Новости
Вучні нашага класа пабывалі на спектаклі Гродзенскага абласнога тэатра лялек “Асцярожна, Нязнайка!”. Сюды мы прыехалі каб паўтарыць правілы дарожнага руху і пасябраваць з Святлафорам Святлафоравічам. Разам з Нязнайкам мы зразумелі: каб быў парадак на дарозе – выконваць правілы трэба ўсім удзельнікам дарожнага руху.
Валанцёры наведалі састарэлых людзей і павіншавалі са святам. Дзеці ўручылі паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі
Фарбуе верасень лісты ў асенні колер.
Сышліся зноў і я; і ты ў роднай школе.
I кожны з нас, і кожны з нас старэйшы стаў за гэты час,
На год старэйшы стаў наш клас.
Лета перагарнула сваю апошнюю старонку, а разам з ёй скончыліся і канікулы з гульнямі, падарожжамі, цікавымі сустрэчамі. Сёння, у першы дзень верасня , мы сабраліся разам, каб адзначыць пачатак новага навучальнага года. А тэма першага ўрока - «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!». На ўроку навучэнцы чыталі вершы пра Беларусь, паглядзелі ролік пра сваю маленькую радзіму, успомнілі самыя яркія спартыўныя падзеі гэтага года, назвалі галоўныя якасці характару, якімі павінны валодаць грамадзяне нашай краіны.
Дарагія першакласнікі! Я рада нашай сустрэчы ў школе. Мы разам адпраўляемся ў Краіну Ведаў.
Я навучу вас, малышы, чытаць, пісаць,
Лічыць, ляпіць і маляваць узоры.
Я пакажу, як можна адкрываць
Навукі неабсяжныя прасторы.
А калі цяжкай здасца вам навука,
Я буду, дзеці, вам дапамагаць.
Вучыцца будзем разам, без прынукі,
Каб маму, тату нам не засмучаць.
Яшчэ хачу, каб вы не сумавалі.
І свае сілы буду аддаваць,
Каб добрымі людзьмі ўсе вы сталі.
І каб умелі моцна сябраваць.
І каб здаровым, дружным і вясёлым
Заўсёды быў мой новы першы клас.
Каб ганарылася ўсімі вамі школа.
Ну што, мае маленькія сябры,
У добры час!
Заціх у лузе звон пчаліны,
замоўк у лесе шум птушыны –
мінула летняя пара.
І першым ранкам вераснёвым
спяшаецца з настроем новым
у Краіну Ведаў дзетвара.
Настрой ва ўсіх цудоўны гэткі:
у руках дзяцей жывыя кветкі,
усмешак промні ў вачах.
Сышліся класныя сямейкі
на ўрачыстую лінейку,
званочак весела гучыць.
Краіна ведаў, адчыняйся,
ніколі, шчасце, не канчайся –
вучыцца шчасце і вучыць.
Запрашаем першакласнікаў, бацькоў на свята Першага званка, якое пачнецца 2 верасня ў 10.00 гадзін.
Вучні нашага класа, якія адпачываюць у школьным лагеры "Вясёлка", мелі магчымасць пабываць у Мірскім замку. Вывучэнне гісторыі свайго краю працягваецца. Многа таго, пра што мы гаварылі на ўроках, можна было пабачыць сваімі вачыма: фрагмент слуцкага пояса, люстэрка Урэцкай мануфактуры, шкляныя вырабы беларускіх умельцаў, даспехі рыцараў войска ВКЛ. Цікава адкрываць старонкі гістарычнага мінулага нашай радзімы.
Працягваем падарожнічаць па нашай маленькай Радзіме. Сёння наш шлях ляжаў у вёску Клявіца. Чым славіцца гэты куток? Многа чаго цікавага адкрыла нам гэтае падарожжа: прыгожая прырода, гістарычныя помнікі нашага краю, сустрэча з цікавымі людзьмі. Асабліва спадабаўся расказ М.Т.Міцко пра курганныя могільнікі перыяду сярэднявечча (12-14 стагоддзе) каля вёскі Клявіца. Пра гэтыя пахаванні мы даведаліся яшчэ пад час заняткаў па прадмеце "Мая Радзіма Беларусь". А ўбачыць усё сваімі вачыма - вялікая ўдача.
А якая прыгажосць у лесе - цвітуць ландышы, спяваюць птушкі, пахне сасной і смалой! Хораша!
Прагучаў апошні званок. Ён абвясціў аб пачатку самай жаданай пары - летніх канікулах! І пачаліся яны з цудоўнага раённага свята “Вясёлка ў далонях”. Вучні нашага класа мелі магчымасць пабываць на ім. Шмат новых уражанняў атрымаў кожны: лялечны тэатр батлейка, выстава дзіцячых малюнкаў, канцэрт юных талентаў, магчымасць патанцаваць і пагуляць. Здорава! Дзень добры, жаданае лета!
Здаецца, толькі ўчора быў той час,
Калі прыйшлі мы першы раз у школу.
У школе нас сустрэў званок вясёлы,
I мы за парту селі ў першы раз.
Настаўніца вяла да ведаў нас,
Мы разам па складах буквар чыталі...
А потым быў другі і трэці клас,
I сёння мы... выпускнікамі сталі.
Запрашаем на свята “Дзякуй мой чацвёрты клас!”, якое адбудзецца ў школе 28.05.2019 года ў 12 гадзін 20 хвілін.
Віншуем Юралевіч Ксенію, якая атрымала дыплом 1-й ступені ў раённай алімпіядзе "Інфазнайка". Ты - малайчынка! Вельмі рады за цябе! Спадзяёмся на твае далейшыя поспехі.
Великий день — день поклоненья
Тем кто пожертвовал собой
Для будущего поколенья,
За мир, свободу и любовь.
И в благодарность мы сегодня
несем цветы и дарим вам,
Пусть будет мир над головою,
Подвластный белым голубям.
У каждого есть свои мечты! Новая игра, книга, велосипед, компьютер, новое модное платье, сумочка или украшение. А может быть, ты мечтаешь о путешествии в какой-нибудь город или страну? Или хотел бы завести домашнего питомца? В мире много интересных и полезных вещей, сложно выбрать что-то одно. И, как правило, на исполнение наших желаний нужны деньги.
Экономику - науку –
Не придумаешь от скуки.
Чтобы лучше понимать,
Как хозяйством управлять,
Нам нужны ее ученья
Для дальнейшего уменья.
А потребности у нас
Все растут из класса в класс.
И товарооборот
Все растет из года в год.
Но ресурсы иногда
Ограничены бывают
И возможности не все
Перед нами открывают.
Мы настроились серьезно
С экономикой дружить,
Чтобы в будущем достойно
Нашей Родине служить.
Ярослав Ромашев
Адпраўляемся на экскурсію ў Граўжышкоўскае лясніцтва. Трэба даведацца, якой справай займаюцца людзі, якія тут працуюць. Алёна Францаўвна Каралёва (ляснічы) расказала колькі ўвагі патрабуе ад чалавека наша прырода, як трэба беражна абыходзіцца і з раслінамі, і з жывёламі. Як важна не спальваць леташнюю траву, распальваць вогнішча ў недазволеным месцы, пакідаць яго без нагляду. Прырода - наш дом, мы павінны падтрымліваць у ім парадак.
Прадаўжае нас радаваць сваімі поспехамі Бутрымовіч Дзіяна, якая на вясенніх канікулах прымала ўдзел у раённых алімпіядах па прадметах беларуская мовя , "Чалавек іс вет". Віншуем Дзіяну з перамогай: беларуская мова - 3 месца, "Чалавек і свет" - 3 месца. Малайчынка.
Дзяўчынкі нашага класа правялі вясновыя канікулы ў школьным аздараўленчым лагеры "Вясёлка". Кожны дзень у лагеры быў адкрыццём чагосьці новага: экскурсіі, спартыўныя спаборніцтвы, падзелкі сваімі рукамі, прагляд мультфільмаў, пазнавальныя мерапрыемствы, гульні. Канікулы прайшлі цікава.
Чарговая экскурсія прынесла шмат новых уражанняў. Мы зноў спаткаліся са сваімі добрымі сябрамі - пагранічнікамі пагранпаста "Клявіца". Цікавы і змястоўны аповед пра службу пагранічнікаў, пра ахову дзяржаўнай мяжы, пра верных і надзеных памочнікаў сабак і іх дрэсіроўку заставіў задумацца: а ці не паспрабаваць сябе ў гэтай прафесіі. Гэта вельмі пачэсны і адказны абавязак.
Усе мы помнім подзвіг савецкіх пагранічнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 гадоў, якія дзяржаўную мяжу СССР абаранялі цаной свайго жыцця. Вялікая Айчынная вайна для пагранічнікаў, як і для ўсяго савецкага народа, стала найвялікшым выпрабаваннем. Раптоўны ўдар фашысцкіх полчышчаў 22 чэрвеня 1941 года першымі прынялі на сябе 83 тысячы абаронцаў заходняй мяжы. Па плане "Барбароса" на пераадоленне супраціўлення пагранічнікаў адводзілася ад 30 хвілін да адной гадзіны, але ворагі пралічыліся. Пагранічнікі затрымалі ворага на дні і тыдні, стаялі насмерць - да апошняга патрона. Аб гэтым мы даведаліся падчас экскурсіі ў музеі Смаргонскага пагранатрада.
Я родным краем ганаруся
І ведаю — я не адзін.
Я грамадзянін Беларусі,
Зямлі сваёй адданы сын.
Усё, што тут, — маё па праву,
Свой лёс з Айчынаю дзялю.
Я нашу родную дзяржаву
Як маці мілую люблю.
І пашпарт беражна трымаю
Як пропуск у шчаслівы дзень.
І над маім жыццём лунае
Надзеі радасны прамень.
15 сакавіка 1994 г у нашай краіне была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя гарантуе нам свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага, усебаковага развіцця асобы. А дата ў яе гонар – гэта не толькі афіцыйнае свята, але і памятны дзень прыняцця дакумента, дзякуючы якому сёння мы з гонарам завём сябе беларусамі, можам удзельнічаць ва ўсіх палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсах, што адбываюцца ў краіне.
Матэматыка цесна звязана з нашым паўсядзённым жыццём. Яна сустракаецца практычна на кожным кроку. І не такая яна ўжо шэрая і сумная, а рознакаляровая і вясёлая! У гэтым мы пераканаліся пад час тыдня матэматыкі. Дарэчы, яна яшчэ солодкая і смачная!
Зноў Алёшка просiць, плача:
«Не магу рашыць задачу!»
Што ж, дапамаглi Алёшку –
Тата трошкi, мама трошкi,
Ды i брат з сястрою трошкi.
Задаволены, вясёлы
Зноў пабег Алёшка ў школу.
I хвалiўся ўсiм сябрам,
Што рашыў задачу сам.
А вучні нашага класа самі ўмеюць рашаць і задачы, і прыклады, і ўраўненні. А яшчэ ўмеюць маляваць прыгожыя малюнкі з геаметрычных фігур. Вось і нашы пераможцы конкурсаў тыдня матэматыкі.