Новости
Тэма дня лагернай змены – “Дзень Берагошы: беражы сябе, сваіх сяброў і ўсё навокал”.
Пачаўся дзень з ранішняй пяціхвілінкі “Спартыўная вышыня”, падчас якой выхавальнікі паведамілі дзецям цікавыя звесткі пра спартсменаў і іх спартыўныя дасягненні.
На занятках гуртка “Наш край” выхаванцы ўдзельнічалі ў віктарыне па гісторыі свайго краю (Граўжышкі і Ашмянскі раён), дзе адказвалі на пытанні, разгадвалі крыжаванкі, пазнавалі мясціны і будынкі, што захаваліся з мінулых часоў да нашых дзён.
А пасля дзеці прынялі ўдзел у конкурсе “Ліст ветэрану”, паспрабавалі адчуць сябе ў ролі салдата і напісалі пісьмы з фронту сябру.
Пазнавальна і цікава прайшла спартыўная гадзіна “Краіна карысных і шкодных звычак”, падчас якой у гульнёвай форме выхавальнікі расказалі пра карысныя і шкодныя звычкі.
Затым дзецей чакала цікавае мерапрыемства “Спартыўнае падарожжа”, падчас якога выхаванцы пазнаёміліся са спартыўнымі аб’ектамі нашай краіны.
На гэтым лагерны дзень падыйшоў да заканчэння. Дзеці ў добрым настроі накіраваліся дадому.
Тэма дня лагернай змены – “Жывуць тут Граўжанцы”.
Пачаўся дзень з ранішняй пяціхвілінкі “Беларусь сучасная”, падчас якой выхавальнікі паведамілі дзецям цікавыя звесткі пра сучаснасць нашай краіны. На занятках гуртка “Быць + Рабіць = Мець – выхаванцы пагулялі ў рухомыя гульні.
Цікава і займальна прайшла віктарына “Адкрыем Беларусь для моладзі і міру”, падчас якой выхаванцы прадэманстравалі свае веды і праявілі сябе сапраўднымі эрудытамі.
Затым дзецей чакала інфарматыўнае мерапрыемства “Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь: я маю права, я абавязаны”, падчас якога выхаванцы пазнаёміліся з дзіцячым прававым сайтам.
А пасля дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце “Я ганаруся сваёй Радзімай” (Логін: лета. Пароль: малая радзіма).
На спартыўнай гадзіне “О. спорт!” выхаванцы ўдзельнічалі ў спартакіядзе “Самы хуткі, самы лоўкі” і пагулялі ў футбол.
Задачы дня былі выкананы. Дзеці ўвесь час былі ў добрым настроі і задаволеныя сённяшнім днём пайшлі дадому.
Тэма дня лагернай змены – “Здаровым быць здорава”.
Пачаўся дзень з ранішняй пяціхвілінкі “Беларуская яда ўсім карысная заўсёды”, падчас якой выхавальнікі расказалі пра карысную ежу і яе значэнне ў жыцці чалавека, напомнілі дзецям правілы здаровага харчавання. На занятках гуртка “Быць + Рабіць = Мець – выхаванцы зрабілі арыгамі.
Цікава і весела прайшла конкурсная праграма “Містэр і міс Граўжанцаў”, падчас якой выхаванцы прадэманстравалі свае творчыя здодьнасці ў розных конкурсах і вызначылі пераможцаў.
Затым дзеці накіраваліся ў завочнае падарожжа “Рацэпт здаровых канікул”, якое з імі правяла сацыяльны педагог па правілах бяспечных паводзін на летніх канікулах.
На гульнёвай пляцоўцы выхаванцы пагулялі ў піянербол, паўдзельнічалі ў спартакіядзе.
Задачы дня былі выкананы. Дзень прайшоў весела, актыўна і энергічна.
Тэма дня – “Адкрыццё малой радзімы”.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Мышка не заменіць кніжку”.
Кніга дапамагае чалавеку лепш пазнаць сябе. Яна вучыць думаць, гаварыць, разумець іншых людзей. Кніга – памочнік у рабоце, таварыш – у адпачынку, дарадчык. А таму, хто пасябраваў з ёй, яна верная сяброўка. Выхаванцы прыйшлі да высновы, што кнігу нельга замяніць камп’ютарам.
Затым пасля смачнага снедання і правядзення інструктажу рабяты адправіліся ў экскурсію ў Гальшанскі замак. Як і ўсе аматары містыкі, выхаванцы разам са сваімі выхавальнікамі прыехалі ў Гальшаны з надзеяй сустрэць аднаго з двух знакамітых прывідаў. Дарэчы, гэты архітэктурны помнік амаль кожны з нас наведвае ўжо не раз. Тым не менш, замак прыцягвае да сябе, вабіць сваімі чарамі, шматлікімі легендамі і паданнямі, колькі б яго не наведваў. Дятву чакала насычаная забаўляльная праграма: развучылі некалькі танцаў часоў далёкага мінулага, пагулялі ў розныя гульні, набылі памятныя сувеніры, зрабілі крэатыўныя фотаздымкі. Чарговая экскурсія дазволіла яшчэ раз паназіраць за велічнымі руінамі велізарнага збудавання, зазірнуць у падвалы, дзе існуюць засыпаныя паддземныя пераходы, стаць сведкамі частковай рэканструкцыі вежаў, і проста падняць сабе настрой на ўвесь дзень.
Тэма дня – “Наша школа, наша вёска”.
Цудоўны чэрвеньскі дзень зноў сабраў у лагеры дружны дзіцячы калектыў. Падчас ранішняй пяціхвілінкі “Адзін дома” выхаванцы пазнаёміліся з магчымымі небяспечнасцямі, якія могуць засцерагаць іх, калі дзеці застануцца дома без бацькоў. Рабятам былі прапанаваны розныя сітуацыі, якія сумесна абмяркоўваліся, і рашэнне даводзілася да ведама кожнага.
Практычны занятак “Энергазберажэнне ў маім доме, маёй вёсцы” выклікаў цікавасць да энергазберажэння і жаданне пазнаваць новыя метады эканоміі энергіі. Усе свае ідэі выхаванцы ўвасобілі ў калажах, якія атрымаліся змястоўнымі, крэатыўнымі і вельмі прыгожымі. Далей дзяцей чакаў прагляд анімацыйнага фільма “Ложка для солдата” у рамках акцыі “Смотри и помни”. Дарэчы, гэты беларускі мультфільм заваяваў першы прыз у намінацыі "Лепшы фільм" на VI Міжнародным фестывалі кіно ў Нью-Дэлі (Індыя). Думка пра яднанне народа, у якім знаходзіліся ўсе савецкія людзі тады, тэма універсальная. Правільна прачута была нават на іншым кантыненце. Мультфільм спадабаўся не толькі дзецям, але і выхавальнікам.
Завяршыўся дзень дыскапраграмай “Гэта песня Беларусі”.
Дзень прайшоў пад дэвізам “Жыццё цудоўнае! Думай! Беражы сябе!”.
Раніца у лагеры пачалася з ранішняй пяціхвілінкі “Маё здароўе – ў маіх руках”антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя.
Выхавальнікі паведамілі, якую шкоду нясенікацін,як ён уплывае на арганізм і якія наступствы могуць быць з-за курэння.
Пасля снедання прайшло мерапрыемства “Умей сказаць “Не!”шкодным звычкам!”,на якім дзеці даведаліся як уплывае нікацін на ўнутраные органы чалавека і як важна ўмець супрацьстаяць спакусе паспрабаваць тутынёвыя вырабы.
Цікава прайшла гульня-падарожжа “Краіна карысных і шкодных звычак!Мы выбіраем здароўе!”,
дзе дзеці разгадвалі загадкі і выконвалі розныя заданні, якія нагадалі выхаванцам, як важна захоўваць здароўе і развіваць карысныя звычкі.
Пасля абедаадбылася гадзіна здароўя “Хутчэй,вышэй,мацней”,дзе выхаванцывыконвалірозныя заданні,якія патрабавалі ад дзяцей шпаркасці, спрыту і логікі.
Затым прайшоў конкурс “Сэлфі#ЗЛЖ сэлфі””, дзе дзеці радасна і весела рабілі сэлфі ў ходзе рухомых гульняў і конкурсаў.
Задачы дня былі выкананы. Дзеці ўвесь час былі ў добрым настроі і з задавальненнем ад сённяшняга дня пайшлі дадому.
Дзень прайшоў пад дэвізам “Дзень Берагошы:беражы сябе,сваіх сяброў і ўсё навокал”.
Раніца у лагеры пачалася з ранішняй пяціхвілінкі “Вада – крыніца жыцця і небяспечная вада”.
Выхавальнікі паведамілі, якую важную ролю адыгрывае вада ў нашым жыцці ,але і якую небяспеку таіць за сабой. Напомнілі пра правілы небяспекі на вадзе.
Прайшла акцыя “Маршрут памяці”, падчас якой дзеці дружна прыбралі курган.
Пасля абеда гэтага выхаванцы ўдзельнічалі ў спартыўнай эстафеце па мясцовасці “Патрыёт”, дзе выконвалі розныя заданні,якія патрабавалі ад дзяцей кемлівасці,спрыту і шпаркасці.
Затым прайшоў конкурс “За ЗЛЖ”, дзе дзеці ўспомнілі , што такое здаровы лад жыцця і якія правілы трэба выконваць, каб быць здаровымі, моцнымі і цягавітымі. Дзеці з радасцю прынялі ўдзел у танцавальнай праграме, дзе кожны паказаў свае танцавальныя здольнасці.
Задачы дня былі выкананы. Дзеці ўвесь час былі ў добрым настроі і з задавальненнем ад сённяшняга дня пайшлі дадому.
Тэма дня – “Жывуць тут граўжанцы”.
Чарговы дзень лагернай змены прайшоў насычана і цікава.
Праведзеная ў атрадзе музычная гадзіна “Вянок беларускіх песень” садзейнічала пашырэнню ўяўленняў выхаванцаў пра беларускія народныя традыцыі, фальклор, сучасную культуру. Цікава і інфарматыўна прайшло мерапрыемства “Дзе нарадзіўся – там і згадзіўся”. Рабяты здзейснілі віртуальнае падарожжа па ўстановам і прадпрыемствам нашай малой радзімы, пазнаёміліся з асноўнымі прафесіямі. Дзеці зазірнулі ў будучае… Адзін убачыў сябе аграномам, другі адчуў, што мае задаткі да жывёлагадоўлі, а трэці – у марах ужо выступае на сцэне мясцовага аддзела культуры і вольнага часу. І толькі ў адным погляды зышліся – працаваць на карысць свайго роднага краю.
Праявіць свае лідарскія здольнасці выхаванцы змаглі падчас гадзіны атрада “Партызанскі рубеж”, а спрыт і вытрымку - спартыўнай гадзіны “Свята абруча і мяча”.
Дзень прайшоў са шматлікімі прыемнымі ўражаннямі. Вынікам такой работы стаў выдатны настрой выхаванцаў, які адыходзячы дамоў яны адзначылі вясёлым смайлікам.
Тэма дня – “Адкрыццё малой радзімы”.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі «Сонца - наш сябар або вораг?”, падчас якой выхавальнікі завастрылі ўвагу дзяцей на тым, што летняе сонца можа нанесці вялікую шкоду чалавеку. Каб яно стала сябрам, неабходна прытрымлівацца правіл знаходжання на сонцы, якія былі даведзены да ведама кожнага выхаванца.
На спартыўным мерапрымстве дзяцей чакала спаборніцтва па стральбе. Дарэчы, дзяўчынкі таксама паказалі добрыя вынікі. Такім чынам, рабяты даказалі, што гатовы стаць у будучым сапраўднымі абаронцамі сваёй Айчыны.
Затым прайшла вельмі цікавая і інфарматыўная эканамічная гульня “Мае ідэі для малой радзімы, якой я бачу сваю вёску”, працягам якой стала віртуальная экскурсія “Я родным краем ганаруся”. Дзеці здзейснілі падарожжа па родным краі. Рабяты акунуліся ў разнастайнасць прыроды сваёй малой радзімы, з цікавасцю прайшлі ўсе станцыі, на якіх пазнаёміліся з гісторыяй свайго аграгарадка, адгадалі знаёмыя месцы роднага краю, успомнілі народныя любімыя гульні сваіх бабуль і дзядуль, назвалі, якія птушкі і звяры насяляюць менавіта наш край і шмат яшчэ ўсяго цікавага!
Дзень прайшоў весела, актыўна і энергічна.
Тэма дня: “Наша школа, наша вёска”. Сённяшні дзень прайшоў пад дэвізам “Я гэты край Радзімаю заву”.
Так на свеце ўжо вядзецца,
Што дзяцінства нам даецца,
У жыцці даецца раз —
Гэта самы светлы час.
Каб спыніць на свеце войны,
Стаў бы кожны дзень спакойны.
Гэта лепшая з надзей,
I дарослых, і дзяцей.
Дзень пачаўся пяціхвілінкай “Імі ганарыцца незалежная Беларусь”. Ішла гаворка пра знакамітых людзей нашай краіны. Дзеткі паразважалі над пытаннем: “Што я магу зрабіць для сваёй краіны, я – маленькі яе грамадзянін”. Успомнілі землякоў, якія загінулі ў час Вялікай айчыннай вайны. Мы вельмі ўдзячны ім за мірнае неба над галавой, за наша спакойнае жыццё. Для іх – нашы кветкі, наша памяць.
Дзень прайшоў пад дэвізам: “Жыццё цудоўнае! Думай! Беражы!”.
Раніца пачалася з ранішняй пяціхвілінкі “Здаровыя зубы –прыгожая ўсмешка”, на якой навучэнцам напомнілі, як важна сачыць за гігіенай ротавай поласці і як гэта ўплывае на нашу усмешку і здароўе.
Пасля снедання мы наведалі выставу “Познавательный мир Востока. Япония” ў краязнаўчым музеі Ф. Багушэвіча. На ей мы даведаліся шмат цікава пра гэту краіну: звычкі, традыцыі. Адбылася фотасесія навучэнцаў у кімано, з самураямі. Дзеці даведаліся як пішуцца іх імёны з дапамогай іерогліфаў. З навучэнцамі быў праведзены майстар-клас па арыгамі.
Далей мы наведалі этнаграфічна-музейную экспазіцыю “Беларуская хатка” (аддзел раместваў і традыцыйнай культуры ў г. Ашмяны). Непаўналетнія яшчэ раз успомнілі гісторыю свайго краю.Дзеці разглядзелі прадметы дамашняга абіходу беларускай хаты:саган,карыта,вілы,пілы, збаны,кросны і г.д. На памяць аб экскурсіі дзеці атрымалі медальены “Гальшанскі замак”.
Пасля абеду адбыўся конкурс малюнкаў “Прафесія маёй мары” на якой дзеці паказалі свае творчыя здольнасці і перамагло сяброўства.
Задачы на дзень былі выкананыя і дзеці пайшлі дадому у добрым настроі.
Дзень прайшоў пад дэвізам “Жывуць тут Граўжанцы”.
Раніца у лагеры пачалася з ранішняй пяціхвілінкі “Быць здаровым ,жыць актыўна – гэта стыльна,пазітыўна”.
Выхавальнікі паведамілі, як важна весці актыўны лад жыцця і як ён уплывае на нас. Задорна і весела прайшла экскурсія па тэрыторыі аграгарадка “Нязведаныя маршруты малой радзімы”, падчас якой дзеці пабывалі ў цікавых і маляўнічых месцах са сваёй даўняй гісторыяй.
Пасля гэтага выхаванцы даведаліся шмат цікавага і захапляльнага ў гуртку “Наш край”. Затым дзеці глядзелі відэфільм у рамках культурна-патрыятычнага марафона “Глядзі і памятай”, пасля якого зрабілі калаж на тэму праглежанага фільма, што асабліва было цікава для выхаванцаў.
Закончыўся дзень вырабам анкетаў-малюнкаў на тэму “Што я чакаю ад лагернай змены?”. Дзеці з задавальненнем прэзентавалі свае цудоўныя малюнкі.
Задачы дня былі выкананы. Дзеці ўвесь час былі ў добрым настроі і з задавальненнем ад сённяшняга дня пайшлі дадому.
У сукенцы каляровай,
У хусцінцы васільковай
Ходзіць лета па палях,
Па расквечаных лугах.
Звоніць песняй жаўруковай
Кожны дзень званчэйшай, новай.
Дбайна сонечнае лета
Спеліць ягады для дзетак.
Любіць з імі забаўляцца.
Загараць, спяваць, купацца.
Дораць дзеці лету ўсмешкі,
Гульні, песні і пацешкі.
Ніна Галіноўская
Зноў рады сустрэць сваіх сяброў школьны аздараўленчы лагер “Вясёлка”. Сёлета сабраў ён пад сваё крыло 25 выхаванцаў. З самых першых дзён дзеткі актыўна ўключыліся ў жыццё лагера.
Другі дзень прайшоў пад дэвізам: “Адкрыццё малой Радзімы” (Логін: лета. Пароль: малая Радзіма). Гэта вельмі патрэбная і цікавая справа – вывучаць свой край, сваю бацькаўшчыну. Новыя адкрыцці падарылі выхаванцам заняткі ў гуртку “Быць+Рабіць=Мець”, урок гісторыі “Ганаруся табой, мая Ашмяншчына”.
Каб лета было бяспечным і не засмучала нас рознымі праблемамі, дзеткі паўтарылі правілы паводзін на ранішняй пяціхвілінцы “Інфекцыі: што трэба ведаць”.
Закончыўся дзень спартыўнымі спаборніцтвамі “Вясёлыя старты”.
Адкрыццё лагернай змены адбылося. Дзень добры, лета! Вітаем вас канікулы!
РОДИТЕЛЬСКАЯ СТРАНИЦА
Вось і надышлі доўгачаканыя летнія канікулы! Лета – гэта не толькі гарачая і насычаная падзеямі пара года, але і час, калі можна зрабіць шмат з цікавага, прыемнага і карыснага.
Тэма першага дня лагернай змены – “Наша школа, наша вёска” (у рамках акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”).
У першай палове дня выхаванцы сталі актыўнымі ўдзельнікамі ўрачыстай лінейкі, прысвечанай адкрыццю летняй аздараўленчай кампаніі 2022 года, якая адбылася ў гарадскім парку. Сімвалічна, што гэтае мерапрыемства прайшло ў Міжнародны Дзень абароны дзяцей. Падчас свята стварыўся сапраўдны дзіцячы гарадок, у які дружна сабраліся хлопчыкі, дзяўчынкі і іх настаўнікі. Усіх чакала насычаная святочная праграма.
Дзеці пасля весела праведзенага мерапрыемства з добрым настроем вярнуліся ў лагер, у якім іх чакалі не менш цікавыя атрадныя справы.
Сегодня по в нашей школе прошла торжественная линейка. Кто-то из нынешних выпускников радуется, что начнется взрослая жизнь, а кто-то уже ностальгирует и грустит по школьным временам. Так или иначе, этот этап жизни для 9-классников практически завершен, впереди ждет многое. Но сегодня можно просто полюбоваться, какие красивые и нарядные наши выпускники, первоклассники, их учителя и родители.