Новости 5 класс
Хутка пачнуцца канікулы. Каб адпачынак прайшоў на выдатна, дзеткі змаглі добра адпачыць, неабходна выконваць правілы бяспечных паводін: правілы дарожнага руху, правілы пажарнай бяспекі, правілы асабістай бяспекі. Пад час зімовых канікул небяспека можа падсцерагаць на вадаёме (лёд на возеры, рэчцы яшчэ не акрэп), пры катанні з горак (калі яны блізка ад аўтамабільных дарог), пры выкарыстанні цюбінгаў і ватрушак (не ўсе могуць справіцца з гэтымі сучаснымі прыстасаваннямі для катання з горак).
Канікулы - цудоўная пара. Зробім так, каб яны сталі бяспечнымі!
Віншуем нашых вучняў - Гіруць Паліну, Солдзень Ілону, Уркеля Мікалая, якія прынялі ўдзел у конкурсе "Журавлик - 2022". Дзеткі добра справіліся з прапанаванымі заданнямі. Малайчынка Паліна, якая атрымала узнагароду. Так трымаць і далей! Малайцы!
Навагодняе свята – гэта час чараўніцтва, цудаў, здзіўленняў і падарункаў. З асаблівым хваляваннем рыхтуюцца да яго і дарослыя, і дзеці.
На занятках гуртка “Мастацтва рукадзелля” Гіруць Паліна зрабіла прыгожую падзелку на конкурс, які праходзіць у нашай школе “Калядныя цуды”.
Размова пра гэту каварную хваробу ішла на класнай гадзіне. СНІД-сіндром набытага імунадэфіцыту, смяротна небяспечная хвароба. СНІД выклікаецца вірусам ВІЧ (вірус імунадэфіцыту чалавека). Гэта адзін з самых каварных вірусаў! Трапляючы ў кроў чалавека, ён нападае на самыя галоўныя клеткі абароны – лімфацыты і разбурае іх. Імунітэт саслабляецца і больш не можа абараняць арганізм. Таму для чалавека становяцца небяспечнымі любыя захворванні, нават прастуда.
Важна заўсёды памятаць, што ВІЧ-інфекцыя можа трапіць у арганізм здаровага чалавека ТОЛЬКІ АД ІНФІКАВАНАГА ЧАЛАВЕКА І ТОЛЬКІ ПРАЗ КРОЎ АБО БІЯЛАГІЧНЫЯ ВАДКАСЦІ, ТАМУ:
нельга дакранацца да прадметаў, на якіх ёсць чужая кроў, асабліва, калі на тваёй скуры ёсць ранкі або парэзы. Нельга чапаць шпрыцы, знойдзеныя на вуліцы ці ў грамадскіх месцах;
у кожнага чалавека павінны быць прадметы асабістай гігіены, якімі карыстаецца толькі ён адзін: зубная шчотка, манікюрные нажніцы;
рабіць пракол вушэй можна толькі ў касметолага і толькі аднаразовым інструментам.
І самае галоўнае: ДРУЖБА, ЗНОСІНЫ, СУМЕСНАЕ НАВУЧАННЕ АБО НАВЕДВАННЕ БАСЕЙНА З ВІЧ-ІНФІЦЫРАВАНЫМІ ЛЮДЗЬМІ ЗУСІМ БЯСПЕЧНЫЯ!
Мы многа ведаем аб вайне. Мы памятаем, што на абарону нашай Радзімы ўсталі ўсе. І хай сілы былі няроўнымі, але кожны думаў толькі пра адно – не даць Гітлеру зламаць баявы дух нашага народа. Кожны марыў аб тым, каб абараніць сваю краіну. У вайне ўдзельнічалі ўсе, і дарослыя, і дзеці. Падчас ваенных дзеянняў, нямецкія салдаты бралі людзей у палон і размяшчалі іх у спецыяльных канцлагерах смерці, дзе былі невыносныя ўмовы для існавання і кожны дзень паміралі тысячы ні ў чым невінаватых людзей.
8 мая 1945 года нямецкія войскі капітулявалі. Ужо 9 мая 1945 года была абвешчана перамога, народ плакаў ад шчасця, абдымаўся і радаваўся.
Мы ўдзячны ўсім, хто падарыў нам мірнае жыццё. Учынак гродзенскіх падлеткаў выклікаў у нас абурэнне.
Сумна, калі ты адзін. Калі побач з табою сябры, сумаваць не прыходзіцца. Цікавыя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы, заняткі ў гуртках, дыскатэка - гэта яшчэ не ўсё, што прапаноўвае выхаванцам школьны лагер. Не толькі весела адпачываем, хапае часу каб і павучыцца новаму. Вось такая прыгажосць у нас атрымалася.
На асенніх канікулах навучэнцы класа наведвалі школьны аздараўленчы лагер "Вясёла". Канікулы сапраўды аказаліся цікавымі для Паліны, Аляксея і Мікалая. Вельмі пазнавальнай была экскурсія ў наш раённы цэнтр горад Ашмяны. Пешаходная пагулка па горадзе, знаёмства з яго архітэктурнымі помнікамі, наведванне музея сярэдняй школы №3 і №2 сталі сапраўдным адкрыццём для нашых дзетак. Захапляе гісторыя маленькай Радзімы.
У школе прайшло свята "Мисс золотая осень". Прынялі ўдзел у гэтым конкурсе вучаніцы нашага класа Солдзень Ілона і Гіруць Паліна. Дзяўчынкі вельмі добра справіліся з прапанаванымі заданнямі. Строгае журы вызнчыла пераможцу. Званне "Мисс золотая осень" атрымала Солдзень Ілона. Вельмі рады за твой поспех. Віншуем.
У мяне самы лепшы тата ў свеце. Хоць, вядома ж, для кожнага дзіцяці яго бацька з'яўляецца самым лепшым. У таты можна спытаць пра ўсё на свеце і атрымаць адказ на любое пытанне. Мне здаецца, ён ведае абсалютна ўсё. Я дзіўлюся і зайздрошчу яго жыццёвай мудрасці і вопыту. Мой тата, самы выдатны і любімы чалавек для мяне. Мяне радуе той факт, што заўсёды ёсць той, ад каго можна атрымаць карысную жыццёвую параду. Бо тата, ніколі не парае нічога дрэннага. Ён жадае сваім дзецям толькі радасці і дабрабыту.
Мне хочацца, калі я вырасту, стаць падобным па характары на тату.
Такія словы ўдзячнасці гаварылі дзеткі сваім татам.
Віншуем са святам нашых дарагіх і любімых матуль!
Ласкавая, мілая, светлая
Любімая мама мая.
Яна, як бярозка, прыветная,
Што свеціцца ля ручая.
Яна, нібы яснае сонейка,
Што ззяе над роднай зямлёй.
Прашу я у Бога здароўечка
Для мамачкі любай маёй.
Прашу я ў Госпада міласці
Для ўсіх, хто шануе яе,
Каб вочы ад шчасця свяіцліся
У добрых, як мама, людзей.
Паважаныя настаўнікі, дзякуем Вам за працу і за клопат, за пяшчоту і цеплыню вачэй. Вы душою прыгожыя і вельмі добрыя, таленавітыя і сэрцам шчодрыя. Кожны праведзены Вамі ўрок - гэта маленькае жыццё, заўсёды цікавае і пазнавальнае. Усе Вашы ідэі, мары, урокі, задумы не будуць марныя!
І ў гэты залаты восеньскі дзень мы Вам жадаем поспехаў у працы, моцнага здароўя і бясконцага цярпення. Няхай Вас заўсёды цэняць вашы ўдзячныя вучні. З Днём настаўніка!
Класная гадзіна пачалася з цікавага сюрпрыза. На стале з’явілася прыгожая скрыначка. Але было папярэджванне – у ёй ляжыць нешта нядобрае, шкоднае, тое, што можа быць небяспечным. Прагучала пытанне: “Ці будзем адчыняць скрыначку?”. Большасць дзяцей рашылі, што будзем.
Усё ведалі, што тое, што ляжыць у скрыначцы - гэта - "дрэнна", "нельга", "забаронена" і нават небяспечна, але, нягледзячы на гэта, адкрылі скрыначку. Дзеці не захацелі прыняць да ўвагі папярэджванні.
Так бывае і ў жыцці, усе ведаюць, што алкаголь, курэнне, наркотыкі - гэта "дрэнна", нядобра і нават небяспечна, але ўсё ж многія ўжываюць іх.
Ёсць розныя рэчывы, якія могуць выглядаць прывабна ў выглядзе жуек, таблетак, вітамінаў, цыгарэт, прыемна пахкіх рэчываў. Але гэта могуць быць вельмі небяспечныя рэчывы. Паспрабаваўшы іх, чалавек, нават дарослы, трапляе ў цяжкое становішча.
Наркотыкі вельмі небяспечныя для здароўя, ад наркатычнай залежнасці вельмі цяжка вылечыцца.
Вывучаць мову, спасцігаць загадку слоў вельмі цікава. Клас актыўна ўключыўся ў мерапрыемствы, якія праходзілі ў школе ў рамках тыдня беларускай мовы. Вось такія прыгожыя паштоўкі для мовы ў нас атрымаліся. Кожны з вучняў прызнаўся, што любіць беларускую мову, мову, на якой размаўляем дома, у школе. Мілагучная, ласкавая, прыгожая, родная - так гавораць пра яе дзеткі.
Обучающиеся класса приняли участие в митинге, посвященному Дню народного единства:
Один в поле не воин – с детства нам говорят,
И вместе должны народы несчастьям противостоять.
Ведь радостно так живется и столь бесконечен мир,
Когда под огромным солнцем ты знаешь, что не один.
Пусть спорится доброе дело, соединяя сердца,
Пусть дружба объединяет и страны, и города,
И вместе смеются дети, и радость бежит вперед,
И к людям большой планеты успех и любовь придет.
17 верасня па ўсёй нашай краіне адзначаецца Дзень народнага адзінства - дзяржаўнае свята, якое вярнулася ў наш святочны каляндар і стала сімвалам павагі да гісторыі.
Гэты дзень прысвечаны тым галоўным, асноўным каштоўнасцям, якія блізкія і зразумелыя кожнаму з нас: любоў да Радзімы і любоў да сваіх продкаў, імкненне быць дастойнымі іх подзвігаў, імкненне быць адданымі грамадзянамі сваёй краіны, працаваць дзеля яе развіцця, дзеля дабра нашых людзей.
Раніцаю залацістай
у клас мы радасныя ідзём.
Там утульна, светла, чыста.
Школа - наш любімы дом.
Там ужо шумяць рабяты,
і чакаюць кнігі нас.
Свежых сіл у нас багата, -
за вучобу брацца час!
Пайшлі ад нас канікулы
сцяжынкаю вясёлай.
За парты зноў паклікала
званком прыветным школа.
Як журавы, што з выраю
дамоў ляцяць, - уранку
сабраліся, шчаслівыя,
мы зноў на школьным ганку.
А школа, сонцам ззяючы,
як маці, сустракае:
- Заходзьце, добрай раніцы!
Даўно я вас чакаю!
Запрашаем вучняў, бацькоў на свята "Дзень ведаў", якое пачнеццца ў школе 01.09.2022 у 09.00 гадзін.
За тое, што на світанні мы чуем песні жаўрукоў, а не выбухі бомбаў, што радуемся цудоўным краявідам прыроды, што нашы вочы свецяцца шчасцем, вялікі дзякуй і нізкі паклон салдатам Вялікай Айчыннай вайны, яе ветэранам!
Часцей, часцей прыпамінай...
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, —
Каб над зямлёй, што млела ў ранах,
Плыў гэты сіні-сіні ранак.
Працягваюцца цікавыя падарожжы і адкрыцці таямніц нашай малой Радзімы навучэнцамі. Разам з іншымі выхаванцамі лагера дзеткі пабывалі ў музеі Еднжэя Снядэцкага, які знаходзіцца ў Кальчунскай сярэдняй школе. Енджэй Снядэцкі – сусветна вядомы вучоны эпохі Асветніцтва, акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук, выкладчык Віленскага ўніверсітэта, заснавальнік Віленскага медыцынскага грамадства. Пра яго працу і жыццё нам расказалі пад час экскурсіі.
Гіруць Паліна, Солдзень Ілона, Шахаў Аляксей наведваюць школьны аздараўленчы лагер "Вясёлка". Канікулы ў іх праходзяць актыўна, весела, пазнавальна.
Сёння дзеткі пабывалі ў гасцях у Гальшанскага замка, які раскрыў ім свае таямніцы. Ён расказаў і пра Софью Гальшанскую, і пра Сапегу. Адкрыў таямніцы Белай Панны і Чорнага Манаха. Дзеткі развучылі старажытныя танцы, пазнаёміліся з гульнямі нашых продкаў.