Новости
22 чэрвеня выхаванцы лагера пабывалі ў тэатры юнага гледача ў Мінску. Большасць дзяцей з гэтым відам мастацтва знаёмяцца ўпершыню. Ім, вядома ж, не церпіцца ўбачыць дзейства, але пакуль празвініць званок, яны і педагогі вывучаюць знешняе ўбранне тэатра. Школьнікі раз-пораз ахкаюць ад захаплення. У глядзельнай зале маўчанне і цішыня. Атмасфера тут зусім не такая, як на «дарослым» спектаклі. Дзецям дазволена мець зносіны паміж сабой, абменьвацца думкамі і нават ўступаць у дыялог з акцёрамі. Яшчэ адна фішка спектакля - музычнасць. Гэта вясёлы баявік пра дзве пірацкія каманды, якія аб'яднаўшы свае намаганні шукаюць скарб. Што ж схавана на востраве людаедаў? Трэба скласці дзве паловы старадаўняй карты і даведацца дзе схаванае багацце! Складаныя перашкоды ўзнікнуць на шляху нашых герояў? Якая каманда Будзе першай? Так што свістаць усіх наверх і - поўны наперад!
На сцэне прыгоды, песні і разважанні пра каханне. Дружба, узаемадапамога і любоў - вось гэта і ёсць самы каштоўны скарб. Для таго, хто зможа знайсці яго, любое мора будзе па калена!
Гледачам, якія знаходзіліся ў зале, спадабалася ўсё, яны смяяліся і радаваліся за герояў, цалкам былі паглынутыя тым, што адбываецца на сцэне. Дарослым таксама сумаваць не прыходзілася. Цікава, весела, а галоўнае, перамагла дружба!
Пасля таго як апусцілася заслона, вучні з задавальненнем дзеляцца эмоцыямі і тым, што яны вынеслі для сябе:
Сённяшні дзень я бы назваў рознакаляровым, таму што ён быў напоўненыі мерапрыемствамі, малюнкамі, сустрэчамі. Пачаўся ён са спартыўнай секцыі, дзе дзеці пераадольвалі перашкоды: бегалі з процівагазам, стралялі па мішэнях. Лепшыя атрымалі ўзнагароды – “вясёлкі”.
Далей на занятку “Роўны сярод роўных”, выконваючы розныя заданні і практыкаванні, выхаванцы яшчэ раз убачылі і пацвердзілі, наколькі важна быць уважлівым, умець слухаць і чуць адзін аднаго, умець быць лідэрам, умець падпарадкавацца другому. І любая складаная справа стане простай і пакарыцца калектыву.
Пад час конкурсу малюнкаў на тэму: “Я люблю сваю вёску”, кожны з дзяцей праявіў свой талент мастака. Незалежнае журы ацэньвала малюнкі і ўзнагароджвала аўтараў "вясёлкамі".
У сельскім клубе адбылася сустрэча з выратавальнікамі (работнікамі МНС). Горбач Андрэй Канстанцінавіч, кіраўнік мясцовага аддзела МНС, расказаў пра сітуацыю з пажарамі ў вобласці і раёне. Падзяліўся парадамі аб тым, што трэба рабіць, каб пазбегнуць бяды з агнём і на вадзе. Дзеці падрыхтавалі для гасцей вершы і песні. За такі цёплы прыём выратавальнікі аддзячылі невялічкімі падарункамі: размалёўкамі, налепкамі і закладкамі, якія ўручылі дзеткам. Паказалі пажарную машыну і ўсё тое, што ў ёй знаходзіцца. Зрабілі фотаздымак на памяць.
Сёння адбыліся адразу і невялікі паход, і экскурсія. Шлях наш ляжаў на ферму Ралаўшчына. Выйшлі пасля 10 гадзін, каб паспець на абед. Адлегласць невялікая. Пайшлі дарогай праз поле, заадно паглядзелі, куды цячэ р. Граўжанка далей. Па дарозе спявалі песні, размаўлялі. Рабілі некалькі прыпынкаў: папіць вады і трошкі адпачыць. На ферме наведалі кароўнікі, цялятнік, пахадзілі вакол фермы. Асабліва спадабаліся дзеткам маленькія цяляткі, не хацелі ад іх адыходзіць. Хіба таму, што не ва ўсіх дома ёсць каровы. У школу вярнуліся як раз на абед, трошкі стомленыя.
Ранішняя пяціхвілінка “Мы зарядку делаем, прыгаем и бегаем” паклала пачатак даволі актыўнаму дню. Спачатку прайшла гульнявая праграма “Вясёлка” (Насустрач адкрыццям). Тут выхаванцаў чакалі розныя заданні, спартыўныя конкурсы, віктарыны і падарожжа па станцыях. Калі ўсе станцыі былі пройдзены без цяжкасцяў, то ў канцы гульні ўсіх чакала ўзнагарода – “вясёлка”. Затым дзяцей чакала віктарына “Старая, старая казка…”. Выхаванцы ўспомнілі казкі, якія яны ведаюць, а таксама легенды і паданні аб родным краі. Дзеткам прыйшлося адказваць на пытанні, адгадваць загадкі, шукаць казачных герояў, маляваць, расказваць пра свае любімыя казачныя творы.
Пасля выхаванцы накіраваліся ў госці да былой настаўніцы рускай мовы і літаратуры Марыі Іосіфаўны Місевіч, якая жыве ў Граўжышках. Яе дзеці раз’ехаліся і прыязджаюць не так часта. Мы вырашылі яе адведаць (у рамках Дня валанцёра). Марыі Іосіфаўне ўжо 81 год, але не гледзячы на ўзрост, у яе даволі вялікі агарод. Усё дагледжана, паліта, праполата. Яна падзялілася гісторыямі са свайго жыцця, расказала як жыве, паказала дом. Дзеткі прапанавалі ёй дапамагчы. Яна дазволіла ім паліць кветачкі і маладыя дрэўцы каля дома, а затым пачаставала выхаванцаў ласункамі. З радасцю і просьбамі прыйсці да Марыі Іосіфаўны яшчэ раз, дзеці ішлі ў школу.
Кожны дзень напоўнены нейкімі адкрыццямі… Пад час ранішняй пяціхвілінкі “Адзін дома” паразмаўлялі наконт таго, як трэба сябе паводзіць, калі раптам застаўся адзін дома. Дзеці выказвалі парады, прыдумвалі правілы паводзін у падобных сітуацыях. На занятку “Шукаю сябра” выхаванцы выконвалі розныя заданні, дзе сутыкнуліся з пэўнымі цяжкасцямі, якія трэба было пераадолець. У выніку занятку прыйшлі да высновы: уменне сябраваць вельмі карысная чалавечая якасць, якая дапамагае вырашаць розныя цяжкасці і праблемы. Гэту рысу характару трэба настойліва ў сабе развіваць.
На гуртку дэкаратыўна-прыкладной творчасці выраблялі жабку ў тэхніцы арыгамі, якая ўмее скакаць і размалёўвалі яе.
Жывёльны свет нашай Беларусі вельмі разнастайны. На занятках гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці гаварылі аб жывёлах нашай краіны, нашай мясцовасці. Дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі, назіраннямі за жывёламі: вечарамі стракочуць у траве конікіі, квакаюць жабкі. Затым зрабілі жабку ў тэхніцы арыгамі, якая ўмее скакаць.
Дзень пачаўся з падрыхтоўкі да экскурсіі на пагранпост “Клявіца”. У 10:00 за выхаванцамі на аўтамабілях прыехалі пагранічнікі, усе загрузіліся і адправіліся ў дарогу. На пагранпасце дзецям расказалі і паказалі як праходзіць служба пагранічніка. Яны ўбачылі сабак, тэхніку, узбраенне, казарму і месцы нясення службы. Выхаванцы былі ў захапленні ад убачанага. Хлопчыкаў было не адцягнуць ад аўтамата, штык-нажа, дубінкі… Усім спадабаўся спартыўны гарадок. Як хлопчыкі так і дзяўчынкі яго “захапілі ў палон” і не адыходзілі пакуль кожны не паспрабаваў падняць штангу, залезці на турнік. Пасля экскурсіі, аддзякаваўшы пагранічнікам, мы накіраваліся ў в. Клявіца. Там, каля зачыненай школы размясцілі свой “лагер”: паставілі палаткі, паабедалі, расклалі вогнішча, адпачнулі, пагулялі, падзяліліся ўражаннямі. Пазней за намі прыехалі пагранічнікі і ўсіх адвезлі назад у школу. Дзецям вельмі спадабалася і экскурсія і невялічкі паход, амаль усе пачалі пытацца калі будзе яшчэ штосьці падобнае… Шчыры дзякуй пагранічнікам за экскурсію і дапамогу.
Паход – гэта слова не сыходзіла з вуснаў дзяцей увесь ранак. Пасля зарадкі, лінейкі, снедання, ранішняй пяціхвілінкі “Маё здароўе ў маіх руках”, мерапрыемства “Ежели вы вежливы…”, невялічкага інструктажу па правілах паводзін пад час паходу і збору сваіх рэчаў мы нарэшце выйшлі. Выхаванцы наведалі раку Граўжанку, пабачылі бабровыя плаціны, пачулі легенду аб паходжанні назвы ракі. Затым накіраваліся на мясцовае возера, якое знаходзіцца паблізу ракі. Дзеткі прыняліся ўладкоўвацца на новым месцы. Тут паставілі палаткі, расклалі вогнішча. Як хлопчыкі так і дзяўчынкі на вогнішчы жарылі сардэлькі, сасіскі, каўбасу, хлеб, бульбу і частавалі адзін аднаго. Гулялі ў мяч, расказвалі розныя гісторыі… Трошкі стомленыя, але шчаслівыя ў канцы дня накіраваліся да дому.
Сённяшні дзень у лагеры прайшоў пад дэвізам: ”Здаровым быць здорава”. Пад час ранішняй пяціхвілінкі дзеці выказаліся аб тым, што значыць для іх здаровы лад жыцця, у чым яго сутнасць. На занятку ў спартыўнай секцыі выхаванцы навучаліся правілам бегу з вінтоўкай і паспрабавалі паставіць свае асабістыя рэкорды. Тут можна адзначыць Бутрымовіча П., Адашкевіч М., Ясевіч М. Падчас занятку "Умей сказаць "Не!” дзеці яшчэ раз звярнуліся да абмеркавання праблем здаровага ладу жыцця і перашкод, якія могуць стаць перад кожным з нас у выглядзе шкодных звычак. Разгледзелі, як можна пазбегнуць шкодных звычак і адмовіцца ад іх, і чаму гэта так важна. Гульня-падарожжа “Краіна карысных і шкодных звычак” стала вынікам усіх папярэдніх заняткаў і мерапрыемстваў. Тут вучні самі падарожнічалі па розных станцыях, расказвалі, што патрэбна рабіць, каб былі здаровыя зубы, чыстае цела, добры зрок. Разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, складалі рэжым дня, называлі прыказкі і прымаўкі, паказвалі сцэнкі.І ўсё гэта пра здаровы лад жыцця. За ўсе заданні атрымоўвалі балы, якія паказалі выдатныя веды выхаванцаў усіх асаблівасцей здаровага ладу жыцця.
Сёння выхаванцаў чакала шмат цікавых мерапрыемстваў у школьным лагеру. Пад час занятку “Кожны самы лепшы” дзеці ў каторы раз упэўніліся, што яны каманда, што без дапамогі адзін аднаму нічога не атрымаецца. На занятку ў спартыўным гуртку “Рухомыя гульні” як хлопчыкі так і дзяўчынкі даведаліся і замацавалі свае веды на практыцы як правільна страляць з вінтоўкі, паказалі свае здольнасці і ўменні ў меткасці. Пад час “Хвіліны славы” у лагеры ўсе выхаванцы разам або паасобку паказалі свае творчыя здольнасці і таленты ўсім прысутным, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, атрымалі “вясёлкі”. Былі абраны “Містар і міс Граўжанцоў”, імі сталі –Кавалёнак Уладзімір і Бутрымовіч Дзіяна.
Дзень пачаўся дэвізам: “Чыстая школа, чыстая вёска”. Пад час занятку “Вялікая ўборка малой Радзімы” выхавацелі разам з выхаванцамі вызначылі чаму так важна падтрымліваць чысціню ва ўсім. Пад час гульні-даследавання “Адкуль бяруцца гразнулі?” дзеці паглыбілі свае веды ў тым наколькі важна сачыць не толькі за асабістай гігіенай, але парадкам і чысцінёй вакол сябе і што для гэтага патрэбна не так і шмат намаганняў. На занятку ў гуртку дэкаратыўна-прыкладной творчасці выраблялі кветкі ў тэхніцы арыгамі. Прынялі актыўны ўдзел як хлопчыкі так і дзяўчынкі ў конкурсе “Я его слепила из того что было…” дзе з дапамогай кветак, розных траў і ніцей стварылі прыгожыя мадэлі ляляк.
На занятках гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзеці знаёміліся з кветкамі сваёй мясцовасці, з кветкамі, занесенымі ў чырвоную кнігу Беларусі. Успомнілі правілы паводзін у прыродзе, аб неабходнасці берагчы родную прыроду. Затым зрабілі кветкі ў тэхніцы арыгамі.
Выпускны баль - мабыць, самая першая яскравая падзея юнацтва. За плячыма дзевяць гадоў вучобы ў школе. 9 чэрвеня ў нашай школе прайшоў выпускны баль.
У гэты дзень выпускнікі радаваліся заканчэнню школы і трохі журыліся аб расставанні з настаўнікамі і аднакласнікамі.
Павіншаваць выпускнікоў прыйшлі іх сваякі, сябры. Сянкевіч Валянціна Паўлаўна ўручыла дзевяцікласнікам пасведчанні аб заканчэнні базавай адукацыі, павіншавала выпускнікоў. Старшыня выканкама сельскага савета Чаплінскі Пётр Вікенцьевіч выказаў словы пажадання дзевяцікласнікам . Затым зваротнае слова «трымалі» выпускнікі. Яны звярнуліся са словамі падзякі да сваіх настаўнікаў, бацькоў, работнікаў школы. Пасля заканчэння ўрачыстай часткі выпускнікі запусцілі ў неба паветраныя шары з ліхтарыкамі са сваімі марамі. Жадаем нашым дарагім выпускнікам далейшых поспехаў, удачы і добрых здзяйсненняў на жыццёвым шляху.
На занятку “Парады Гноміка-Эканоміка” пагаварылі з дзецьмі пра тое, на колькі яны ведаюць, што азначае эканоміць, дзе і як можна ашчадна адносіцца да прыродных багаццяў, як эканоміць дома. Запаўнялі табліцу назіранняў, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванку і прыйшлі да высновы, што ўсе дзеці ўмеюць эканоміць і ведаюць, як гэта рабіць. Пад час гульняў “Гэтыя бяспечныя канікулы” і “О здоровье в летний час поведём мы свой рассказ” дзеткі з радасцю бегалі, выконвалі заданні выхавальнікаў, яшчэ раз успомнілі, як трэба паводзіць сябе ў час летніх канікул, каб зберагчы сваё здароўе і жыццё. А затым на спартыўнай пляцоўцы хлопчыкі з дзяўчынкамі правяралі, хто лепшы ў футболе – перамагла дружба!
Навучэнка другога класа Сальмановіч Ксенія прымала ўдзел у раённым конкурсе "Жывая класіка" і заняла першае месца. Віншуем Ксюшу з перамогай. Малайчынка!
Дні бягуць адзін за адным і кожны з іх непаўторны… Турнір шашыстаў дазволіў вызначыць лепшых гульцоў і пераможцаў у атрадзе. Сярод хлопчыкаў вызначыліся: Дудойць Павел, Кавалёнак Уладзімір, не нашмат адставаў і Бутрымовіч Павел. Сярод дзяўчынак лепшымі былі: Ясевіч Мар’яна і Бутрымовіч Дзіяна.
Пад час конкурсу малюнкаў на асфальце на тэму “Прафесія – выратавальнік” усе змаглі праявіць свой талент і фантазію. Дзеці выказаліся, чаму гэта прафесія такая важная і патрэбная, успомнілі, як выратавальнікі прыязджалі ў школу, паказвалі і расказвалі пра сваю працу.
Затым дзеткі бавілі час на спартыўнай пляцоўцы і паспрабавалі сябе ў катанні на веласіпедзе, пераадольваючы пэўныя перашкоды. Усе з радасцю спрабавалі некалькі разоў, каб праехаць як мага лепш і паставіць свой асабісты рэкорд, даказаць сабе, што можна лепш, калі старацца, спрабаваць і трэніравацца.
У каторы раз пераконваемся ў тым, што адважыцца на любую справу нам дапамагае падтрымка блізкіх людзей. А ў лагеры такую падтрымку можна атрымаць ад усіх сваіх сяброў і проста таварышаў па атрадзе. Любыя перашкоды, любыя цяжкасці лёгка пераадолець разам са сваімі сябрамі. Малайцы! Сёння добра папрацавалі і ўсё ў нас атрымалася!
Сённяшнія мерапрыемствы ў школьным лагеры прынеслі выхаванцам шмат пазітыўных эмоцый і новых адкрыццяў. Дзеці наведалі школьны музей “Беларуская хата”, дзе ўбачылі як жылі і чым карысталіся ў паўсядзённым жыцці нашы продкі. Аляксей Францавіч звярнуў увагу выхаванцаў на тое, што большасць экспанатаў музея сабраны з Граўжышак, навакольных вёсак і хутароў. Затым па малюнках і фотаздымках адгадвалі знакамітыя мясціны нашага раёна. З частачак складалі тэкст аб паходжанні назвы вёскі Граўжышкі. Пад час прэзентацыі атраднай сімволікі яшчэ раз успомнілі дэвіз атрада, рачоўку, песню… Адбылося ўрачыстае адкрыццё лагернай змены, на якое былі запрошаны мясцовыя артысты сельскага Дома культуры, якія падаравалі дзецям мора радасці і пазітыву. За што ім шчыры дзякуй.
Сёння, 6 чэрвеня, адбылося адкрыццё летняга лагера "Вясёлка". На свята адкрыцця былі запрошаны мясцовыя артысты сельскага Дома культуры Сідаровіч В.М., Сальмановіч А.Ф., Булкевіч Э.В. Яны прадставілі дзецям забаўляльна-гульнявую праграму "Чароўны куфэрак". Дзеці танцавалі, гулялі, спявалі, прымалі ўдзел у розных конкурсах, а таксама паказалі свае таленты. Мы ганарымся сваёй школай, сваёй Ашмяншчынай, людзьмі, якія падаравалі незабываемае свята ў лагеры.
Сённяшні дзень у школьным лагеры прайшоў з карысцю не толькі для выхаванцаў, але і для выхавацеляў. Так як дзеці стваралі анкеты-малюнкі на тэму: “Што я чакаю ад лагернай змены?”, што падказала выхавацелям у якім кірунку дзейнасці трэба больш актывізаваць свае сілы і прыкласці намаганні. З цікавасцю выхаванцы бегалі па ўсёй тэрыторыі лагера і шукалі адказы на пытанні Ганны Валер’яўны пад час занятку на тэму: “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”, яны лічылі колькі дрэў у школьным парку, колькі крокаў ад варот да школы і т.д. Разам з Аляксеем Францавічам прайшлі ўсю тэрыторыю школы, а затым з дапамогай фарбаў і фламастэраў склалі невялікую “карту лагера”, якую змясцілі на дошцы.