Новости 5 класс
На навагоднім свяце мы спаткаліся з Дзедам Марозам і Снягуркай. Да нас у госці прыйшлі нашы верныя сябры: Снегавік, Хрушыльда, Мышкі з самых розных казак. Разам з імі мы змаглі выратаваць Новы год, атрымаць падарункі і ад душы павесяліцца каля прыгожай ялінкі.
3 Новым годам!
3 Новым годам!
І сардэчна, ад душы
Вам жадаю, малышы,
Каб бадзёрымі былі вы,
Каб разумнымі раслі вы,
Каб прынёс вам Новы год
Многа радасных прыгод
I здароўя ў вашы хаты.
Каб былі здаровы самі,
Каб былі здаровы мамы,
Каб былі здаровы таты!
Год быў добрым і багатым!
Самае доўгачаканае свята як для дарослых, так і для дзяцей рознага ўзросту — гэта Новы год. У народзе кажуць: "Як сустрэнеш Новы год, так яго і правядзеш". Наш клас актыўна ўключыўся ў падрыхтоўку да навагодняга свята: развучылі песні і карагоды, падрыхтавалі падарункі, упрыгожылі свой клас. Цяпер чакаем Дзядулю Мароза. Дзе ж ён заблукаў?
Гіруць Кіра і Гіруць Паліна праводзяць канікулы ў школьным аздараўленчым лагеры "Вясёлка". Дзеткі ўжо пабывалі ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі і прывезлі цікавыя падзелкі, якія зрабілі сваімі рукамі. Дзяўчаткі паспрабавалі новы від творчасці "пальчыкавае маляванне" на занятку “Я – мастак свайго жыцця і ў ім толькі яркія фарбы”. Былі актыўнымі ўдзельнікамі на занятках гуртка, на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў лагеры.
Калі вы хочаце больш даведацца пра тое, як жылі нашы продкі, чым займаліся, як аздаблялі сваё жытло, можаце звярнуцца ў школьны музей “Беларуская хатка”. Мы ўсім класам пабывалі там на экскурсіі. Настаўнік гісторыі Аляксей Францавіч расказаў нам як у далёкія часы сеялі, жалі, малацілі жыта. Як пры дапамозе жорнаў рабілі з зерня муку. Цяпер мы ведаем, што такое “саламяны павук”. Можам адказаць, як ткалі палатно з ільняных нітак і адкуль браліся гэтыя ніткі.
З маленства яны нас
Да сэрца гарнулі,
Пяшчотныя, добрыя
Рукі матулі.
Матуліны рукі
Нас цешаць, галубяць,
Так шчыра, як маці,
Ніхто нас не любіць.
Матуліны рукі -
Адзіныя ў свеце,
Шануйце, любіце
Заўсёды іх дзеці.
Дарагія нашы матулечкі і бабулечкі, прыміце віншаванні ад навучэнцаў нашага класса ў дзень Маці. Вы самыя лепшыя ў свеце! Моцнага вам здароўя і цярпення. Мы вас любім!
Восень, восень залатая
Сее радасць на зямлі,
Хмарка ў сінім небе тае,
Мкнуць у вырай жураўлі.
Ніткай срэбнай павуцінне
Ў косах сонейка блішчыць.
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш вакол стаіць!
Сёння вучні нашага класа адправіліся на пошукі прыкмет восені. Залацісты клён сустрэў нас у школьным двары. Зялёная бырозка з жоўтымі косамі прывітала нас. Ціха і пуста ў полі. Кусты паскідалі свае лісты. Толькі яркімі агеньчыкамі гараць плады шыпыны.
Вучні нашага класа пабывалі на спектаклі Гродзенскага абласнога тэатра лялек “Асцярожна, Нязнайка!”. Сюды мы прыехалі каб паўтарыць правілы дарожнага руху і пасябраваць з Святлафорам Святлафоравічам. Разам з Нязнайкам мы зразумелі: каб быў парадак на дарозе – выконваць правілы трэба ўсім удзельнікам дарожнага руху.
Дарагія першакласнікі! Я рада нашай сустрэчы ў школе. Мы разам адпраўляемся ў Краіну Ведаў.
Я навучу вас, малышы, чытаць, пісаць,
Лічыць, ляпіць і маляваць узоры.
Я пакажу, як можна адкрываць
Навукі неабсяжныя прасторы.
А калі цяжкай здасца вам навука,
Я буду, дзеці, вам дапамагаць.
Вучыцца будзем разам, без прынукі,
Каб маму, тату нам не засмучаць.
Яшчэ хачу, каб вы не сумавалі.
І свае сілы буду аддаваць,
Каб добрымі людзьмі ўсе вы сталі.
І каб умелі моцна сябраваць.
І каб здаровым, дружным і вясёлым
Заўсёды быў мой новы першы клас.
Каб ганарылася ўсімі вамі школа.
Ну што, мае маленькія сябры,
У добры час!
Заціх у лузе звон пчаліны,
замоўк у лесе шум птушыны –
мінула летняя пара.
І першым ранкам вераснёвым
спяшаецца з настроем новым
у Краіну Ведаў дзетвара.
Настрой ва ўсіх цудоўны гэткі:
у руках дзяцей жывыя кветкі,
усмешак промні ў вачах.
Сышліся класныя сямейкі
на ўрачыстую лінейку,
званочак весела гучыць.
Краіна ведаў, адчыняйся,
ніколі, шчасце, не канчайся –
вучыцца шчасце і вучыць.
Запрашаем першакласнікаў, бацькоў на свята Першага званка, якое пачнецца 2 верасня ў 10.00 гадзін.