Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

Как здорово, что кто-то и когда-то
Решил ребятам радость подарить!
Для этого всего лишь было надо
При школе летний лагерь нам открыть.
В июне в лагерь мы пришли,
И друзей себе нашли!
Здесь мы много отдыхали,
Веселились и играли.
В нашем лагере не скучно.
Всем занятия найдут.
Воспитатели все наши
Всех развеселят, займут.
Быстро смена пролетела,
И расстаться нам пора.
Но про лагерь долго-долго
Будет помнить детвора!

Люблю Беларусь!
Бо тут знаёмыя сцяжынкі
Жывуць са мной і днём, і ў сне,
Навокал кожная травінка,
Нібы сваячка для мяне.
Тут побач продкі і нашчадкі,
Як маці, родная зямля…
Адны ва ўсіх бяда і шчасце,
І пахне вечнасцю ралля.
Заўсёды шчыра ганаруся,
І лепшая з узнагарод,
Што я — часцінка Беларусі,
Маёй радзімы патрыёт.
С. Карыцька
Сённяшні дзень у лагеры прысвечаны адкрыццю таямніц нашай малой Радзімы. Знаёміцца з гісторыяй, традыцыямі, людзьмі сваёй мясцовасці выхаванцы лагера не перастаюць кожны дзень. Квэст-гульня, якая праходзіла ў атрадзе, паказала, што многа мы ўжо ведаем аб сваім родным кутку, але многаму трэба і павучыцца. Сямейнае свята "Як здорава, што ёсць сям'я!" аб'яднала і выхаванцаў лагера, і іх родных, што завіталі сягодня да нас. Галоўнае - мы добра правялі час!

Ранішняя пяціхвілінка была прысвечаная Законам здаровага ладу жыцця. Затым Акулевіч А.З. правяла мерапрыемства “Мы помнім, мы ганарымся” (да дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны).
Прайшоў прагляд відэафільма ў рамках культурна-патрыятычнага марафону “Глядзі і памятай”, пасля прагляду адбылося абмеркаванне прагледжанага і стварэнне калажу.
Усе выхаванцы лагера прынялі ўдзел у мітынгу прысвечаным 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі каля мясцовага Кургана воінам-землякам.
У рамках кампаніі “Не пакінем без клопату” выхаванцы наведалі пажылых людзей вёскі і аказалі пэўную дапамогу па дому, гаспадарцы і т.д. Каму прынеслі вады, каму палілі агарод ці кветкі і т.д.
Ужо на тэрыторыі школы прайшла піянерская лінейка “Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь”.

21 чэрвеня ў лагеры прайшоў дзень здароўя і спорту “ЗдОрово! ЗдОрово!”
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Спартыўная вышыня”. Пасля выхаванцы лагера прынялі актыўны ўдзел у занятку з элементамі трэнінга “Каштоўнасці жыцця”, які правяла псіхолаг Ляўковіч Жанна Іосіфаўна. Затым прайшла гульня-падарожжа “Краіна карысных і шкодных звычак”. Выхаванцы замацавалі свае веды аб шкодных звычках чалавека.
Затым прайўла калектыўная творчая справа “Ліст ветэрану”. Далей дзяцей чакала знаёмства со спартыўнымі аб’ектамі Беларусі “Спартыўнае падарожжа”, а таксама забег “На старт, моладзь!”
Праявіць свае мастацкія здольнасці дзеці змаглі падчас конкурса малюнкаў “Вясёлая акварэлька”, дзе адлюстравалі свае імкненні, мары. Пераможцы конкурса атрымалі ўзнагароды.

Ужо традыцыйна дзень пачаўся са збору дзяцей, зарадкі і ранішняй пяціхвілінкі “Беларусь сучасная”. Затым прайшоў гурток “Наш край”, на якім ішла размова пра гісторыю нашай школы, яе стварэнне, развіццё, выпускнікоў, сучасны стан і перспектывы развіцця. Прайшла невялікая экскурсія.
Цікава і весела прайшоў занятак з элементамі трэнінга “Шукаю сябра”, дзе выхаванцы самі заўважылі, што многае ва ўзаемаадносінах з іншымі залежыць ад іх саміх і ад пазітыўнага настрою.
Сацыяльны педагог Акулевіч А.З., яшчэ раз нагадала пра правы і абавязкі дзяцей і грамадзян Рэспублікі Беларусі. Правяла занятак у форме гульні.
Вельмі спадабалася дзецям віктарына “Адкрываем Беларусь для моладзі і міру”, дзе яны адказвалі на цікавыя пытанні звязаныя з рознымі сферамі жыцця і развіцця Беларусі, адгадвалі загадкі, выконвалі розныя заданні, танцавалі, гулялі ў гульні і зараблялі сабе балы.
Таксама прайшоў конкурс малюнкаў на тэму “Я ганаруся сваёй Радзімай”, у якім усе выхаванцы прынялі актыўны ўдзел.
Задачы дня былі выкананы. Дзеці шчаслівыя і задаволеныя адправіліся дадому.

Уважаемые родители! Обращение к родителям

Дзень быў вельмі сонечны. Выхаванцы прыйшлі прыгожа апрануты, таму што рыхтаваліся да конкурса “Містэр і міс лагера”. Настрой быў вельмі добры. Музычная зарадка і пяціхвілінка прыдалі выхаванцам яшчэ больш эмоцый. Пасля снедання дзеці займаліся з сацыяльным педагогам Акулевіч А.З. Затым пачалася падрыхтоўка да конкурса. У конкурсе прымалі удзел пяць пар, якія вызначыў конкурс загадак. Астатнія выхаванцы былі балельшчыкамі і вельмі падтрымлівалі апладысментамі канкурсантаў. Усе заданні былі накіраваны на смекалку, эрудыцыю, жарты, артыстычнасць, лоўкасць. Дзеці працавалі парамі, і кожная пара старалася перамагчы. Кожны ўдзельнік атрымаў узнагароду, а пераможцаў чакалі кароны. Пераможцамі сталі Сальмановіч Ксенія і Юхневіч Мацвей.
Пасля абеду дзень прадоўжыла завочнае-падарожжа “Гонар Беларусі”.
З выдатным настроем дзеці адыходзілі дамоў.

Дзень зранку выдаўся цёплы і сонечны. Выхаванцы ,адпачыўшыя, пастроіліся на зарадку. Яна прайшла ў танцавальнай форме. Затым прайшла пяціхвілінка "Мышка не заменіць кніжку", на якой былі дадзены парады пра чытанне кніг у час летняга адпачынку. Пасля снедання дзеці бавілі час на спартыўнай пляцоўцы. Цікавай для іх была гульня ў піянербол. Затым выхаванцы адправіліся на курган, дзе адбыўся мітынг "Памяць сэрца", у час якога быў пастаўлены Вечны агонь. Выдатны настрой падтрымаўпрагляд мультфільма для дзяцей "Коко", які прывезлі работнікі Ашмянскага кінатэатра. Пасля абеду дзень прадоўжыла гульня-падарожжа "Ці ведаеце вы Беларусь?" Дзеці выконвалі розныя заданні ў гульнявой форме на камп'ютары. Лепшымі знаўцамі сталі Гайдукевіч Н.,Вінель Р. Яны былі ўзнагароджаны сувенірамі. З выдатным настроем пасля палудня выхаванцы адправіліся дамоў.

Дзень пачаўся са збору дзяцей, зарадкі і ранішняй пяціхвілінкі “Адзін дома”, дзе выхаванцы разам з настаўнікамі вызначылі і разглядзелі асаблівасці паводзін, калі ты застаешся дома адзін. Затым быў праведзены практычны занятак “Энергазберажэнне ў маім доме, маёй вёсцы”, дзе ў форме гульні з элементамі практычнага занятку дзеці ўспомнілі што такое энергазберажэнне, падзяліліся сваімі парадамі як можна зберагчы электраэнэргію, цяпло, ваду і г.д. Падчас гульні-падарожжа ў горад “Чысціні і Парадку” выхаванцы адзначылі і ўбачылі наколькі важна ў жыцці быць акуратным, чыстым, як трэба сачыць са сабой, чысцінёй у сваім пакоі, дома, школе. Адправіліся на Курган і крыху прыбраліся вакол.
Вельмі спадабалася дзецям, прайшла весела і задорна спартыўная гадзіна “Лоўкія”. Яны і бегалі, і прыгалі, і выконвалі розныя заданні з мячом, скакалкай.
Задачы дня былі выкананы. Дзеці шчаслівыя і задаволенныя адправіліся дадому.

Дзень пачаўся з традыцыйнай ранішняй пяціхвілінкі і зарадкі. Выхаванцы пад музыку выконвалі розныя практыкаванні. Пасля чаго былі азнаёмлены з планам на дзень. Мерапрыемствы гэтага дня былі накіраваны на выхаванне здаровага ладу жыцця ""Маё здароўе - у маіх руках".Пасля снедання прайшоў конкурс малюнкаў "Умей сказаць:"Не - шкодным звычкам!" Выхаванцы здзівілі цікавымі і змястоўнымі малюнкамі.
Затым прайшла квэст -гульня "Здароўе нашай Зямлі". Заданні гульні былі накіраваны на тое, каб дзеці больш часу правялі на свежым паветру, рухаліся. Дзеці праходзілі розныя станцыі з заданнямі, якія былі арганізаваны на тэрыторыі школы. На апошняй станцыі іх чакаў салодкі прыз. Выхаванцам вельмі спадабалася гульня. Пасля абеду дзяцей чакалі спартыўныя спаборніцтвы.
Дзень прайшоў хутка і цікава. З прыемнымі ўражаннямі і выдатным настроем выхаванцы адыходзілі дамоў.

Дзень пачаўся са збору дзяцей, зарадкі і ранішняй пяціхвілінкі “Вада – крыніца жыцця і небяспечная вада”, дзе выхаванцы разам з настаўнікамі вызначылі і разглядзелі карысць вады і яе небяспеку. Затым было праведзена мерапрыемства “Калі ты ветлівы, ветлівыя і людзі”, дзе ў форме гульні дзецям было паказана і растлумачана, што ўзаемаадносіны паміж людзьмі залежаць ад кожнага чалавека, які ўступае ў гэтыя адносіны, ад яго стаўлення, паводзін, настрою і г.д. Падчас конкурсу “За Здаровы лад Жыцця” выхаванцы ўспомнілі, што ўключае ў сябе здаровы лад жыцця, падзяліліся асабістым вопытам здаровага ладу жыцця, паўдзельнічалі ў апытаннях, віктарынах, конкурсах.
Школьны псіхолаг Ляўковіч Ж.І. правяла занятак з элементамі трэнінга “Час разважаць”.
Вельмі спадабалася дзеця, прайшла весела і задорна спартыўная эстафета на мясцовасці “Патрыёт”.

Дзень пачаўся з лінейкі на якой, дзеці пазнаёміліся з планам работы на сённяшні дзень. На ранішняй пяціхвілінцы выхаванцы атрымалі інфармацыю пра карысць бега для здароўя чалавека. Выхаванцы лагера зрабілі невялікую прабежку па тэрыторыі лагера.
Пасля выхаванцаў чакала квэст-гульня “Беларуская скарбонка”. Дзеці актыўна ўключыліся ў гульню. Падчас выканання заданяў сутыкнуліся з цяжкасцямі, якія вымушаны былі пераадолець. У выніку заняткаў прыйшлі да высновы: што важна ведаць гісторыю сваёй Бацькаўшчыны, любіць і шанаваць родную мову, ганарыцца беларускім фальклорам.
З задавальненнем выхаванцы ўдзельнічалі ў спартыўнай гадзіне “Свята абруча і мяча”. Дзеці змагаліся камандамі. Кожная каманда старалася бець першай.
Пазнавальная віктарына”Дзе нарадзіўся – там і згадзіўся” вельмі заінтрыгавала дзяцей. Яны стараліся на кожнае пытанне знайсці правільны адказ”.
Запоўнены ў канцы дня “ Экран настрою” паказаў, што дзень прайшой на высокім узроўні.

Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі «Сонца наш сябар або вораг?”, падчас якой выхавальнікі завастрылі ўвагу дзяцей на тым, што летняе сонца можа нанесці вялікую шкоду чалавеку. Каб яно стала сябрам, неабходна прытрымлівацца правіл знаходжання на сонцы, якія былі даведзены да ведама кожнага выхаванца. Радаснай падзеяй дня стала паездка ў агр.Кальчуны на спартыўнае мерапрымства “Вясёлыя старты”, арганізаванае работнікамі мясцовага аддзела культуры і вольнага часу. На пляцоўцы было весела і шумна. Дзве каманды агр.Кальчуны і агр.Граўжышкі прыкладалі ўсе свае намаганні, каб стаць мацнейшымі, хутчэйшымі, самымі знаходлівымі і ,безумоўна, самымі дружнымі. У выніку ў напружанай барацьбе перамагла наша каманда. Дзень прайшоў весела, актыўна і энергічна.

Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі «Імі ганарыцца незалежная Беларусь”. Выхаванцы ўзнавілі веды аб героях ВАВ. Яшчэ раз выдалася хвілінка аддаць даніну павагі тым, хто не шкадаваў свайго жыцця для нашай шчаслівай мірнай будучыні. Затым рабяты адправіліся ў экскурсію ў краязнаўчы музей Ф.Багушэвіча г. Ашмяны, а пасля яшчэ і ў Ашмянскі РАНС. Дзень выдаўся насычаным, цікавым, змястоўным. Так, у музеі дзятву чакалі сустрэчы з гістарычнымі помнікамі, разнастайныя конкурсы, віктарыны падчас квэст-гульні “Аб тых і для тых, хто любіць свой горад”. А ў Ашмянскім РАНС адбылася гутарка з інспектарамі аб небяспецы, якая падпільноўвае дзяцей у летні час, прымерка баявога адзення выратавальніка і апаратаў на сціснутым паветры. Аварыйна-выратавальная тэхніка выклікала цікавасць не толькі ў дзяцей, але і ў выхавальнікаў лагера. Былі зроблены крэатыўныя фотаздымкі на памяць. Дзень прайшоў цікава і са шматлікімі прыемнымі ўражаннямі.

Цудоўны выдаўся дзянёк! Выхаванцы лагера адправіліся на адкрыццё таямніц сваёй маленькай Радзімы. Сёння наш шлях быў накіраваны ў вёску Клявіца, што знаходзіцца недалёка ад дзяржаўнай мяжы нашай краіны.
Перш мы завіталі ў госці да нашых сяброў пагранічнікаў. Вельмі адказная і важная гэта справа – аберагаць мірнае жыццё людзей. З гэтым пачэсным абавязкам добра спраўляюцца нашы пагранічнікі. Мы пераканаліся – дзяржаўная мяжа пад надзейнай аховай.
Наступны прыпынак - курганны могільнік балцкіх плямёнаў. Аб гісторыі нашых продкаў расказала М.Т.Міцко. Яна паказала нам іх старажытныя пахаванні – курганы. Расказала аб цікавых традыцыях, абрадах з жыцця нашых прашчураў.
А як лёгка дыхаецца ў лесе! Кругом такая прыгажосць! Цвітуць ландышы, суніцы. Паветра чыстае-чыстае. Якая ты прыгожая наша Радзіма!

4 чэрвеня пасля смачнага снедання і правядзення інструктажу выхаванцы лагера адправіліся ў аг.Кракоўка на святочнае мерапрымства “Свята дзяцінства”. Вясёлыя гульні, конкурсы і цікавую канцэртную праграму прапанавалі дзецям работнікі мясцовага АКіД. Песні, вершы і танцы выклікалі цудоўны настрой ва ўсіх прысутных. На працягу ўсяго свята не змяншалася чарга за любімымі прысмыкамі - салодкай ватай і папкорнам. Шумна было і на батутах, адкуль без перапынку чуліся дзіцячыя галасы, поўныя захаплення і радасці. А, вярнуўшыся ў атрад, выхаванцаў чакала не менш цікавая забаўляльная праграма, падрыхтаваная работнікамі АКіД аг.Граўжышкі. Адыходзячы дамоў, рабяты яшчэ доўга дзяліліся сваімі эмоцыямі і ўражаннямі адзін з адным і выхавальнікамі.

Тэма дня: ”Жывуць тут Граўжанцы”.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Быць здаровым, жыць актыўна – гэта стыльна, пазітыўна”. Пасля выхаванцы лагера прынялі актыўны ўдзел у занятку з псіхолагам “Што я чакаю ад лагернай змены”. Занятак быў накіраваны на яднанне дзіцячага калектыва, пабудаванне эфектыўнага каманднага ўзаемадзеяння. Затым прайшла экскурсія па тэрыторыі з складаннем карты “Нязведаныя маршруты малой радзімы”, дзеці даведаліся пра гісторыю аграгарадка Граўжышкі і гісторыю роднай школы, пра жыццё людзей, якія сваёй працай праслаўляюць нашу мясцовасць.
Занятак ШАГ “Нам Родина подарила счастливое детство” быў прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Вельмі задорна і весела прайшлі рухомыя гульняі на свежым паветры. Усе былі вельмі актыўныя, стараліся быць першымі.

Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі «Каронавірус: што трэба ведаць”. Выхавальнікі напомнілі дзецям аб правілах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Адкрыццё лагернай змены “Ганаруся табой, мая Ашмяншчына !” пачалося з літмантажа аб леце і прыгажосці мясцовасці, у якой мы жывём, інсцэніроўкі казак, віктарын, пантамім, гульняў. Дзеці разглядвалі фотаздымкі і малюнкі знакамітых мясцін нашага раёна, якія суправаджаліся каментарыямі выхавальніка. У атрадзе прайшла таксама прэзентацыя атраднай сімволікі “Як карабель назавеш…” Выхавальнікі разам з дзецьмі паўтарылі назву, дэвіз і крычалку, праспявалі атрадную песню. Абмеркавалі, як можна праз малюнак адлюстраваць свае дзіцячыя мары, імкненні, жаданні. Як вынік, дзеці намалявалі магчымыя эмблемы нашага атрада, і была выбрана лепшая – сонейка.
Дзень прайшоў цікава і са шматлікімі прыемнымі ўражаннямі. Вынікам такой работы стаў выдатны настрой выхаванцаў, які адыходзячы дамоў яны адзначылі вясёлым смайлікам.

Першага чэрвеня радасна сустрэў выхаванцаў школьны аздараўленчы лагер “Вясёлка”. Дзень прайшоў пад дэвізам “Наша школа, наша вёска” (у рамках акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”)
На ранішняй пяціхвілінцы дзеці ўспомнілі правілы, якія неабходна ведаць і выконваць кожнаму “Чыстыя рукі – твая ахова”, “Калі дапаможа маска”, “Бяспечнае лета”.
Адбылася ппрэзентацыя планаў на змену “Прывітанне , лагер!”, заняткаў па інтарэсах, служб лагера, выбар актыва лагера. Дзеці прынялі ўдзел у аперацыі “Наш прыгожы лагер”. Выхаванцы былі вельмі актыўнымі пры правядзенні трэнінга “СНМ – сцяжынка небяспечных месцаў”.
Вельмі эмацыянальна прайшлі гульні “Пераправа” і “Лабірынт” (у рамках акцыі “Выбор лето. ЗдорОво! ЗдОрово! Полезно! Дружно!”)