Новости
Ці ёсць у свеце найбольш чароўная і дзіўная пара года, чым зіма? Хавае яна белай коўдрай зямлю, якая цярпліва чакала такой мяккай футры. А як чароўна выглядаюць дрэвы ў сваіх пухнатых хустках, якія ім ласкава падарыла цудоўная зіма.
Ясны зімовы дзень. Сонца свеціць ярка. Вакол усё белым – бела. Мяккі пухнаты снег роўным пластом пакрыў зямлю. Як у такі дзянёк не пагуляць з сябрамі? Хутчэй усе на вуліцу!
10 лютага прайшла раённая гульня "Звёздный ринг", у якой прымалі ўдзел вучні 1-2 класаў. Шэсць каманд (у кожнай камандзе па 6 вучняў) змагаліся за перамогу. Яны праяўлялі свае веды і эрудыцыю ў 5 накірунках: "Весёлая математика", "Сказочная страна", "Познаю мир", "Русский язычок", "Всё обо всём".
З нашага класа прымаў удзел у гульні Чаплінскі Павел. Каманда, у якой змагаўся Паша, заняла 3-яе месца.
Усе ўдзельнікі гульні атрымалі дыпломы.
Да вечара сустрэчы з выпускнікамі вучні нашага класа рыхтаваліся вельмі старанна. Для ўсіх нашых выпускнікоў, якія завіталі ў школу, мы падрыхтавалі школьны вальс. Вельмі хацелася падарыць ім цёплыя ўспаміны пра родную школу, пра бесклапотныя гады дзяцінства.
Жыццё пражыць — не поле перайсці,
А трэба і жыццё пражыць, як поле,
Каб хоць адным зярняткам узысці
I каб асот не заглушыў ніколі.
Удачы і шчасця вам, дарагія выпускнікі!
У школе праходзіла акцыя "Падары радасць дзецям!". Многа клопату цяпер у нас, трэба многа ўсім вучыцца, трэба многа ведаў мець, - можна свету таямніцы толькі з імі зразумець. А ў нас засталіся цацкі, з якімі нам цяпер няма часу гуляць. Вось і вырашылі падарыць іх нашым меншым сябрам - дашкольнікам. Актыўны ўдзел у акцыі прынялі вучні нашага класа Кавалёнак Уладзімір і Гарлуковіч Сяргей. Дзякуем ім за добрае сэрца!
Кожную новую пару года мы чакаем з нецярпеннем. Усе яны прыносяць нам новыя забавы, новыя святы, новыя заняткі. Ды ўжо і надакучылі нам шэрыя дажджы і пахмурнае неба. Хочацца снегу, светлых марозных дзянькоў, яркага сонейка. Але... Вось ужо прайшлі каляды, Новы год, а зімы ўсё няма і няма. Мы адправіліся на яе пошукі. Сёння быў вельмі прыгожы дзень: шэранем прыбраныя дрэвы і кусты, стаіць у задуменні далёкі лес. Хораша.
Добра папрацаваў наш клас у майстэрні дзеда Мароза. Вынікам нашай працы стала: другое месца ў конкурсе "Чараўніца ёлка", трэцяе месца ў конкурсе "Самы казачны клас". Можна сказаць, што год для нас завяршаецца ўдала!
Чакае ўся зямля яго,
Па следу выглядае.
Ужо ў дарозе Новы год
І хутка завітае.
Дружна працуе наш клас у майстэрні дзеда Мароза. На гэтым тыдні мы працягваем падрыхтоўку да навагодніх свят: спяваем песні, водзім хараводы, вучым вершы. Цэлы тыдзень усім класам майстравалі красуню-елачку. Думаем, у нас усё атрымалася на выдатна!
Закружыліся сняжынкі
Нізка, нізка над зямлёй.
Ціха лётаюць пушынкі
Незлічонай чарадой.
Быццам тыя матылёчкі,
Весяляцца нездарма —
Адамкнула ўсе замочкі
Ў небе ім сама зіма.
А. Дзеружынскі
А ў нас пачалася падрыхтоўка да Новага года. Дружна працуем мы ў майстэрні дзеда Мароза, рыхтуемся да ўдзелу ў акцыі “Самы казачны клас” і конкурсу “Чараўніца-ёлка”. Спадзяёмся на перамогу.
Прайшлі ўнутрышкольныя алімпіяды па матэматыцы і беларускай мове сярод вучняў пачатковых класаў. З 2 класа прынялі ўдзел у алімпіядах Арцём І., Клачко М. і Чаплінскі П. Вынікі: матэматыка:1-ае месца - Чаплінскі П. (79%), 2-ое месца – Клачко М. (63%), 3-яе месца – Арцём І. (53%);
беларуская мова: 1-ае месца – Клачко М. (90%), 2-ое месца – Арцём І. і Чаплінскі П. (75%).
Прыемна падзяліцца добрай навінай: па выніках абласнога конкурсу даследчых работ і творчых праектаў "Я пазнаю свет", Бутрымовіч Дзіяна са сваёй работай заняля 2 месца ў секцыі "Здаровы лад жыцця".
Канікулы працягваюцца, цікавыя адкрыцці - таксама. Колькі новых заняткаў па душы можна знайсці ў Ашмянскім Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Пад час экскурсіі ў цэнтр, мы пазнаёміліся з такім цікавым заняткам як квілінг. Дзяўчынкі даведаліся, што такое аквагрым. Здорава!
31 октября мы побывали на экскурсии в г.Ошмяны. Вначале мы посетили музей Ф.Богушевича, где познакомились с профессией археолога, были не только свидетелями, но и участниками исторических раскопок. Затем нас ждали занятия в кружках ЦТДиМ. Мальчики смастерили поделки из бумаги, а девочки получили красивые татуировки.
Вот такой красивый букет из листьев сделала семья Гайдукевич (мама Алёна Чеславовна и дочь Настя) на конкурс «Осенние фантазии».
Асеннія канікулы ў нашай школе прысвечаны Году навукі і праходзяць пад дэвізам "Мы - даследчыкі". Наш клас акыўна ўключыўся ў даследчую работу і адправіўся за новымі ведамі ў краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча ў Ашмяны. Тут мы пабывалі на цікавых занятках, дзе даведаліся пра такую навуку як археалогія, пазнаёміліся з прафесіяй археолага. Мы нават змаглі самі паспрабаваць сябе ў гэтай прафесіі і займаліся археалагічнымі раскопкамі.
Сколько раз убеждались, что вместе можно творить чудеса. Как хорошо и слаженно работается с друзьями. А как приятно посмотреть на итог такой работы! Вот такую поделку смастерили ребята 3 - 4 класса на конкурс «Осенний хоровод». Красота!
Любім мы ўсім класам адпраўляцца на пошукі кожнай пары года. Гэта восень выдалася вельмі прыгожай! Шукаць яе прыкметы - адно задавальненне! Палюбуйцеся, якую прыгажосць стварыла для нас прырода!
Ласкавая, мілая, светлая
Любімая мама мая.
Яна, як бярозка, прыветная,
Што свеціцца ля ручая.
Яна, нібы яснае сонейка,
Што ззяе над роднай зямлёй.
Прашу я у Бога здароўечка
Для мамачкі любай маёй.
Прашу я ў Госпада міласці
Для ўсіх, хто шануе яе,
Каб вочы ад шчасця свяіцліся
У добрых, як мама, людзей.
(Галіна Дашкевіч)
Са святам, мілыя нашы мамы!
Мама - это значит нежность,
Это ласка, доброта,
Мама - это безмятежность,
Это радость, красота!
Мама - это на ночь сказка,
Это утренний рассвет,
Мама - в трудный час подсказка,
Это мудрость и совет!
Мама - это зелень лета,
Это снег, осенний лист,
Мама - это лучик света,
Мама - это значит ЖИЗНЬ!
Мама– важнейший человек в жизни каждого человека. Безмерно счастлив тот, кто живёт с охранной грамотой – любовью своей матери.
Учащиеся 2 класса поздравляют своих мам с праздником и желают им крепкого здоровья, благополучия, счастья и хорошего настроения.
Поздравляем мы сегодня,
В этот светлый ясный день,
Наших лучших и прекрасных
Дорогих учителей!
Мы желаем Вам успехов,
Много счастья и добра,
Чтобы жизнь была вся ваша
Только радостью полна!
Первого сентября по всей стране прозвучал первый звонок. Пусть каждый учебный день принесет много приятных событий и достижений! Желаю своим учащимся никогда не терять интереса к учебе, смело идти вперед по лесенке знаний. В добрый путь!