Новости
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі "Асцярожна,дарога!".Дзеці прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Дарожны рух".Рашалі рэбусы, адгадвалі загадкі, успаміналі дарожныя знакі.
Затым усіх выхавальнікаў запрасілі ў гурток дэкаратыўна-прыкладной творчасці.Дзеці выраблялі цацкі з паперы.
Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурснай праграме "Навагодні калейдаскоп". Спявалі песні,выдзілі карагоды,расказвалі вершы,прымалі ўдзел у конкурсах.
Выхаванцаў чакала спаборніцтва"Чэмпіён скакалкі", а затым вусны часопіс "Навагоднія традыцыі".Усе былі актыўныя,вясёлыя,крэатыўныя.
З добрым настроем пакідалі лагер.
Дзень пачаўся вясёлай зарадкай каля навагодняй елачкі. Ранішнюю пяцімінутку нам дапамаглі правесці героі мультфільма "Чароўная кніга МНС". Разам з імі мы паўтарылі правілы паводзін на вадаёме зімой, правілы выкарыстання піратэхнікі. Мінігутарка "Беражы нос у моцны мароз!" дазволіла нам зразумець, што клапаціцца пра сваё здароўе неабходна ў любую пару года.
На занятках гуртка "Мастацтва рукадзелля" мы зрабілі сімвал Новага года - мілае трусянятка.
Захапляльныя спаборніцтвы падарыла нам гульнявая праграма "Эстафета са Снегавіком".
Квэст-гульня "Пісьмо Дзеда Мароза" дапамагла даведацца, як святкуюць Новы год у розных краінах свету. Каб атрымаць салодкі падарунак, нам прыйшлося папрацаваць, праявіць такія якасці як сяброўства, узаемадапамога, кемлівасць, добры настрой. У нас усё атрымалася! Мы проста малайцы!
Навучэнцы нашага класа віншуюць усіх з надыходзячым 2023 годам. Няхай Новы год увойдзе ў кожны дом з надзеяй на мiр i дабрабыт, прынясе шчасце і здароўе, падорыць энергiю, аптымiзм i добры настрой!
Тэма дня: “Здаровым быць здорава”.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Быць здаровым – гэта клёва”. Выхавальнікі напомнілі дзецям аб правілах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў, а таксама замацавалі веды аб карысных і шкодных звычках, вызначылі патрэбу ў вядзенні здаровага ладу жыцця. Усе выхаванцы выказалі жаданне сачыць за сваім здароўем.
Затым пасля смачнага снедання і правядзення інструктажу выхаванцы лагера адправіліся ў Замасцяны на навагодняе прадстаўленне, дзе іх чакалі вясёлыя гульні, конкурсы, карагоды з Дзедам Марозам, Снягуркай і казачнымі героямі.
У другой палове дня прайшла прафілактычная гадзіна “Шкодным звычка НЕ!”. Выхавальнікі засяродзілі ўвагу дзяцей на шкодным уздзеянні тытунёвага дыма і алкаголю на арганізм чалавека. Дзякуючы гульнёвым практыкаванням, былі знойдзены спосабы супраціўлення негатыўнаму ўплыву з боку людзей са шкоднымі звычкамі.
Дзень прайшоў цікава і са шматлікімі прыемнымі ўражаннямі. Вынікам яго стаў выдатны настрой выхаванцаў, які адыходзячы дамоў яны адзначылі вясёлым смайлікам.
Тэма дня: “Час навагодніх цудаў”.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Дзіцячыя свавольствы з агнём, петардамі”. Выхавальнікі напомнілі дзецям аб тым, што навагоднія святы павінны прайсці без няшчасных выпадкаў, і галоўная задача – гэта захаваць здароўе і жыццё, і таму карыстацца піратэхнікай можна толькі дарослым. Усе выхаванцы выказалі жаданне сачыць за сваім здароўем.
Затым дзеці дружна сабраліся на гульнявую праграму “Як Бабкі-Ёжкі Новы год сустракалі”. Выхаванцы актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, спявалі, танцавалі. Дарэчы, рабяты зразумелі, што Бабкі-Ёжкі вельмі адрозніваюцца ад сваіх казачных сястрыц. Яны зусім не страшныя, а наадварот, крэатыўныя, пацешныя і вельмі вясёлыя.
Падчас гурткоў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і “Умелыя ручкі” выхаванцы зрабілі сваімі рукамі атрыбуты навагодніх свят – прыгожых зайцоў, елачкі і мноства непаўторных сняжынак. Гэта дазволіла падняць праднавагодні настрой і атрымаць асалоду ад вынікаў асабістай працы.
Дзень прайшоў цікава і са шматлікімі прыемнымі ўражаннямі.
Тэма дня - " Вясёлка талентаў"
27 снежня ў школе адбылося доўгачаканае навагодняе свята для выхаванцаў лагера "Вясёлка". Дзеці прыйшлі на ранішнік у навагодніх касцюмах, вясёлыя ў прадчуванні свята. Новы год для дзяцей-гэта час казак і цудаў. Са з'яўленнем Дзеда Мароза і Снягуркі пачалося сапраўднае свята з песнямі і танцамі, карагодамі вакол навагодняй ёлкі. Дзеці прачыталі вершы Дзеду Марозу і Снягурцы,праявілі сябе сапраўднымі артыстамі, сфатаграфаваліся з героямі і атрымалі навагоднія падарункі. Навагодняе свята звязана з надзеямі на лепшае ў надыходзячым годзе, з чаканнем выканання ўсіх жаданняў. Вось так наш лагер сустрэў Новы год, весела і дружна.
Тэма дня – “Наш прыгожы лагер”.
Зіма – пара чараўніцтва, цудаў і таямніц. У большасці кніг, казак і тэлеперадач усе цуды адбываюцца іменна ў гэтую пару. І як пашанцавала дзеткам напярэдадні навагодніх свят стаць выхаванцамі лагернай змены “Вясёлка”! Зімовыя канікулы – гэта час для новых эксперыментаў, пошуку свежых уражанняў і адкрыцця ў сабе шматлікіх талентаў і, канешне, сустрэчы з сапраўдным чараўніцтвам.
Першы дзень лагернай змены прайшоў вельмі насычана і цікава. У атрадзе адбылася прэзентацыя планаў на змену, атраднай сімволікі “Прывітанне, лагер!”. Дзеці з ахвотай падбіралі назву, дэвіз і крычалку, праспявалі атрадную песню. А яшчэ выразалі, клеілі, малявалі, танцавалі … Падчас “Навагодняй віктарыны” выхаванцы пагрузіліся ў атмасферу смеху, жартаў і вяселля: разгадвалі загадкі, рэбусы, красворды, працавалі з анаграмамі, прыдумвалі пантамімы і г.д. Спартыўныя здольнасці, спрыт і кемлівасць прадэманстравалі рабяты падчас “Навагодніх стартаў” і гуртка “Рухомыя гульні”.
Мероприятия информационно-образовательного проекта «ШАГ» – «Школа Активного Гражданина» прошли по теме: «Гордость за Беларусь. Храним прошлое, ценим настоящее, строим будущее» (итоги Года исторической памяти).
Каждый мечтает с детства
Богатство иметь своё.
Но деньги – для жизни СРЕДСТВО.
А вовсе не цель её.
Навучэнцы 4-9 класаў прынялі ўдзел у вялікай эканамічнай гульні. Мэта гульні – фарміраванне і абагульненне асноўных эканамічных паняццяў, з якімі навучэнцы сутыкаюцца ў паўсядзённым жыцці. У ходзе гульні вучні паказвалі свае веды асноў эканомікі і фінансавай пісьменнасці пры выкананні заданняў рознага ўзроўню складанасці: разгадвалі эканамічныя рэбусы, адгадвалі загадкі, рашалі эканамічныя задачы, адказвалі на пытанні віктарыны.
Дэвіз дня:" Чыстая школа, чыстая вёска". Ранішняя пяціхвілінка прайшла па тэме:"Люблю Радзіму за тое, што яна свая" Зытым выхаванцы наведалі гурткі дэкаратыўна-прыкладнога майстэрства "Майстэрства рукадзелля", "Наш край". Вырабы з паперы атрымаліся цудоўныя. Пасля гуртка пачалі рыхтавацца да закрыцця лагернай змены. Дзеці ўспаміналі найбольш цікавыя мерапрыемствы, чыталі вершы, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах. Удзельнікам лагера ўручылі сувеніры. А затым адбылася дыскатэка "Вясёлы перапалох". Акцыя "Чысты клас" завяршыла лагерную змену.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Мышка не заменіць кніжку”. Выхавацель звярнуў ўвагу на важнасць тэлефонаў і мессэнджараў у жыцці чалавека, засяродзіў увагу калі і як патрэбна імі карыстацца. Але адзначыў, што не трэба забывацца і пра звычайную папяровую кнігу, якую таксама мы можам пры неабходнасці ўзяць з сабой.
Эканамічная гульня “Мае ідэі для малой Радзімы, якой я бачу сваю вёску” прайшла ў форме гульні-віктарыны. Выхаванцы адказвалі на пытанні і выконвалі розныя заданні па гісторыі роднага краю.
Некаторы час дзеці адпачывалі на свежым паветры: гулялі на спартыўнай пляцоўцы ў мяч, даганялкі.
Затым выхаванцы паўдзельнічалі ў акцыі “Сад надзеі”, падчас якой прыбралі тэрыторыю каля школы ад апалага лісця, рознага смецця.
Прадоўжыла дзень мерапрыемства “Наша інфармацыйная культура”. Навучэнцам растлумачылі аб правілах паводзін падчас гульняў у сетцы Інтэрнэт, правілы зносін у сацыяльных сетках.
Выхаванцы праглядзелі мультфільмы на тэму “Азбука беражлівасці” і падзяліліся меркаваннямі, як дома можна беражліва адносіцца да электраэнергіі.
Напрыканцы дня прайшла спартыўная гадзіна “100 задум !Для 100 сяброў!” Спаборніцтвы, спартыўныя гульні паднялі настрой выхаванцам.Актыўныя ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.
Дзень прайшоў пад дэвізам “Здаровым быць здорава. Жыццё цудоўнае. Думай! Беражы сябе!" Зранку была праведзена ранішняя пяціхвілінка “Быць здаровым – гэта здорава”. Затым прайшоў конкурс малюнкаў “Малюем асенні лес”. Кожны выхаванец намаляваў сваё ўяўленне аб асеннім лесе. З захапленнем прайшла спартыўная гадзіна, на якой адбылася спартландыя паміж дзяўчынкамі і хлопчыкамі.
У гуртку “Умелыя ручкі” выхаванцы выраблялі падзелкі з прыроднага матэрыяла і пластыліна.
Свае інтэлектуальныя веды дзеці паказалі падчас правядзення круглага стала “У модзе здаровы лад жыцця”.
Дзень прайшоў пад дэвізам “Адкрыццё малой радзімы” (у рамках акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”).
Раніца ў лагеры пачалася з ранішняй пяціхвілінкі “Мы-пешаходы, мы-пасажыры”.
Цікава прайшла экскурсія ў музеі сярэдняй школы №3, дзе выхаванцы пазнаёміліся з гісторыяй алімпійскіх гульняў і развіцця спорту Ашмянскага раёна. Затым выхаванцы наведалі музей сярэдняй школы №2 г. Ашмяны. Адметнай рысай гэтага музея было тое, што дзеці маглі не толькі ўбачыць экспанаты і даведацца нешта цікавае пра іх, але і патрымаць іх у руках. Пасля абеду выхаванцы прынялі ўдзел ў спартыўнай гульні-забаве “Турнір шашыстаў”, дзе паказалі свае здольнасці ў гульні ў шашкі.
Падчас інтэрактыўнай гульні “Гэтыя бяспечныя канікулы”, “Бяспека курыльных сумесяў” дзеці даведаліся аб шкодзе курыльных сумесяў, іх разнавіднасцях і небяспецы для здароўя.
Дзень прайшоў цікава і весела.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Я - мастак свайго жыцця і ў ім толькі яркія фарбы”. Якім будзе тваё жыццё залежыць толькі ад цябе самога.
Спартыўны гурток “Вяселыя гульні” прыносіць многа магчымасцей паказаць сябе: і які ты сябар, і які ты ўважлівы, і які ты лоўкі, і які ты вясёлы. Выхаванцы развучылі новую гульню і ўспомнілі вядомыя гульні.
Падчас адкрыцця лагернай змены “Ганаруся табой, мой родны кут” навучэнцы наведалі школьны музей. Цікава і карысна ўспомніць гісторыю свайго краю. Дзеці разглядалі прадметы дамашняга абіходу беларускай хаты: чыгун, карыта, кросны і г.д.
Анкетаванне “Што я чакаю ад лагернай змены” паказала, што выхаванцам падабаюцца ў лагеры спартыўныя, танцавальныя, пазнавальныя мерапрыемствы, экскурсіі, заняткі ў гуртках.
Дзеткі засталіся задаволены вынікам сваёй працы, аб чым сведчыць смайлік на экране настрою.