Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

Цікава! Камфортна! Карысна! Бяспечна!
Такія правілы жыцця ў школьным лагеры абмеркавалі і прынялі выхаванцы. Для гэтага неабходна быць актыўным, праўдзівым і ўмець слухаць кожнага, выконваць заданні добрасумленна, забараняецца абзывацца, папракаць адзін аднаго, строга забараняюцца сваркі і бойкі. А вось увага да станоўчых бакоў кожнага прынімаецца і заахвочваецца.
Кожны атрад стварыў сваё дрэва пажаданняў. Засталося толькі ажыццявіць усе нашы мары за час лагернай змены.

Сёння гасцінна расчыніў дзверы для сваіх выхаванцаў школьны аздараўленчы лагер “Вясёлка”. Першы дзень быў напоўнены рознымі мерапрыемствамі. Спачатку дзеці даведаліся, што іх чакае пад час лагернай змены, затым наведалі заняткі “Летнія небяспечнасці” і гурток дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Выхаванцы прымалі актыўны ўдзел у абсталяванні і ўпрыгожванні лагера, гулялі ў мяч, малявалі, пісалі, выразалі, клеілі і г.д.

04.06.2018 г прайшоў першы занятак “Малюнкі і арнаменты маёй малой Радзімы” гуртка дэкаратыўна - прыкладной творчасці. Дзецям было расказана пра тое, што такое арнамент. Арнамент – узор з рытмічна ўпарадкаваных элементаў для аздаблення твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, архітэктурных збудаванняў, прадметаў хатняга ўжытку. У залежнасці ад матэрыялу выконваецца рознымі тэхнічнымі сродкамі. У беларускім народным мастацтве вядомы тканы, вышываны, плецены, набіваны, аплікацыйны, ляпны, гравіраваны, разьбяны, маляваны і іншыя арнаменты. Дзецям былі прапанаваны для разгляду ўзоры беларускіх арнаментаў: вышываных, маляваных, плеценых, тканых. Пасля яны малявалі беларускі арнамент, прыдумвалі свой.

Увага, школа! Свята Апошняга званка лічыцца адкрытым. Урачыста павіншавала выпускнікоў ВА дырэктара школы Сянкевіч В.П. Метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі спорту і турызму Габрыяловіч К.А. павіншавала школьнікаў з заканчэннем навучальнага года і самым годным ўручыла граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму. З цёплымі словамі і пажаданнямі да ўсіх звярнуўся старшыня сельскага савета, у нядаўнім мінулым былы дырэктар школы і выпускнік гэтай жа школы Чаплінскі П..В. 2018 год - Год малой радзімы, год 100-годдзя пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, гэта тое. што гучала ў звароце да выпускнікоў і да ўсіх удзельнікаў свята ў выступе малодшага лейтэнанта пагранпаста «Клявіца". Гучалі пажаданні настаўнікаў, якія за столькі гадоў, праведзеных у школе, сталі амаль роднымі, кранальныя прамовы бацькоў і словы ў адказ не менш усхваляваных выпускнікоў. І, вядома ж, наіўныя вершы аб апошнім званку з вуснаў самых маленькіх школьнікаў - першакласнікаў, якія з некаторай зайздрасцю глядзелі на выпускнікоў, ўяўляючы іх такімі дарослымі і самастойнымі. Над святочнай школай льюцца песні аб апошнім званку. Развітальны вальс выканалі выпускнікі, у неба паляцелі шары з самымі запаветнымі жаданнямі.

Вось і ў нашым дзіцячым яслях-садзе прайшоў выпускны: самы яркі, самы маляўнічы, самы музычны, самы цікавы, самы запамінальны. Хоць гэта і развітальнае свята, але вельмі вясёлае, добрае і душэўнае. І ў гэтым годзе выпускны ў нашым яслях- садзе быў не толькі прыгожым, але і ўрачыстым і запамінальным. Выхавальнікі не толькі па-асабліваму ўпрыгожылі групу, у якой праходзіў канцэрт, але і прыдумалі сцэнарый святочнага мерапрыемства такім, каб гэты дзень быў для дзяцей святочна-незвычайным. І вядома, падарункі! Пасля таго як канцэрт скончыўся, будучыя першаклашкі выбеглі на вуліцу з шарамі і па традыцыі, адпусціўшы іх у неба, загадалі жаданне.

Романовский Александр и Станчик Андрей 26 мая приняли участие в очном туре дистанционной олимпиады, которая проводилась на базе Кольчунской средней школы. Романовский Александр получил диплом 3 степени по истории, а Станчик Андрей получил диплом 3 степени как участник "Инфознайки". Также все участники очного тура посетили школьный музей и побывали на концерте.

Апошняя субота месяца ў нашай школе-субота валанцёраў. Валанцёр- гэта значыць добраахвотнік, чалавек які прыносіць дабро людзям, дорыць ім сваё цяпло і своечасова прыходзіць на дапамогу, не патрабуючы нічога наўзамен. Валанцёры дапамагаюць пажылым людзям па гаспадарцы, маюць зносіны з імі, падтрымліваюць у цяжкіх сітуацыях. Пажылыя людзі не патрабуюць шмат чаго, для іх важна проста чалавечы ўдзел і ўвага. Менавіта так і прайшла мінулая субота 25.06.2018. Школьнікі наведалі сваіх «подшефных», дапамаглі, чым змаглі, прынеслі і пасадзілі вырашчаныя самімі кветкі.

19 мая ў Дзень піянерскай дружбы прайшло свята “Будзь гатоў” , у якім прынялі ўдзел цяперашнія піянеры і члены БРСМ Граўжышкоўскай школы, а таксама тыя, для каго піянерскае жыццё засталося прыгожымі ўспамінамі-педагогі школы. Мерапрыемства праходзіла ў выглядзе квэст -гульні па станцыях-загадках: страявой, гістарычнай, гераічнай, піянерскай, песеннай, спартыўнай. Піянерскі касцёр і вясёлыя піянерскія песні завяршылі свята.

12 мая 2018г у школе прайшло спартыўнае свята "Тата, мама, я – алімпійская сям'я», прысвечанае Дню сям’і. У спаборніцтвах удзельнічалі 2 каманды: таты - злёгку бадзёрыя, месцамі падцягнутыя і, нават, у чымсьці непераможныя, мамы - заўсёды ў форме, даюць аб сабе ведаць пастаянныя трэніроўкі: бег па крамах, мыццё, уборка. і, нарэшце, дзеці! Гэта яны яшчэ з пялёнак доўгія гады гартавалі пастаяннымі трэніроўкамі і аб'ядноўвалі сваіх бацькоў у сяброўскую каманду, ставячы перад сабой усё новыя задачы: цяжка ў вучэнні, лёгка ў баі. І ўдзельнікі, і балельшчыкі атрымалі ад спаборніцтваў велізарнае задавальненне, масу станоўчых уражанняў і салодкія прызы. Падтрымлівасць добры настрой і байцоўскія якасці дапамагалі супрацоўнікі аддзела культуры агр.Граўжышкі вясёлымі мелодыямі і спартыўнымі песнямі. Праведзенае мерапрыемства даказала, што быць спартыўным, здаровым і актыўным модна ва ўсе часы. А мець шчаслівую, здаровую сям'ю - мара кожнага чалавека, якую можна ажыццявіць, калі вельмі захацець!

Нет, мы не видели войны.
Спасибо Вам, Отцы и Деды!
За этот лучший День Весны,
За Майский день,
За День Победы!

Пад час рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу – 2018” навучэнцы 7-9 класаў адгукнуліся на заклік Граўжышкоўскага лясніцтва і прынялі актыўны ўдзел у пасадцы саджанцаў бярозы і елкі 21 красавіка.
15 вучняў 7-9 класаў пажадалі прыняць удзел у акцыі “Тыдзень лесу- 2018” Многія школьнікі ўдзельнічалі ў такім мерапрыемстве ўпершыню і выказалі захапленне самім працэсам.
— Яшчэ напярэдадні я падумала пра тое, што будзе вельмі цікава і прыемна паглядзець на гэты кавалачак лесу, у якім ёсць і мая доля працы, праз 20 год, калі я стану дарослай і, магчыма, прыйду сюды са сваімі дзецьмі, - падзялілася ўражаннямі вучаніца 9 класа.
Разам з вучнямі Граўжышкоўскай школы ў пасадцы лесу прынялі актыўны ўдзел і ўсе работнікі школы. Пад час мерапрыемства было пасаджана 5 га бярозы і елкі.

23 апреля 2018 в 12:29 | Мицко М. Т. | нет комментариев

С целью привлечения внимания широких слоев населения к проблемам насилия в семье с 18 апреля по 28 апреля 2017 года на территории республики проводится профилактическая акция «Дом без насилия!»
Цель: вовлечь широкие слои населения в оказание помощи и содействия государственным органам в решение проблем насилия в семье с применением к лицам асоциального поведения мер индивидуальной профилактики правонарушений.
Задачи:
1. информировать граждан о возможностях государственных органов и общественных объединений в решении проблем насилия в семье, положения Закона Республики Беларусь от 4 января 2014 года «Об основах деятельности по профилактике правонарушений».
2. принять меры профилактического воздействия к лицам, совершающим насилие в семье.

18 апреля 2018 в 11:22 | Мицко М. Т. | нет комментариев

14 красавіка ў школе прайшла гульня-віктарына “Знаўцы космасу”. Падчас касмічнага падарожжа навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй асваення космасу і першаадкрывальнікамі касмічнай прасторы, адгадвалі “касмічныя загадкі” і прымалі ўдзел у розных конкурсах і гульнях.

Праверыць свае сілы і лепшыя якасці, уменне працаваць у камандзе, не баяцца прымаць адказныя рашэнні, лагічна мысліць, хутка звяртацца і своечасова прыйсці на дапамогу, адчуць упэўненнасць у сабе, праявіць кемлівасць, увагу змаглі ўдзельнікі гульні “У пошуках карты скарбаў ”, якая праходзіла ў суботу ў дзень здароўя. Адчуць задавальненне ад перамогі пасля пройдзеных заданняў змаглі: Буйка Маргарыта, Кавалёнак Станіслаў, Гупаловіч Мацвей, Відзевіч Дзіяна, Гарлуковіч Сяргей. Малайцы!

Вось і закончылася змена ў школьным лагеры. Гэты час праляцеў для нас зусім непрыкмктна. Многа новага і цікавага падарылі выхаванцам вясновыя канікулы. Віншуем усіх з надыходзячымі святамі:
Няхай зямелька Ваша родзіць.
Бярыце веру ў спарышы.
Хай лёс спрыяе і пагодзіць.
Спакою ў хаце і ў душы!

Сённяшні дзень у школьным лагеры таксама быў не зусім звычайным і не падобным на іншыя. Дзеткі паўдзельнічалі ў трэнінгу “Ці беражлівы я?”. За свае раней атрыманыя "вясёлкі" змаглі набыць некаторыя падарункі-прызы. Дзеці адгадвалі загадкі пад час мультымедыйнай гульні “Загадкі ад Эканоміка і Транжыры”. Па заканчэнню гульні дружна прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, наведалі гурток “Займальны англійскі”. Пазней дзяўчынкі і хлопчыкі весела ганялі мяч пад час гульні ў футбол. Меншыя малявалі. Дадому ўсе пайшлі вясёлыя і задаволеныя.

30 марта 2018 в 17:00 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Гульня "Я і мы" яшчэ раз пераканала ўсіх выхаванцаў лагера ў тым, што калі кожны будзе клапаціцца толькі пра сябе і толькі пра свае жаданні, нічога не атрымаецца. І толькі пры ўмове, што кожны пачне прыслухоўвацца да таго хто побач, пачне разумець думкі і імкненні свайго таварыша, толькі тады ўсё атрымаецца. Кавалёнак Вова заўважыў правільна: "Мы - каманда!". Кузьма Саша - ты ўсё рабіў так як трэба. Малайцы!

Сёння для выхаванцаў школьнага лагеру была арганізавана экскурсія на КСУП “Граўжышкі”. Гаспадар прадпрыемства Андрэй Марьянавіч правёў дзетак па асноўных аб’ектах, паказаў і расказаў як працуюць людзі, з чаго пачынаецца кожны дзень, паказаў тэхніку, растлумачыў што і навошта патрэбна. Дзеткі з задавальненнем слухалі, разглядалі тэхніку. Найбольшую цікавасць гэта выклікала ў хлопчыкаў, якім было ўдвайне цікава.

28 марта 2018 в 17:00 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Выхаванцам лагера давялося сёння пабываць у вельмі незвычайных ролях. Усе мы сталі ўдзельнікамі гульні "Куралісы". Адбылося процістаянне паміж двумя камандамі: куры супраць лісаў. Вынік гульні залежыў ад умення кожнага лагічна мысліць, пераконваць субяседніка, а таксама сачыць за кожным персанажам гульні, памятаць, хто супраць каго выступаў, хто за каго галасаваў. Гульня патрабавала ад удзельнікаў і акцёрскага майстэрства. Важна адзначыць, што двойчы курам удалася перамагчы лісаў! Малайцы!

День начался с утренней минутки-здоровинки «Опасные игры на улице». Затем с удовольствием просмотрели и обсудили мультфильм «Волшебная книга МЧС». С воодушевлением мы взялись за оформление и оборудование лагеря. Совместно с яслями-садом провели экскурсию по аргрогородку Гравжишки «Путешествие по стране дорожных знаков». День завершился прогулкой на свежем воздухе.