Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2022 в 20:15, Обновлено 21 февраля 2022 в 20:27
115 просмотров

Дык чаруй жа людзей
Паміж моваў другіх
І гучы вечна, ярка і нова
Мова продкаў маіх
І нашчадкаў маіх –
Беларуская родная мова.
Алесь Ставер
Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Менавіта ў гэты дзень усе мовы свету прызнаюцца роўнымі, бо кожная з іх гэта жывая спадчына. Дзень роднай мовы абвешчаны дзеля захоўвання моў.
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Да гэтага свята і была прымеркавана гадзіна роднай мовы ў 1-2 класах. Мэта інфармацыйнай гадзіны: далучэнне навучэнцаў да беларускай літаратурнай спадчыны, прывіццё любві да роднага беларускага слова, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці. Навучэнцы на занятку пабывалі ў ролі перакладчыкаў, успаміналі беларускіх пісьменнікаў і іх творы, чыталі вершы на роднай мове.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.