Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

Вецер шастае наўкола,
Спеў заводзіць у бары.
Зазвініць святочна школа
Галасамі дзетвары...

1 сентября 2021 в 18:30 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Адшумела лета каласамі,
Адспявала ў пушчы і ў бары.
Клас заліўся звонка галасамі,
І за парты селі мы сябры.
Раніцаю ў школу мы прыйшлі ізноў.
Колькі тут вясёлых жартаў і размоў!
- Што рабілі ўлетку? – Дзе былі сябры?
Гэты - на палетку. Гэты – у бары.
Той лугі абшарыў між высокіх траў
Кветак на гербарый безліч назбіраў.
Адплывае ў просінь лёгкі туманок.
Сёння роўна ў дзесяць зазвініць званок.
Запрашаем вучняў, бацькоў на ўрачыстую лінейку, якая адбудзецца 1 верасня ў 10.00.

31 августа 2021 в 16:13 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Вось і закончыўся адпачынак нашых навучэнцаў у школьным лагеры "Вясёлка". За цікавымі справамі, падарожжамі, спаборніцтвамі, экскурсіямі хутка праляцеў час. Сёння выхаванцы развіталіся са школьным лагерам. Але лета яшчэ прадаўжаецца! Яшчэ многа цёплых дзянькоў чакае нас. Дзякуй, лагер, за добра праведзены адпачынак!

Кіра, Паліна, Ілона, Аляксей адпачываюць у школьным лагеры "Вясёлка". Сапраўды, можна сказаць, у іх цікавыя канікулы! Дзеці пабывалі на пагранічнай заставе Смаргонскага пагранатрада. Палюбаваліся прыродай летняга лесу. Наведалі курганны могільнік балцкіх народаў у вёсцы Клявіца. Столькі новага і цікавага даведаліся дзеткі за гэты час.

До свиданья, класс второй!
Мы прощаемся с тобой!
Праздник радостный унас:
Перешли мы в третий класс!
В последний учебный денек мы со своими друзьями отправились в поход. Всюду видны приметы лета: голубое небо, теплое солнышко, поют птицы, цветут цветы. Красота! Любим тебя, наш край родной!

Время пришло – выросли дети,
Бал выпускной сегодня у нас.
Милые мамы, милые папы,
Как хорошо, что вы рядом сейчас.
За то, что вы самые лучшие на свете –
Вам аплодисменты дарят ваши дети!
Хочу пожелать перед дальней дорогой
Не так уже мало, не так уже много;
Чтоб солнце светило, чтоб радостно было
По лесенке знаний с друзьями шагать.
Чтоб горе-несчастье вас всех обходило,
Чтоб весело было расти и мечтать!

Як радасна ўмець чытаць!
Не трэба маму турбаваць
Ці несці да бабулі кніжку:
“Ну пачытай яшчэ хоць крышку!”
Не трэба зваць,
Прасіць, чакаць,
А можна ўзяць
I пачытаць!
28 мая вучні 1 класа развіталіся з Букваром— кнігай, якая стала для першакласнікаў добрым сябрам і дарадцам, адкрыла дарогу ў цудоўную краіну ведаў. За Букваром абавязкова пойдуць іншыя кнігі, не менш цікавыя і пазнавальныя, бо чытанне — гэта ключ да ведаў,

Беларусы свята шануюць памяць пра Вялікую Айчынную вайну і тых герояў, якія абаранялі краіну. Дзень Перамогі святкуецца 9 мая. Гэта свята поўнае вельмі моцных эмоцый і пачуццяў: горычы ад страты мільёнаў нявінных жыццяў, радасці ад вызвалення ад фашысцкага прыгнёту, усведамлення далікатнасці свету і адказнасці за яго.
Часцей, часцей прыпамінай…
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, –
Каб над зямлёй, што млела ў ранах,
Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май, –
Часцей, мой друг, прыпамінай!
Прыпамінай часцей, мой друг,
Імёны тых, што ўсё зрабілі –
Вышэй усіх тваіх заслуг,
Што, як і ты, да слёз любілі
Маністы ўвосень на рабіне
І ў ліпкіх смолках майскі луг, –
Не забывай пра іх, мой друг!..

Ніл Гілевіч

03.05 прайшла инфармацыйная гадзіна "Святую дату мы ў памяці навекі зберажом". Навучэнцы здейснілі завочнае падарожжа да помнікаў загінуўшым воінам Ашмянскага раёна, успомнілі прозвішчы загінуўшых землякоў.

Ребята нашего класса посмотрели пьесу "Непослушная спичка". Вместе с героиней сказки дети повторили правила пожарной безопасности, поняли, какая беда таится в маленьком коробке спичек, если их использовать не по назначению.
Спички не тронь!
В спичках - огонь!
Не играй, дружок, со спичкой,
Помни, ты, она мала,
Но от спички-невелички
Может всё сгореть дотла.

20 апреля 2021 в 11:34 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Віншуем аднакласніцу Бутрымовіч Ксенію з перамогай на раённай алімпіядзе па беларускай мове. Жадаем Ксеніі новых дасягненняў і творчых адкрыццяў!

17 апреля 2021 в 19:19 | Яцукевич С. Л. | нет комментариев

Гіруць Паліна і Шахаў Аляксей праводзяць вясновыя канікулы ў школьным аздараўленчым лагеры "Вясёлка". Кожны дзень - гэта маленькія і вялікія адкрыцці: экскурсія ў музей імя Ф.Багушэвіча ў г.Ашмяны, спартыўныя спаборніцтвы, наведванне тыдня дзіцячай кнігі ў бібліятэцы аг. Граўжышкі, заняткі ў гуртках, удзел у атрадных мерапрыемствах. Сумаваць нама калі.

Сёння з нашымі сябрамі першакласнікамі мы гаварылі пра дружбу. Кожны з нас мае патрэбу ў зносінах. Таму вельмі важна мець побач такога чалавека, якому можна даверыць свае сакрэты, спытаць парады. Менавіта для гэтага і існуюць сапраўдныя сябры.Сябар – гэта чалавек, якому цікавы ты і твая душа, думкі і захапленні. Ён прыме цябе такім, які ты ёсць і не стане цябе выпраўляць. Аднак ён абавязкова будзе цябе спыняць, калі ты будзеш рабіць штосці дрэннае, каб зберагчы цябе
Вельмі складана зразумець адразу, хто для цябе сябар. Бо сапраўднае сяброўства правяраецца часам. Сябры – самыя дарагія пасля бацькоў людзі. Для таго, каб мець верных і добрых сяброў, трэба і самому стаць такім.

Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі вясной 1943 года.
Да ракавога дня 1943 года Хатынь была звычайнай мірнай беларускай вёскай, якая налічвала 26 двароў. Раніцай 22 сакавіка за 6 кіламетраў ад яе партызаны абстралялі нямецкую аўтакалону. У перастрэлцы загінуў нямецкі афіцэр. У хуткім часе пасля гэтага Хатынь акружылі карнікі. Яны сагналі ў свіран старых, жанчын, дзяцей, зачынілі і падпалілі. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.
Гісторыя Хатыні не унікальная. У час Другой сусветнай вайны былі спалены жывымі жыхары 628 беларускіх вёсак. 186 з іх так і не былі адбудаваны.
Хатынь стала сімвалам трагедыі беларускага народа. У 1969 г. у памяць аб усіх загінуўшых беларусах на месцы былой вёскі быў адкрыты мемарыял.
Мемарыяльны комплекс "Хатынь" – трагічны напамін пра жахі вайны. Гэта адна з найбольш шаноўных мясцін у Беларусі.

У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі ... Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму. Рабіць новыя адкрыцці ў вывучэнні гісторыі свайго краю нам дапамагае кніга.

Хутка зіма скончыцца, засталося літаральна некалькі дзён. У паветры ўжо адчуваецца веснавы пах. Дрэвы прачынаюцца, цягнуць да сонейка галінкі. Першыя нясмелыя кветкі ўздымаюць венчыкі, ды і на тварах пачынаюць квітнець усмешкі. Абуджэнне прыроды і надыход вясны заўсёды з радасцю вітае кожны чалавек. Не засталіся ў баку і мы: дружна адпраўляемся на пошукі вясны. Нас радуе цёплы сонечны дзень, чыстае блакітнае неба, смелая песня першых птушак. Аб зіме напамінае невялічкая гурбачка снегу. Бывай, зіма. Прыходзь, вясна!

Ёсць дзень такі ў сакавіку,
Ёсць дзень такі ў прыроды весняй:
Ён вельмі рады раўчуку,
Ён вельмі рады песням.
Ён сыпле сонечным святлом –
Настрой знікае змрочны,
Ён зазірае ў кожны дом,
Дзень гэты – дзень святочны.
Мы шчыра віншуем нашых любімых матуль са святам вясны, з 8 Сакавіка! Будзьце самымі шчаслівымі кожны дзень! Моцнага вам здароўя, прыгажосці, цяпла і пяшчоты!