Новости
Залівісты школьны званок, які прагучаў 1 верасня, абвясціў пачатак новага навучальнага года. З новымі сіламі, натхненнем, жаданнем новых ведаў навучэнцы 6 класа пачалі свой новы навучальны год.
Aдшyмeлa лeтa
Kaлacaмi,
Aдcпявaлa ў пyшчы
I ў бapы.
Kлac зaлiўcя звoнкa
Гaлacaмi,
I зa пapтaй ceлi
Mы, cябpы.
Пpaзвiнeў звaнoк
Paнюткa-paнa,
I aдpaзy
Kлac yвecь зaцix.
Бyдзeм мы вyчыццa
Ўce cтapaннa,
Cлyxaццa
Hacтaўнiкaў cвaix.
Пайшлі ад нас канікулы
сцяжынкаю вясёлай.
За парты зноў паклікала
званком прыветным школа.
Як журавы, што з выраю
дамоў ляцяць, - уранку
сабраліся, шчаслівыя,
мы зноў на школьным ганку.
А школа, сонцам ззяючы,
як маці, сустракае:
- Заходзьце, добрай раніцы!
Даўно я вас чакаю!
Запрашаем вучняў, бацькоў на свята "Дзень ведаў", якое пачнеццца ў школе 01.09.2022 у 09.00 гадзін.
За тое, што на світанні мы чуем песні жаўрукоў, а не выбухі бомбаў, што радуемся цудоўным краявідам прыроды, што нашы вочы свецяцца шчасцем, вялікі дзякуй і нізкі паклон салдатам Вялікай Айчыннай вайны, яе ветэранам!
Часцей, часцей прыпамінай...
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, —
Каб над зямлёй, што млела ў ранах,
Плыў гэты сіні-сіні ранак.
Працягваюцца цікавыя падарожжы і адкрыцці таямніц нашай малой Радзімы навучэнцамі. Разам з іншымі выхаванцамі лагера дзеткі пабывалі ў музеі Еднжэя Снядэцкага, які знаходзіцца ў Кальчунскай сярэдняй школе. Енджэй Снядэцкі – сусветна вядомы вучоны эпохі Асветніцтва, акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук, выкладчык Віленскага ўніверсітэта, заснавальнік Віленскага медыцынскага грамадства. Пра яго працу і жыццё нам расказалі пад час экскурсіі.
Гіруць Паліна, Солдзень Ілона, Шахаў Аляксей наведваюць школьны аздараўленчы лагер "Вясёлка". Канікулы ў іх праходзяць актыўна, весела, пазнавальна.
Сёння дзеткі пабывалі ў гасцях у Гальшанскага замка, які раскрыў ім свае таямніцы. Ён расказаў і пра Софью Гальшанскую, і пра Сапегу. Адкрыў таямніцы Белай Панны і Чорнага Манаха. Дзеткі развучылі старажытныя танцы, пазнаёміліся з гульнямі нашых продкаў.
У детей начинаются самые длинные летние каникулы: с 01.06.2022 по 31.08.2022 года
С началом каникул, наших детей подстерегает повышенная опасность на дорогах, у водоёмов, в лесу, на игровых площадках, в садах, во дворах. Этому способствует погода, поездки и любопытство детей, наличие свободного времени, а главное отсутствие должного контроля со стороны взрослых. Чтобы дети были отдохнувшими, здоровыми и живыми надо помнить ряд правил и условий при организации их отдыха с родителями, родственниками, друзьями, в деревне у бабушки:
- формируйте у детей навыки обеспечения личной безопасности;
- проведите с детьми индивидуальные беседы, объяснив важные правила, соблюдение которых поможет сохранить жизнь;
- решите проблему свободного времени детей;
- учите детей соблюдать правила дорожного движения;
- помните, поздним вечером и ночью детям и подросткам законодательно запрещено появляться на улице без сопровождения взрослых;
- постоянно будьте в курсе, где и с кем ваш ребёнок, контролируйте место пребывания детей;
- не разрешайте разговаривать с незнакомыми людьми. Объясните ребёнку, что он имеет полное право сказать «нет» всегда и кому угодно, если этот «кто-то» пытается причинить ему вред;
- чтобы не стать жертвой или виновником дорожно-транспортного происшествия, повторяйте с детьми правила дорожного движения, учите их быть предельно внимательными на дороге и в общественном транспорте;
Помните, что от природы дети беспечны и доверчивы. Внимание у детей бывает рассеянным. Поэтому, чем чаще вы напоминаете ребёнку несложные правила поведения, тем больше вероятность, что он их запомнит, и будет применять. Вы должны регулярно их напоминать.
Помните, что во время летних каникул ответственность за жизнь и здоровье детей несут родители. Сохранение жизни и здоровья детей – главная обязанность взрослых
Адпраўляемся ў паход па роднаму краю. Бяром з сабою сяброў, каб весялей было ў дарозе. Эх, якая кругом прыгажосць:
Лес ідзе да небакраю.
Рэчка, горачка, раўніна.
Вечна сэрцу дарагая
Беларуская карціна.
Ля крыніцы - медуніцы,
Каля рэчкі - поле грэчкі,
Дзе даліна - канюшына.
Ой, ты родная карціна!
А пад ветрыкам у полі
Хваляй ціха жыта ходзіць,
На прасторы, на прыволлі
Мне душу яно лагодзіць!
Сёння здзейснілі невялікі паход на прыроду і з карысцю правялі час.
Ну вот окончились уроки,
И лето ждёт нас впереди,
Каникулы уж на пороге,
Готово счастье к нам прийти!
Сёння ў нашай школе празвінеў апошні званок. Ён абвясціў пачатак летніх канікул. На апошняй класнай гадзіне прайшла гутарка “Бяспечнае лета”. Навучэнцы ўспомнілі і паўтарылі правілы бяспечных паводзін у час канікул. Лета – час адпачынку і аздараўлення. 4 вучні нашага класа будуць адпачываць і набірацца сіл у школьным аздараўленчым лагеры “Вясёлка”.
Сёння прагучаў апошні званок, наперадзе летнія канікулы, хацелася б каб яны былі карысныя, прадуктыўныя і бяспечныя. Памятайце пра сваю бяспеку. Вясёлага адпачынку.
Вялікай небяспекай могуць стаць электрычныя прыборы, якія ёсць у кожным доме. Яны могуць ударыць токам, стаць прычынай замыкання і пажару. Таму важна запомніць, што разумныя электрапрыборы патрабуюць да сябе беражлівых і асцярожных адносін.
Якія правілы трэба выыконваць:
• Не выцягваць з разеткі вілку, пацягнуўшы за шнур.
• Не ўключайце больш за адну вілку ў разетку: гэта можа прывесці да кароткага замыкання.
• Нельга карыстацца няспраўнымі электрапрыборамі.
• Нельга самім рамантаваць, разбіраць электрапрыборы.
• Памятайце, электрычнасць не трывае суседства з вадой.
Пра гэта нам яшчэ раз напомнілі героі прадстаўлення, на якім мы пабывалі.
Вучні нашага класа былі не толькі гледачамі, але і ўдзельнікамі бібліятэчнага ўрока "Яны вызвалялі ашмяншчыну", які быў прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны на ашмянскай зямлі.
Сёння піянеры і акцябраты нашай дружыны прымалі віншаванні з Днём БРПА.
Дзякуй тым, хто абараніў і адрадзіў піянерскі рух у нашай краіне, тым, хто выступіў крыніцай натхнення нашых новых спраў! Мінула 100 гадоў, як была створана піянерская арганізацыя, свой векавы юбілей яна адзначае 19 мая 2022 года, за гэты тэрмін Піянерыі ёсць чым ганарыцца і сёння ў яе ёсць прадаўжальнікі. Першыя піянерскія атрады, якія аб'ядноўвалі дзяцей рабочых і сялян, працавалі пры камсамольскіх ячэйках заводаў, фабрык, устаноў; ўдзельнічалі ў Суботніках, дапамагалі ў барацьбе з дзіцячай беспрытульнасцю, у ліквідацыі непісьменнасці.
У гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў - па ўсёй краіне разгарнуўся масавы цімураўскі рух. Юныя піянеры дапамагалі сем'ям франтавікоў, збіралі лекавыя травы, металалом, дзяжурылі ў шпіталях, працавалі на ўборцы ўраджаю. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, піянеры Лёня Голікаў, Марат Казей, Валя Коцік, Зіна Партнова ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, тысячы піянераў ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Насіць піянерскі гальштук вялікі гонар.
Піянер-гэта «першапраходзец" , ён адкрывае добрае ў людзях.
Піянер заўсёды першы, ён першы заўсёды гатовы працягнуць руку дапамогі роднай прыродзе, Айчыне.
Піянер ўмее сябраваць і шанаваць сяброўства.
Піянер-арганізатар новых, цікавых спраў, чалавек актыўны, адкрыты ў сваіх справах і ўчынках.
Піянер - гэта і якасць асобы - ён добры, сумленны, шчодры, смелы, Не баіцца цяжкасцяў.
15 мая - Міжнародны дзень сям'і. Таму сёння ў нашым класе прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме "Сям'я - галоўная каштоўнасць". Мы пагаварылі пра тое, наколькі важна для любога чалавека сям'я, тыя людзі, якія нас любяць і клапоцяца пра нас. Дзеці прынеслі фотаздымкі сваіх сем'яў, паказалі і расказалі пра кожнага члена сям'і, пра свае сямейныя традыцыі.
Прыгожая гэта пара года - вясна. Прырода абуджаецца пасля доўгага зімовага сну. Трэба быць вельмі ўважлівым, каб заўважаць гэтыя змены. Разам з вучнямі 4 класа мы адправіліся на прагулку "Шукаем вясну". Многа розных вясновых прыкмет мы знайшлі: прачнуліся насякомыя, зацвілі першацветы. У нашай мясцовасці мы сустрэлі першацвет вясенні, палюбаваліся балотнай лотаццю, знайшлі падбел. Усыпана белымі кветкамі алыча. Пачалі жоўтым дываном усцілаць лугі дзьмухаўцы. Высока ў небе звініць жаваранак. Важна ходзяць па полі буслы. Мы рады прыходу вясны.
Дзявятага мая зноў прагрыміць Салют Перамогі, а ў памяці і дагэтуль жывыя пакуты ваенных гадоў і бязмерная мужнасць савецкага народа.
Над намі цяпер блакітнае, мірнае неба. I гэта не падарунак лёсу. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды змагаліся за тое, каб мы былі шчаслівыя. Няшмат засталося тых, хто, не шкадуючы сябе, крок за крокам праз усе страты, боль, смутак набліжаў Перамогу. I яна прыйшла да нас з яркай, непаўторнай вясной. У Беларусі ніколі не знікне памяць пра палеглых на палях вайны салдат, пра іх трагічны лес, пра тое, што любая вайна нясе страты, нішчыць маладосць і каханне, красу жыцця, чалавечае шчасце.
Памяць павінна быць актыўнай. Тады яна не пакідае чалавека абыякавым, бяздзейным.
Сцяпан Гаўрусёў
He бывае ў вайны эпілога...
He бывае ў вайны эпілога —
Памяць чорна заносіць крыло.
Замест поля — дзічэе аблога.
Божа мой, як усё зарасло!
Конік, конік! Чаго ты стракочаш
У бур'яне — самотнай траве?
Можа, паўшых збудзіць яшчэ хочаш?
Спадзяешся, што хто ажыве?
Эх ты, конік! Ад мора і сушы
Тут з агнём і жалезам прайшлі,
I — хмарынкамі чыстыя душы
На нябёсы высока ўсплылі.
Памяць сцішана полем прастуе,
Каб адчуць хоць бы подых людзей.
Ты ж гарачую стужку пустую
Цягнеш зноў у акоп, грамацей.
Доўга веяць пякельнаму болю
У разгойданай раме лясоў
I ўгінацца жалезнаму полю
Ад журботных сваіх каласоў.
22 чэрвеня 1941-га... Адзін з самых доўгіх летніх дзён у каляндарным годзе. І адзін з самых горкіх у сусветнай гісторыі, які павярнуў увесь яе ход, змяніў жыццё вялікай дзяржавы, зламаў лёсы мільёнам людзей. Але і сёння, калі шмат часу аддзяляе нас ад тых страшных падзей, усё ж цяжка нават уявіць сябе на месцы тых простых людзей, якія клаліся спаць у прадчуванні нядзелі - самага звычайнага спакойнага летняга выхаднога дня, а назаўтра пачалася вайна. Раптам. Знянацку. Вераломна.
Як жыць? Як ратавацца? Як быць далей?
Напэўна, гэтыя балючыя пытанні ўсе задавалі сабе з пачаткам вайны. І ніхто тады яшчэ не ведаў, што наперадзе ўсіх чакаюць 1418 доўгіх і неймаверна цяжкіх дзён і начэй - столькі працягвалася фашысцкая навала. З горам і нястачай, пакутамі і слязьмі, з жудаснымі выпрабаваннямі, неабарачальнымі стратамі. І - з адзінай на ўсіх вялікай надзеяй на хуткую Перамогу.
Дзякуй за мірнае неба! Дзякуй за спакойнае жыццё!