Новости
Які прыгожы сёння выдаўся дзень! Мы ўсім класам адправіліся на пошукі зімы. Усюды бачны яе сляды: пушыстай коўдраю ўкрыла яна палеткі, на дрэвы, кусты накінула цёплыя кажухі з срэбнага інею, закавала тоўстым лёдам азёры і рэчкі. Ціха ў полі, парку. Не забыліся мы пакарміць птушак. Цяжка ім прыходзіцца зімою.
Пасінеў на рэках лёд,
Неба ў ясных зорках.
Зноў прыйшоў к нам Новы год
З песнямі і ёлкай.
Водзіць з намі карагод
Сам Мароз-дзядуля.
Многа казак у Яго
І вясёлых гульняў!
Якое гэта вясёлае свята - Новы год! Мы вельмі чакалі яго прыходу: упрыгожвалі клас, развучвалі танец, вучылі вершы, рыхтавалі навагоднія касцюмы. Рады сустрэчы з Дзедам Марозам, яго ўнучкай Снягуркай. Не змаглі нам сапсаваць свята Баба Яга, яе капрызная дачка, Лешыха. Ды і не такая ўжо і капрызная гэта дзяўчынка, проста ў яе не было сяброў. А цяпер іх ў яе многа. Разам нам было добра!
Цудоўнае свята падарылі нашым школьнікам пагранічнікі Смаргонскага пагранатрада. Яны завіталі ў госці да нас са сваімі вернымі памочнікамі - служэбнымі сабакамі. Кінолагі прадэманстравалі, якую дапамогу аказваюць сабакі пагранічнікам пры ахове дзяржаўнай мяжы, як яны дапамагаюць затрымліваць яе парушальнікаў.
А які шыкоўны канцэрт убачылі нашы дзеці. Дзякуем шчыра за прыемную сустрэчу!
Дзе ты, добры Дзед Мароз?
Можа, ў лесе ты замёрз?
Што да нас ты не прыходзіш?
Ці валёнкі не знаходзіш?
Ці вавёрка спрытнай лапкай
У цябе схапіла шапку?
Дзе ты, добры Дзед Мароз?
Можа, снег цябе занёс?
Ці кажух свой не знаходзіш?
Ці вакольным шляхам бродзіш?
Дзе ты, добры Дзед Мароз?
Пакажы нам хоць бы нос!
Запрашаем дзяцей, бацькоў, настаўнікаў на свята "Прыгоды каля навагодняй ёлкі", якое адбудзецца 30.12.2015 года ў 11.00.
Дарагія мамы і таты, настаўнікі, сябры!
Са святам Вас вітаем
I дружна жадаем
Каб нажалі 100 коп жыта,
Каб сям'я была сыта,
Каб скаціна вадзілася,
Каб пшаніца радзілася!
Жадаем Вам здароўя, шчасця,
Каб не было нянасця,
Светлае долі, спеўнае мовы,
Каб жылося і вялося
Ды ўсё добрае збылося.
Каб ваша хата была
заўсёды багата!
Віншуем з Калядамі!
Цікавае, вясёлае, змястоўнае прайшло Свята Бульбы ў школе. Шмат чаго новага мы даведаліся пра наш другі хлеб: як трэба бульбу садзіць, даглядаць, капаць, колькі смачных страў з яе можна прыгатаваць. А пад'еўшы, можна і паспяваць, і патанцаваць, і пагуляць.
Віншуем Гарлуковіча Сяргея - пераможцу конкурса "Супер бульба".
Бульба - гэта супер - клас!
Абароніць бульба нас
Ад усякай атэпічнай трасцы,
Бульба - гэта лад жыцця!
Няма лепей пачуцця
Чым паесці смачна бульбы з мясцам.
Наш клас рыхтуецца да Свята Бульбы: развучваем песні, карагоды. Вельмі спадабаліся падзелкі , якія мы зрабілі сваімі рукамі.
Ученики нашего класса стали участниками проекта "Первоклассник, стань заметным пешеходом!".
Во время игры-путешествия по правилам дорожного движения мы поняли главное: нужно знать и выполнять правила движения, чтоб не волновались каждый день родители, чтоб спокойны были за рулем водители! Каждый школьник получил в подарок от компании "Чупа Чупс" в Беларуси фликер. Теперь мы самые заметные пешеходы.
Слава маміным рукам,
Найцудоўным самым!
Нізка кланяемся вам,
Дарагія мамы.
Слава маміным рукам!
Хай на ўсёй планеце
Кветкамі для мілых мам
Расцвітаюць дзеці!
Са святам, мілыя мамы!
Мае дарагія сябры, віншую вас! Вы ўжо сталі вялікія. Вы ўжо сталі першакласнікамі. Перад вамі стаіць вельмі важная і складаная задача: навучыцца чытаць, пісаць, лічыць. Вашы таты і мамы, настаўнікі, лётчыкі і аграномы, вучоныя і калгаснікі, рабочыя і маракі пачыналі вучыцца з такіх жа палачак, як і ў вашым сшытку, з першай літары на дошцы, з першага слова ў буквары.
Я веру, што ў нас з вамі ўсё атрымаецца! Вы - наша надзея.
У добры шлях па лесвіцы цудоўнай Краіны Ведаў!
Лета праляцела непрыкметна,
Рэхам адгукнулася ў бары.
І паклікала краіна Ведаў
Да сябе вас, юныя сябры.
Запрашаем першакласнікаў, бацькоў на свята Першага званка, якое пачнецца 1 верасня ў 10.00 гадзін.