошукі вясны. Дзе яна схавалася, па чым можна здагадацца аб яе прыходзе? Ярчэй свеціць сонейка, даўжэй цягнецца дзень, гучней спяваюць птушкі, радасней звініць ручай... Вось яна вясна! Сакавік — месяц абуджэння зямлі ад зімовага сну. Называецца месяц так таму, што ў гэты час прачынаюцца дрэвы, іх ствалы наліваюцца сокам.
У сакавіку ноч і дзень зраўноўваюцца. Потым дні робяцца даўжэйшымі за ноч. На вярбе з’яўляюцца першыя "коцікі". Пачынаюць ладзіць гнёзды гракі, на галінцы свішча шпак, над полем звініць жаўранак. Але ў сакавіку можа нечакана і зіма вярнуцца, і маразы ціскануць."Сакавік цяплом усіх прывячае" — паведамляе адно народнае мудраслоўе, а другое нібы знарок яму пярэчыць: "У сакавіку ззаду зіма і спераду яшчэ не лета". І хаця са стрэх у сакавіку капае, але “за нос мароз яшчэ моцна цапае”.
Павіншую мамачку годна,
Гляну ў вочкі ёй лагодна,
Пацалую ў шчочку,
Вазьму венік у куточку,
Падмяту падлогу чыста,
Пасцялю ручнік квяцісты,
Прыгатую ёй гарбаты -
Сёння ў мамы маёй свята!
Няхай сёння адпачне.
Праца толькі ў радасць мне!
Дарагія першакласнікі! На грудзях у вас акцябрацкі значок. Насіце яго і ганарыцеся, што вы ўжо акцябраты. Акцябронак - гэта маленькі смелы першаадкрывальнік. Ён гатовы ісці па новых дарогах і даведвацца шмат цікавага, спраўляцца з цяжкасцямі, удзельнічаць ў прыгодах. Яго жыццё поўнае розных новых сустрэч, добрых спраў і адкрыццяў!
Жадаю быць разумнымі, спагадлівымі, добрымі, руплівымі, гатовымі заўсёды прыйсці на дапамогу. Расціце адданымі сваёй Радзіме - Рэспубліцы Беларусь!
Наш клас актыўна ўключыўся ў работу на тыдні пачатковых класаў. Разам з вучнямі 2 класа мы паспрабавалі свае сілы ў гульні-віктарыне "Казка - у жыцці падказка", намалявалі цудоўныя малюнкі на конкурс "Мой любімы казачны герой", зразумелі, якая прыгожая і мілагучная родная мова, якая цікавая і займальная гэта навука матэматыка, як трэба клапаціцца і берагчы прыроду - наш дом.
Віншуем Солдзень Ілону, вучаніцу нашага класа, якая прыняла ўдзел у раённай прадметнай алімпіядзе для малодшых школьнікаў "Зорны рынг". Гэта толькі першыя крокі дзяўчынкі да будучых перамог. Жадаем поспехаў у вучобе і настойлівасці пры пакарэнні навуковых вяршынь.
Раніцою залацістай
У клас мы радасна ідзём.
Там утульна, светла, чыста.
Школа - наш любімы дом.
Што могуць сказаць першакласнікі пра вучобу ў школе? У школе весела і цікава! Хтосьці любіць чытаць, пісаць, рашаць задачы і прыклады. Але больш за ўсё падабаюцца ўрокі малявання.