Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

Да тыдня фінансавай граматнасці ў школе была падрыхтаванна выстава, якую наведалі і вучні нашага класа.

25 марта 2022 в 18:48 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Каждый из нас в ответе за мир на планете

24 марта 2022 в 16:50 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Нет ничего важнее на Земле, чем мир на планете, мир в семье и душе каждого человека. А что же такое мир?
Понятие мир имеет много значений. С одной стороны мир – Вселенная, планета, земной шар, а также люди земного шара. С другой стороны - это дружеские связи, согласие между кем-либо, отсутствие войны, тишина, покой. Мир - это гармония с самим собой и окружающими. Мир - это состояние спокойствия и стабильности. Если страна находится в мире, есть порядок и терпимость, его люди чувствуют себя в безопасности и живут в относительном благополучии. Если будет мир в каждой стране, будет мир в мире. Только в мирное время мы можем получать хорошее образование, не испытывать ни в чём нужды, жить дружной семьёй, радоваться каждому новому дню и наслаждаться красотой природы.
Мир во всем мире – мечта моя,
Пусть люди живут, как одна семья.
Пусть больше не будет войн и орудий,
Пусть двери откроют в домах повсюду.
Любовь и доверье – это по мне,
И мир бесконечный – всей Земле!

Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі вясной 1943 года. Гэта адбылося 22 сакавіка 1943 года. Азвярэлыя фашысты ўварваліся ў вёску Хатынь і абкружылі яе. Жыхары вёскі нічога не ведалі аб тым, што раніцай за 6 км ад Хатыні партызаны абстралялі аўтакалону гітлераўцаў і ў выніку нападзення быў забіты нямецкі афіцэр. Але ні ў чым не павінным людзям фашысты ўжо вынеслі смяротны прысуд.
Лёс Хатыні напаткаў яшчэ 186 вёсак Беларусі. Памяць аб гэтых падзеях застаецца ў нашай памяці і сёння.

У гісторыі ёсць старонкі, якія нельга забыць. Тысячы населеных пунктаў былі спалены фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны дашчэнту. Вёскі палалі разам з мірнымі жыхарамі... Жахлівыя злачынствы гітлераўцаў на беларускай зямлі адбіваюцца ў сэрцах пакаленняў звонам званоў Хатыні. На Гарадзеншчыне трагічны лёс напаткаў многія вёскі... Усе яны - "сёстры Хатыні". На Ашмяншчыне гэта:
1. Баруны — знішчана 30 дамоў поўнасцю, захаваліся касцёл і кляштар.
2. Бурцішкі - знішчана 8 дамоў, да вайны 9 дамоў, 51 жыхар.
3. Доржы — знішчана 34 дамы, да вайны 41 дом, 127 жыхароў.
4. Жупраны - знішчана 49 дамоў, да вайны 116 дамоў, 700 жыхароў, захаваўся касцёл.
5. Лаўжы — знішчана 6 дамоў (не засталося ні аднаго).
6. Навасёлкі — знішчана напалову.
7. Нарушаўцы - знішчана 27 дамоў, да вайны 37 дамоў, 107 жыхароў.
8. Трасечаняты — знішчана 10 дамоў, да вайны 10 дамоў, 47 жыхароў.

21 марта 2022 в 17:29 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Навялі парадак вакол мясцовага Кургана.

19 марта 2022 в 16:27 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне Канстытуцыя — гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асабістае развіццё. У нашым класе адбылася тэматычная інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з асноўным дзяржаўным дакументам нашай краіны, паслухалі вершы беларускіх пісьменнікаў пра нашу Радзіму.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — Асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і які замацоўвае асноватворныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Вышэйшай каштоўнасцю Канстытуцыя абвяшчае чалавека, яго жыццё. Сёння, 15 сакавіка 2022 года абноўленая Канстытуцыя ўступае ў сілу.

15 марта 2022 в 19:15 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Усе мы пражываем на тэрыторыі Беларусі і з'яўляемся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Гэта ганаровае званне дае нам пэўныя правы і абавязкі, якія зафіксаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У перакладзе з лацінскай мовы слова «канстытуцыя» азначае «уладкаванне», гэта значыць тое, як ўладкоўваецца, будуецца дзяржава. У нашай краіне шмат законаў, але галоўным законам нашай дзяржавы, асноўныя правілы па якіх мы жывем, запісаныя ў Канстытуцыі.
Ва ўсіх грамадзян нашай краіны ёсць правы: права на адукацыю, ахову здароўя, права на жыллё, права на свабоду думак, права на абарону, права на сям'ю, права на працу, права на зарплату, права на адпачынак і т. д.
Акрамя правоў, ёсць абавязкі, якія адлюстраваны ў Асноўным законе, напрыклад, абараняць Радзіму, берагчы прыроду, аберагаць культурныя каштоўнасці, паважаць іншых грамадзян.
Аб гэтым мы даведвліся на інфармацыйнай гадзіне "Асноўны закон маёй краіны"

З 8-м Сакавіка

Яшчэ нядаўна вечарамі,
Калі ішлі снягі з вятрамі,
Калі шчыпаў усіх мароз,
На шыбах лёд жывы парос,

Вы марылі, мае дзяўчаты,
За цёплым кубачкам гарбаты,
Што прыйдзе некалі яна –
Доўгачаканая вясна.

Дык хай за гэтае чаканне
Вам будуць мёдам пажаданні,
І шчасця прыцячэ рака
Са святам 8-га сакавіка.

І ў гэты дзень, на гэта свята,
Я быць мужчынам вінаваты
І пажаданні вам дарыць,
Салодка словы гаварыць.

Жадаю шчасця, адназначна,
Здароўя, грошай у прыдачу,
І ўсяго з усіх бакоў,
Бярыце больш ад мужыкоў.

Няхай здараюцца падзеі,
Ды з самых казачных надзеяў
І з самых каляровых сноў,
Хай прыйдзе радасць і любоў.

Жадаю, каб цвілі душою
Улетку, увосені, зімою
Як веснай белыя сады,
І не было ў жыцці бяды.

Міхась Бацян

8 марта 2022 в 10:55 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

З вясны пачаткам нездарма прыходзіць,
Як свята светлае, Жаночы дзень,
Бо, як вясна дае жыццё прыродзе,
Так і жанчына нам жыццё дае.
Сярод дат календара ёсць асабліва любімыя, якія нясуць у сабе цеплыню і зачараванне. Менавіта такой датай з’яўляецца Дзень жанчын — 8 Сакавіка. Гэта свята тых, хто сваёй прыгажосцю, пяшчотай і абаяльнасцю напаўняе цеплынёй і любоўю сэрцы родных і блізкіх. Сардэчна віншуем усіх мам са святам! Жадаем, каб кожны дзень быў напоўнены мірам і радасцю, клопатам і ўвагай родных і блізкіх. Моцнага вам здароўя, поспехаў і добрага вясновага настрою.

На гуртку дэкаратыўна-мастацкай творчасці.

5 марта 2022 в 17:39 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

1 сакавіка - Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй, Гэтай праблеме і была прысвечана інфармацыйная гадзіна ў нашым класе. Мэта: пазнаёміць навучэнцаў з небяспекай, якую тояць наркотыкі, выпрацаваць у дзяцей стратэгію бяспечных паводзін. Падчас занятку навучэнцы прынялі ўдзел у псіхалагічнай гульні “Сюрпрыз”, мэта якой – высветліць і абмеркаваць матывы пачатку ўжывання наркотыкаў, даведаліся, што такое наркаманія, чаму людзі становяцца наркаманамі і як можна пазбегнуць наркаманіі.

Да міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй у класе праведзена анкетаванне.

Хто хацеў бы быць здаровым, моцным, бадзёрым, спрытным, мець прыгожую фігуру, перамагаць у спаборніцтвах і заўсёды быць у добрым настроі? Вядома, усе! Вось толькі для гэтага трэба крыху папрацаваць: даведацца аб правілах здаровага ладу жыцця і выконваць іх. Правілы гэтыя зусім не такія ўжо і сумныя, як можа падацца на першы погляд. Гэта і не правілы ў звыклым нам разуменні, а звычайныя дзеянні на працягу дня. Варта толькі да іх прывыкнуць, і яны стануць зусім неўзаметку, а некаторыя з іх нават спадабаюцца! Толькі вельмі важна – выключыць са свайго жыцця знаёмства з наркотыкамі.

Сёння ў школе праходзіла гульнёва-забаўляльная праграма прысвечаная надыходу вясны. Вучні нашага класа прынялі актыўны ўдзел.

26 февраля 2022 в 17:30 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

З 21 па 26 лютага ў нашай школе праходзіў тыдзень філалогіі, вучні нашага класа актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах тыдня.

25 февраля 2022 в 17:10 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

ШАГ прошёл по теме "Конституция.Молодёжь.Беларусь".Учащиеся узнали о подготовке к референдуму, об изменениях и дополнениях в Конституцию РБ".

25 февраля 2022 в 16:32 | Сидарович И. Э. | нет комментариев