Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навіны са школьнага лагера "Вясёлка" 22.06.2022

Дата: 22 июня 2022 в 19:33, Обновлено 27 июня 2022 в 14:57
124 просмотра

22 чэрвеня 1941-га... Адзін з самых доўгіх летніх дзён у каляндарным годзе. І адзін з самых горкіх у сусветнай гісторыі, які павярнуў увесь яе ход, змяніў жыццё вялікай дзяржавы, зламаў лёсы мільёнам людзей.
Мінула роўна 81 год, калі савецкія войскі з лютымі баямі адваёўвалі кіламетры беларускай зямлі. Праходзяць дні, змяняюцца пакаленні, але нязменнай застаецца адно – памяць аб свяшчэннай Перамозе.
Дзень у школьным лагеры пачаўся з акцыі “Мы помнім, мы ганарымся!”. Выхаванцы прагледзелі і абмеркавалі відэафільм “Глядзі і памятай”. Прынялі ўдзел у мітынгу “Беларусь помніць!”. Усклалі кветкі да помніка аднавяскоўцам, загінуўшым у гады Вялікай айчыннай вайны.
Затым усе дружна адправіліся ў госці да нашых суседзяў – выхаванцаў лагера Кальчунскай сярэдняй школы. Вясёлая спартландыя “Хто спортам займаецца, той сілы набіраецца!” дазволіла зразумець, што мы – сапраўдная каманда. Многія конкурсы былі па плячы, бо кожны стараўся дапамагчы сябру, падтрымаць, падбадзёрыць.
Дзякуй за экскурсію ў музей А.Снядэцкага. Цікавая гісторыя ў нашай малой Радзімы, багата яна знакамітымі людзьмі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.