Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Урок Памяці

Дата: 6 мая 2022 в 10:41
94 просмотра

22 чэрвеня 1941-га... Адзін з самых доўгіх летніх дзён у каляндарным годзе. І адзін з самых горкіх у сусветнай гісторыі, які павярнуў увесь яе ход, змяніў жыццё вялікай дзяржавы, зламаў лёсы мільёнам людзей. Але і сёння, калі шмат часу аддзяляе нас ад тых страшных падзей, усё ж цяжка нават уявіць сябе на месцы тых простых людзей, якія клаліся спаць у прадчуванні нядзелі - самага звычайнага спакойнага летняга выхаднога дня, а назаўтра пачалася вайна. Раптам. Знянацку. Вераломна.
Як жыць? Як ратавацца? Як быць далей?
Напэўна, гэтыя балючыя пытанні ўсе задавалі сабе з пачаткам вайны. І ніхто тады яшчэ не ведаў, што наперадзе ўсіх чакаюць 1418 доўгіх і неймаверна цяжкіх дзён і начэй - столькі працягвалася фашысцкая навала. З горам і нястачай, пакутамі і слязьмі, з жудаснымі выпрабаваннямі, неабарачальнымі стратамі. І - з адзінай на ўсіх вялікай надзеяй на хуткую Перамогу.
Дзякуй за мірнае неба! Дзякуй за спакойнае жыццё!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.