Новости
Итоги битвы на гомельском направлении разрушили и первоначальные планы немцев и повлекли изменения всей операции "Барбаросса". Летом 1941 года Гитлер своим приказом на первое место ставил операцию в районе Гомеля, а наступление на Москву – на третье.
Именно на Гомельщине Красная армия добыла один из первых своих стратегических успехов, что создало предпосылки для краха Третьего рейха, а намерения врага захватить Москву не осуществились.
На мероприятии присутствовал директор сельскохозяйственного унитарного предприятия "АгроМолРай" - Артемов Эдуард Александрович.
Непрыкметна прабеглі дзянькі лагернай змены. Кожны дзень быў напоўнены цікавымі адкрыццямі, вясёлымі гульнямі, незабываемымі экскурсіямі. Кожны дзень даваў магчымасць навучыцца новаму: заняткі гуртка "Наш край", "Мастацтва рукадзелля", праверыць свае спартыўныя якасці, уменне сябраваць, прыходзіць на дапамогу, разам пераадольваць цяжкасці, працаваць у камандзе. Дзякуем усім за карысна праведзены час. Да новай сустрэчы, наш лагер!
Дзень прайшоў пад дэвізам “Беражы сябе, сваіх сяброў і ўсё навокал”.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Мышка не заменіць кніжку”. Выхавацель звярнуў ўвагу на важнасць тэлефонаў і мессэнджараў у жыцці чалавека, засяродзіў увагу калі і як патрэбна імі карыстацца. Але адзначыў, што не трэба забывацца і пра звычайную папяровую кнігу, якую таксама мы можам пры неабходнасці ўзяць з сабой.
Эканамічная гульня “Мае ідэі для малой Радзімы, якой я бачу сваю вёску” прайшла ў форме віктарыны. Выхаванцы адказвалі на пытанні і выконвалі розныя заданні па гісторыі роднага краю. Усе свае ідэі выхаванцы ўвасобілі ў малюнках, у якіх адлюстравалі сваю вёску ў будучыні.Творчыя работы атрымаліся змястоўнымі, крэатыўнымі і вельмі прыгожымі.
Пасля прайшла спартыўная гадзіна “100 задум! Для 100 сяброў!” Спаборніцтвы, спартыўныя гульні паднялі настрой выхаванцам падчас заняткаў.
Вусны часопіс “Захаваем нашу зялёную планету” выклікаў цікавасць да энергазберажэння і жаданне пазнаваць новыя метады эканоміі. Са старонак часопіса выхаванцы папоўнілі веды аб прыродзе роднага краю і ўспомнілі правілы паводзін у лесе.
Таксама ў лагеры правялі міні-даследванне “Азбука беражлівасці” па фарміраванні адказных паводзін у дачыненні да зберажэння. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся шмат цікавага пра рэсурсы планеты і нашай краіны, пра тое, як людзі іх выкарыстоўваюць. Асабліва важнай тэмай стала ўплыў нерацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў. Выстава кніг, артыкулаў з часопісаў і малюнкаў дапоўнілі і ўпрыгожылі мерапрыемства.
Падчас гуртка “Рухомыя гульні” з выхаванцамі былі правядзены цікавыя спартыўныя спаборніцтвы, гульні на свежым паветры, дзе выхаванцы праявілі дух саперніцтва, узаемадапамогі, падтрымкі і сяброўства
Дзень прайшоў насычана, карысна і са шматлікімі прыемнымі ўражаннямі.
Тэма дня – “Адкрыццё малой радзімы”.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Багацці нашай краіны”. Беларусь славіцца сваімі лясамі і азёрамі - нездарма яе называюць «лёгкія Еўропы». Беларусь - гэта шырокія светлыя праспекты і вузкія брукаваныя вулачкі, каталіцкія касцёлы і праваслаўныя саборы, велічныя замкі і драўляныя хаты ў вёсках, сытная і смачная нацыянальная кухня.
У рэгіёне СНД Беларусь утрымлівае стабільна лідзіруючыя пазіцыі ў галіне хіміі і нафтахіміі, сельскагаспадарчым і аўтамабільным машынабудаванні, аграпрамысловым комплексе, лёгкай прамысловасці, па асобных напрамках развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Рабяты прыйшлі да высновы, што неабходна захоўваць і прымнажаць багацці сваёй Радзімы.
Пасля смачнага снедання і правядзення інструктажу выхаванцы адправіліся на экскурсію ў краязнаўчы музей Ф.Багушэвіча г. Ашмяны. Дзеці наведалі тэатр ценяў, нават самі сталі актыўнымі яго ўдзельнікамі, даведаліся пра паходжанне назвы горада Ашмяны. Цікавая і змястоўная экскурсія паказала, што канікулы - гэта пара не толькі адпачываць, але і вывучаць гісторыю роднага краю.
У пасляабедзены час дзеці здзейснілі займальнае падарожжа “Беларусь мая сінявокая”. Рабяты даведаліся, чаму іменна так называюць нашу краіну. Прыгожыя краявіды Бацькаўшчыны прывялі ў захапленне дзятву, абудзілі пачуццё гонару ў маленькіх, але ужо свядомых грамадзян Рэспублікі Беларусь.
У добрым настроі выхаванцы пакідалі лагер, аб чым сведчыць “Экран настрою” (100% выдатны настрой).
Тэма дня: “Жывуць тут Граўжанцы”.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Я – мастак свайго жыцця, і ў ім толькі яркія фарбы”. Не сакрэт, што для таго, каб атрымліваць асалоду ад кожнага дня, трэба мець моцнае здароўе. А для таго, каб мець моцнае здароўе, трэба ім займацца і ведаць, што спрыяе яго ўмацаванню і падтрыманню. Добрая фізічная форма і стабільны эмацыйны стан шмат у чым залежаць ад таго, якое жыццё мы вядзем, якім каштоўнасцям даём прыарытэт. Заняткі спортам і творчасцю, захаванне рэжыму дня і правілаў асабістай гігіены, правільнае харчаванне, адмова ад шкодных звычак – гэта і ёсць залог моцнага здароўя – бясцэннага багацця ў жыцці кожнага чалавека. Аб усім гэтым вялася размова з выхаванцамі на пяціхвілінцы.
На мерапрыемстве з педагогам-псіхолагам дзеці прадставілі свае анкеты-малюнкі “Што я чакаю ад лагернай змены?”. А гэта такія пажаданні, як удзел у экскурсіях, розных конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, прагляд любімых мульцікаў, дыскатэка і шмат чаго іншага.
Затым у атрадзе адбылося ўрачыстае адкрыццё лагернай змены “Ганаруся табой, мой родны куточак”. Выхаванцы пагрузіліся ў атмасферу смеху, жартаў і вяселля: разгадвалі загадкі, чыталі вершы, працавалі з анаграмамі, прыдумвалі пантамімы, спаборнічалі ў хуткасці, лоўкасці і г.д. Пасля гэтага рабяты дружна сабраліся на гульню “Мая Радзіма”.
Дзень прайшоў цікава і са шматлікімі прыемнымі ўражаннямі. Вынікам яго стаў выдатны настрой выхаванцаў, які адыходзячы дамоў, яны адзначылі вясёлым смайлікам.
Першы дзень лагернай змены прайшоў пад дэвізам “Чыстая школа – чыстая вёска”
А пачаўся дзень з ранішняй пяціхвілінкі “Чыстыя рукі – твая ахова”, Падчас хвілінкі небяспекі выхавальнік напомніла выхаванцам правілы бяспекі ў лагеры і ў час восеньскіх канікул, правілы бяспечных паводзін на дарозе, па дарозе ў школу і дадому. Падчас практыкума “Бяспечныя канікулы: ведай, памятай, выконвай!” сацыяльны педагог правяла з выхаванцамі інтэрактыўны трэнінг па правілах бяспечных паводзін на восеньскіх канікулах. Цікава прайшла прэзентацыя “Прывітанне, лагер”, на якой выхаванцы пазнаёміліся з планам работы на змену, заняткамі па інтарэсах, службамі лагера.
У аздараўленчым лагеры “Вясёлка” “закіпела” работа па добраўпарадкаванню тэрыторыі, абсталяванню і афармленню лагернай змены. Пад кіраўніцтвам выхавальнікаў прайшла аперацыя “Наш прыгожы лагер”. Дзеці выразалі, клеілі, малявалі, дзяліліся сваімі ідэямі, думкамі, меркаваннямі. Быў прыдуманы дэвіз, крычалка, падабрана атрадная песня і г.д. Усе выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у грамадска- патрыятычнай акцыі “Жывая памяць пакаленняў”. Выхаванцы прыбралі помнік загінуўшым воінам у аг. Граўжышкі і магілу настаўніка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Іўчыка І.А.
В нашей школе состоялась торжественная линейка для учащихся по итогам окончания первой четверти.Подведены итоги , вручены грамоты за отличную учёбу и высокие спортивные достижения.
В завершении линейки напомнили учащимся правила безопасного поведения.