Новости
Сённяшні дзень тыдня пачатковых класаў быў прысвечаны нашай роднай мове. Навучэнцаў чакала займальная гульня “Мы - беларусы”. Мэта гульні: выхоўваць павагу да роднай мовы, да беларускага народа, яго гістарычнага мінулага, культурнай спадчыны. Падчас гульні навучэнцы пабывалі на прыпынках “Сімвалы”, “Родная мова”, “Спадчына”, папрацавалі перакладчыкамі, адгадвалі загадкі, пагулялі ў беларускую народную гульню “Маша”, успомнілі беларускія народныя святы і беларускія народныя казкі, пазнаёміліся са знакамітымі людзьмі, якіх нарадзіла беларуская зямля.
З даўніх часоў вядома, што матэматыка вучыць нас правільна і паслядоўна мысліць, лагічна разважаць. Матэматыка вельмі патрэбна чалавеку. Ці ўзводзіць ён вышынны дом, ці будуе машыну, ці разлічвае скорасць палёту касмічнага карабля - яму не абысціся без матэматычных ведаў. Ды і ў паўсядзённым жыцці нам амаль кожны дзень трэба разважаць, нешта падлічваць, рашаць. Сёння мы паспрабавалі пранікнуць у загадкавы свет матэматыкі і вызначыць, на што мы здольныя. У нас усё атрымалася!
Здароўе з'яўляецца тым бясцэнным дарам, які неабходны не толькі кожнаму асобнаму чалавеку, але і ўсяму сучаснаму грамадству. Невыпадкова падчас сустрэч з сябрамі і блізкімі людзьмі ім абавязкова жадаюць здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Сённяшні дзень тыдня пачатковых класаў быў прысвечаны здароўю. Лозунг дня – «У здаровым целе - здаровы дух!». Навучэнцы наведалі Краіну Здароўя, дзе жывуць спорт, вітаміны, гігіена. Яны вызначылі, ад чаго залежыць наша здароўе, адказалі на пытанні віктарыны “Здаровае харчаванне”, зрабілі музыкальную зарадку, пагулялі ў розныя гульні. Дадзенае мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў навучэнцаў пазітыўнага стаўлення да здаровага ладу жыцця.
Сёння ў нас прайшоў цікавы занятак. Разам са сваімі сябрамі мы накіраваліся ў незвычайнае падарожжа з часопісам “Вясёлка”на літаратурнай машыне часу .Гэты часопіс святкуе 65-ы год нараджэння. Першым рэдактарам быў дзіцячы пісьменнік Васіль Вітка. Разам з героем казкі “Азбука Васі Вясёлкіна” навучэнцы прыгадалі вядомыя ім творыВасіля Віткі,з якімі яны знаёміліся ў школе,выконвалі цікавыя заданні. Даведаліся аб іншых творах аўтара для дзяцей,якія варта прачытаць.
Сёння ў нас прайшоў цікавы занятак - "Урокі "Вясёлкі"". Разам са сваімі сябрамі мы накіраваліся ў літаратурную вандроўку ў госці да дзіцячага часопіса "Вясёлка". Вася Вясёлкін пазнаёміў нас з творамі Васіля Віткі. Дзіцячы пісьменнік быў першым рэдактарам часопіса. "Казкі і краскі", "Буслінае лета", "Казка пра цара зубра", "Зайчык вадалаз", "Дударык" - творы, напісаныя пісьменнікам для нас. Яны вучаць нас быць працавітымі, сумленнымі, настойлівымі, стараннымі.
8 лютага - Дзень памяці юнага героя-антыфашыста. Гэты дзень быў зацверджаны чарговай Асамблеяй ААН у 1964 годзе, у гонар загінуўшых удзельнікаў антыфашысцкіх дэманстрацый - французскага школьніка Даніэля Фэры ў 1962 годзе і іракскага хлопчыка Фадыла Джамаля ў 1963.
Асаблівай ўвагі, безумоўна, заслугоўваюць піянеры-героі Вялікай Айчыннай вайны. Да вайны гэта былі самыя звычайныя хлапчукі і дзяўчынкі. Вучыліся, дапамагалі старэйшым, гулялі, бегалі-скакалі, разбівалі насы і каленкі. Іх імёны ведалі толькі родныя, аднакласнікі ды сябры.
Прыйшоў час – яны паказалі, якім велізарным можа быць дзіцячае сэрца, калі ў ім разгараецца святая любоў да Радзімы і ненавісць да яе ворагаў. Хлапчукі. Дзяўчынкі. На іх плечы лёг цяжар нягод, бедстваў, гора ваенных гадоў. І не сагнуліся яны пад гэтым цяжарам. Яны змагаліся побач са старэйшымі - бацькамі, братамі, побач з камуністамі і камсамольцамі. Змагаліся паўсюль. На моры, як Бора Кулешын. У небе, як Аркаша Каманін. У партызанскім атрадзе, як Лёня Голікаў. У Брэсцкай крэпасці, як Валя Зенкіна. У керчанскіх катакомбах, як Валодзя Дубінін. У падполлі, як Валодзя Шчарбацэвіч. Маленькія героі Вялікай вайны.
З 7 па 12 лютага ў нашай школе праходзіць тыдзень пачатковых класаў. На адкрыцці тыдня навучэнцы 1-2 класаў пазнаёміліся з планам работы на кожны дзень. А ў першы дзень тыдня навучэнцы адправіліся ў падарожжа “Сцяжынкамі казак”. Дзеці малявалі герояў сваіх любімых казак, а пасля прадстаўлялі іх.
Шумела гроза над землёю,
Мужали мальчишки в бою.
Знает народ: пионеры-герои
Навечно остались в строю.
У нашым класе прайшоў урок мужнасці “Піянеры-героі Беларусі”, прысвечаны Дню памяці юнага героя-антыфашыста. Галоўная мэта і задачы дадзенага мерапрыемства: пазнаёміць навучэнцаў з гісторыяй Дня юнага героя-антыфашыста, выхоўваць пачуццё патрыятызму, любові да Радзімы, вывучэнне гісторыі сваёй краіны. На ўроку навучэнцы даведаліся, што гэта за дзень, чаму яго адзначаюць 8 лютага, пазнаёміліся з жыццём некаторых юных герояў-антыфашыстаў і піянераў-герояў Вялікай Айчыннай вайны.
8 лютага-Дзень мужнасці і патрыятызму. Дзень юнага героя-антыфашыста адзначаецца ў свеце з 1964 года, які зацверджаны быў чарговай Асамблеяй ААН, у гонар удзельнікаў антыфашысцкіх дэманстрацый-французскага школьніка Даніэля Фэры (1962) і іракскага хлопчыка Фадыла Джамаля (1963), якія загінулі. Так атрымалася, што ў гэты дзень былі расстраляныя пяць хлапчукоў-парыжан ліцэя «Бюфон», Жана Мары Аргуса, П’ера Бенуа, Жана бадзёры, П’ера грэла, Люсьена Легра якія не здрадзілі сваім сябрам-падпольшчыкам у гады Другой сусветнай вайны. У гэты ж дзень былі расстраляныя героі-маладагвардзейцы Алег Кашавы, любоў Шаўцова, Дзмітрый Агурцоў, Віктар Субоцін, Сямён Астапенка, (1943) у захопленым фашыстамі Краснадоне. Юныя героі! Іх шмат загінула ў барацьбе. Многія засталіся жывыя і сустрэлі пераможную вясну 1945 года. Імёны ў іх розныя, але лёсы падобныя-усё, што яны рабілі, яны рабілі дзеля вызвалення сваёй краіны ад фашысцкіх захопнікаў.
Дзень памяці юнага героя-антыфашыста – гэты напамін усім нам аб тым , што калісьці адбылося, а таксама перасцярога пра тое, што больш ніколі не павінна паўтарыцца. Гэта той урок, які мы ўсё павінны ведаць на памяць.
Навучэнцы нашага класа пабывалі ў сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар Алена Віктараўна расказала пра новыя выданні для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, якімі папоўнілася бібліятэка, пазнаёміла з тэматычнай выставай кніг “Год гістарычнай памяці”. Кнігі выставы расказваюць пра гістарычнае мінулае нашага народа і прысвечаны такім гістарычным падзеям, як барацьба нашага народа супраць нацыскіх акупантаў, вызваленне Беларусі ад гітлераўцаў.
Круглый стол "Как не стать жертвой насилия"
01.02 прайшла інфармацыйная гадзіна “Дзіцячыя перыядычныя выданні Рэспублікі Беларусь", на якой вучні расказалі аб вядомых ім часопісах,якія яны выпісваюць дома, З вялікай цікавасцю пазнаёміліся з іншымі дзіцячымі газетамі і часопісамі , іх рубрыкамі і выказалі жаданне ў будучым выпісаць некаторыя з іх.
Рекламное бюро
У класе прайшоў інфармацыйны ўрок “Перыядычныя выданні Рэспублікі Беларусь”. Дзеці даведаліся, што такое перыядычныя выданні, як можна выкарыстоўваць інфармацыю перыядычных выданняў, пазнаёміліся з газетамі і часопісамі, якія прадназначаны для чытачоў малодшага школьнага ўзросту. А з часопісам “Вясёлка”, які з’яўляецца першай сцяжынкай да пазнання сваёй Айчыны, да разумення прыгажосці роднай мовы, багацця гісторыі і культуры, навучэнцы нашага класа сябруюць ужо другі год.
Сёння прайшло заключнае мерапрыемства тыдня фізікі і матэматыкі.
Чтобы стало в этом мире
Завтра лучше, чем вчера, —
Сохраняй в своей квартире
Воду, газ, тепло всегда.
На класнай гадзіне навучэнцы здзейснілі падарожжа па краіне Энергазберажэння. Мэта падарожжа: стварыць умовы для фарміравання ў навучэнцаў патрэбы разумнай эканоміі і беражлівасці, рацыянальнага выкарыстання энергатычных рэсурсаў. Навучэнцы спрабавалі знайсці самыя простыя рашэнні, якія заключаюцца ў слове беражлівасць, вучыліся берагчы цяпло, ваду, электраэнергію. Вынік падарожжа – складанне рэкамендацый “Як зберагчы энергію”.
Халакост - адна з найвялікшых трагедый у гісторыі чалавецтва. На працягу некалькіх гадоў нацысты Германіі і іх саюзнікі з розных краін спрабавалі цалкам вынішчыць цэлую нацыю людзей. Пра гэтую трагічную старонку гісторыі ішла гутарка на інфармацыйнай гадзіне "Халакост: як гэта было...". Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста 27 студзеня адзначаюць у гонар вызвалення ў гэты дзень у 1945 годзе вязняў польскага канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым. Памятаць і ведаць пра гэта трэба, каб не паўтарыліся такія трагедыі ў будучым.
Прайшоў ШАГ па тэме "Я і Закон".