Новости
Дзень прайшоў пад дэвізам “Жыццё цудоўнае!Думай! Беражы сябе! З цікавасцю дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на асфальце на тэму «Прафесія-лекар”.
У межах акцыі “ Вялікай Перамозе 75г.” праглядзелі віртуальную экскурсію па музеі Вялікай Айчыннай вайны.
Сёння ў лагеры прайшла віртуальная гульня “Гэтыя бяспечныя канікулы”. Непаўналетнія паўтарылі правілы дарожнага руху, правілы паводзін на вадзе, у лесе.
Лета цешыць сонейкам, радуе духмяным водарам траў, аглушае птушыным гоманам. А тут раптам набягуць хмары, пальецца цёплы дождж, мільгане маланка, забурчыць недзе гром – так прыемна ўдыхаць свежае паветра пасля летняй навальніцы!
А колькі новых адкрыццяў чакае нас у школьным лагеры! Вельмі важна спланаваць свой вольны час так, каб не прапусціць нешта важнае, чароўнае, незвычайнае. Дапаможа нам у гэтым анкетаванне “Што я чакаю ад лагернай змены”, якое прайшло сёння ў атрадзе.
Сёння адбылося адкрыццё лагера "Вясёлка". Дзеці прынялі актыўны ўдзел. Спявалі песні, адгадвалі загадкі, расказвалі вершы, танцавалі. Цікава прайшла гульня-віктарына "Адгадайце без падказкі, хто героі гэтай казкі". У гэты дзень выхаванцы пабывалі на экскурсіі ў школьным музеі.
16 чэрвеня ў лагеры прайшла гульня-віктарына “Адгадайце без падказкі, хто героі гэтай казкі”. У гульні удзельнічалі дзве каманды “Праменьчыкі” і “Зайчыкі”. Віктарына была прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння Уладзімііра Ліпскага (нарадзіўся 6 мая 1940 года), вядомага беларускага пісьменніка, публіцыста, грамадскага дзеяча, прэзідэнта Беларускага дзіцячага фонда, члена Нацыянальнай камісіі па правах дзяцей. Бібліятэкар пазнаёміла з біяграфіяй пісьменніка. Затым дзецям была прапанавана “Казачная віктарына”, “Літаратурная блытаніна”, крыжаванка “Успомні твор У. Ліпскага” па творах пісьменніка. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі, якія былі прадстаўлены на выставе. Дзеці паказалі, што яны многа ведаюць, любяць кнігі і ўважліва іх чытаюць і з захапленнем. Пераможцам віктарыны стала каманда “Праменьчыкі”. Віншуем усіх удзельнікаў гульні-віктарыны.
15 чэрвеня радасна сустрэй выхаванцаў школьны аздараўленчы лагер "Вясёлка". Адразу на пяціхвілінцы дзеці ўспомнілі правілы, якія неабходна ведаць і выконваць кожнаму "Чыстыя рукі-твая ахова", "Бяспечнае лета".
Таксама адбылася прэзентацыя планаў на змену "Прывітанне, лета". У гэты дзень дзеці прынялі актыўны ўдзел у акцыі "Наш прыгожы лагер", трэнінгу "СНМ- сцяжынка небяспечных месцаў".
Вельмі эмацыянальна прайшлі гульні на свежым паветры "Пераправа " і "Лабірынт"
Консультация для родителей
Консультация для родителей