Новости
Адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў на тэму "Дзяцінства маё" сярод навучэнцаў 3-4 класаў. Вельмі прыемна, што вучні нашага класа занялі прызавыя месцы: Чаплінскі П. і Гайдукевіч А - 1-ае месца, Арцём І. - 2-ое месца. Віншуем з перамогай!
Сёння ў школе праходзіў конкурс чытальнікаў вершаў на тэму "Дзяцінства маё". Колькасць удзельнікаў конкурсу паказала, што дзеці любяць вершы і ўмеюць іх выразна чытаць. А вось і нашы пераможцы. Віншуем усіх.
Займальна, цікава і весела прайшла віктарына "Знаўцы прырода". На многія пытанні мы ведалі адказы, памятаем розныя факты з жыцця жывёл, птушак і насякомых. Але шмат і новых адкрыццяў чакала нас пад час гульні.
З 16.01.2019 у школе пачалася акцыя "Птушкі ля кармушкі". Пачаткам акцыі стала гульня-даследванне "Птушкі, якія засталіся зімаваць". Працягам акцыі стаў конкурс "Сталоўка для птушак". Кармушку для пярнатых сяброў трэба не толькі змайстраваць, але і прэзентаваць яе. Поспехаў у працы!
Нездарма так гавораць: "Казка - у жыцці падказка!". З гэтым мы добра разабраліся на віктарыне "Падарожжа ў беларускую казку". Сапраўды, адказы на многія жыццёвыя пытанні можна знайсці, калі ўважліва пачытаць беларускія народныя казкі.
Сёння дзве каманды 3 - 4 класа ўдзельнічалі ў матэматычнай гульні "Займальная матэматыка". Прыйшлося падумаць над лагічнымі задачамі, матэматычнымі рэбусамі, шарадамі. Дзеці праявілі свае здольнасці ў матэматычнай эстафеце.
Добра атрымлівалася ў той камандзе, дзе працавалі разам, умелі выслухаць сябра, дапамагчы пры рабоце.
Дудойть Павел принял участие в проекте "Дуга Струве" наследие столетий.
Павел под руководством Мицко М.Т. принял участие в исследовательской работе "Дуга Струве и ее значение в истории науки о Земле" и занял второе место .
Поздравляем и желаем дальнейших достижений.
Тыдзень пачатковых класаў пачаўся размовай аб важнасці і неабходнасці вучэння ў жыцці чалавека. Кожны паспрабаваў знайсці адказ на пытанне "Для чаго патрэбна хадзіць у школу?". Такое простае пытанне, а адказаў пачулі многа і самых розных. Галоўная наша задача працы ў школе - навучыцца вучыцца.
Зіма - пара вясёлых святаў, цікавых гульняў і забаў: катанне на лыжах, гульні ў сняжкі. Са снегам, які мы так доўга чакалі, вельмі любяць бавіцца дзеці. І сёння ў іх была цудоўная магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці і фантазію. У шосты школьны дзень мы актыўна ўключыліся ў конкурс "Зімовыя фарбы Гродзеншчыны". Вынікам калектыўнай працы сталі вясёлыя карціны на снезе.
11 января 2019 года в школе прошло родительское собрание «Зима – сезон повышенного травматизма», на котором были рассмотрены вопросы профилактики детского травматизма на льду и во время зимних игр. Особое внимание было обращено на создание стихийных горок для катания на тюбингах, ватрушках.
В классных коллективах отработаны практические навыки по безопасному поведению детей в зимний период. Ребята получили памятки по безопасному катанию на тюбингах.
3 студзеня прайшоў вусны часопіс «Навагоднія традыцыі» з Ардзяка Ганнай Валер’еўнай. Старонкі вуснага часопіса змяшчалі красворды і гульні. Дзецям было весела, цікава. Многа пазнавальнага даведаліся яны падчас разгадвання красвордаў. Пазней прайшоў занятак гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Удзельнікі лагера зрабілі прыгожую кампазіцыю з паперы. Затым дзяцей чакалі вясёлыя старты “Усе на лыжы!”
2 студзеня ў лагеры прайшло віртуальнае падарожжа па розных краінах свету “Новы год у свеце”, якое правяла Яцукевіч Святлана Леонаўна. Дзеці адгадвалі загадкі, правялі конкурс пагаворак, навагодніх песняў. Таксама глядзелі відэафільм, як сустракаюць новы год у розных краінах.
Таксама прайшоў конкурс фігур са снегу “Цуды зімы”.
А яшчэ у лагер завітаў з падарункамі для школы Дзед Мароз КСУП "Граўжышкі".
29 снежня ў лагеры панаваў вясёлы настрой. Усе актыўна прымалі ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзіліся, радаваліся надыходзячаму навагодняму святу. Школьны псіхолаг Ляўковіч Ж.І. правяла занятак з элементамі трэнінга «Каштоўнасць жыцця».
Квэст-гульня “На варце здароўя!” прайшла разам з Акінча А.Ф. Прафілактычная гадзіна ў атрадзе была прысвечана шкодным звычкам.
Чакае ўся зямля яго,
Па следу выглядае.
Ужо ў дарозе Новы год.
І хутка завітае.
Прыйшла красуня ёлка
Уцехай для вачэй.
І ззяе як вясёлка,
Ярчэй, ярчэй, ярчэй!
Узяўшыся за рукі,
У срэбнай цішыні,
Ля ёлкі без прыпынку
Паскачам ад душы.
На навагоднім ранішніку "Новы год ля варот!" сабраліся вясёлыя, дружныя, кемлівыя, лоўкія дзеці.
Завітаў да іх у госці і Дзядуля Мароз са сваёй унучкай Снягурачкай. Цікавыя гульні, песні, танцы і карагоды прынеслі дзецям добры настрой. Не змагла яго сапсаваць і Бабуля Яга са сваім памочнікам.
28 снежня ў школе прайшла навагодняя ёлка для старшакласнікаў "Новы год ля варот". Свята выдалася цудоўным. Усе навучэнцы школы рыхтаваліся да свята, прыйшлі ў касцюмах сказачных герояў. Дзеці вадзілі карагоды, гулялі у гульні і адначасова з'яўляліся ўдзельнікамі казкі "Дванаццаць месяцаў".
Новый год – это самый сказочный, самый добрый и любимый всеми праздник. Праздник, связанный с надеждами на лучшее в грядущем году, время волшебных подарков и радужных фейерверков, исполнения желаний.
Традиционно накануне Нового года дети из приемных семей , домов семейного типа ,дети-сироты и ребята из приюта собираются вместе на новогодней ёлке. Большой праздник счастливых детских улыбок, хорошего настроения и ярких впечатлений прошел в рамках республиканской акции " Наши дети" в СШ " №2.
Пусть у каждого эта зима будет сказочно прекрасна, пусть она будет пахнуть шоколадом, звучать скрипкой, греться тёплым пледом, чашкой чая, хорошими фильмами, книгами, приятными встречами.
С наступающим, друзья
Сёння ў лагеры прайшла навагодняя віктарына, круглы стол "Прывычка - другая натура". Але самым запамінальным і явсёлым было навагодняе свята "Новы год ля варот". Кожны выхаванец лагера на кароткі час стаў казачным героем.
27 снежня адбылося адкрыццё лагернай змены “Прывітанне, ЛАГЕР!”, а таксама прэзентацыя атраднай сімволікі. Падчас работы майстэрні Дзеда Мароза дзеці аформілі атрадны вугалок, выраблялі ёлачныя цацкі, выразалі сняжынкі.
Сёння мы пабывалі на навагодняй ёлцы у Замасцянах. Сустрэча з казачнымі героямі, вясёлыя карагоды, песні, гульні, забавы зрабілі нашу паездку на ёлку незабываемай.