Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

Наш клас актыўна ўключыўся ў работу на тыдні пачатковых класаў. Разам з вучнямі 2 класа мы паспрабавалі свае сілы ў гульні-віктарыне "Казка - у жыцці падказка", намалявалі цудоўныя малюнкі на конкурс "Мой любімы казачны герой", зразумелі, якая прыгожая і мілагучная родная мова, якая цікавая і займальная гэта навука матэматыка, як трэба клапаціцца і берагчы прыроду - наш дом.

10 февраля 2020 в 19:34 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Віншуем Солдзень Ілону, вучаніцу нашага класа, якая прыняла ўдзел у раённай прадметнай алімпіядзе для малодшых школьнікаў "Зорны рынг". Гэта толькі першыя крокі дзяўчынкі да будучых перамог. Жадаем поспехаў у вучобе і настойлівасці пры пакарэнні навуковых вяршынь.

9 февраля 2020 в 16:06 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Вось і закончыўся тыдзень пачатковых класаў "Падарожжа па прадметах пачатковай школы". Сёння прайшло апошняе мерапрыемства тыдня. Навучэнцы 3-4 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Брэйн-рынг", дзе прадэманстравалі свае веды па розных прадметах. Затым адбылося закрыццё тыдня, падведзены вынікі, удзельнікі атрымалі ўзнагароды. А навучэнцы, якія прынялі ўдзел ва ўсіх конкурсах і актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах на працягу тыдня, былі ўзнагароджаны залатымі медалямі. А завяршыўся дзень дыскатэкай.

8 февраля 2020 в 20:18 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Сённяшні дзень тыдня пачатковых класаў быў прысвечаны спорту і здароўю. А дэвіз дня – “Здароўе даражэй за золата!”. Анкетаванне навучэнцаў па тэме “Клопаты пра здароўе” паказала дастатковы ўзровень ведаў дзяцей аб патрабаваннях ЗЛЖ. А закончылася мерапрыемства муычнай зарадкай “Разам весялей”.

7 февраля 2020 в 21:13 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Чацвер – дзень экалогіі. Дэвіз дня: “Любі, беражы, ахоўвай!”. Адказваючы на пытанні экалагічнай віктарыны “Свет вакол нас”, навучэнцы паўтарылі, замацавалі і паглыбілі свае веды пра раслінны і жывёльны свет нашай краіны, а таксама ўспомнілі і паўтарылі правілы паводзін у прыродзе.
А якія цудоўныя вырабы атрымаліся ў дзяцей з прыроднага матэрыялу, паперы і пластыліну! Нездарма назва конкурсу - "Прыгажосць сваімі рукамі".

6 февраля 2020 в 18:42 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Дэвізам сённяшняга дня тыдня пачатковых класаў былі словы "Лічы, думай, рашай". А прысвечаны гэты дзень быў матэматыцы. Навучэнцы 3-4 класаў прынялі ўдзел у гульні "Падарожжа па краіне Матэматыка", мэта якой – стварыць умовы для развіцця лагічнага мыслення і для развіцця цікавасці вучняў да матэматыкі. Падчас падарожжа па гэтай цікавай краіне навучэнцы рашалі лагічныя задачы, адгадвалі матэматычныя рэбусы, вучыліся працаваць у камандзе і слухаць сваіх сяброў.

5 февраля 2020 в 18:52 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Другі дзень тыдня пачатковых класаў прайшоў пад дэвізам "Думай, правярай, пішы". Навучэнцы прынялі ўдзел у квэст-гульні "Па сцяжынках казак". Дзве каманды, выконваючы розныя заданні па станцыях, састаўлялі выказванне вядомага рускага пісьменніка А.С.Пушкіна "Сказка - ложь, да в ней намёк, добрым моладцам урок". Падчас гульні дзеці паказалі добрыя веды розных казак: народных, рускіх, беларускіх і замежных пісьменнікаў.

4 февраля 2020 в 19:46 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

З 3 па па 8 лютага ў нашай школе праходзіць тыдзень пачатковых класаў "Падарожжа па прадметах пачатковай школы". Сёння адбылося адкрыццё тыдня. Навучэнцы пазнаёміліся з планам работы на кожны дзень, і быў дадзены старт конкурсам "Прыгажосць сваімі рукамі" і "Сачыняем казку". У першы дзень тыдня таксама прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў "Паэтычны алімп". Навучэнцы 3-4 класаў чыталі любімыя вершы беларускіх і рускіх пісьменнікаў.

3 февраля 2020 в 19:37 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Раніцою залацістай
У клас мы радасна ідзём.
Там утульна, светла, чыста.
Школа - наш любімы дом.
Што могуць сказаць першакласнікі пра вучобу ў школе? У школе весела і цікава! Хтосьці любіць чытаць, пісаць, рашаць задачы і прыклады. Але больш за ўсё падабаюцца ўрокі малявання.

30 января 2020 в 21:45 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

На навагоднім свяце мы спаткаліся з Дзедам Марозам і Снягуркай. Да нас у госці прыйшлі нашы верныя сябры: Снегавік, Хрушыльда, Мышкі з самых розных казак. Разам з імі мы змаглі выратаваць Новы год, атрымаць падарункі і ад душы павесяліцца каля прыгожай ялінкі.

30 декабря 2019 в 09:05 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Мышкі водзяць карагод,
Значыць - хутка Новы год!
Збірайся разам, дзетвара!
Новы год сустракаць пара!
Такімі словамі пачаўся навагодні ранішнік у навучэнцаў пачатковых класаў 27 снежня. Да дзяцей на свята завіталі гастадыня адыходзячага года Хрушыльда, Снегавік, Ёлка і сем мышэй з рускіх народных казак і мультфільмаў. Дзякуючы Мышкам, Новы год быў выратаваны, а заклён злой Хрушыльды са Снягурачкі і Дзеда Мароза быў зняты. Дзеці і казачныя героі вадзілі вакол ёлкі карагоды, спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы, адгадвалі загадкі. А ў канцы свята ўсе атрымалі ад Дзеда Мароза і Снягурачкі салодкія падарункі.

29 декабря 2019 в 12:30 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Шаноўныя бацькі і дзеці!
Вішную вас са святам.
Што пажадаць пад Новы год
Сумленным добрым людзям?
Премных казачных прыгод,
Якiх мы не забудзем.
Хай не скупiцца Дзед Мароз
На радасць нам, на шчасце;
Каб дабрабыт дзяржавы рос,
Быў лад у кожнай хаце.
Не забывалi каб сяброў,
Дабрасуседскiх зносiн;
Сямейных цёплых вечароў
Больш Новы год прыносiў.
Хай будзе ўсё, як мае быць,
Але аб лепшым марце.
Як самi б вы хацелi жыць,
Другiм таго ждайце!

26 декабря 2019 в 12:49 | Булкевич Т. Б. | нет комментариев

3 Новым годам!
3 Новым годам!
І сардэчна, ад душы
Вам жадаю, малышы,
Каб бадзёрымі былі вы,
Каб разумнымі раслі вы,
Каб прынёс вам Новы год
Многа радасных прыгод
I здароўя ў вашы хаты.
Каб былі здаровы самі,
Каб былі здаровы мамы,
Каб былі здаровы таты!
Год быў добрым і багатым!

24 декабря 2019 в 17:01 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Самае доўгачаканае свята як для дарослых, так і для дзяцей рознага ўзросту — гэта Новы год. У народзе кажуць: "Як сустрэнеш Новы год, так яго і правядзеш". Наш клас актыўна ўключыўся ў падрыхтоўку да навагодняга свята: развучылі песні і карагоды, падрыхтавалі падарункі, упрыгожылі свой клас. Цяпер чакаем Дзядулю Мароза. Дзе ж ён заблукаў?

16 декабря 2019 в 16:47 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Гіруць Кіра і Гіруць Паліна праводзяць канікулы ў школьным аздараўленчым лагеры "Вясёлка". Дзеткі ўжо пабывалі ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі і прывезлі цікавыя падзелкі, якія зрабілі сваімі рукамі. Дзяўчаткі паспрабавалі новы від творчасці "пальчыкавае маляванне" на занятку “Я – мастак свайго жыцця і ў ім толькі яркія фарбы”. Былі актыўнымі ўдзельнікамі на занятках гуртка, на мерапрыемствах, якія праводзяцца ў лагеры.

26 кастрычніка навучэнцы нашага класа пабывалі на экскурсіі ў ДУ "Ашмянскі гісторыка-краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча". Падчас экскурсіі дзеці перанесліся ў свет прыроды, адчулі яе прыгажосць і непаўторнасць. Шмат цікавага і новага даведаліся яны пра жыццё жывёл і птушак беларускіх лясоў.

27 октября 2019 в 15:33 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Калі вы хочаце больш даведацца пра тое, як жылі нашы продкі, чым займаліся, як аздаблялі сваё жытло, можаце звярнуцца ў школьны музей “Беларуская хатка”. Мы ўсім класам пабывалі там на экскурсіі. Настаўнік гісторыі Аляксей Францавіч расказаў нам як у далёкія часы сеялі, жалі, малацілі жыта. Як пры дапамозе жорнаў рабілі з зерня муку. Цяпер мы ведаем, што такое “саламяны павук”. Можам адказаць, як ткалі палатно з ільняных нітак і адкуль браліся гэтыя ніткі.

18 октября 2019 в 20:04 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

З маленства яны нас
Да сэрца гарнулі,
Пяшчотныя, добрыя
Рукі матулі.
Матуліны рукі
Нас цешаць, галубяць,
Так шчыра, як маці,
Ніхто нас не любіць.
Матуліны рукі -
Адзіныя ў свеце,
Шануйце, любіце
Заўсёды іх дзеці.
Дарагія нашы матулечкі і бабулечкі, прыміце віншаванні ад навучэнцаў нашага класса ў дзень Маці. Вы самыя лепшыя ў свеце! Моцнага вам здароўя і цярпення. Мы вас любім!

13 октября 2019 в 19:10 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Дарагія матулі!
Ад імя навучэнцаў 4 класа прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды самага светлага свята – Дня маці!
Гэта свята, напоўненае пяшчотай, любоўю і самымі цёплымі і шчырымі эмоцыямі і пачуццямі.
Мама – гэта самае святое, што ёсць у кожнага чалавека. Мы абавязаны сваім матулям галоўным святым дарам – жыццём. Колькі б гадоў нам ні споўнілася, менавіта маці больш, чым хто-небудзь, радуецца нашым поспехам, падтрымлівае, калі здараецца няўдача, перажывае глыбока і шчыра за кожны наш крок на жыццёвым шляху.
Ад усёй душы жадаем усім мамам моцнага здароўя, любові блізкіх і вялікага жаночага шчасця!

13 октября 2019 в 09:30 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Восень, восень залатая
Сее радасць на зямлі,
Хмарка ў сінім небе тае,
Мкнуць у вырай жураўлі.
Ніткай срэбнай павуцінне
Ў косах сонейка блішчыць.
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш вакол стаіць!
Сёння вучні нашага класа адправіліся на пошукі прыкмет восені. Залацісты клён сустрэў нас у школьным двары. Зялёная бырозка з жоўтымі косамі прывітала нас. Ціха і пуста ў полі. Кусты паскідалі свае лісты. Толькі яркімі агеньчыкамі гараць плады шыпыны.

7 октября 2019 в 18:34 | Левкович Ж. И. | нет комментариев