План работы вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, выхавацеляў і настаўнікаў-дэфектолагаў на 2022\23 нав.год
Тэма: Фарміраванне навукова-творчага патэнцыялу асобы вучня і настаўніка ў кантэксце павышэння якасці адукацыі і самаадукацыі.
Мэта: удасканальванне прафесійных ведаў і ўменняў педагогаў, развіццё іх творчага патэнцыялу, павышэнне эфектыўнасці і якасці педагагічнага працэсу.
Задачы вучэбна-метадычнага аб'яднання:
1.Развіццё асобы дзіцяці, яго здольнасцяў, матывацыі навучання і вучэбнай дзейнасці праз выкарыстанне гульнявой тэхналогіі ў працэсе навучання і выхавання;
2. Сістэматычнае, усебаковае вывучэнне і аналіз педагагічнай дзейнасці на аснове дыягностыкі;
3. Стварэнне спрыяльных умоў для арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу малодшых школьнікаў і дашкольнікаў;
4. Выкарыстання камп’ютэрных сродкаў для арганізацыі адукацыйнага працэсу і пазаўрочнай дзейнасці;
5. Стымуляванне і развіццё творчага вынаходніцкага падыходу да вучэбна-выхаваўчага працэсу.
Занятак 1.
Тэма: Арганізацыя адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе.
Мэта: вывучэнне нарматыўна-прававых дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія забяспечваюць адукацыйны працэс на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/23 навучальным годзе.
Дата правядзення: жнівень.
Форма правядзення: інструктыўна- метадычнаянарада.
Вучэбна-метадычны блок:
1. Аналіз работы метадычнагааб'яднаннянастаўнікаўпачатковыхкласаў, выхавацеляў і настаўнікаў-дэфектолагаў за 2021/2022навучальны год.
Янушкевіч С.У., кіраўнік МА
2. Інструктыўна-метадычныя лісты Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе".
Ляўковіч Ж.І.
3. Кантрольна-ацэначная дзейнасць у перыяд безадзнакавага навучання.
Ліштван Г.З.
4.Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Місюкевіч С.В.
5.Арганізацыя і змест работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, выхавацеляў і настаўнікаў-дэфектолагаў у 2022/2023 навучальным годзе.
Янушкевіч С.У., кіраўнік МА
6.Выбар і ўдасканаленне тэм па самаадукацыі.
Настаўнікі і выхавацелі
Практычны блок:
1.Складанне каляндарна-тэматычнага планавання, графіка кантрольных работ на 1-ую чвэрць.
Члены МА
2.Праца па самавыхаванні.
Члены МА
3.Работа па сістэматызацыі і папаўненні дыдактычнай і метадычнай базы вучэбных кабінетаў.
Члены МА
4.Дыягностыка педагагічных цяжкасцяў настаўнікаў і выхавацеляў.
Місюкевіч С.В., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Занятак 2.
Тэма: Урок і занятак - творчасць настаўніка і выхавацеля.
Мэта: удасканаленне работы педагогаў па ўкараненні актыўных формаў і метадаў працы на ўроку і занятку.
Дата правядзення: лістапад.
Форма правядзення: практыкум.
Вучэбна-метадычны блок:
1. Нестандартны ўрок і занятак: пошук, рэшэнне, знаходкі.
Янушкевіч С.У., Высоцкая А.З.
2. Роля і месцагульні на ўроках у пачатковай школе і на занятках у групе.
Барташэвіч І.С., Гайдукевіч А.Ч.
3.Вучэбны прадмет “Чалавек і свет” як сродак далучэння навучэнцаў да духоўнай культуры народа.
Ляўковіч Ж.І.
4. Праява творчых здольнасцяў настаўніка на факультатыўных занятках.
Ліштван Г.З.
Практычны блок:
1. Наведванне ўрока беларускай мовы ў 4 класе і яго аналіз.
2. Наведване занятку ў групе і яго аналіз.
3. Складанне плана правядзеннятыдня пачатковых класаў.
4.Справаздача па тэме самаадукацыі выхавацеля Высоцкай А.З.
5.Агляд навінак метадычнай літаратуры.
Занятак 3.
Тэма: Выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі для павышэння ступені засваення вучнямі пачатковых класаў вучэбнага матэрыялу (з улікам прадметнай спецыфікі).
Мэта: удасканаленне ўзроўню педагагічнага майстэрства пры выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі ў адукацыйным працэсе ў пачатковых класах.
Дата правядзення: сакавік.
Форма правядзення:семінар-практыкум.
Вучэбна-метадычны блок:
1.Візуалізацыя вучэбнага матэрыялу як галоўная частка працэсу адукацы.
Банюшэвіч Н.В.
2. Развіццё пазнавальных здольнасцяў, крытычнага мыслення сродкамі візуалізацыі вучэбнага матэрыялу на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Ляўковіч Ж.І.
3.Павышэнне эфектыўнасці мастацка-творчай дзейнасці навучэнцаў сродкамі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі па выяўленчаму мастацтву.
Янушкевіч С.У.
4.Выкарыстанне візуальных форм прадстаўлення вучэбнага матэрыялу ў групе падоўжанага дня пры падрыхтоўцы дамашнягя задання.
Станчык І.З.
Практычны блок:
1.Наведванне адкрытага ўрока па выяўленчаму мастацтву ў 2 класе і яго аналіз.
2.Справаздача па тэме самаадукацыі настаўніка пачатковых класаў Барташэвіч І.С.
3. Абмен вопытам па тэме паседжання. Распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі ў адукацыйным працэсе ў пачатковай школе.
Члены МА
4. Вывады. Рэкамендацыі. Рэфлексія.
Члены МА
Занятак 4.
Тэма:Выніковая дзейнасць праз абагульненне і ўкараненне эфектыўнага педагагічнага вопыту; аналіз работы МА за 2022/2023 навучальны год.
Задачы: правесці аналіз адукацыйнай дзейнасці метадычнага аб’яднання, выпрацаваць перспектыўную стратэгію дзейнасці на 2023/2024 навучальны год.
Дата правядзення: май.
Форма работы: круглы стол.
Вучэбна-метадычны блок:
1. Аналіз работы МА за 2022/2023 навучальны год.
Янушкевіч С.У., кіраўнік МА
2. Выкананне вучэбных праграм і практычнай часткі па вучэбных парадметах.
Настаўнікі-прадметнікі
3.Работа з адоранымі вучнямі. Падрыхтоўка навучэнцаў да раённых
алімпіяд.
Ляўковіч Ж.І.
Практычны блок:
1.Творчыя справаздачы настаўніка пачатковых класаў Ліштван Г.З., настаўніка-дэфектолага Станчык І.С., па рэалізацыі тэм самаадукацыі.
2.Вывады. Рэкамендацыі. Рэфлексія
Члены МА
Літаратура:
1.Загорская Е. Л. Выкарыстаннеактыўных форм і метадаў у рабоце з малодшымішкольнікамі.- Мазыр: Белы вецер, 2006г.;
2.Г.А. Бакулина «Интелектуальное развитие младших школьников на уроках русского языка»;
3.Г,И.Щукина «Активизация познавательной деятельности учащихся в учебном процессе»;
4. «Уроки творчества» под редакцией В.М.Прохоренко;
5.И.Унт «Индивидуализация и дифференциация обучения»;
6.Е.А.Загурская «Безотметочное обучения в практике учителя начальных классов»;
7.Н.К.Винокурова «Развиваем способности детей»;
8.Л.Н. Лисицкая «Приемы и методы познавательной деятельности». М.;
9.В. Гайдукевіч "Эфектыўныя прыёмы і метады навучання дзяцей шасцігадовага ўзросту".