Новости
Наш клас прымае ўдзел у тыдні матэматыкі, які праходзіць у школе. Знаёмцеся, нашы пераможцы ў конкурсе "Лепшы сшытак па матэматыцы". Малайцы! Спадзяёмся, што такімі ж акуратнымі будуць усе сшыткі ў вучняў нашага класа!
Светлый, радостный денёк,
Бежит, сверкает ручеёк,
Песня звонко льётся,
Солнышко смеётся,
Смотрит прямо с высоты,
Дарит мамам всем цветы.
Весна уже у старта
В день 8 Марта.
Любыя нашы матулі! Са святам вас! Жадаем вам шчасця, усмешак, здароўя і дабрабыту. Вашы дочкі і сыночкі-навучэнцы 3 класа.
Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці. Бутрымовіч Дзіяна, Кавалёнак Уладзімір, Мешчановіч Дзяніс прынялі ўдзел літаратурнай гасцёўні. Дзеці падрыхтавалі і чыталі вершы на беларускай мове.
За актыўны ўдзел у мерапрыкмствах тыдня, нашы вучні змаглі наведаць "Беларускую кавярню".
У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшоў літаратурны перапынак "Паэтычны вернісаж". У ім прынялі ўдзел і навучэнцы нашага класа. Бартановіч В., Арцём І., і Чаплінскі П. прачыталі вершы на нашай мілагучнай роднай мове.
Беларусь, ты не забыта.
У душы, як Божы знак:
Хата… Канюшына… Жыта…
Бульба… Бусел… Шпак…
Мроя… Хлопец закаханы…
Цемра… Шлях дамоў…
Беларусь, ты збудавана
З беларускіх слоў!
Леанід Дайнека
Кавалёнак Уладзімір прыняў удзел у конкурсе "У краіне роднай мовы". Разам са старэйшымі дзяўчаткамі Сідаровіч Віялетай, Відзевіч Вікторыяй і настаўніцай беларускай мовы Булкевіч Т.Б. падрыхтавалі відэаролік "Роднаму слову гучаць вечна!". Атрымалася проста цудоўна!
Дарагія піянеры, віншую вас з важнай падзеяй у вашым жыцці. Жадаю вам быць першымі ва ўсім і ўсюды, добра вучыцца, дапамагаць адзін аднаму, вы - памочнікі сваіх бацькоў і настаўнікаў. Будзьце заўсёды ва ўсім прыкладам. Жадаю вам творчых поспехаў у выкананні сваіх законаў і ва ўсіх вашых справах! Жадаю вырасці вам сапраўднымі патрыётамі сваёй вялікай Радзімы
Сёння вучні нашага класа адправіліся на экскурсію ў Граўжышкоўскую сельскую бібліятэку. Лілія Францаўна Сініца пазнаёміла нас з выставай "Дарогамі Афганістана".
Скончылася і пайшла ў гісторыю Афганская вайна. Нікім і нікому не аб'яўленая, гераічная і трагічная, яна аказалася ў 2 разы даўжэйшай, чым Вялікая Айчынная вайна.
Нам, пакаленню 21-га стагоддзя, дорага будучыня планеты. Наша задача - берагчы мір, мацаваць салідарнасць у імя таго, каб людзі зямлі сустракаліся не на полі бою, а ў працы, на дарогах свету ў дружбе і ўзаемаразуменні.
Вельмі прыемна, што вучні нашага класа адклікнуліся на добрую справу: зрабіць кармушкі для зімуючых птушак. Амаль усе нашы дзеці разам са сваімі бацькамі змайстравалі домікі для нашых пярнатых сяброў. Вялікае дзякуй Кавалёнку Уладзіміру, Адашкевіч Вікторыі, Бутрымовіч Дзіяне, Мешчановічу Дзянісу, Яблонскаму Аляксею, Гарлуковічу Сяргею. Думаецца, што птушуі будуць удзячны нам за падтрымку зімою!
Зімой накарміце птушак,
Каб з усіх канцоў
Яны ляцелі ў вашы кармушкі,
Як к сабе дамоў.
У школе стартавала акцыя "Птушкі ля кармушкі". У рамках акцыі быў аб'яўлены конкурс "Сталоўка для птушак". Навучэнцы нашага класа таксама рашылі прыняць удзел у конкурсе. Вось якія кармушкі для пярнатых сяброў змайстравалі Арцём І., Адашкевіч А. і Клачко М.
Зіма хадою смелаю
Да нас прыйшла здаля,
I стала белай-белаю
Уся вакол зямля.
Такія гурбы выраслі:
Як прывіды стаяць.
На двор мы санкі вынеслі —
Давай гуртом гуляць.
Мы хутка-хутка з горачкі
На саначках ляцім.
Не холадна ніколечкі —
Нам весела усім.
(В. Жуковіч)
Сёння дружна ўсе адправіліся на пошукі зімы. Такая кругом прыгажосць! Марозны, сонечны дзянёк. Дрэвы стаяць у інеі, пераліваюцца рознакаляровымі аганькамі. Неба сіняе-сіняе! І мяккай, пушыстай коўдрай услана зямля. Хораша!
Закончыўся тыдзень пачатковых класаў, на працягу якога былі праведзены розныя конкурсы, віктарыны, гульні. Падведзены вынікі. Сярод навучэнцаў нашага класа лепшы матэматык - Клачко М., лепшы знаўца беларускіх народных казак - Чаплінскі П., а лепшы знаўца прыроды роднага краю - Арцём І. Малайцы!
Падведзены вынікі тыдня пачатковых класаў. Вучні актыўна прымалі ўдзел у мерапрыемствах. Віншуем Юралевіч Ксенію, якая заняла 1 месца ў конкурсе малюнкаў "Мой любімы казачны герой". Бутрымовіч Дзіяну, якая прызнана лепшым матэматыкам. Мешчановіча Дзяніса, які лепш за ўсіх ведае герояў беларускіх народных казак. Адашкевіч Вікторыю, якая заняла 3 месца ў конкурсе чытальнікаў вершаў. Кавалёнка Уладзіміра - актыўнага ўдельніка кожнага мерапрыемства. Малайцы!
Усе мы родам з дзяцінства. Гэта самы цудоўны і бесклапотны час. Добра, калі з табою побач твая сям'я, твае сябры, твае аднакласнікі. Аб гэтым расказвалі нашы вучні на конкурсе чытальнікаў вершаў "Дзяцінства маё". Віншуем Адашкевіч Вікторыю, якая заняла 3 месца.
Я – чалавек і, значыць, трэба мне пазнаць сусвет, пазнаць сябе.
Вучні 3-4 класаў прынялі ўдзел у віктарыне «Знаўцы прыроды». Дзеці праверылі і паказалі свае веды аб асаблівасцях прыроды роднага краю, вучыліся рашаць экалагічныя праблемы, беражліва адносіцца да навакольнага асяроддзя.
Дзень прыроды. Кожны раз мы адкрываем для сябе нешта новае і цікавае з жыцця нашых братоў меншых. То ў зімовыя сцюжы птушкі выводзяць птушанятак, то звычайная азёрная рыба адпраўляецца ў далёкае падарожжа да мора на нераст, то пасля зімы можна адпраўляцца на балота па ягады. Цікава!
Беларуская народная казка - розуму падказка.
Няма, відаць, на зямлі чалавека, які не слухаў і не чытаў казак. Сёння навучэнцы 3-4 класаў пабывалі ў чароўнай Краіне казак, дзе іх чакалі розныя заданні, пытанні і конкурсы ад герояў беларускіх народных казак. Дзец адгадвалі, хто з казачных герояў прыслаў тэлеграмы і з якой ён казкі, хто прыйшоў да іх на абед, з якой казкі чароўныя прадметы, прынялі ўдзел у песенным конкурсе, наведалі фотаатэлье, стварылі мастацкую галерэю і перанесліся ў казачны тэатр, дзе паказалі ўрыўкі з казак. Навучэнцы пабывалі ў казачным свеце, далучыліся да народнага ўяўлення і, напэўна. зразумелі, якім казачным багаццем валодае наш народ.
Дзень мовы і літаратуры. Сёння нас запрасіла ў падарожжа беларуская народная казка. Мы добра засвоілі і ведаем, што казка ў жыцці падказка! Прыемна разам з казачнымі героямі перамагаць зло, рабіць добрыя справы. У казачных герояў ёсць чаму павучыцца.
Математика – царица всех наук,
Только не даётся всё без мук.
Если хочешь ты на свете умным быть,
Непременно нужно математику учить.
15 студзеня вучні 3-4 класаў прынялі ўдзел у матэматычнай гульні "Займальная матэматыка", мэта якой - стварыць умовы для развіцця лагічнага мыслення і для развіцця цікавасці вучняў да матэматыкі. Дзве каманды змагаліся за перамогу, праяўлялі сваю кемлівасць, уважлівасць, эрудыцыю.
Дзень матэматыкі. Прыйшлося добра папрацаваць над вясёлымі, лёгкімі і цяжкімі заданнямі матэматычнай віктарыны. Трэба было ўспомніць тое, што вывучылі, праявіць кемлівасць і ўвагу. Але ўсе заданні пакарыліся камандам "Матэматыкі" і "Серпанцін".
Сёння пачаўся тыдзень пачатковых класаў. На інфармацыйнай гадзіне адбылося адкрыццё тыдня: навучэнцы пазнаёміліся з планам работы, паглядзелі відэёролік на тэму "Для чаго я хаджу ў школу".