Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Бывай школа!

Дата: 30 мая 2018 в 18:23, Обновлено 30 мая 2018 в 18:47
Автор: Мицко М. Т.
495 просмотров

Увага, школа! Свята Апошняга званка лічыцца адкрытым. Урачыста павіншавала выпускнікоў ВА дырэктара школы Сянкевіч В.П. Метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі спорту і турызму Габрыяловіч К.А. павіншавала школьнікаў з заканчэннем навучальнага года і самым годным ўручыла граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму. З цёплымі словамі і пажаданнямі да ўсіх звярнуўся старшыня сельскага савета, у нядаўнім мінулым былы дырэктар школы і выпускнік гэтай жа школы Чаплінскі П..В. 2018 год - Год малой радзімы, год 100-годдзя пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, гэта тое. што гучала ў звароце да выпускнікоў і да ўсіх удзельнікаў свята ў выступе малодшага лейтэнанта пагранпаста «Клявіца". Гучалі пажаданні настаўнікаў, якія за столькі гадоў, праведзеных у школе, сталі амаль роднымі, кранальныя прамовы бацькоў і словы ў адказ не менш усхваляваных выпускнікоў. І, вядома ж, наіўныя вершы аб апошнім званку з вуснаў самых маленькіх школьнікаў - першакласнікаў, якія з некаторай зайздрасцю глядзелі на выпускнікоў, ўяўляючы іх такімі дарослымі і самастойнымі. Над святочнай школай льюцца песні аб апошнім званку. Развітальны вальс выканалі выпускнікі, у неба паляцелі шары з самымі запаветнымі жаданнямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.