Новости
Дзень добры, любімая родная школа!
Да цябе мы і зблізку прыйшлі, і здалёк.
Сёння здаецца нам песняй вясёлай
Твой першы прыгожы званок.
Сёння, у такі цудоўны вераснеўскі дзень, мы сабраліся ўсе разам, каб адзначыць пачатак новага навучальнага года. На нашай урачыстасці прысутнічае шмат гасцей: Чаплінскі Пётр Вікенцьевіч – старшыня Граўжышкоўскага сельскага выканаўчага камітэта, Давідовіч Ганна Мікалаеўна – дэпутат раённага Савета дэпутатаў, Амбражэвіч Ганна Іосіфаўна – намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, Францкевіч Міхаіл Іванавіч – інспектар па справах непаўналетніх, Нагановіч Павел Віктаравіч – намеснік начальніка пагранічнага паста. Давідовіч Ганна Мікалаеўна ўручыла першакласнікам падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі «Беларусь – наша Радзіма».
Министерство образования Республики Беларусь предлагает провести первый урок 2 сентября в учреждениях общего среднего образования под названием «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!».
Замечательные слова песняра белорусского народа Янки Купалы созвучны с темой Года малой родины, подчеркивают суверенитет и независимость Республики Беларусь, который укрепился за 25 лет существования института президентства в нашей стране. Ключевой идеей первого урока станут слова Главы государства, прозвучавшие на торжественном собрании ко Дню Независимости: «И то, что за четверть века своей независимости в условиях мощного политического, информационного, экономического давления нам удалось защитить суверенитет, сохранить мир и порядок в стране, – это стало нашей с вами общей победой в новейшей истории».
Также в ходе первого урока найдет свое отражение тема Великой Победы.
Проведение первого урока на названную тему будет способствовать формированию у обучающихся гражданственности и патриотизма, воспитанию у подрастающего поколения чувства гордости за страну и ее героев, уважения к ее достижениям, формированию активной гражданской позиции и придаст новый импульс организации воспитательной и идеологической работы в новом учебном году.
Мы прощаемся сегодня,
До свиданья говорим.
Школьный лагерь непременно
Снова скоро посетим!
Отдохнули мы отлично,
Сил набрались и ума,
Стать здоровыми старались,
Не нужны нам доктора!
Повара кормили вкусно,
Знаем толк теперь в еде.
С воспитателями вместе
Побывали мы везде!
К сожаленью, наше время
Пролетело как звезда.
Школьный лагерь не забудем
В своей жизни - никогда!
Цікавымі падзеямі быў напоўнены сённяшні дзень у нашым лагеры. Да нас у госці завітаў прадстаўнік Ашмянскага МНС. Разам з героямі мульфільма мы паўтарылі правілы бяспечных паводзін на вадзе, у лесе, правілы дарожнага руху, правілы пажарнай бяспекі. Каб не трапіць у бяду, трэба не толькі ведаць правілы, але і выконваць іх.
Выхаванцы нашага лагера адправіліся сёння на вывучэнне сваёй малой радзімы. У нашай краіны багатая гісторыя і культура. Мірскі замак – адна з асноўных славутасцяў Беларусі. Знаходзіцца ён у невялікім гарадскім пасёлку Мір у Мінскай вобласці. Туды мы і накіраваліся на экскурсію.
Замак быў пабудаваны Юрыем Ільінічам у XV стагоддзі. Прагулка па замку перанесла нас у старадаўнія часы. Мы трапілі ў каменныя лабірынты, падымаліся і апускаліся па шрубавых лесвіцах, ўбачылі рыцарскія даспехі з крыламі, у якія апраналіся рыцары ў Рэчы Паспалітай у XVII стагоддзі. У асобным памяшканні замка агледзелі выдатна зробленыя паменшаныя ў дзесяткі разоў копіі ўсіх старадаўніх замкаў Беларусі, якія адыгралі значную ролю ў гісторыі краіны.
Мы пагулялі ў прыгожым парку каля трагічна вядомага возера, наведалі каплічку. Цікава адкрываць для сябе новыя старонкі гістарычнага мінулага.
Ідуць вясёлыя дзянькі летніх канікул. Кіпіць жыццё ў школьным лагеры "Вясёлка". Кожны дзень прыносіць нам многа новых уражанняў. Сёння дзень пачаўся з успамінаў аб падзеях ваеннага ліхалецця. Дата 22 чэрвеня яшчэ доўга будзе напамінаць людзям аб тым, як важна захаваць мір ва ўсім свеце.
Пад час гульні "Каштоўнасць жыцця" мы пастараліся зразумець, што кожны чалавек мае сваё прызначэнне на зямлі, мае сваве абавязкі незалежна ад узросту і статуса. Самае галоўнае - заставацца добрым чалавекам, прыносіць карысць сваёй сям'і, сябрам, краіне.
День начался с девиза: «Здоровым быть здорово». Его цели: формирование мотивации к здоровому образу жизни; дополнение сведений о вредных привычках; воспитание активной жизненной позиции в отношении к здоровью как к величайшему достоинству.
Утренняя зарядка, а также занятия спортивного кружка «Ловкие» ещё раз показали, что ребята любят спортивные игры на свежем воздухе, любят состязаться, бегать, прыгать. Их занимает дух соперничества, победы.
На занятии «Я – гражданин РБ: я имею право, я должен» ребятам ещё раз напомнили о создании «Конвенции о правах ребёнка», познакомились с основными правами ребенка, закрепленными в Конвенции. Ребята также ознакомились с Детским правовым сайтом, закрепили полученные знания с помощью заданий викторины.
Основным мероприятием дня был «Дискотечный марафон «Краски лета» (совместное мероприятие с участниками сельского дома культуры).
Ребят встретили сказочные персонажи: Каркуша, Заяц, Красная шапочка. С ребятами провели разные игры, викторины, музыкальные конкурсы. Ребята отвечали на вопросы, пели, танцевали. За правильные ответы участники получали сладкие призы. Закончилось мероприятие детской дискотекой.
Здесь же ребята посетили и библиотечный центр. Ребята взяли книги для чтения на лето.
С прекрасным настроением ребята после вкусного полдника отправились домой.
“Жывуць тут Граўжанцы” .Пад такой тэмай прайшоў яшчэ адзін дзень лагернай змены.
Задачы дня: фарміраваць пачуццё любові да сваёй малой радзімы, да месца, у якім вырас і жывеш;
узбагаціць і пашырыць веды дзяцей аб роднай вёсцы, яе
памятных месцах; развіваць імкненне вывучаць гісторыю роднага краю.
Выхаванцам была прапанавана прэзентацыя,у якой былі змешчаны фотаздымкі і малюнкі месц нашай вёскі. Дзецям прапаноўвалася назваць гэтыя мясціны, калі ж выклікалі цяжкаці некаторыя малюнкі, выхавальнік даваў дадатковыя звесткі і дапамагаў з адказам.Затым дзеці працавалі з часткамі тэксту, у якім расказвалася аб паходжанні назвы вёскі Граўжышкі, і калектыўна выхаванцы склалі поўны тэкст аб паходжанні роднай вёскі.
У рамках акцыі была праведзена інтэрактыўная віктарына “Адкрывай-ка - Угадай-ка"па ілюстрацыях да казак. Віктарына прайшла ў форме спаборніцтва паміх камандамі дзяўчынак і хлопчыкаў. Найбольш эрудыраванымі аказаліся дзяўчынкі.
У рамках акцыі “Летні маршрут :малая радзіма” быў праведзены конкурс “Васілёк.” У пачатку дзеці абмеркавалі,якое месца займаюць васількі як кветкі ў прыродзе, як могуць выглядаць.Дзеці даведаліся аб выкарыстанні васількоў,як лекавай расліны ў медыцыне. Пазнаёміліся,што васілёк не толькі лічыцца адным з неафіцыйных сімвалаў Беларусі, але яшчэ з’яўляецца нацыянальнай кветкай Эстоніі. Таксама даведаліся аб асаблівасці прадстаўлення і сімволікі васілька ў некаторых творах беларускай літаратуры.Як вынік,дзеці з задавальненнем прынялі удзел у конкурсе. вянкоў і букетаў.
“Кола беларускіх гульняў” праведзенае на спартыўнай пляцоўцы ўключала ўсе асноўныя фізкультурныя элементы: хадзьбу , бег, скачкі.Гульні спрыялі развіццю такіх фізічных якасцяў, як спрыт, хуткасць, вынослівасць, а таксама прывіццё любові да спорту; а калектыўныя гульні – яшчэ і выхаванню дружбы,калектывзму. Асноўнай задачай гульняў і забаў, акрамя фізічнага развіцця і загартоўвання, з'яляецца стварэнне станоўчага эмацыйнага зарада і добрага фізічнага тонусу на ўвесь дзень, аб чым сведчыць “ Экран настрою”.
Задача дня садзейнічаць фізічнаму аздараўленню, развіваць пазнавальныя здольнасці дзяцей, выхоўваць пачуццё павагі адзін да аднаго, падтрымліваць у атрадзе добразычлівую і камфортную атмасферу.
У атрадзе прайшоў трэнінгавы занятак “Роўны сярод роўных”. На занятку былі падведзены вынікі анкетавання, якое праводзілася падчас гульні “Шукаю сябра”. У выніку падліку высветлілася, што пераможцамі сталі Сальмановіч Ксенія, Бартановіч Вераніка і Бутрымовіч Дзіяна. Ствараючы сваё “Дрэва сяброўства” дзеці адзначылі, што сябар павінен быць добрым, дапамагаць у бядзе, умець прасіць прабачэння, калі вінаваты.
Мэтай спартыўнага гуртка “Рухомыя гульні” з’яўляецца фізічнае развіццё і фізічная падрыхтаванасць дзецей .У час правядзення занятку навучэнцы з задавальненнем гулялі з мячом, прыгалі са скакалкай. Цікава прайшла эстафета “Перадача мяча ў калоне”.
Дзеці з задавальненнем падзяліліся ўражаннямі ад праведзеных мерапрыемстваў. З выдатным настроем, аб чым сведчыць “Экран настрою”, дзеці адправіліся дамоў.
Мерапрыемствы сённяшняга дня прайшлі пад дэвізам “Чыстая школа – чыстая вёска”. У пачатку дня прайшла ранішняя пяціхвілінка, на якой выхаванцы ўспомнілі правілы асабістай гігіены.
Гутарка-дыялог “Патрэба ў энегргазберажэнні” напомніла дзецям аб неабходнасці беражлівых адносін да вады, электраэнергіі, прыроды.
Які прыгожы букет з кветак атрымаўся ў дзяцей на занятках гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Дзеці знаёміліся з кветкамі сваёй мясцовасці, з кветкамі, занесенымі ў чырвоную кнігу Беларусі. Успомнілі правілы паводзін у прыродзе, аб неабходнасці берагчы родную прыроду.
Мэтай гульні”Падарожжа ў горад Чысціні і Парадку”з’яўлялася- замацаваць веды па фарміраванню санітарна-гігіенічных навыкаў, выхоўваць акуратнасць, беражлівасць, працавітасць. Мерапрыемства прайшло ў форме падарожжа па некалькіх станцыях. Дзеці ў гульнявой форме ўспомнілі асноўныя правілы і прадметы асабістай гігіены, аб неабходнасці захавання чысціні і акуратнасці свайго жылля. Вучыліся тлумачыць прыказкі і прымаўкі, адгадваць загадкі.
Дзень прайшоў з выдатным настроем.
На ранішняй пяціхвілінцы выхаванцы атрымалі інфармацыю як правільна паводзіць сябе ў час, калі яны застаюцца дома адны, узгадалі, як карыстацца электрапрыборамі, аб небяспечнасці карыстання запалкамі, аб правілах зносін з незнаёмымі людзьмі. А таксама напомнілі пра беражлівыя адносіны да вады, бо вада-крыніца жыцця, а разам з тым вада можа прывесці да трагедыі. Нагадалі нумары тэлефонаў экстраннага вызаву.
Мэта наведвання майстар-класаў ЦТДзіМ -згуртаванне дзіцячага калектыву, развіццё навыкаў узаемаразумення, добразычлівых адносін адзін да аднаго. Дзеці актыўна ўключыліся ў работу. Адны працавалі з цестам, другія з паперай. Пад час выканання заданяў сутыкнуліся з цяжкасцямі, якія вымушаны былі пераадолець. У выніку заняткаў прыйшлі да высновы: уменне дружыць вельмі цэнная чалавечая якасць. Гэту рысу характару трэба настойліва ў сябе развіваць, каб быць дастойным дружбы. З прыгожымі вырабамі і цудоўным настроем выхаванцы пакідалі ЦТДзіМ.
Дзень, дэвізам якога былі словы “Здаровым быць здорава” пачаўся з зарадкі і пяціхвілінкі “Маё здароўе- у маіх руках”, на якой паўтарылі асноўныя правілы здаровага ладу жыцця.
З мэтай стварэння ўмоў для фарміравання ў школьнікаў здаровага ладу жыцця была праведзена антытабачная акцыя “Беларусь супраць тытуню”. Дзеці актыўна ўключыліся ў працу і стараннна малявалі антытытунёвыя рэкламы на асфальце. Задачамі мерапрыемства было сфарміраваць ўяўленне аб шырокім спектры рэкламы, якая прапагандуе здаровы лад жыцця.
Весела і забаўна прайшла ваенна-спартыўная гульня па мясцовасці “Патрыёт”. Дзеці падзяліліся на каманды. Кожная каманда ваконвала заданні спартыўнай накіраванасці. Асабліва ўзбударажыў дзяцей конкус “ Перацягванне каната”. Тут перамога дасталася дзяўчынкам, з чым не маглі змірыцца хлопчыкі.
Падарожжа “Краіна карысных і шкодных звычак ” прайшло па станцыях, на якіх дзеці пазнаёміліся з асноўнымі састаўляючымі здаровага ладу жыцця: зарадкай, правіламі асабістай гігіены, рэжымам дня, правільным харчаваннем, адказам ад шкодных звычак, заняткамі спортам і фізічнай культурай.
Прадоўжылі дзень гульні на пляцоўцы і конкурс “Сэлфі# ЗЛЖ сэлфі”
Дзень прайшоў пад дэвізам “Жывуць тут Граўжанцы”. На раняшняй пяціхвілінцы выхаванцам яшчэ раз напомнілі аб карысці ранішняга бегу.
Выхаванцы наведалі школьны музей, пазнаёміліся з экспанатамі, а таксама пачулі цікавыя звесткі пра наш край.
Захапляльна прайшла музычная гадзіна “Вянок беларускіх песень”. Дзеці пачулі беларускія песні ў выкананні розных артыстаў і мясцовага ансамбля “Граўжанцы”. Працягам свята стала дыскатэка, на якой выхаванцы папробавалі патанцаваць народныя танцы. Мерапрыемства вельмі спадабалася.
Прайшло мерапрыемства “Дзе нарадзіўся – там і згадзіўся”, на якім дзеці пазнаёміліся з прафесіямі людзей нашай мясцовасці.
Дзень пачаўся музычнай пяціхвілінкай "Вясёлы паравозік", які настроіў дзяцей на лірычны лад. Далей іх чакалі літаратурныя гонкі "Чытаем адзін аднаму - чытаем па крузе". Гэты гонкі падштурхнулі дзяцей да выразнага чытання вершаў, прыказак, смяшынак. З задавальненнем дзеці паўдзельнічалі ў мерапрыемстве "Славутыя імёны Бацькаўшчыны".
Сёння ў лагеры дзень пачаўся з ранішняй зарадкі, лінейкі. Затым Ляўковіч Ж.І. правяла занятак " Кожны самы лепшы". На гуртку дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзеці зрабілі кветкі і падарылі пажылым адзінокім людзям.
Занятие "Каждый самый лучший". Невозможно сделать всю работу одному. Время от времени все равно приходится прибегать к помощи другого человека.В сплоченном коллективе взаимопомощь - залог успеха. В этом еще раз убедились ребята нашего лагеря на занятии с психологом школы Левкович Ж.И.
Выхаванцы лагера «Вясёлка» пабывалі на экскурсіі ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча. Супрацоўнікі музея расказалі аб гісторыі ўзнікнення народнага лялечнага тэатра, прадэманстравалі батлейку, паказалі драму “Цар Ірад”. Пасля прадстаўлення дзеці прынялі ўдзел ў інтэрмедыі “Казёл”.
Летні адпачынак толькі пачынаецца. Што нас чакае пад час летніх канікул ? Многае залежыць і ад нас. Сёння мы адказалі на самае важнае пытанне анкеты: што я чакаю ад лагернай змены. Свае пажаданні мы аформілі ў выглядзе калажоў. Спадзяёмся, што ўсё збудзецца.
Сёння ў лагеры ў рамках года Малой Радзімы прайшоў занятак гуртка дэкартыўна-прыкладной творчасці па тэме “Малюнкі і арнаменты маёй малой радзімы”. Децям была прапанавана гутарка і прэзентацыя па тэме, падчас якой яны былі азнаёмлены з катэгорыямі і азбукай беларускага арнаменту. Арнамент, вядома, з'яўляецца распаўсюджанай формай выражэння культуры шматлікіх народаў. Беларускі народны арнамент вельмі разнастайны, каларытны, і вядомы далёка за межамі нашай краіны. Яго вывучэнне пачалося аж з 19 стагоддзя, і працягваецца па сенняшні час. Многія навукоўцы працуюць над ракрыццем сэнсу арнаментаў і іх спалучэнняў, а таксама іх сістэматызацыяй.
Дзецям было прапанавана намаляваць арнаменты з якімі яны пазнаёміліся на гуртку і мясцовыя краявіды.