Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

29 кастрычніка адкрыўся аздараўленчы лагер "Вясёлка". Першы дзень дзеці пазнаёміліся з правіламіі бяспечных паводзін, прайшла аперацыя "Наш прыгожы лагер", калектыўная творчая справа "Наш атрад", прэзентацыя планаў на змену. Дзеці былі вельмі актыўныя. Дзень прайшоў на "ўра", нягледзячы на дрэннае надвор'е.

29 октября 2018 в 14:47 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

С 22.10 по 27.10 у нас в школе проходила неделя правовых знаний. На этой неделе прошёл конкурс рисунков «Я рисую свои права». Первое место в этом конкурсе разделили между собой Сидарович Виолетта, Заблоцкая Диана, Дятлович Настя и Мордас Полина, второе место заняли Бутримович Диана и Гарлукович Виолетта, третье место - Гайдукевич Анастасия и Клачко Милана.
Завершилась неделя турниром знатоков права, в котором между командами «Эрудиты» и «Знатоки» победила дружба.

29 октября 2018 в 09:55 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

Акция «Чистый лес» проходит ежегодно. Нынешнее мероприятие приурочено к Году малой родины. Благодаря усилиям дружной команды учеников, родителей, технического персонала, учителей школы проведена успешная плодотворная работа по по очистке парка от листьев и мусора.

25 октября 2018 в 13:09 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Валанцёры ў рамках тыдня маці наведалі і павіншавалі жанчын са святам, аказалі пасільную дапамогу. Калі кожны будзе несці радасць і пазітыў, калі мы будзем любіць і паважаць адзін аднаго, то агульнымі намаганнямі зробім свет лепш і дабрэй.

18 октября 2018 в 12:52 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

Кветкі, падарункі і віншаванні прымалі ўсе матулі напярэдадні свята Дня Маці. Ім прысвячалася святочная канцэртная праграма, што прайшла ў зале Граўжышкоўскага сельскага Дома сямейнага адпачынку і сабрала разам жанчын розных узростаў і прафесій, якім пашчасціла стаць мамай. Цёплыя словы, шчырыя, кранальныя вершы і песні гучалі ў гэты дзень для ўсіх прысутных.

16 октября 2018 в 12:39 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

Сення, 9 кастрычніка, адзначаецца Дзень пошты. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі мясцовае аддзяленне сувязі. Экскурія была пазнавальнай. Навучэнцы даведаліся калі з'явілася першая паштовая скрыня, што адбываецца з лістом пасля таго, як яго апускаюць у паштовую скрыню, для чаго патрэбна паштовая марка, якія бываюць канверты, як правільна напісаць адрас на канверце, каб ліст дайшло да адрасата. Усіх цікавіла падарожжа лістоў і пасылак, новыя паслугі пошты, таму пытанняў задавалі шмат.

11 октября 2018 в 13:33 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

З сардэчнай цеплынёй і шчырай удзячнасцю навучэнцы школы сустракалі любімых настаўнікаў з букетамі кветак і апладысментамі. Так пачалося свята Дня настаўніка ў школе.
Па традыцыі быў праведзены дзень самакіравання. Лепшыя вучні выступілі ў ролі настаўнікаў, і гэта ім прыйшлося даспадобы. А можа гэты дзень для кагосьці стане першы крокам у любімую прафесію? Святочны канцэрт таксама стаў сюрпрызам. Песні, вершы, танцы, інсцэніроўкі, відэаролікі, прыгожыя словы. Напрыканцы свята кожнаму педагогу ўручылі прыгожую кветку.

8 октября 2018 в 10:42 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

У нашай установе адукацыі праходзіць акцыя "Стань заметней в темноте». Пазнавальную гутарку з дзецьмі правеў інспектар ДПС Алянцэвіч А.В., які ў чарговы раз звярнуў увагу на неабходнасць выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе і абавязковага выкарыстання святловяртальных элементаў ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах недастатковай бачнасці. Паважаныя бацькі, хай будзе прыкметным ваша дзіця ў цёмны час сутак. Здароўе і бяспека вашых дзяцей у вашых руках.

4 октября 2018 в 12:38 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

Вось ужо стала добрай традыцыяй штогод ушаноўваць і віншаваць старэйшае пакаленне педагогаў і работнікаў школы ў гэты дзень. У рамках правядзення абласной дэкады “Залаты ўзрост”, прысвечанай Дню
пажылых людзей, валанцеры школы наведалі і павіншавалі іх са святам. Вельмі важна не пакінуць сам-насам пажылых людзей са сваімі праблемамі, здолець аказаць ім рэальную дапамогу, падтрымаць словам. Бо часам нават простая чалавечая спагада здольна ствараць цуды.

1 октября 2018 в 10:50 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

В школе проходит акция "Если будешь улыбаться, все мечты начнут сбываться!". Каждый класс подготовил коллаж, в котором охотно поделился своими рецептами хорошего настроения. В итоге - получился огромный букет позитива. Все могут воспользоваться полезными советами.

29 сентября 2018 в 11:21 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Навучэнцы школы аказалі дапамогу пенсіянерцы Кляшчонак Таццяне Іванаўне ў зборы ўраджаю яблыкаў. Пасля спяклі яблычны пірог і пачаставалі ім гаспадыню саду. Працоўная валанцёрская дзейнасць выхоўвае ў вучняў пачуццё павагі да людзей старэйшага пакалення.

18 сентября 2018 в 13:48 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

С 10 сентября по 10 октября в школе проходит Месячник психологического здоровья. Будем рады видеть ребят на всех мероприятиях. Ждем от вас активного участия.

12 сентября 2018 в 21:45 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

У школе 5 верасня ў 11.00 г. была праведзена планавая вучэбная эвакуацыя. Педагагічны і тэхнічны персанал, навучэнцы школы засвоілі неабходныя веды, уменні і навыкі паводзін ва ўмовах надзвычайных сітуацый. Запланаванае мерапрыемства прайшло арганізавана.

5 сентября 2018 в 23:47 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

Малая радзіма… Горад, мястэчка, невялікая вёсачка… Для чалавека, які нарадзіўся там, гэта самае важнае, самае любімае месца на зямлі. Усе дарогі вядуць дадому. З усіх вандровак, далёкіх і блізкіх, мы спяшаемся туды, дзе і дрэва, і валун у полі, і гаючая крыніца, і стары крыж на раздарожжы – усё да болю знаёмае і дарагое сэрцу. Малой Радзіме быў прысвечаны сёняшні першы ўрок у гэтым навучальным годзе "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца". На ўроку у 9 класе прысутнічала мясцовая паэтэса Чаплінская Ядвіга Іосіфаўна. Яна чытала свае вершы, расказвала аб сваіх родных мясцінах. Навучэнцы расказалі аб прыгажосці аграгарадка Граўжышкі,знакамітых людзях, што тут жывуць.

1 сентября 2018 в 23:58 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

Пасля цудоўнага і цёплага лета, у першы дзень верасня, гасцінна расчыніла дзверы наша школа для сваіх навучэнцаў.
Добры дзень, мая родная школа!
Мы чакалі даўно гэты час.
Калі гоман дзіцячы вясёлы,
Сустракае ля школы ўсіх вас.
Гэта свята самае доўгачаканае для тых, хто пераступае школьны парог упершыню. Сёлета за парты школы селі тры першакласнікі. Традыцыйна яны атрымалі падарунак ад Прэзідэнта краіны кнігу “Беларусь – наша Радзіма”, а таксама прыемным момантам сталі і цёплыя словы пажаданняў ад выпускнікоў.
З Днем ведаў навучэнцаў павіншавалі і ганаровыя госці: Чаплінскі П.В., Чаплінская Я.І., Кляшчонак Т.І., Скорб У.С.
Напрыканцы ўрачыстасці школьны званок паклікаў усіх на першы ўрок “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”.

1 сентября 2018 в 21:38 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Торжественные мероприятия, посвященные Дню знаний, - встречи с классными руководителями, линейки - пройдут в Беларуси 1 сентября. Первый урок будет посвящен Году малой родины и пройдет под названием "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…"

20 августа 2018 в 12:01 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

Ужо хутка фініш... Але ўсё роўна колькасць мерапрыемстваў у лагеры не змяншаецца.
На спартыўным гуртку дзеці прадэманстравалі свае здольнасці ў меткасці і лоўкасці, пад час гульні ў дартс і кідання гранаты.
З Акулевіч А.З. пачалі ствараць калаж на тэму “Я запамятаю лагер такім…”.
На мерапрыемстве “Што ў нашым лесе расце? Хто ў нашым лесе жыве?” выхаванцы ўспомнілі ўсю сукупнасць расліннага і жывёльнага свету нашага лесу. Паўтарылі правілы паводзін у лесе.

Дождж за вакном уносіць свае карэктывы ў жыццё школьнага лагера. Большасць мерапрыемстваў прыходзіцца праводзіць у класе. На ранішняй пяціхвілінцы паўтарылі “законы” здаровага ладу жыцця. Затым на мерапрыемстве “Перед тобою знак стоит, скажи, о чем он говорит!” успомнілі правілы паводзін на вуліцы, пераходу дарогі, асноўныя дарожныя знакі. Разгадвалі крыжаванку, адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, шукалі патрэбныя дарожныя знакі. Усе гэтыя заданні паказалі, што выхаванцы добра ведаюць, як паводзіць сябе на вуліцы.
Пад час занятку “Мы с тобою так похожи”, выконваючы розныя заданні, дзеці ўбачылі, што быць кіраўніком таксама складана, так як ты адказваеш за тых, кім кіруеш. Адчулі, наколькі важна давяраць адзін аднаму.