Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

Вось і падышла да канца лагерная змена, перавернуты апошні ліст календара лагернага жыцця. Сёння ў нас святочны дзень, але ў той жа час трохі сумны. Амаль цэлы месяц мы жылі як адна дружная сям'я. І вось сёння прыйшоў час расставацца. Але давайце не будзем сумаваць. Бо ў нас з'явілася шмат новых сяброў,мы шмат чаму навучыліся. Бывай наш лагер!
А наперадзе ў нас вясёлае, звонкае лета.

Тэма дня – “Беражы сябе, сваіх сяброў і ўсё навокал”. На ранішняй пяціхвілінцы “Асцярожна, фэйкі! Праўда супраць фэйкаў” выхавальнікі абмеркавалі з дзецьмі бяспеку ў сацыяльных сетках, уменне ўбачыць праўду, калі на шляху паўстаў фэйк. Фейк - гэта “махляваць”, “фабрыкаваць”, “фальсіфікаваць” – у перакладзе з англійскай мовы няйначай як “фальшыўка". Выхавальнікі папярэдзілі рабят не прымаць на веру эмацыйна афарбаваныя гісторыі, якія атрымліваюць шмат лайкаў і перапостаў, а давяраць афіцыйным сайтам.
Адразу пасля снедання і правядзення інструктажу дзеці адправіліся на экскурсію ў літаратурна-мемарыяльны музей-сядзібу Францішка Багушэвіча “Кушляны” Смаргонскага раёна. Сядзіба і сёння дае магчымасць уявіць, як выглядаў шляхецкі маёнтак у XIX ст. А пахадзіўшы па сцежках і алеях, – адчуць сябе свабодным шляхціцам ці шляхцянкай з высокім пачуццём патрыятызму і годнасці. Непадалёку ад сядзібы размешчана Лысая гара, дзе, па легендах, некалі існавала язычніцкае капішча. Лысая гара кліча нас на адказную размову з душамі Дзядоў, якія, па нашых міфах, і жывуць на Лысых гарах і нас ахоўваюць і апякуюцца. Тут, у лясной цішыні на вяршыні гары адыходзяць ад нас мітусня і тлум; бегатня навыперадкі за карысцямі; Дзяды паказваюць нам наш сапраўдны набытак, нашу сапраўдную сутнасць. За гэта патрабуюць толькі адной платы – шанавання мовы і зямлі, якую мы прынялі ў спадчыну; моцы духу, каб гэта захоўваць і перадаць сваім нашчадкам.
У пасляабедзенны час прайшоў конкурс ідэй “Будучае аграгарадка вачамі дзяцей”.
Дзень прайшоў весела, актыўна і карысна. Не толькі дзеці, але і выхавальнікі атрымалі асалоду і задавальненне ад сённяшняй паездкі.

Дэвіз дня “Мы помнім! Мы ганарымся!”
Сёння ўся Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. Уранку вайна вераломна ўварвалася ў наш дом. Бязлітасна разбурыла лёсы, сем’і, гарады і вёскі. Больш за тры гады беларуская зямля стагнала ад зверстваў нацыстаў. У разбуральным вогнішчы вайны загінуў кожны трэці жыхар краіны.
Нечалавечая жорсткасць не зламіла волю нашага народа. Абарона роднай зямлі згуртавала ўсё насельніцтва рэспублікі ў агульным супрацьстаянні фашызму. Нашы прадзеды і дзеды не скарыліся і збераглі свой гонар, адстаялі сваю зямлю.
Выхаванцы лагера прынялі ўдзел у Усебеларускай хвіліне маўчання, мітынгу да Дня усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа: “Дзень памяці і смутку”.

Тэма дня – “Жывуць тут Граўжанцы”.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Спартыўная вышыня”. Выхавальнікі растлумачылі дзецям, што спартыўныя дасягненні - гэта вынік штодзённых трэніровак і пастаяннага ўдасканалення сваіх навыкаў. Любы спартсмен, які хоча дасягнуць вышынь у сваёй дысцыпліне, павінен мець разуменне таго, што патрабуецца для гэтага. А гэта матывацыя, упартасць, настойлівасць, вера ў сябе і свае сілы.
Затым быў праведзены конкурс малюнкаў “Ліст ветэрану”. Лепшыя малюнкі былі адзначаны і пераможцы атрымалі прызы. З мэтай аддаць даніну павагі тым, хто не шкадаваў свайго жыцця для нашай шчаслівай мірнай будучыні прайшоў валанцёрскі рэйд да помніка (да дня ўсенароднай памяці ахвяр ВАВ).Цікава і з карысцю прайшла гадзіна атрада “Ты патрэбны малой радзіме”. Рабяты паразважалі аб тым, якую карысць кожны з іх можа прынесці ў будучым сваёй Радзіме, і што яны могуць зрабіць для гэтага цяпер. Дзеці азнаёміліся з прафесіямі сельскагаспадарчага профілю, назвалі прафесіі сваіх бацькоў, сваякоў. Мерапрыемства спрыяла фарміраванню пачуцця патрыятызму, любові да роднай зямлі, павагі да працаўнікоў сельскай гаспадаркі, цікавасці да іх працы.
Свае творчыя здольнасці, уяўленне і фантазію рабяты прадэманстравалі падчас гуртка “Умелыя ручкі”.
У добрым настроі выхаванцы пакідалі лагер, аб чым сведчыць “Экран настрою” (100% выдатны настрой).

Дэвіз дня “Адкрыццё маёй Радзімы”.
Выхаванцы лагера адпраўляюцца на экскурсію “Маршрутамі “Цягніка памяці””. Наш шлях ляжыць у Лагойскі раён, Мінскай вобласці. Сягоння мы наведваем мемарыяльны комплекс Хатынь. Трагедыя ў Хатыні - важная старонка вайны. 22 сакавіка 1943 г. гітлераўцы спалілі в. Хатынь і 149 яе жыхароў, з іх-75 дзяцей. Мемарыяльны комплекс - святыня нацыянальнай памяці - унікальны тым, што ўвекавечвае памяць пра жыхароў Хатыні, жыхароў сотняў спаленых беларускіх вёсак і мірных людзей, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У цэнтры комплекса мы бачым бронзавую скульптуру “Непакоранага чалавека", побач — сімвалічны дах хлява, у якім жыўцом спалілі людзей. На брацкай магіле - “вянок памяці”. На месцы кожнага з 26 спаленых дамоў — помнік-зруб з абеліскам у выглядзе пячной трубы, на якім знаходзіцца мемарыяльная дошка з імёнамі загінуўшых жыхароў дома. Абеліскі ўвянчаныя званамі. Адзіны ва ўсім свеце “могільнік вёсак”: 185 скрыняў з зямлёй, спаленых раз вёсак разам з жыхарамі і не адноўленых. “Сцяна памяці” - помнік усім жыхарам Беларусі, незалежна ад нацыянальнасці або веравызнання, якіх знішчылі нацысты. Вечны агонь і тры бярозы сімвалізуюць памяць аб кожным чацвёртым жыхару Беларусі, які загінуў у гады вайны.
Падарожжа працягваецца. Мы адпраўляемся на Курган Славы. Ён размешчаны на месцы цяжкіх баёў, падчас якіх летам 1944 года была разгромлена 105-тысячная групоўка гітлераўскіх войскаў. Гэта падзея ўвайшла ў гісторыю, як «Мінскі кацёл». На працягу пяці тыдняў Чырвоная армія наносіла цяжкія ўдары па найбуйнейшаму ваеннаму злучэнню “Трэцяга рэйха” і цалкам вызваліла Беларусь. У падмурак Кургана была закладзена зямля гарадоў-герояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адэсы, Кіева, Брэсцкай крэпасці-героя. Курган Славы - помнік, які стаў сімвалам доблеснай самааддачы і нястомнага імкнення савецкага народа да перамогі, якія выявіліся ў перыяд страшнай вайны.
Мы павінны ведаць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра людзей, якія цаной сваіх жыццяў падарылі жыццё нам.

“Здаровым быць здорава” – пад такім дэвізам прайшоў яшчэ адзін дзень лагернай змены. На ранішняй пяціхвілінцы “Беларуская яда заўсёды ўсім карысная” выхавальнікі яшчэ раз напомнілі дзецям пра карысныя для здароўя прадукты. А ў беларускай нацыянальнай кухні вельмі шмат такіх страў - гэта дранікі, верашчака, клёцкі і інш. Прыйшлі да высновы, што прадукты, якія прыносяць арганізму толькі шкоду (чыпсы, кола і інш.) можна замяніць пералічанымі стравамі.
Пасля смачнага снедання і правядзення інструктажу рабяты сталі ўдзельнікамі сапраўднай пошукавай экспедыцыі “У пошуках невядомага”, арганізаванай у вёсцы Шчапанавічы Ашмянскага раёна. Аб’ектам пошуку стала гарадзішча - тып археалагічнага помніка, былое ўмацаванае паселішча (горад, замак, свяцілішча, феадальная сядзіба), акружанае, як правіла, землянымі валамі і равамі. Пошук і вывучэнне гарадзішч – занятак вельмі цікавы і незвычайны, бо дазваляе зазірнуць на многія тысячагоддзі ў мінулае нашага краю, углыб стагоддзяў. Выхаванцы старанна ўзбіраліся на земляны вал (старэйшыя дапамагалі малодшым), уважліва паслухалі легенду аб гарадзішчах, палюбаваліся прыродай роднага краю.
Дзень прайшоў весела, актыўна і энергічна. Крыху стомленыя, але шчаслівыя ад пазітыўных эмоцый дзеці пакідалі лагер.

Тэма дня – “Беражы сябе, сваіх сяброў і ўсё навокал”.
Цудоўны летні дзень зноў сабраў у лагеры дружны дзіцячы калектыў. Падчас ранішняй пяціхвілінкі “Адзін дома” выхаванцы пазнаёміліся з магчымымі небяспечнасцямі, якія могуць засцерагаць іх, калі дзеці застануцца дома без бацькоў. Рабятам былі прапанаваны розныя сітуацыі, якія сумесна абмяркоўваліся, і рашэнне даводзілася да ведама кожнага. Дзень пачаўся з пазітыўнага настрою.
На атрадным мерапрыемстве “Беражы сябе, сваіх сяброў і ўсё навокал” дзеці пагулялі ў інтэрактыўную гульню “Бяспечнае лета”, а затым дружна сфармулявалі правілы бяспечных паводзін. Рабяты зразумелі, што актыўны бяспечны лад жыцця дысцыплінуе чалавека, выхоўвае кемлівасць, адказнасць за сябе і за іншых, пашырае кругагляд, і самае галоўнае – дапамагае зберагчы жыццё.
Затым займальна і цікава прайшла бібліятэчная гадзіна “Мышка не заменіць кніжку”. Кніга дапамагае чалавеку лепш пазнаць сябе. Яна вучыць думаць, гаварыць, разумець іншых людзей. Прачытаная кніга можа падказаць, напрыклад, якую прафесію абраць у будучым. Кніга – памочнік у рабоце, таварыш – у адпачынку, дарадчык. А таму, хто пасябраваў з кнігай, яна верная сяброўка. Выхаванцы прыйшлі да высновы, што кнігу нельга замяніць камп’ютарам.
Гульнявая праграма “Эканомім энегргію – беражом планету” выклікала цікавасць да энергазберажэння і жаданне пазнаваць новыя метады эканоміі энергіі. Усе свае ідэі выхаванцы ўвасобілі ў малюнках, якія атрымаліся змястоўнымі, крэатыўнымі і вельмі прыгожымі.
Дзень прайшоў насычана, карысна і са шматлікімі прыемнымі ўражаннямі.

Тэма дня: “Жывуць тут Граўжанцы”.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Маё здароўе – у маіх руках”. Выхавальнікі засяродзілі ўвагу дзяцей на шкодным уздзеянні тытунёвага дыма і алкаголю на арганізм чалавека, асабліва дзіцяці. Дзякуючы гульнёвым практыкаванням, былі знойдзены спосабы супраціўлення негатыўнаму ўплыву з боку людзей са шкоднымі звычкамі.
Усе ведаюць, што лета, кветкі і матылькі – паняцці ўзаемазвязаны: адно не можа існаваць без другога. Нездарма матылькоў называюць кветкамі, якія лятаюць. І, сёння, падчас гуртка “Умелыя ручкі” выхаванцы старанна і з захапленнем сваімі рукамі змайстравалі сімвал лета – матылькоў, якія атрымаліся вельмі прывабнымі і крэатыўнымі.
Затым у лагеры адбылася доўгачаканая сустрэча з работнікамі пажарнай службы. Кожны з выхаванцаў захацеў адчуць сябе выратавальнікам: пасядзець за рулём яркай, велізарнай пажарнай машыны, уважліва разгледзець выратавальнае абсталяванне, задаць хвалюючыя пытанні агняборцам, зрабіць незвычайныя фотаздымкі на памяць.
Падчас гуртка “Хутчэй, вышэй, мацней!” дзеці змаглі праявіць спрыт, лоўкасць, кемлівасць, розум – усё, што патрэбна сапраўдным чэмпіёнам.
Свае фантазіі, мары аб тым, якой стане родная вёска праз шмат гадоў, рабяты ўвасобілі ў малюнках на тэму “Мая вёска ў будучым”.
Дзень прайшоў цікава і са шматлікімі прыемнымі ўражаннямі.

Дэвіз дня "Адкрыццё малой Радзімы". Адпраўляемся ў вандроўку! Маршрут пракладзены - наш шлях ляжыць у музей-сядзібу М.К.Агінскага, якая знаходзіцца ў аграгарадку Залессе. Мы з захапленнем прайшліся па 13 залах, у якіх пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю таленавітага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага, пранікнуліся духам «паўночных Афін».
Зала "Музыка Агінскага" зацікавіла музычнымі інструментамі XIX стагоддзя, дазволіла акунуцца ў музычную атмасферу, якая панавала ў гэтым маёнтку пры жыцці Агінскага.
У “Каміннай зале” нашаму погляду адкрылася галерэя партрэтаў роду Агінскіх, а экспазіцыя “Кабінета М.К. Агінскага” расказала аб дзяржаўнай дзейнасці вядомага палітыка і дыпламата.
Экспазіцыя залы " Аранжарэя" дазволіла ўбачыць разнастайнасць экзатычных раслін тропікаў і субтропікаў, якія вырасталі ў маёнтку Агінскіх у XIX стагоддзі.
З задавальненнем прагуляліся па цудоўным парку сядзібы. Цікава і карысна адкрываць для сябе гісторыю сваёй Радзімы.

Тэма дня - " Чыстая школа,чыстая вёска"
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі " Ранішні бег - карысць ці шкода?" , на якой выхаванцы ўспомнілі аб карысці ранішніх прабежак і паўтарылі правілы іх арганізацыі. На інфармцыйнай гадзіне "Час разважаць" "Мы імі ганарымся - героі працы Гродзеншчыны" дзеці даведаліся аб людзях, якія за сваю плённую працу ўзнагароджаны ордэнам працы. Рэфлексія была праведзена ў форме віктарыны " Імі ганарыцца Беларусь". Прадэманстраваць свае фізічныя здольнасці , калектывізм, успомніць любімыя гульні выхавванцы змаглі падчас "Свята абруча і мяча" і правядзення гуртка "Лоўкія". Таксама ў рамках кампаніі "Не пакінем без клопату" выхаванцы паўдзельнічалі ў калектыўнай справе "Добраўпарадкуем малую радзіму". Яны навялі парадак каля могілкі ветэрана вайны Іўчыка І.А. і кургана загінуўшым воінам-землякам.

Наступил долгожданный купальный сезон. Сотни жителей устремляются в выходные дни поближе к воде.
По данным ОСВОД в Беларуси ежегодно на водоемах погибает большое количество людей.
КАТЕГОРИЧЕСКИ ЗАПРЕЩАЕТСЯ купание на водных объектах детей, которые пришли на водоем без сопровождения родителей.
!!! Родители, если вы отдыхаете вместе с ребенком у водоема, не лишним будет еще раз напомнить правила, которые должны соблюдаться неукоснительно:

– купайтесь только в специально оборудованных для этого местах, лучше в утренние часы;

– проверьте, нет ли на берегу битого стекла, острых камней и других опасных предметов;

– не оставляйте без присмотра ребенка, даже если он просто играет на берегу; постарайтесь среди большого количества ребятишек научиться отличать своего, поверьте, сделать это совсем непросто;

– входите в воду с ребенком постепенно, резкое погружение может спровоцировать сбой сердцебиения и судороги;

– расскажите ребенку об опасности игр на воде, объясните, что нельзя хватать за ноги, «топить», подавать ложные сигналы о помощи.

Дзень прайшоў пад дэвізам “Беражы сябе, сваіх сяброў і ўсё навокал”. На ранішняй лінейцы дзеці пазнаёміліся з планам работы на дзень. На пяціхвілінцы выхаванцы атрымалі інфармацыю як не заблудзіцца ў сетцы Інтэрнэт, аб правілах паводзін у сацыяльных сетках.
Падчас практычнага занятка “Энергазберажэнне ў маім доме, маёй вёсцы” дзеці актыўна ўключыліся ў работу. Выконваючы заданні сутыкнуліся з цяжкасцямі, якія вымушаны былі пераадолець. У выніку заняткаў прыйшлі да высновы: што трэба быць беражлівым. Гэту рысу характару трэба настойліва ў сябе развіваць.
Пасля прайшлі спартыўныя спаборніцтвы “Вясёлыя старты”. Дзеці змагаліся камандамі. Кожная каманда старалася бець першай.
Цікава прайшоў час з педагогам-псіхолагам “Кожны самы лепшы”. Таксама сёння выхаванцы віртуальна пабывалі на экскурсіі на Астравецкай АЭС.

Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Мы – пешаходы, мы - пасажыры”. Выхавальнікі растлумачылі дзецям, як паводзіць сябе ў час экскурсіі, пераканаліся, што выхаванцы добра ведаюць правілы паводзін у грамадскіх месцах. Затым рабяты адправіліся на экскурсію: спачатку ў краязнаўчы музей Ф.Багушэвіча г. Ашмяны , а затым у музейны пакой Кальчунскай СШ.
У краязнаўчым музеі Ф.Багушэвіча дзеці наведалі тэатр ценяў, нават самі сталі актыўнымі яго ўдзельнікамі, даведаліся пра паходжанне назвы горада Ашмяны. У Кальчунах дзеці пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю прадстаўніка эпохі Асветы нашага земляка Энджэя Снядэцкага, польскага хіміка, медыка, педагога. Цікавасць у выхаванцаў выклікалі экспанаты музейнага пакоя, экспазіцыя якога паказвае падзеі гісторыі школы ў вёсцы Кальчуны, сярод якіх класны часопіс 70-80-х гг. 20 стагоддзя, вучнёўскі дзённік і іншыя матэрыялы, прысвечаныя школьнаму жыццю. Цікавыя і змястоўныя экскурсіі паказалі, што канікулы - гэта пара не толькі адпачываць, але і вывучаць гісторыю роднага краю.
У добрым настроі выхаванцы пакідалі лагер.

Дзень праходзіў пад дэвізам “Жыццё цудоўнае! Думай! Беражы!” Ён пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Здаровыя зубы – прыгожая ўсмешка", на якой выхаванцам напомнілі аб неабходнасці выканання правіл гігіены поласці рота.
На спартыўнай гадзіне “100 затей для 100 друзей!” дзеці навучыліся ўсяму неабходнаму для арганізацыі турыстычнага пахода: устаноўка палаткі, падрыхтоўка кастрышча, аказанне першай дапамогі пад час пахода. На гуртку “Умелыя ручкі” дзеці зрабілі пано “Летнія матывы”. Тут спатрэбіліся і ўзаемадапамога, творчы падыход да работы, стараннасць і акуратнасць.
Да Дня медыкаў дзеці падрыхтавалі малюнкі на асфальце “Прафесія – лекар”. Выхаванцы абмеркавалі важнасць і складанасць гэтай вельмі важнай прафесіі. Многія задумаліся аб выбары гэтай прафесіі ў будучыні.

Дзень прайшоў пад дэвізам “Здаровым быць здорава”.
На пачатку дня была праведзена ранішняя зарадка, пяціхвілінка “Асцярожна, кляшчы”.
Выхавальнікі паведамілі, як важна ведаць інфармацыю аб кляшчах, пераносчыках узбуджальнікаў хвароб чалавека; пазнаёмілі з мерамі абароны ад укусу кляшчоў, дзеяннямі, што рабіць, калі ўкусіў клешч.
Педагог-псіхолаг правяла з дзецьмі занятак з элементамі трэнінга “Алё,алё, я вас чую”, на якім яна расказала выхаванцам, што трэба, каб пачуць чалавека, каб зразумець пра што ён кажа па тэлефоне.
Цікава і займальна прайшла гульня“Захоўваем культурны код беларусаў”, падчас якой дзеці пабывалі ў цікавых і маляўнічых месцах са сваёй даўняй гісторыяй і ддаведаліся, што культурны код - гэта ключ да культуры народа. Культура - гэта тое, чым чалавек атачае сябе і тое, што пакідае ў якасці спадчыны. Іншымі словамі, гэта дасягненні ў духоўнай, сацыяльнай і вытворчай сферах, якія мы захоўваем і перадаем з пакалення ў пакаленне і якія транслюем іншым. Калі атрымаецца зразумець, што і чаму чалавек захоўвае і перадае сваім нашчадкам, то атрымаецца разглядзець складнікі культурнага кода нашай нацыі.
Задорна і весела прайшла спартыўная гадзіна “Мы - самыя лоўкія”, падчас якой выхаванцы праявілі калектывізм, лоўкасць, спрыт.
Задачы дня былі выкананы. Дзеці ўвесь час былі ў добрым настроі і з задавальненнем ад сённяшняга дня пайшлі дадому.

Тэма дня – “Жывуць тут граўжанцы”.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Быць здаровым, жыць актыўна – гэта стыльна, пазітыўна”. Выхавальнікі напомнілі дзецям аб правілах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў, а таксама замацавалі веды аб карысных і шкодных звычках, вызначылі патрэбу ў вядзенні здаровага ладу жыцця. Усе выхаванцы выказалі жаданне сачыць за сваім здароўем.
Пасля смачнага снедання і правядзення інструктажу дзеці адправіліся на экскурсію па родным краі на тэму “Нязведаныя маршруты малой Радзімы”. Рабяты акунуліся ў разнастайнасць прыроды сваёй роднай вёскі, з цікавасцю прайшліся па знаёмых, любых сэрцу вулачках. Падчас падарожжа выхаванцы наведалі мехдвор сельгаспрадпрыемства “АграМолРай”, помнік загінуўшым героям-землякам; пазнаёміліся з гісторыяй свайго аграгарадка, даведаліся пра паходжанне назвы мясцовай ракі Граўжанка, успомнілі народныя любімыя гульні сваіх бабуль і дзядуль, назвалі, якія птушкі і звяры насяляюць менавіта наш край і шмат яшчэ ўсяго цікавага! Затым выхаванцаў чакаў прагляд відэафільма ў рамках культурна-патрыятычнага марафона “Глядзі і памятай”. На тэму прагледжанага фільма дзеці калектыўна аформілі калаж, і засталіся вельмі задаволенымі вынікамі сваёй працы.
Прадэманстраваць свой інтэлект, праявіць знаходлівасць, назіральнасць і кемлівасць выхаванцы змаглі падчас шашачнага турніра, а пагуляць у любімыя гульні на свежым паветры – падчас гуртка “Лоўкія”.
У добрым настроі выхаванцы пакідалі лагер, аб чым сведчыць “Экран настрою” (100% выдатны настрой).

Тэма другога дня лагернай змены – “Адкрыццё малой радзімы”.
Пачаўся дзень з ранішняй пяціхвілінкі “Інфекцыі: што трэба ведаць”. Падчас хвілінкі небяспекі выхавальнікі пазнаёмілі дзяцей з відамі інфекцыйных захворванняў і спосабамі іх прафілактыкі. Падчас правядзення анкеты-малюнка, якую правяла педагог-псіхолаг, выхаванцы выказалі свае пажаданні на тэму “Што я чакаю ад лагернай змены”. Цікава і весела прайшла спартыўная гадзіна “Вясёлыя старты”, на якой выхаванцы праявілі калектывізм, лоўкасць, спрыт падчас спаборніцтваў. Прадоўжыўся дзень адкрыццём лагернай змены “Ганаруся табой, мая Ашмяншчына”, дзе выхаванцам напомнілі правілы лагера, паведамілі цікавыя звесткі пра ашмянскі край. Дзеці займальна і весела правялі час. Далей усіх хлопчыкаў і дзяўчынак чакала насычаная святочная праграма.
Дзеці з добрым настроем адправіліся дадому.

Дзеці вельмі чакаюць лета, бо гэта самая яркая і вясёлая пара года. Яно заўсёды дорыць цяпло, радасць і мноства станоўчых эмоцый. У гэты час ярка свеціць і грэе сонца, дзень доўгі, можна хадзіць у лёгкай вопратцы, гуляць цэлы дзень. Гэта час канікул і адпачынку. Улетку мноства ягад і садавіны, гародніны і зеляніны. А галоўнае, летам можна знайсці масу займальных заняткаў! Школьны лагер – гэта якраз тое месца, дзе можна адпачыць разам з сябрамі і правесці канікулы запамінальна, ярка, актыўна, пазітыўна. І , сёння, у першы летні дзень дзеці раненька прыйшлі ў лагер, і адразу “закіпела” работа па добраўпарадкаванню тэрыторыі, абсталяванню і афармленню лагернай змены. Пад кіраўніцтвам выхавальнікаў пачалася калетыўная творчая справа “Наш прыгожы лагер”. Дзеці выразалі, клеілі, малявалі, дзяліліся сваімі ідэямі, думкамі, меркаваннямі. І, нарэшце, атрады атрымалі назвы “Праменьчыкі” і “Усмешка”, былі прыдуманы дэвіз, крычалка, падабрана атрадная песня і г.д. А яшчэ рабяты даведаліся, што цікавага іх чакае на працягу ўсёй лагернай змены. Цудоўным падарункам для дзяцей стала экскурсія на Свята дзяцінства ў гарадскі парк, дзе іх чакала забаўляльная праграма з танцамі, песнямі, рознымі майстар-класамі, пачастункамі, сувенірамі. З прадчуваннем толькі прыемнага ад летніх канікул выхаванцы адправіліся дадому.

Богата праздниками жизнь человека. Одни повторяются часто, другие реже. И среди них есть особенный, неповторимый «Последний звонок». Сегодня он собрал большую дружную семью учащихся, педагогов, родителей, почётных гостей. Сегодня наши девятиклассники прощаются со своей школой.

23 мая 2023 года в Лиде прошел республиканский праздник «Последний звонок». Его участниками стали выпускники из всех регионов нашей страны: по 100 человек из Минска, Брестской, Гомельской, Витебской, Могилевской и Минской областей и более 800 одиннадцатиклассников из Гродненской области.