Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

Цветы, цветы... И там, и тут.
Они смеются и цветут,
Как кровь пунцовая, соколья,
Как память павших здесь в бою,
За жизнь, за Родину свою -
Они цветут на этом поле.
Навучэнцы нашага класа прынялі ўдзел у акцыі "Кветкі Перамогі".

Сёння навучэнцы нашай школы наведалі Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. Багушэвіча.

30 апреля 2022 в 16:13 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Вучні нашага класа прынялі ўдзел у конкурсе Юнага інспектара дарожнага руху.

29 апреля 2022 в 18:07 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

26 красавіка 1986 года адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. У той ці іншай меры яе наступствы закранулі многія краіны Еўропы. Але ў найбольшай ступені пацярпела Беларусь. Інфармацыйная гадзіна была прысвечана гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мэта інфармацыйнай гадзіны: паказаць значнасць экалагічнай трагедыі на прыкладзе аварыі Чарнобыльскай АЭС, расказаць пра подзвіг людзей, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі дадзенай аварыі.

26 красавіка 1986 года адбылася страшная катастрофа ў гісторыі чалавецтва. І праз 36 гадоў гэты дзень прымушае нас задумацца аб магчымых наступствах дзейнасці чалавека, аб нашым неаплатным абавязку перад тымі, хто, рызыкуючы ўласным жыццём, выратаваў свет ад радыеактыўнай катастрофы.
Дзякуем удзельнікаў ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі. Яны праявілі мужнасць і гераізм, прадухілілі далейшае распаўсюджванне радыяцыі. Чарнобыль назаўсёды застанецца сімвалам вялікага чалавечага гора.
Наступствы Чарнобыльскай радыяцыйнай катастрофы яшчэ не пераадолены да канца.

26 апреля 2022 в 07:14 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Віншуем Чаплінскага Паўла з ІІІ месцам у тырніры па шахматах.

24 апреля 2022 в 12:55 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

На гуртку дэкаратыўна-мастацкай творчасці.

23 апреля 2022 в 15:51 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Сённяшняя класная гадзіна ў 1-2 класах была прысвечана тым, хто дапамагаў прыблізіць дзень Перамогі – “Малым героям вялікай вайны”. Да вайны гэта былі самыя звычайныя хлапчукі і дзяўчынкі. Вучыліся, дапамагалі старэйшым, гулялі. Іх ведалі толькі родныя, аднакласнікі ды сябры. Але прыйшоў час - яны паказалі, якім велізарным можа стаць дзіцячае сэрца, калі разгараецца ў ім святая любоў да Радзімы і нянавісць да ворагаў. Мэта мерапрыемства: пазнаёміць навучэнцаў з подзвігамі дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміраваць цікавасць да гістарычных падзей і лёсу людзей, якія захавалі мір на зямлі.

Нам нужен мир – тебе, и мне, и всем на свете детям,
И должен мирным быть рассвет, который завтра встретим.
Нам нужен мир, трава в росе, улыбчивое детство,
Нам нужен мир, прекрасный мир, полученный в наследство.

21 апреля 2022 в 07:06 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Наш клас прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі "Кветкі Вялікай Перамогі".
Сімвалам праекта "Кветкі Вялікай Перамогі" з'яўляецца кампазіцыя, якая складаецца з яблыневага цвету і чырвона-зялёнай стужачкі. Яблыневы колер-увасабляе сабой непарыўную сувязь пакаленняў і шчырую падзяку воінам-героям, якія падарылі сваім дзецям і ўнукам Вялікую Перамогу, магчымасць спакойна жыць, працаваць, вучыцца і таксама, як у памятным маі 1945 года, шчыра радавацца квітнеючым садам, якія сталі сімвалам новых мірных перамог суверэннай Беларусі.

20 апреля 2022 в 06:57 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!

17 апреля 2022 в 16:07 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

На інфармацыйнай гадзіне "Прафесіі нашых бацькоў" ішла гутарка аб важным і адказным кроку ў жыцці кожнага чалавека - выбары прафесіі. Да гэтай адказнай справы рыхтавацца трэба з малых гадоў. Каб у далейшым не ўзнікалі цяжкасці ў пафесійным вызначэнні, трэба знаёміцца з рознымі прафесіямі. А пачынаць трэба з самых блізкіх - прафесій сваёй сям'і. Дзеці падрыхтавалі малюнкі і расказалі аб справах, якімі займаюцца іх таты і мамы.

12 апреля 2022 в 16:21 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Как хорошо проснуться на рассвете,
Как хорошо, что ночью снятся сны,
Как хорошо, что кружится планета,
Как хорошо на свете без войны.
11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца памятная дата – Міжнародны дзень вызвалення вязнікаў фашысцкіх канцлагераў. У гэты дзень на інфармацыйнай гадзіне мы ўзгадалі аб адной з малавядомых трагедый Вялікай Айчыннай вайны – трагедыі былых непаўналетніх вязнікаў. Мэта дадзенага мерапрыемства: паказаць навучэнцам да якой трагедыі могуць прывесці войны на нашай планеце, выхоўваць у іх пачуццё патрыятызму, гонару за сваю Радзіму і свой народ, які выстаяў і перамог у Вялікай Айчыннай вайне.

11 красавіка – значная і памятная дата. Ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. З гэтай нагоды сумесна з 7-м класам прайшла інфармацыйная гадзіна "За колючей проволкой".

11 апреля 2022 в 18:00 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Это страницы истории и закрывать на это глаза нельзя. 11 апреля ежегодно отмечается Международный День освобождения узников фашистских концлагерей. 11 апреля 1945 года узники концентрационного лагеря Бухенвальд - одного из самых страшных лагерей смерти - подняли интернациональное восстание против гитлеровцев и вышли на свободу.
На оккупированной фашистами территории Беларуси было создано более 260 лагерей смерти и мест массового уничтожения людей. Огромные массы населения стали узниками фашистских концлагерей. Крупнейшие среди них Тростенец, Минское гетто (крупнейшее в Европе), Озаричи и детский концлагерь Красный Берег.
По приблизительным данным в лагерях смерти на территории нашей страны нацисты уничтожили свыше 1,4 млн. человек.
В нашем агрогородке проживает бывший узник Лашковский Владимир Михайлович. О горьких страницах его жизни мы узнали из книги воспоминаний "Моя судьба (взято из жизни)".
Необходимо сделать все, чтобы небо над нашей Родиной оставалось мирным.

11 апреля 2022 в 16:02 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Для грамадзян Расіі і Беларусі 2 красавіка - Дзень яднання народаў - не проста дата ў календары. Дзень яднання - свята асаблівае, напоўненае для кожнага з нас сваім, асобасным сэнсам. Разам нашы продкі гадавалі хлеб і будавалі дамы, разам адстойвалі сваё жыццё і свабоду ў барацьбе супраць ворагаў і на Куліковым полі, і ў Айчыннай вайне 1812 года, і ля сцен Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе. Усё гэта і спрыяла збліжэнню дзвюх краін. У нас шмат агульных бед і радасцяў. Паміж Мінскам і Масквой няма межаў: сваякі, сябры могуць ездзіць адзін да аднаго ў госці. У нашых народаў агульная гісторыя і карані. Нашы народы разам перажылі многія выпрабаванні, якія з'ядналі нас.

Многія кажуць, што кніга - маленькае акенца, а праз яго ўвесь свет відаць. Хіба гэта не так? Чытаючы любую кнігу, мы можам апынуцца на месцы героя, перажываць за яго, пабываць у мінулым альбо ў будучым. Навучэнцы 1-2 класаў пабывалі на экскурсіі ў Граўжышкоўскай сельскай бібліятэцы. Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі, з аформленымі кніжнымі выставамі, яшчэ раз успомнілі і паўтарылі правілы карыстання кнігамі. А ў канцы мерапрыемства бібліятэкар Кашчыц А. В. зрабіла агляд дзіцячых перыядычных выданняў і мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў бібліятэцы.

Цёплым веснавым днём адправіліся вучні ў падарожжа па аграгарадку Граўжышкі. Шмат цікавага можна знайсці на вуліцах нашага населенага пункта: касцёл пад тытулам святых апосталаў Пятра і Паўла заснаваны каля 1495 ці трошкі пазней — у XVI ст, цяпер тут захавалася толькі драўляная вежа-званіца. Калісьці яе гучныя званы збіралі на святую імшу вернікаў з аграгарадка і прылеглых вёсак. Нават казалі, што рэха граўжышкоўскіх званоў даносілася з ветрам да Гальшан.
Завіталі мы і ў сельскую бібліятэку. Загадчыца Кашчыц Алена пазнаёміла з выставай "Рэха далёкай вайны".
Давелаліся аб паслугах, якія аказвае людзям нашага сельскага савета Граўжышкоўскае паштовае аддзяленне сувязі.
Зразумелі, не ўсё ведаем пра сваю мясціну, але падарожжа не скончылася. Адкрыцці наперадзе.

Экскурсія па мясцінах аг. Граўжышкі.

26 марта 2022 в 14:11 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Не першы раз мы вядзём гутарку аб правільным выкарыстанні грашовых сродкаў на ўроках "Фінансавай граматнасці". Чарговы ўрок прайшоў на школьнай выставе "Грошы. Гісторыя". Пазнавальную экскурсію для нас правёў настаўнік гісторыі Акінча Аляксей Францавіч. Было цікава даведацца, што слова "манета" прыйшло ад імені багіні Юноны-Манеты (Юноны-Советчицы). Гэта яна прадказала будучую перамогу рымлян у вайне. У знак удзячнасці на грашовых знаках рымляне пачалі выбіваць выяву Манеты. Таму і сталі грошы называць "манетамі".