Новости
На протяжении нескольких недель в школе проходил месячник психологического здоровья. В рамках месячника в школе проходила акция "Д/Желай!"Она прошла под девизом: "Не бойся,что не получится,а бойся,что не попробуешь" . Учащиеся готовили коллажи, в которых отобразили , как можно достичь своей мечты.
Поздравляем Бутримович Ксению, занявшую 2 место в районе среди участников игры - конкурса по русскому языку и литературе «Журавлик - 2019».
У класе прайшла калектыўная творчая справа ”Падарунак маме сваімі рукамі”. Навучэнцы рабілі падарункі да Дня маці.
Зранку зазірнуў ў аконца
Гэты восеньскі дзянёк.
Ён да нас усіх спяшаўся,
Ён нідзе не затрымаўся,
Свята ён да нас прынёс.
Раніцою залацістай
У клас мы радасна ідзём,
3 ружаў, астр букет агністы
Мы з сабою прынясём.
Хай настаўніцы ўсмешка
Ззяе сонейкам для нас,
3 Днём настаўніка віншуе
Яе сёння ўвесь наш клас!
Вучаніца 7 класа Мордас Паліна Аляксандраўна далучылася да нашых віншаванняў і дала магчымасць нашай настаўніцы крыху адпачыць: правяла ў нас урок матэматыкі і беларускай мовы. Нам яе ўрокі спадабаліся. А як адчувала сябе Паліна Аляксандраўна ў ролі настаўніка? Трэба абавязкова ў яе запытацца.
А вось так упрыгожылі клас і дошку мае вучні і падрыхтавалі віншаванні да дня настаўніка. Мне вельмі прыемна. Шчыры дзякуй вам.
Навучэнцы 4 класа прынялі ўдзел у акцыі “Спяём гімн разам”. Кожную раніцу ў 6 гадзін па радыё і тэлебачанні гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Гэта ўрачыстая мелодыя заўсёды выконваецца падчас вялікіх свят ці значных падзей. Ва ўсіх народаў і ва ўсе часы існавала абавязковае правіла — паважаць і шанаваць сімволіку сваёй дзяржавы, беражліва ставіцца да яе. Менавіта такія адносіны да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь — грамадзянскі абавязак кожнага з нас.
У гэты незвычайны дзень, як для настаўнікаў, так і для дзяцей, вучні нашага класа павіншавалі настаўнікаў школы з іх прафесійным святам.
Дзень сталага чалавека адзначаецца паўсюдна ў першы дзень другога асенняга месяца – 1 кастрычніка. У 2020 годзе адзначаецца 30-ы па ліку Дзень сталага чалавека. Гэта добрае і светлае свята. У гэты дзень мы клапоцімся аб сваііх бацьках, дзядулях і бабулях. Свята дапамагае прыцягнуць увагу да шматлікіх праблем сталых людзей, якія існуюць у нашым грамадстве. У Беларусі Дзень сталых людзей адзначаецца з 1992 года. Аб гэтым паведаміла на агульнашкольнай лінейцы інфармацыйная група навучэнцаў 3 - 4 класаў.
Сегодня ярче солнца свет,
И даже кажутся светлей
И школьный двор, и кабинет!
Сегодня День учителей!
Спасибо от учеников
За доброту и за терпенье,
За Вашу мудрость и любовь,
Большой талант и вдохновенье!
Первое воскресенье октября традиционно отмечают свой профессиональный праздник учителя!Слова признательности прозвучали в адрес наших учителей от всех учеников школы 2 октября на празднике,посвящённом Дню учителя.Цветы,улыбки и маленькие сувениры преподнесли дети учителям!Большое спасибо!
1 кастрычніка інфармацыйная група навучэнцаў 3-4 класаў на агульнашкольнай лінейцы паведаміла аб Дні сталага чалавека. Свяце, якое напамінае нам аб неаплатным абавязку перад людзьмі старэйшага пакалення ,важнасці іх заслуг перад краінай і значнасць іх цяжкай працы для нас, маладых і моцных. Гэта тыя людзі,якія служаць нам прыкладам і заўсёды дапамогуць у любой сітуацыі мудрым саветам .
У класе прайшла класная гадзіна у рамках месячніка псіхалагічнага здароўя ”Пазнай сябе сам”. Дзеці пазнаёміліся з некаторымі прыёмамі самапазнання, атрымалі ўяўленне пра тое, як знаходзіць у сабе галоўныя рысы, вызначаць свае асабістыя асаблівасці, вучыліся ацэньваць сябе і іншых;
Сёння першакласнікі ўпершыню даведаліся, што такое "права", якія правы яны маюць, як абараняюцца правы дзіцяці ў нашай краіне. Знаёмства з асноўнымі правамі дзіцяці адбылося на прыкладах казачных сюжэтаў. Дзеці ўспаміналі і малявалі казкі, у якіх выконваліся ці парушаліся правы галоўных герояў.
У суботні дзень, разам з іншымі вучнямі школы, наш клас наведаў з экскурсіяй Ашмянскі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, дзе яны пазнаёміліся з гурткамі, якія яны могуць наведваць і музеем Цэнтра.
!9 верасня вучні класа удзельнічалі ў акцыі "Ачысцім планету ад смецця" Вучням 6 класа патрэбна было прыбраць прышкольную тэтыторыю. Дзяўчынкі ахвотна падмяталі лісце, сабіралі смецце, а хлопчыкі выносілі смецце. Сама атмасфера добразычлівасці,узаемадапамогі дапамагала сплачэнню класснага калектыву.
Інфармацыйная група нашага класа падрыхтавала невялікае выступленне да Сусветнага дня міру, з якім выступіла перад вучнямі школы на лінейцы.
У суботу вучні класа разам з іншымі вучнямі школы наведалі Ашмянскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Дзецям вельмі спадабалася экскурсія , падчас якой яны пазнаёміліся з вырабамі дзяцей,зробленымі сваімі рукамі. Затым вучні яшчэ наведалі школьны музей Кальчунскай сярэдняй школы. Вучні рабілі фотаздымкі, іх цікавілі фота з многімі знаёмымі землякамі. Уражанняў у дзяцей засталаося многа!
Любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаеш, чым яна жыла, як жыве зараз, да чаго імкнецца. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ, бадай, самая галоўная наша задача. Кожны дзень мы будем шукаць адказы на пытанне: «Якая яна, наша Беларусь?». А таксама мы будзем дзейнічаць: што можам зрабіць, каб зберагчы прыгажосць сваёй маленькай Радзімы.
Беларусь - гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў, гэта бясконцыя жылы рэк і люстэркі азёр, але гэта і маральны, духоўны скарб народа, які ні ў якім разе нельга страціць, гэта захаванне традыцый, святынь народа, да якіх адносіцца і галоўныя афіцыйныя сімвалы краіны. На класнай гадзіне мы гаворылі пра дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь. Зварот да гэтай тэмы заканамерны, паколькі быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і не ведаць сімволіку сваёй краіны, недапушчальна. Павага да яе - гэта павага да сваёй зямлі, свайго народу. Краіна толькі тады незалежная, калі яна можа захоўваць свае святыні, і перш за ўсё самыя галоўныя сімвалы краіны - герб, сцяг, гімн.
Сёння разам з вучнямі яшчэ раз нагадалі, што азначаюць сімвалы нашай дзяржавы, калі яны ўзніклі і навошта патрэбны.