Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень бібліятэкі ў школе

Дата: 20 сентября 2018 в 10:54
596 просмотров

З 10 верасня па 15 верасня ў школе прайшоў тыдзень бібліятэкі «Кніжная вясёлка дзяцінства».   На працягу тыдня з навучэнцамі праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя літаратурным творам, кнігам, бібліятэцы. Тыдзень распачаўся інфармацыйнай гадзінай «Іх называлі кніжнікамі», на якой вучні пазнаёміліся з самымі першымі кніжнікамі, даведаліся, чаму яны атрымалі такую назву. Для вучняў 1,2 класаў паваодзілася інтэлектуальная гульня «Хачу ўсё ведаць» у форме віктарыны, Вучні 3,4 класаў пазнаёміліся з помнікамі сабакам, ім былі прапанаваны кнігі, у якіх расказваецца пра гэтага вернага сябра чалавека. Інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі?» па тэме «Мая Радзіма - Беларусь»  праводзілася для вучняў 8,9 класаў. Вучні 5,6 класаў падарожнічалі па Кніжнай краіне. Падарожжа адбылося з дапамогай  бібліятэчнага дзіліжанса па тэме  «Які добры час, калі мы сябруем з кнігай», на працягу якой вучні гулялі ў казачнае лато, экалагічную гульню-віктарыну «Хачу ўсё ведаць», выконвалі розныя заданні: рысавалі любімага героя, адгадвалі крыжаванкі, рэбусы. Завяршыўся тыдзень гульнёй-віктарынай па тэме «Падарожжа да вытокаў кнігадрукавання». Былі падведзены вынікі. Пераможцы ўзнагароджаны дыпламамі. У бібліятэцы былі арганізаваны выставы: выстава літаратуры па тэме тыдня, выстава, прысвечаная 400-годдзю першага беларускага буквара «Таямніцы 4-х стагоддзяў».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.