Новости
Диспут "Выбор профессии - дело серьёзное"
11 студзеня – Сусветны дзень заказнікаў і нацыянальных паркаў. Гэтаму дню і была прысвечана інфармацыйная гадзіна, мэта якой – фарміраванне экалагічнай культуры асобы малодшых школьнікаў. На занятку дзеці пазнаёміліся з паняццямі “заказнік”, “нацыянальны парк”, пазнаёміліся з дзейнасцю арганізацыі ахоўваемых прыродных тэрыторый, здзейснілі завочнае падарожжа па беларускіх заказніках і нацыянальных парках.
Новы дзень у лагеры прыносіць цікавыя заняткі, гульні, спаборніцтвы, адкрыцці. Любяць нашы дзеткі займацца ў гуртку "Мастацтва рукадзелля". На вуліцы, на жаль, няма снегу. А вось якіх цудоўных снегавікоў можна зрабіць з паперы. Ад такой работы душа радуецца!
З Новым вас добрым i радасным годам!
Хлеба i сонейка, мiру i згоды!
Моцнага ўсiм вам здароўя, сябры.
Мiрная зорка хай ярка гарыць.
Збудуцца ўсе вашы мары, жаданнi.
Светлым i радасным стрэне вас ранне!
Што пажадаць пад Новы год
Сумленным добрым людзям?
Премных казачных прыгод,
Якiх мы не забудзем.
Хай не скупiцца Дзед Мароз
На радасць нам, на шчасце;
Каб дабрабыт дзяржавы рос,
Быў лад у кожнай хаце.
Не забывалi каб сяброў,
Дабрасуседскiх зносiн;
Сямейных цёплых вечароў
Больш Новы год прыносiў.
Хай будзе ўсё, як мае быць,
Але аб лепшым марце.
Як самi бы хацелi жыць,
Другiм таго жадайце!
Працягваюцца навагоднія цуды: нашы дзеткі пабывалі сёння ў краіне чароўных чалавечкаў Смурфікаў. Разам з імі перамаглі чары злой бабкі Ягі і сустрэліся каля навагодняй ёлкі з Дзедам Марозам і Снягуркай. Сапраўды, навагодняе свята - самае любімае свята ў дзетвары!
Новы год, Новы год!
Белы снег, як вата.
Каля ёлкі карагод
закружыла свята.
Скачуць заяц і ліса —
добрыя суседзі.
Па палях і па лясах
Дзед Мароз зноў едзе.
А гірлянды і шары
ззяюць на галінках,
бо прыйшла да дзетвары
лепшая ялінка.
Паскараюць стрэлкі ход,
нібы ў эстафеце,
каб сустрэлі Новы год
каля ёлкі дзеці.
Запрасіла на навагодняе свята дзетвару лясная прыгажуня. Вучні класа старанна рыхтаваліся да ранішніка. Сустрэліся на свяце даўнія сябры: лісічка ды кот Мацвей, бабуля Яга, мядзведзь і зайчык. Кружыліся ў танцы бялюткія сняжынкі. Завіталі павіншаваць дзяцей Бычок і Тыгр. Але ж якое свята без дзеда Мароза і Снягуркі.
Павесяліліся ад душы!
Паклікалі канікулы,
святкуе дзетвара:
— Ура, прыйшлі канікулы —
жаданая пара!
Добра ўзімку ўзяць
канькі і клюшку
і сяброў
паклікаць навакол…
Добра ўраз вароты
ўзяць на мушку
і кідком забіць
прыгожы гол.
(Уладзімір Мацвеенка)
Вучні нашага класа наведваюць школьні аздараўленчы лагер "Вясёлка". Гэта дае магчымасць дзеткам і адпачыць, і даведацца многа новага пад час мерапрыемтваў, пакатацца на лыжах, папрацаваць.
28 снежня для вучняў 1-4 класаў прайшоў навагодні ранішнік. У госці да дзяцей, акрамя Дзеда Мароза, Снягурачкі завіталі героі казак. Дзеці вадзілі карагоды, спявалі песні, танцавалі.
Свята адбылося! З Новым годам, сябры!
Хай гэты год шчаслівым стане,
Усе мары спраўдзіць і жаданні.
Здароўя, міру, дабрыні!
Галінку елачкі крані
І з чыстым сэрцам – у Новы год!
Скоро-скоро Новый год
На санях примчится.
Вот уже, наверно, он
К нам в окно стучится…
Новы год – самае любімае, добрае, казачнае свята, якое чакаюць у кожнай сям’і. Але ніхто так шчыра не чакае Навагодняга цуда як нашы дзеці. І вось сёння для навучэнцаў пачатковых класаў прайшоў навагодні ранішнік. А падрыхтоўка да яго пачалася задоўга да наступлення свята. Дзеці развучвалі песні, танцы, хараводы, вершы. Усе прыйшлі на навагодняе прадстаўленне ў касцюмах. Дзяўчынкі нашага класа былі сняжынкамі. Для Дзеда Мароза і яго ўнучкі Снягурачкі яны падрыхтавалі цудоўны вальс сняжынак. Па добрай традыцыі ў канцы свята дзеці атрымалі навагоднія падарункі.
Новы год - самае любімае свята ўсіх дзяцей. Менавіта ў гэты дзень на ёлцы загараюцца прыгожыя агні, а пад прыбранай ялінкай з'яўляюцца падарункі ад Дзеда Мароза. Чаканне свята не праходзіць без падрыхтоўкі: спяваем песні, водзім карагоды, развучваем вершы.
Мы на ранішнік вясёлы
Запрасілі шчыра ў школу
Безліч дарагіх гасцей —
Будзе свята весялей!
Абыдзіце скрозь, агледзьце
Пералескі ўсе, лясы —
Дзе вы знойдзеце на свеце
Ёлку гэткае красы?
Нездарма яе сама
Беласнежная зіма
Укрывала пухам-ватай,
Ад марозу берагла,
Каб зялёнаю да свята
Ды прыгожаю была!
Актыўны ўдзел прынялі вучні класа ў школьным конкурсе "Навагодняя цацка". Солдзень Ілона, Шахаў Аляксей і Уркель Мікалай падрыхтавалі прыгожыя падзелкі, зробленыя сваімі рукамі. Колькі цяпла, дабрыні і прыгажосці ў кожнай рабоце. Малайцы!
Няхай Віфлеемская зорка прывядзе вас да здзяйснення тысячы мар.
Будзьце шчаслівымі і бадзёрымі, радуйцеся, весяліцеся і ўсміхайцеся.
Няхай чароўныя моманты свята пакінуць адчуванне цуду ў вашых сэрцах.
Навагодняя класная гадзіна прайшла ў нашым класе. Крыху павадзілі карагод і падурачыліся.