Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

Восень ціха прыварожвае
Залатою шчымлівай парой.
Лісцяў-кветак мігценне прыгожае
Ашчаджае вястун-лістабой.
Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу,
Скіне з дрэваў убранне на дол.
А пакуль сэрца радасцю поўніцца —
Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол.
У. Мароз
Восень прыйшла і прынесла шмат чараўніцтва. Сёння вучні нашага класса адправіліся шукаць яе прыкметы. Прырода, нібы мастак, размалявалі лісце дрэў у розныя колеры. Яркія і чароўныя фарбы восені прымушаюць забыцца на ўсё. З дрэў ціхенька падае лісце на зямлю. Яно высцілае яе выдатным маляўнічым дываном. Восеньскі дзень дорыць адчуванне спакою і лёгкасці. Якая кругом прыгажосць!

16 октября 2021 в 09:56 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Разам з вучнямі падрыхтавалі вось такую фотазону да Дня Маці.

16 октября 2021 в 09:52 | Дудинская А. М. | нет комментариев

На класнай гадзіне «Сэрца мамы не старэе, калі я любоўю яго грэю!» падрыхтавалі з вучнямі вось такія віншавальныя паштоўкі для мам.

15 октября 2021 в 17:19 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

"Сэрца мамы не старэе, калі я любоўю яго грэю", пад такой назвай прайшла наша сённяшняя класная гадзіна.

15 октября 2021 в 17:13 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Маміны рукі - гэта цяпло. Мамчыны песні - пяшчота і ласка. Мама прагоніць сусветнае зло і ператворыць жыццё ў выдатную казку!
Матулі, мы віншуем вас з Днём маці! Вы вартыя ўсяго самага лепшага! Жадаем вам заўсёды пазітыўна думаць і заставацца аптымісткамі! А мы паспрабуем ніколі вас не засмучаць! Ведайце, мы вельмі вас любім!

14 октября 2021 в 21:28 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца самае цёплае і сардэчнае свята –Дзень Маці. З пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека мама - самы галоўны чалавек у жыцці. Быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць. Шчыра віншуем усіх жанчын-маці са святам! Жадаем здароўя, мацярынскага шчасця, дабрабыту, душэўнага спакою і любові.

14 октября 2021 в 19:47 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Пяцікласнікі павіншавалі сваіх мамаў са святам.

14 октября 2021 в 16:31 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

Пакуль мамы на рабоце, дзеткі на перапынку, пішуць віншаванні для любімых матуль :)

14 октября 2021 в 14:20 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Адменным цяплом, шчырасцю, чысцінёй і ўтульнасцю напоўнена гэта светлае слова. Мама…
Быць мамай – гэта зусім асаблівы ўзровень успрымання жыцця, клопату і адказнасці.
Быць мамай – гэта штодзённая, часта незаўважная, але неацэнная праца, гэта бязмежнае самаахвяраванне, цярплівасць, уменне пераадольваць выпрабаванні, невымерная пяшчота і разуменне.
Быць мамай – гэта адкрываць у сабе лепшыя чалавечыя якасці: дабрыню, спагадлівасць, бескарыслівасць, сумленнасць.
Дарагія нашы матулі! Няхай кожны дзень прыносіць Вам радасць, мільён усмешак і цяпла! Няхай усе распачынанні будуць паспяховымі, а дзеці дораць нагоду для гонару! Жадаем Вам і вашым блізкім моцнага здароўя, росквіту, гармоніі і спраўджвання самых запаветных жаданняў!

14 октября 2021 в 13:40 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

13 кастрычніка прайшла інфармацыйная гадзіна "Актыўны грамадзінін і яго прававая культура. Што трэба ведаць школьнікам аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі?"

13 октября 2021 в 21:07 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

9 октября 2021 года обучающиеся 5 класса присоединились к участию в республиканской добровольной акции «Чистый лес», посвящённой Году народного единства.

9 октября 2021 в 14:33 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

Нашы вучні далучыліся да Акцыя "Чысты лес" і прынялі ў ёй актыўны ўдзел.

9 октября 2021 в 13:40 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

9 октября 2021 года учащиеся 7 класса присоединились к участию в республиканской добровольной акции «Чистый лес», посвящённой Году народного единства. Вооружившись мешками для мусора, перчатками и хорошим настроением отправились в лес.
Ребята с удовольствием оказывали помощь работникам лесхоза в уборке леса от посторонних предметов, ликвидировали свалки бытового мусора возле автомобильной дороги. Ребята не только внесли свой вклад в благоустройство малой родины, но и отдохнули на свежем воздухе, получили заряд бодрости. В награду за старания участники акции получили памятные подарки.

9 октября 2021 в 11:51 | Сидарович И. Э. | нет комментариев

Вот наступил этот праздничный час,
Много подарков сегодня у нас
Для вас, самых лучших, любимых, родных,
Мамочек милых и дорогих!
У кастрычніку наша краіна адзначае цудоўнае свята Дзень маці, прысвечаны самаму блізкаму і дарагому чалавеку – маме. Мама - самы галоўны чалавек у жыцці кожнага з нас. Яна нясе ў свет жыццё, каханне, клопат, выхоўвае і гадуе дзяцей, стварае сямейнае шчасце і ўтульнасць.
Самым добрым, самым чулым, клапатлівым, працавітым, і, самым прыгожым сваім мамам на класснай гадзіне “Падарунак маме сваімі рукамі “ вучні падрыхтавалі свае падарункі.

Во время проведения урока говорилось об основных направлений деятельности Содружества Независимых Государств. Содружество Независимых Государств – это форма сотрудничества равноправных независимых государств, призванная международным сообществом региональная межгосударственная организация. Ее отличительными особенностями являются организация взаимодействия практически во всех сферах межгосударственного общения.

5 октября 2021 в 13:31 | Дудинская А. М. | нет комментариев

Навучэнцы 5 класа павіншавалі сваіх настаўнікаў са святам.

2 октября 2021 в 12:35 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

2 октября 2021 года учащиеся 7 класса присоединились к участию в акции «Золотой возраст», посвящённой Дню пожилых людей и профессиональному празднику Дню учителя. Ребята преподнесли всем учителям пожилого возраста, находящимся на заслуженном отдыхе, цветы и памятные сувениры.

2 октября 2021 в 11:51 | Сидарович И. Э. | нет комментариев