Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

Кожны год у канцы студзеня ў ААН адзначаюць Дзень памяці ахвяр Халакоста. 27 студзеня савецкія войскі вызвалілі адзін з самых страшных нацысцкіх лагераў смерці Аўшвіц-Біркенаў, вядомы таксама як Асвенцым.
У рамках абласной акцыя "Свяча памяці" прайшло пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакоста пад назвай " Халакост.Як гэта было". Вучні прагледзелі відэаролік,дзе наглядна паказаны жахі вайны, а таксама бесчалавечнае стаўленне нацысцкіх злачынцаў да палонных, якія ўтрымліваліся ў канцлагерах. На гэта было вельмі цяжка глядзець,але мы павінны памятаць,каб не паўтарыліся жахі вайны.

Урок "Свеча памяти. Помнить и никогда не забывать"

24 января 2022 в 22:35 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

У апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі. Таму сённяшняя іфармацыйная гадзіна была прысвечана дасягненням беларускай навукі. Мэта інфармацыйнай гадзіны: выхоўваць патрыятызм і грамадзянскасць, пачуццё гонару за дасягненні чалавечага розуму і за дасягненні айчыннай навукі і народа. Прэзентацыя “Поспехі і вынаходкі беларускай навукі” пазнаёміла навучэнцаў з беларускімі вучонымі, расказала пра развіццё беларускай навукі і пра яе дасягненні за апошнія гады.

27 студзеня - Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Разам з вучнямі сёння ўспомнілі пра гэты страшную старонку гісторыі.

24 января 2022 в 19:44 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Вучні нашага класа Шахаў Аляксей і Гіруць Паліна пабывалі на экскурсіі ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна. У іх з'явілася магчымасць пагуляць па парку, пабываць у гасцях у доме вядомага кампазітара Махала Клеафаса Агінскага, паслухаць яго цудоўнае музычнае тварэнне - Паланез ля мінор, які больш вядомы пад назвай "Развітанне з Радзімай". Вывучэнне гісторыі нашай Радзімы вельмі цікавы і карысны занятак.

22 января 2022 в 20:25 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

У школе была арганізавана паездка ў музей-сядзібу М. К. Агінскага агр. Залессе, Смаргонскага раёна. У экскурсіі прынялі ўдзел і вучні нашага класа. Гэта ціхі, прыгожы, душэўны, гістарычны куток у Беларусі.Экскурсія была змястоўнай і карыснай, у ходзе якой дзеці даведаліся шмат цікавага аб жыцці і творчасці музыканта і палітычнага дзеяча Міхаіла Клеафаса Агінскага

А тыя вучні, што не паехалі на экскурсію змаглі дапамагчы пажылым жыхарам аг. Граўжышкі ў змаганні са снегам. Сярод іх і вучань нашага класа, Адашкевіч Аляксандр. Так трымаць!

22 января 2022 в 15:55 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Некаторыя вучні нашага класа сёння пабывалі на экскурсіі ў музеі-сядзібе М.К. Агінскага ў Залессі.

22 января 2022 в 13:47 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Круглый стол "Как организовать свой досуг"

Профессий много на земле,
И каждая – важна.
Решай, мой друг, кем быть тебе.
Ведь жизнь у нас одна.
Сёння на класнай гадзіне навучэнцы 2 класа адправіліся ў падарожжа "У свет прафесій". Мэта класнай гадзіны - узбагаціць веды дзяцей аб розных прафесіях. Вучні расказвалі пра прафесіі сваіх бацькоў, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі і прымаўкі аб працы, разыгрывалі розныя сітуацыі. Цікава прайшла гульня “ Хто так гаворыць?”, конкурс “Дакажы слоўца”, вельмі спадабалася дзецям адказваць на пытанні віктарыны “Пазнай прафесію”. Падчас падарожжа дзеці зразумелі галоўнае - усе прафесіі важныя і ўсе прафесіі неабходныя.

Навучэнцы класа адправіліся на пошукі зімы. Яе чароўны след бачым усюды. Зімовае надвор'е вельмі прыгожае. Усё стаіць на вуліцы ахінуўшыся ў снежнае покрыва. З неба мяцеліца сыпле на нас бялюткія сняжынкі. Зімовая прырода застыла, як быццам чакае вясновага цяпла. Зіма нясе радасць і добры настрой ў кожны дом. Асабліва яе чакае дзятва: выйсці на вуліцу паганяць на санках, лыжах або каньках, зляпіць снежную бабу ці проста пакідацца снежкамі. Чым мы і не прамінулі заняцца пад час прагулкі.

20 января 2022 в 21:37 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

19 студзеня навучэнцы нашага класа прынялі ўдзел у Рэспубліканскай акцыі "Сэлфі ў музеі 2022". Школьны музей "Беларуская хатка" добра нам ўжо знаёмы. Кожны раз мы адкрываем для сябе новыя і цікавыя старонкі жыцця нашых продкаў. Ведаць гісторыю краіны павінен кожны яе грамадзянін.

19 января 2022 в 21:30 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Вучні нашага класа прынялі удзел у Рэспубліканскай акцыі "Сэлфі ў музеі 2022". Для гэтага яны з вялікім задавальненнем наведалі школьны музей "Беларуская хата".

Сёння нашы вучні наведалі школьны музей "Беларуская хата" і далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Сэлфі ў музеі 2022!"

19 января 2022 в 20:17 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Они придут на помощь нам,
Когда бушует океан,
Когда землетрясение,
Тайфун иль наводнение.
Рискуя жизнью, нас спасут —
Такой у них опасный труд!
Небяспека, якая пагражае адразу многім людзям, называецца надзвычайнай сітуацыяй. Справіцца сваімі сіламі, у адзіночку ў такіх абставінах немагчыма. Для гэтага трэба вялікая колькасць людзей, якія будуць аказваць дапамогу, многа спецыяльнай тэхнікі і розных спецыялістаў. Для кіраўніцтва такімі выратавальнымі аперацыямі ў нашым краіне стварылі спецыяльнае міністэрства. Яно называецца так - Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Выратавальнік - прафесія гераічная. Калі чалавек трапляе ў бяду, яму патрэбна дапамога. Часта гэтая дапамога неабходная, таму што не хапае ўласных сіл. І тады на дапамогу прыходзяць выратавальнікі. Гэтыя бясстрашныя людзі заўсёды аказваюцца ў самых небяспечных месцах нашай планеты, ратуючы жыцці людзей ад пажару, смерчаў, ураганаў і іншых стыхійных бедстваў. Аб такой складанай і цікавай прафесіі гаварылі вучні класа на інфармацыйнай гадзіне “Прафесія выратавальнік. Не дзеля славы, а дзеля жыцця”.

18 января 2022 в 21:11 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Спасатель — профессия важная.
И он всегда молодец!
С опасностями справляется,
Спасает отлично людей!
19 студзеня ў нашай краіне адзначаецца прафесійнае свята - Дзень выратавальніка. Інфармацыйная гадзіна ў нашым класе была прысвечана людзям гэтай прафесіі і прайшла ў форме гульні-загадкі “Асаблівасці прафесіі “выратавальнік””. Гульня-загадка дапамагла дзецям адказаць на пытанні: “Хто такі выратавальнік?”, “Якія асноўныя абавязкі выратавальніка?”

Людзі, якія прыходзяць на дапамогу ў надзвычайных сітуацыях, - выратавальнікі. Яны смелыя, рашучыя, моцныя і мужныя. Абыякавы чалавек не будзе рызыкаваць сваім жыццём дзеля іншых. Беларускія ратавальнікі выязджаюць практычна ў любую кропку свету, калі ў бяду трапілі людзі, незалежна ад іх расавай і рэлігійнай прыналежнасці, .У нашым класе да Дня выратавальніка прайшла інфармацыйная гадзіна, падчас якой вучні пашырылі веды не толькі аб прафесіі, але і ўспомнілі аб правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях на прыкладзе казачных герояў.

Встреча с журналом "Юный спасатель"