Новости
Информация для родителей
1 сентября – праздник первого звонка. Это самый долгожданный день для тех, кто впервые переступит школьный порог. Это - праздник для первоклашек и выпускников. И те и другие готовы вступить в совершенно новую жизнь. Потому этот день для них самый волнующий и запоминающийся. Это праздник и для тех, кто не впервые сядет за парту, а сделает очередной шаг по длинной, но такой интересной, полной открытий школьной дороге...
1 сентября для учащихся 8-9 классов прошел открытый урок «Историческая память – дорога в будущее!»
Информация для родителей
В нашей школе стартовала акция "Соберём детей в школу".
Уважаемые родители и учащиеся!
В Беларуси рассматривают введение обязательной школьной формы с 2023 года.
Информация для родителей.
Сёння ў нас святочны дзень, але ў той жа час крышку сумны. Амаль цэлы месяц мы жылі як адна дружная сям'я. І вось сёння прыйшоў час раставацца. За змену мы больш пасябравалі і шмат чаму навучыліся. Мерапрыемствы, якія праводзіліся ў лагеры, дапамаглі нам яшчэ раз пераканацца ў тым, якая прыгожая наша краіна, якая багатая ў яе гісторыя, якія цікавыя планы мае наш народ на будучыню, якія працавітыя, гасцінныя людзі тут жывуць. Выхаванцы лагера прынялі актыўны ўдзел у акцыях “Я гэты край Радзімаю заву”, “Мары нараджаюцца – мары збываюцца”, "Мы помнім, мы ганарымся!", “Дзіцячы аўтацягнік”, “Глядзі і памятай!”, антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь супраць тытуню", мітынгу да дня ўсенароднай памяці ахвяр ВАВ . Кожны выхаванец лагера меў магчымасць раскрыць свае творчыя, спартыўныя, інтэлектуальныя здольнасці. Дзякуй, лагер, за добра праведзены час!
Але давайце не будзем сумаваць. Наперадзе ў нас вясёлае, задорнае, звонкае, а галоўнае, бяспечнае лета. Няма нічога лепш для дзяцей, чым сонца, рэчка, вясёлая песня!
Тэма дня: “Адкрыццё малой Радзімы”.
Дзень пачаўся вясёлай зарадкай, якая стала добрым ключыкам пазітыўнага настрою для ўсіх выхаванцаў. А спраў у гэты дзень было многа.
На ранішняй пяцімінутцы “77 гадоў міру і бяспкі” выхаванцы адзначылі, якое гэта шчасце жыць, вучыцца, працаваць і адпачываць пад мірным небам.
А якая прыгожая наша Радзіма! Мы змаглі ўбачыць усю гэту прыгажосць калі, пад час работы гуртка “Наш край”, наведалі ландшафтны заказнік “Клява”. Мы пабывалі на верхавым балоце, пазнаёміліся з раслінным і жывёльным светам гэтага прыроднага згуртавання. Паўтарылі правілы паводзін у лесе, балоце. Успомнілі, як арыентавацца па “прыроднаму компасу”. Мы мелі магчымасць паназіраць за сямействам лебедзяў. Як цярпліва чакае сваю здабычу шэрая чапля.
Конкурс ідэй “Будучае без наркотыкаў” паказаў, што выхаванцы добра разумеюць: жыццё кожнага залежыць толькі ад асабістых намаганняў. Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй у лагеры прайшоў "Урок у імя жыцця"
Спартыўная гадзіна “Кола беларускіх гульняў” дала магчымасць дзеткам пазнаёміцца і паспрабаваць свае сілы ў гульнях, якімі захапляліся ў дзяцінстве нашы бацькі, дзядулі і бабулі.
22 чэрвеня 1941-га... Адзін з самых доўгіх летніх дзён у каляндарным годзе. І адзін з самых горкіх у сусветнай гісторыі, які павярнуў увесь яе ход, змяніў жыццё вялікай дзяржавы, зламаў лёсы мільёнам людзей.
Мінула роўна 81 год, калі савецкія войскі з лютымі баямі адваёўвалі кіламетры беларускай зямлі. Праходзяць дні, змяняюцца пакаленні, але нязменнай застаецца адно – памяць аб свяшчэннай Перамозе.
Дзень у школьным лагеры пачаўся з акцыі “Мы помнім, мы ганарымся!”. Выхаванцы прагледзелі і абмеркавалі відэафільм “Глядзі і памятай”. Прынялі ўдзел у мітынгу “Беларусь помніць!”. Усклалі кветкі да помніка аднавяскоўцам, загінуўшым у гады Вялікай айчыннай вайны.
Затым усе дружна адправіліся ў госці да нашых суседзяў – выхаванцаў лагера Кальчунскай сярэдняй школы. Вясёлая спартландыя “Хто спортам займаецца, той сілы набіраецца!” дазволіла зразумець, што мы – сапраўдная каманда. Многія конкурсы былі па плячы, бо кожны стараўся дапамагчы сябру, падтрымаць, падбадзёрыць.
Дзякуй за экскурсію ў музей А.Снядэцкага. Цікавая гісторыя ў нашай малой Радзімы, багата яна знакамітымі людзьмі.