Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навіны са школьнага лагера "Вясёлка"

Дата: 25 июня 2019 в 21:46, Обновлено 25 июня 2019 в 22:26
413 просмотров

Выхаванцы нашага лагера адправіліся сёння на вывучэнне сваёй малой радзімы. У нашай краіны багатая гісторыя і культура. Мірскі замак – адна з асноўных славутасцяў Беларусі. Знаходзіцца ён у невялікім гарадскім пасёлку Мір у Мінскай вобласці. Туды мы і накіраваліся на экскурсію.
Замак быў пабудаваны Юрыем Ільінічам у XV стагоддзі. Прагулка па замку перанесла нас у старадаўнія часы. Мы трапілі ў каменныя лабірынты, падымаліся і апускаліся па шрубавых лесвіцах, ўбачылі рыцарскія даспехі з крыламі, у якія апраналіся рыцары ў Рэчы Паспалітай у XVII стагоддзі. У асобным памяшканні замка агледзелі выдатна зробленыя паменшаныя ў дзесяткі разоў копіі ўсіх старадаўніх замкаў Беларусі, якія адыгралі значную ролю ў гісторыі краіны.
Мы пагулялі ў прыгожым парку каля трагічна вядомага возера, наведалі каплічку. Цікава адкрываць для сябе новыя старонкі гістарычнага мінулага.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.