Новости 5 класс
23 лютага – любімае свята шматлікіх абаронцаў нашай Радзімы, якія ратавалі сваю зямлю ў гады мінулых войнаў і стаяць на варце мірнага існавання нашай краіны сёння.
Для тых, хто сумленна нясе сваю службу, для іх бацькоў і сыноў, хто ўжо выканаў ці толькі збіраецца выканаць свой абавязак перад Беларуссю, – падзяка ад усіх нас, хто жыве пад мірным небам.
15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія выконвалі службовыя абавязкі за межамі Айчыны. Гісторыя памятнай даты звязана з вывадам ў 1989 годзе савецкіх войскаў з Афганістана. Кровапралітная вайна доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён.
У імя таго, каб войны не паўтараліся, людзі павінны помніць кожную з іх, павінны помніць герояў тых войн.
З даўніх часоў вядома, што матэматыка вучыць нас правільна і паслядоўна мысліць, лагічна разважаць. Матэматыка вельмі патрэбна чалавеку. Ці ўзводзіць ён вышынны дом, ці будуе машыну, ці разлічвае скорасць палёту касмічнага карабля - яму не абысціся без матэматычных ведаў. Ды і ў паўсядзённым жыцці нам амаль кожны дзень трэба разважаць, нешта падлічваць, рашаць. Сёння мы паспрабавалі пранікнуць у загадкавы свет матэматыкі і вызначыць, на што мы здольныя. У нас усё атрымалася!
Сёння ў нас прайшоў цікавы занятак - "Урокі "Вясёлкі"". Разам са сваімі сябрамі мы накіраваліся ў літаратурную вандроўку ў госці да дзіцячага часопіса "Вясёлка". Вася Вясёлкін пазнаёміў нас з творамі Васіля Віткі. Дзіцячы пісьменнік быў першым рэдактарам часопіса. "Казкі і краскі", "Буслінае лета", "Казка пра цара зубра", "Зайчык вадалаз", "Дударык" - творы, напісаныя пісьменнікам для нас. Яны вучаць нас быць працавітымі, сумленнымі, настойлівымі, стараннымі.
8 лютага - Дзень памяці юнага героя-антыфашыста. Гэты дзень быў зацверджаны чарговай Асамблеяй ААН у 1964 годзе, у гонар загінуўшых удзельнікаў антыфашысцкіх дэманстрацый - французскага школьніка Даніэля Фэры ў 1962 годзе і іракскага хлопчыка Фадыла Джамаля ў 1963.
Асаблівай ўвагі, безумоўна, заслугоўваюць піянеры-героі Вялікай Айчыннай вайны. Да вайны гэта былі самыя звычайныя хлапчукі і дзяўчынкі. Вучыліся, дапамагалі старэйшым, гулялі, бегалі-скакалі, разбівалі насы і каленкі. Іх імёны ведалі толькі родныя, аднакласнікі ды сябры.
Прыйшоў час – яны паказалі, якім велізарным можа быць дзіцячае сэрца, калі ў ім разгараецца святая любоў да Радзімы і ненавісць да яе ворагаў. Хлапчукі. Дзяўчынкі. На іх плечы лёг цяжар нягод, бедстваў, гора ваенных гадоў. І не сагнуліся яны пад гэтым цяжарам. Яны змагаліся побач са старэйшымі - бацькамі, братамі, побач з камуністамі і камсамольцамі. Змагаліся паўсюль. На моры, як Бора Кулешын. У небе, як Аркаша Каманін. У партызанскім атрадзе, як Лёня Голікаў. У Брэсцкай крэпасці, як Валя Зенкіна. У керчанскіх катакомбах, як Валодзя Дубінін. У падполлі, як Валодзя Шчарбацэвіч. Маленькія героі Вялікай вайны.
Халакост - адна з найвялікшых трагедый у гісторыі чалавецтва. На працягу некалькіх гадоў нацысты Германіі і іх саюзнікі з розных краін спрабавалі цалкам вынішчыць цэлую нацыю людзей. Пра гэтую трагічную старонку гісторыі ішла гутарка на інфармацыйнай гадзіне "Халакост: як гэта было...". Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста 27 студзеня адзначаюць у гонар вызвалення ў гэты дзень у 1945 годзе вязняў польскага канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым. Памятаць і ведаць пра гэта трэба, каб не паўтарыліся такія трагедыі ў будучым.
Вучні нашага класа Шахаў Аляксей і Гіруць Паліна пабывалі на экскурсіі ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна. У іх з'явілася магчымасць пагуляць па парку, пабываць у гасцях у доме вядомага кампазітара Махала Клеафаса Агінскага, паслухаць яго цудоўнае музычнае тварэнне - Паланез ля мінор, які больш вядомы пад назвай "Развітанне з Радзімай". Вывучэнне гісторыі нашай Радзімы вельмі цікавы і карысны занятак.
Навучэнцы класа адправіліся на пошукі зімы. Яе чароўны след бачым усюды. Зімовае надвор'е вельмі прыгожае. Усё стаіць на вуліцы ахінуўшыся ў снежнае покрыва. З неба мяцеліца сыпле на нас бялюткія сняжынкі. Зімовая прырода застыла, як быццам чакае вясновага цяпла. Зіма нясе радасць і добры настрой ў кожны дом. Асабліва яе чакае дзятва: выйсці на вуліцу паганяць на санках, лыжах або каньках, зляпіць снежную бабу ці проста пакідацца снежкамі. Чым мы і не прамінулі заняцца пад час прагулкі.
19 студзеня навучэнцы нашага класа прынялі ўдзел у Рэспубліканскай акцыі "Сэлфі ў музеі 2022". Школьны музей "Беларуская хатка" добра нам ўжо знаёмы. Кожны раз мы адкрываем для сябе новыя і цікавыя старонкі жыцця нашых продкаў. Ведаць гісторыю краіны павінен кожны яе грамадзянін.
Они придут на помощь нам,
Когда бушует океан,
Когда землетрясение,
Тайфун иль наводнение.
Рискуя жизнью, нас спасут —
Такой у них опасный труд!
Небяспека, якая пагражае адразу многім людзям, называецца надзвычайнай сітуацыяй. Справіцца сваімі сіламі, у адзіночку ў такіх абставінах немагчыма. Для гэтага трэба вялікая колькасць людзей, якія будуць аказваць дапамогу, многа спецыяльнай тэхнікі і розных спецыялістаў. Для кіраўніцтва такімі выратавальнымі аперацыямі ў нашым краіне стварылі спецыяльнае міністэрства. Яно называецца так - Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Выратавальнік - прафесія гераічная. Калі чалавек трапляе ў бяду, яму патрэбна дапамога. Часта гэтая дапамога неабходная, таму што не хапае ўласных сіл. І тады на дапамогу прыходзяць выратавальнікі. Гэтыя бясстрашныя людзі заўсёды аказваюцца ў самых небяспечных месцах нашай планеты, ратуючы жыцці людзей ад пажару, смерчаў, ураганаў і іншых стыхійных бедстваў. Аб такой складанай і цікавай прафесіі гаварылі вучні класа на інфармацыйнай гадзіне “Прафесія выратавальнік. Не дзеля славы, а дзеля жыцця”.
Новы дзень у лагеры прыносіць цікавыя заняткі, гульні, спаборніцтвы, адкрыцці. Любяць нашы дзеткі займацца ў гуртку "Мастацтва рукадзелля". На вуліцы, на жаль, няма снегу. А вось якіх цудоўных снегавікоў можна зрабіць з паперы. Ад такой работы душа радуецца!
Што пажадаць пад Новы год
Сумленным добрым людзям?
Премных казачных прыгод,
Якiх мы не забудзем.
Хай не скупiцца Дзед Мароз
На радасць нам, на шчасце;
Каб дабрабыт дзяржавы рос,
Быў лад у кожнай хаце.
Не забывалi каб сяброў,
Дабрасуседскiх зносiн;
Сямейных цёплых вечароў
Больш Новы год прыносiў.
Хай будзе ўсё, як мае быць,
Але аб лепшым марце.
Як самi бы хацелi жыць,
Другiм таго жадайце!
Працягваюцца навагоднія цуды: нашы дзеткі пабывалі сёння ў краіне чароўных чалавечкаў Смурфікаў. Разам з імі перамаглі чары злой бабкі Ягі і сустрэліся каля навагодняй ёлкі з Дзедам Марозам і Снягуркай. Сапраўды, навагодняе свята - самае любімае свята ў дзетвары!
Новы год, Новы год!
Белы снег, як вата.
Каля ёлкі карагод
закружыла свята.
Скачуць заяц і ліса —
добрыя суседзі.
Па палях і па лясах
Дзед Мароз зноў едзе.
А гірлянды і шары
ззяюць на галінках,
бо прыйшла да дзетвары
лепшая ялінка.
Паскараюць стрэлкі ход,
нібы ў эстафеце,
каб сустрэлі Новы год
каля ёлкі дзеці.
Запрасіла на навагодняе свята дзетвару лясная прыгажуня. Вучні класа старанна рыхтаваліся да ранішніка. Сустрэліся на свяце даўнія сябры: лісічка ды кот Мацвей, бабуля Яга, мядзведзь і зайчык. Кружыліся ў танцы бялюткія сняжынкі. Завіталі павіншаваць дзяцей Бычок і Тыгр. Але ж якое свята без дзеда Мароза і Снягуркі.
Павесяліліся ад душы!
Паклікалі канікулы,
святкуе дзетвара:
— Ура, прыйшлі канікулы —
жаданая пара!
Добра ўзімку ўзяць
канькі і клюшку
і сяброў
паклікаць навакол…
Добра ўраз вароты
ўзяць на мушку
і кідком забіць
прыгожы гол.
(Уладзімір Мацвеенка)
Вучні нашага класа наведваюць школьні аздараўленчы лагер "Вясёлка". Гэта дае магчымасць дзеткам і адпачыць, і даведацца многа новага пад час мерапрыемтваў, пакатацца на лыжах, папрацаваць.
Новы год - самае любімае свята ўсіх дзяцей. Менавіта ў гэты дзень на ёлцы загараюцца прыгожыя агні, а пад прыбранай ялінкай з'яўляюцца падарункі ад Дзеда Мароза. Чаканне свята не праходзіць без падрыхтоўкі: спяваем песні, водзім карагоды, развучваем вершы.
Мы на ранішнік вясёлы
Запрасілі шчыра ў школу
Безліч дарагіх гасцей —
Будзе свята весялей!
Абыдзіце скрозь, агледзьце
Пералескі ўсе, лясы —
Дзе вы знойдзеце на свеце
Ёлку гэткае красы?
Нездарма яе сама
Беласнежная зіма
Укрывала пухам-ватай,
Ад марозу берагла,
Каб зялёнаю да свята
Ды прыгожаю была!
Актыўны ўдзел прынялі вучні класа ў школьным конкурсе "Навагодняя цацка". Солдзень Ілона, Шахаў Аляксей і Уркель Мікалай падрыхтавалі прыгожыя падзелкі, зробленыя сваімі рукамі. Колькі цяпла, дабрыні і прыгажосці ў кожнай рабоце. Малайцы!
Складана сказаць, што зіма пачынаецца па раскладзе. Першы снег можа стаць сапраўдным сюрпрызам яшчэ ў лістападзе. А часам яго не дачакаешся і да Новага года. Дзень губляе свае хвіліны, а ноч дадае. У дамах становіцца ўтульна і цёпла. У гэты час людзі рыхтуюцца да яркага свята. На вокнах з'яўляюцца гірлянды, а ў вачах загараюцца агеньчыкі прадчування навагодняй ночы. Ідзе падрыхтоўка да свята і ў нашым класе: які цудоўны тыгр у нас атрымаўся!
Зусім ужо хутка наступіць наша любімае свята Новы Год. Пачынаецца перадсвяточная мітусня. Дзеці пачалі рыхтавацца да сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай. Развучваюць розныя вершыкі, песні, карагоды, каб дагадзіць доўгачаканым гасцям.
Кіпіць праца ў “Майстэрні Дзеда Мароза”. Самае важнае – упрыгожыць клас да свята. За справу бяромся дружна.
Вместе со своими друзьями из 4 класса мы попробовали свои силы в игре "Октябрятский КВИЗ". Эта игра-викторина оказалась очень интересной. Не все вопросы нам смогли покориться. Много знаем, но еще много нужно и узнать. Достаточно легко справились с заданиями первого тура "Природа Беларуси". Зато вопросы тура "6 фактов о..." заставили нас понять то, что нужно еще много почитать и посмотреть о нашей Родине. Не все знали факты о Максе Корже и Руслане Алехно, не все знали о Мэвле. Зато очень легко справились с ответами на вопросы о Янке Купале, Петре Климуке и Рагнеде. Мы - молодцы.