Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навіны са школьнага лагера "Вясёлка"

Дата: 13 июня 2019 в 15:29, Обновлено 13 июня 2019 в 15:39
396 просмотров

Дзень, дэвізам якога былі словы “Здаровым быць здорава” пачаўся з зарадкі і пяціхвілінкі “Маё здароўе- у маіх руках”, на якой паўтарылі асноўныя правілы здаровага ладу жыцця.
З мэтай стварэння ўмоў для фарміравання ў школьнікаў здаровага ладу жыцця была праведзена антытабачная акцыя “Беларусь супраць тытуню”. Дзеці актыўна ўключыліся ў працу і стараннна малявалі антытытунёвыя рэкламы на асфальце. Задачамі мерапрыемства было сфарміраваць ўяўленне аб шырокім спектры рэкламы, якая прапагандуе здаровы лад жыцця.
Весела і забаўна прайшла ваенна-спартыўная гульня па мясцовасці “Патрыёт”. Дзеці падзяліліся на каманды. Кожная каманда ваконвала заданні спартыўнай накіраванасці. Асабліва ўзбударажыў дзяцей конкус “ Перацягванне каната”. Тут перамога дасталася дзяўчынкам, з чым не маглі змірыцца хлопчыкі.
Падарожжа “Краіна карысных і шкодных звычак ” прайшло па станцыях, на якіх дзеці пазнаёміліся з асноўнымі састаўляючымі здаровага ладу жыцця: зарадкай, правіламі асабістай гігіены, рэжымам дня, правільным харчаваннем, адказам ад шкодных звычак, заняткамі спортам і фізічнай культурай.
Прадоўжылі дзень гульні на пляцоўцы і конкурс “Сэлфі# ЗЛЖ сэлфі”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.