Новости 5 класс
Здароўе – гэта галоўная каштоўнасць у жыцці кожнага чалавека. У нас наперадзе цэлае жыццё! Важна зрабіць правільны выбар і адказваць за свае паводзіны. У першую чаргу перад сабой.
Толькі ад цябе залежыць якім будзе твой лёс.
Вас, мальчишки, поздравляем
С Днем защитника страны!
И желаем, чтоб во всем вы
Были очень хороши:
В дом несли одни десятки,
Похвалы и свой успех,
Всех девчонок покоряли
Чтоб улыбки ваши, смех.
Пусть гордится вами папа,
Мама, тетя... Вся страна!
Будьте счастливы ребята,
С 23 Февраля!
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Гэта вайна ўжо стала гісторыяй. Мы шчыра ганарымся воінамі-інтэрнацыяналістамі, хто з пачуццём годнасці вынес суровыя ваенныя выпрабаванні далёка за межамі сваёй Радзімы.
З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор’яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, —
Ты выткана, дзiўная родная мова.
М.Танк
Тыдзень пачатковых класаў завяршыўся конкурсам чытальнікаў вершаў "І прыгожа льецца на прасторы слова беларускай мовы!".
Казачныя героі - добрыя памочнікі ў нашым жыцці. У іх можна многаму павучыцца. Кемлівасць, смеласць, дабрыня, спагада - рысы характару, якія спатрэбяцца кожнаму. Знаёмцеся - нашы любімцы.
Каманда дзяўчынак "Салют" і каманда хлопчыкаў "Вымпел" спрабавалі свае сілы ў матэматычнай віктарыне "Свая гульня". Складаная, але і цікавая гэта навука матэматыка! Спатрэбілася ўменне лічыць, разважаць, параўноўваць і проста ўважліва чытаць змест задання. Ну і як жа без кемлівасці! Не сілай, а розумам пераадольвалі многія героі казак цяжкасці, якія сустракаліся ім на шляху. Хто перамог? Усе!
Цікавай, змястоўнай і прыемнай стала экскурсія ў музей "Беларуская хатка" дома народных рамёсел
г. Ашмяны. Кожны раз, з заміраннем сэрца, мы слухаем расказы пра мінулае, пра жыццё нашых продкаў. І кожны раз не перастаём захапляцца нашымі людзьмі: працавітымі, таленавітымі, гасціннымі, стараннымі, добрымі. Нам ёсць з каго браць прыклад, у каго павучыцца.
Казка - у жыцці падказка! Так кажуць пра вялікія магчымасці беларускіх народных казак. На самай справе, гэта так. У казках можна знайсці адказы на самыя важныя пытанні. Казкі нас вучаць дабівацца сваёй мэты, старанна працаваць, клапаціцца пра сваіх блізкіх, прыходзіць на дапамогу слабейшым. І не заўсёды ў казках перамагае той, хто мацнейшы. Перамогу над ворагам можна атрымаць не сілай, а розумам. Можна дабівацца поспеху дружнай сумеснай працай. Не верыце? Пачытайце нашы казкі.
Тыдзень пачатковых класаў адкрыўся ўрокам Мужнасці "Ішлі на бой рабяты, равеснікі твае ...". Гутарка на ўроку ішла пра юных герояў, якія побач з дарослымі ў хвіліны небяспекі сталі на абарону сваёй Радзімы.
Хлопчыкі. Дзяўчаткі. На іх маленькія плечы лёг цяжар бяды, гора ваенных гадоў. І не схіліліся яны пад гэтым цяжарам. Наадварот, сталі мацней духам, смялейшымі, мужнымі.
Маленькія героі вялікай вайны. Яны змагаліся побач з дарослымі - бацькамі, братамі, побач з камуністамі і камсамольцамі.
Навучэнцы класа актыўна прымаюць удзел у вывучэнні гісторыі піянерскай арганізацыі. Піянерская дружына нашай школы носіць імя славутага лётчыка А. Марэсьева, удзельніка Вялікай айчыннай вайны 1941 - 1945 года. Мы даведаліся аб яго жыцці, аб вялікім жаданні стаць лётчыкам. Мужнасць, настойлівасць, любоў да Радзімы гэтага чалавека захапляе. Дзякуючы такім людзям, мы сёння жывём пад мірным небам, маем магчымасць вучыцца і адпачываць.
Махлярства - распаўсюджаны выгляд падману, які сёння трывала засеў у нашым грамадстве. У адрозненне ад крадзяжу, махлярства - гэта не толькі спосаб ўзбагачэння злачынцаў, але і своеасаблівая насмешка над ахвярай. Бо часцяком усё адбываецца так хутка, спрытна і хітра, што чалавек як бы сам, па добрай волі, аддае свае грошы ашуканцу. Таму і лічыцца, што махлярства - гэта катэгорыя злачынстваў, якія неабходна і можна апярэдзіць сваёй пільнасцю. Калі не трапіць на схему махлярства, то і злачынства не будзе здзейснена. І хоць, здаецца, што гэта немагчыма, таму што прыёмы ашуканцаў пастаянна мяняюцца, на самай справе не ўсё так складана. Бо ўсе іх маніпуляцыі грунтуюцца на самым простым, нават прымітыўным псіхалагічным ўдары. Разумеючы іх хітрыкі, лёгка распазнаваць і разумець схемы махляроў. Як не трапіць у пастку да ашуканцаў разбіраліся сёння на класнай гадзіне.
У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2023 год аб'яўлены Годам міру і стварэння.
Вучні нашага класа прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы". Віншаванні з Новым годам і Калядамі прыняла настаўніца рускай мовы і літаратуры Сухвала Яніна Іосіфаўна. Зараз яна ўжо пенсіянерка, але заўсёды рада бачыць вучняў школы, ў якой працавала многа гадоў. Моцнага Вам здароўя, паважаная Яніна Іосіфаўна.
Паліна, Аляксей і Мікалай зімовыя канікулы праводзяць у школьным аздараўленчым лагеры "Вясёлка". Трэба адзначыць, што наведванне школьнага лагера ўжо стала для дзетак вельмі любімай справай. Паліна і Лёша наведваюць яго кожныя канікулы. Чаму? Адказ просты - тут цікава, весела, пазнавальна.
Новы год - гэта самае любімае свята ў многіх з нас. Чаго толькі варта перадсвяточная мітусня! А як гэтае свята чакае дзятва! І няхітра - бо ў навагоднюю ноч Дзед Мароз і яго памочнікі на чале са Снягуркай паслухмяным раскладваюць пад елкай жаданыя падарункі.
Весела прайшло свята "Прыгоды каля навагодняй ёлкі". Вучні класа адказна падышлі да яго падрыхтоўкі: рыхтавалі вершы, развучвалі песні, карагоды, гульні. Кожны паспрабаваў сябе ў ролі вядучага. Дзеткі трошкі хваляваліся перад выступленнем, але ўсё прайшло проста выдатна.
Усе вучні класа прынялі ўдзел у міжпрадметнай гульні-конкурсе "Пчолка - 2022". Дзеткі паказалі добрыя вынікі. Віншуем вас з узнагародай!
"Самы крэатыўны клас" - такую ўзнагароду атрымалі вучні нашага класа за ўдзел у конкурсе "Навагодні інтэр'ер". Шмат папрацавалі дзеткі, калі прыдумвалі, рабілі і ўпрыгожвалі свой клас да навагодніх святаў. Напэўна, усё атрымалася добра, бо свята Новы год сапраўды чароўнае, любімае, жаданае.
У школе праходзіў конкурс "Навагоднія цуды сваімі рукамі". Вучні нашага класа прынялі актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. На конкурс кожны падрыхтаваў навагоднія падзелкі. Дзеткі старанна працавалі ў майстэрні дзеда Мароза. Работы атрымаліся проста выдатныя! Любім мы гэта чароўнае свята.
Памятка для родителей «Зимние каникулы»
1. Правила пожарной безопасности во время новогодних праздников
Во время новогодних праздников, помимо обычных правил пожарной безопасности, следует соблюдать еще несколько простых норм:
1.Не украшайте елку матерчатыми и пластмассовыми игрушками.
2.Не обкладывайте подставку елки ватой.
3.Освещать елку следует только электрогирляндами промышленного производства.
4.В помещении не разрешается зажигать бенгальские огни, применять хлопушки и восковые свечи. Помните, открытый огонь всегда опасен!
5.Взрослым не следует использовать пиротехнику, если они не понимают, как ею пользоваться, а инструкции не прилагается, или она написана на непонятном им языке. Несовершеннолетним использовать пиротехнику категорически запрещается.
6.Нельзя ремонтировать и вторично использовать не сработавшую пиротехнику.
7.Категорически запрещается применять самодельные пиротехнические устройства.
2. Объясните детям "Правила поведения зимой на открытых водоемах"
• Не выходите на тонкий неокрепший лед.
• Места с темным прозрачным льдом более надежны, чем соседние с ним — непрозрачные, замерзавшие со снегом.
• Не пользуйтесь коньками на первом льду. На них очень легко въехать на тонкий, неокрепший лед или в полынью.
• Попав случайно на тонкий лед, отходите назад скользящими осторожными шагами, не отрывая ног ото льда.
Расскажите ребенку, при проламывании льда необходимо:
• Избавиться от тяжелых, сковывающих движения предметов.
• Не терять времени на освобождение от одежды, так как в первые минуты, до полного намокания, она удерживает человека на поверхности.
• Выбираться на лед в месте, где произошло падение.
• Выползать на лед методом «вкручивания», т.е. перекатываясь со спины на живот.
• Втыкать в лед острые предметы, подтягиваясь к ним.
• Удаляться от полыньи ползком по собственным следам.
3. Осторожно, сосульки!
Теплая погода зимой - это время схода снега с крыш. Во время оттепели вероятность стать жертвой ледяной глыбы или гигантской сосульки очень высока, поэтому необходимо держаться подальше от крыш с сосульками, стараться обходить опасные места!
4. Проезжая часть – не место для детских развлечений!
Зимой несанкционированные горки на дорогах становятся одним из факторов, способствующих возникновению дорожно-транспортных происшествий с участием подростков. Ребенок в азарте игры может не заметить приближающийся автомобиль, водитель которого даже если и успеет вовремя среагировать на опасную ситуацию, вряд ли сумеет мгновенно остановить машину в условиях гололеда.
5. Фликеры носить обязательно!
Уважаемые родители! Помните о том, что в темное время суток на верхней одежде ваших детей обязательно должны быть светоотражающие элементы (фликеры). Соблюдение этого простого правила сможет спасти жизнь вашему ребенку!!!
.